Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Воўч вынес на бераг Шэрага. Старэйшыя спадарожнікі былі не супраць, каб ён узяў яго з сабой ― усё весялей будзе юнаку у дальняй дарозе. Ваўчанё з выразнай светла-шэрай плямай на шыі тыкалася носам у сцеблы лугавых кветах.

― Шэры! Хадзем на паляванне, ― паклікаў яго Воўч. Але ваўчанё не адрагавала на заклік. Тады юнак паспрабаваў надзець яму на шыю вяроўку, ды той схапіў яе зубамі, загыркаў, і матаючы галавой з боку ў бок паказаў, што не жадае цярпець такое ярмо.

― О! Мае характар, ― заўважыў Востравух, праходзячы міма ― добры можа выгадавацца сабака, як паздужаеш вывучыць.

Чмель падняўся на ладзю, каб узяць харчы да вячэры. Неўзабаве да берага данёсся ягоны здзіўлены вокліч:

― Вось дык та-ак! Адкуль ты тут узяўся? Роздум! Востравух! Хутчэй сюды!

Воўч таксама пабег да ладзі, падхапіўшы на рукі Шэрага. Калі ён паспеў на месца, то ўбачыцў дзіўную рэч, ― мужы стаялі засмучана над кімсці, хто ляжаў на дне ладдзі. Ён зазаірнуў праз постаці дарослых, і абмёр.

― Ежка!? Адкуль ён тут?

― Я разгарнуў мяхі, каб узяць на бераг што-небудзь, ― вінавата прагаварыў Чмель, ― а ён ляжыць тут, за мяхамі, і не рухаецца.

Востравух нагнуўся над малым, прыпаў вухам да ягоных грудзей:

― Мёртвы.

Воўч кінуўся да сябра.

― Не можа быць! Ежка! Прачніся! Уставай!

Роздум узяў Воўча за каўнер і адарваў ад Ежкі:

― Усе, хлопча. Нічога тут не зробіш…

Каля ладдзі сабраліся ў бязладым натоўпе мужы ― свае, дружыннікі і яцвягі. Усе спачувальна глядзелі на нерухомую постаць ляжачага на дне ладдзі юнака. Напэўна, ён уцёк з хаты і схаваўся, каб далучыцца да вандроўнікаў. Ды ў час плавання цяжкія мяхі нахіліліся…

Уздыхалі. Патаптаўшыся, пашыбавалі да леса за сухастоем. Склалі пахавальнае вогнішча. Зверху, на посцілку з сухога чароту, паклалі цела Ежкі.

― Запалім, як узыдзе сонца, ― сказаў Комат, ― і засмучаныя мужы разбрыліся хто куды. Смерць часта прыходзіла і да яцвягаў, і да дрыгавічоў, ёй не надавалі празмерную ўвагу. Хутка ўсе займаліся сваімі справамі. І толькі Воўч заставаўся каля сябра. Як скрозь сон сачыў ён за дзеяннямі дарослых, калі яны ладзілі вогнішча, адмаўляючыся ўсведамляць, што гэта адзначае. Розум ягоны не мог змірыцца з думкай, што Ежка мёртвы.

Цямнела.

Дарослыя вячэралі. Яны выпілі патрохі медавухі. Паступова пачаліся ажыўленныя размовы.

Воўча нібыта штосці штурхнула знутры. Ён падняўся і пайшоў да прасторнага поплава, на якім паміж свежых раслін яшчэ мелася летасьнае сухое разнатраўе. Пад няясным вячэрнім святлом пачаў збіраць сухое сцябло. Перад вачамі паўстала постаць Ястра, за якім ён не аднойчы падглядваў, калі той вядзьмарыў з травамі каля хворых і нябожчыкаў.

І вось гэтую. І гэтую. А гэтай патрэбна паболей.

Каб хто-небудзь паспытаў, чаму ён робіць так, а не як-небудзь інакш, Воўч не змог бы адказаць. Ён вярнуўся да Ежкі, расклаў сабраныя травы каля падгалоўя. Ад распаленых вогнішчаў прынёс вуголля. Дарослыя моўчкі праважалі яго позіркамі, спачуваючы. Воўч нетаропка пачаў раздуваць вуголле і класьці на іх сабраную траву. Па паветры паплыў духмяны пах спаленага разнатраўя. Тоненькія струменьчыкі дыму абвявалі Ежку. Воўч сядзеў нерухома і ўглядваўся ў твар сябра. А ў галаве самі сабой складаліся заклёны. Юнак пачаў шаптаць у цемру:

― Велес-божа! Ці мала мы табе давалі ахвяр? Адпусці Ежку, прашу цябе.

― Дажбог і Жыва! Навошта вам гэтае жыццё? Вам і ўдвох добра радавацца на небе. Адпусціце майго сябра.

― Ярыла-божа! Ты не адбіраеш, а наадварот даеш жыццё, бо прага да жыцця ― твая існасць. Дык скажы ты гэтым сваім ненажэрным багам, што нядобра адымаць у людзей апошнюю надзею і напаўняць змрокам чалавечыя сэрцы.

― Пярун-божа! Навошта табе Ежка? Ён мне патрэбен болей, чым табе. Адпусці яго!

Маўчалі багі. Цішыня ўсталявалася над Нёманам і над пушчай. Нерухомы ляжаў Ежка. І буйныя слёзы раптам паліліся з вачэй Воўча. Здалося, што і сам ён памірае, бо ці можна жыць далей, калі такая несправядлівасць тварыцца ў свеце. Шэры знайшоў ў цемры Воўча і тыкаўся халодным носам яму ў руку. Юнак у роспачы прытуліў да сябе ваўчанё, і з усей моцы сваёй душы, цяпер ужо без усялякіх слоў, нямым крыкам звярнуўся да ўсіх багоў, што жывуць на небе:

― Адпусці-і-іце-е-е!!!

Дзесці, можа над далёкімі ўжо Ведзмядзямі, ледзь чутна грукнула.

― Пярун! Ён пачуў!

Неўзабаве грымота паўтарылася. І яшчэ. Потым пачалі ўспыхваць паланіцы без аніякага гуку, спачатку там, адкуль данеслася грымота, потым у другіх месцах, і вось ужо ўсё неба пульсавала бязгучнымі бліскавіцамі.

Воўч глядзеў на ажывелае неба шырока адкрытымі вачамі, і роспач у ягонай душы пачала змяняцца надзеяй.

Ён не заўважыў першага ўздыху сябра, і зразумеў, што Ежка ачуняў толькі тады, калі Шэры пацягнуўся лізаць ягоны твар.

― Ежка! Я ведаў, што ты не памёр! Пярун і Ярыла! Усе багі нашыя! Слава вам і вялікае дзякуй! Ежка! Ты жывы!

― А? Што? Ды я гэта, я! ― здзіўлена азіраўся , павольна паднімаючыся са смяротнага ложа.

Калі яны з’явіліся ля вогнішчаў, то некаторыя вандроўнікі збеглі ў лес, падумаўшы пра нячыстую сілу, а другія аслупянелі ад нечаканасці.

Потым Комату прыйшлося дазволіць невялікае баляванне ў гонар уваскрэшання Ежкі.

Ліпічаны не патрывожылі путнікаў, сядзелі ў глыбі сваёй Пушчы. Яны наогул нячаста выходзілі ў даліну Нёмана, трымаючыся далей ад вялікага рачнога шляху…

З гэтай пары і дрыгавічы і яцвягі пачалі глядзець на Воўча з засцярогай…

― Вядзьмар расце, ― падумалі многія.

Ежку маглі адправіць дахаты, дачакаўшыся каравана гандлярскіх ладдзей, што часам пхнуліся ўверх па Нёману, але, крыху паспрачаўшыся, урэшце вырашылі ўзяць з сабой.

Глава 20.

Уверх па Росі

Раніцай пазаганялі коней на плыты, спіхнулі з берага чоўны і ладдзі, і прадоўжылі вандроўку. Рэчышча Нёмана прыкметна пашырылася, сям-там з вады тырчалі пяшчаныя пляскатыя выспы. Не паспелі адплыць на палёт стралы, як пачулася каманда:

― Слу-у-уха-ай! Наперадзе мялі-і-ізна! Ісці строга за мной! ― і пярэдні човен накіраваўся бліжэй да правага берагу.

Судны лёгка выканалі загад, а вось на плытах пачалася мітусьня, бо там было толькі па двое грабцоў. Ім добра прыйшлося ўпірацца тычкамі ў блізкае дно, каб павярнуць цяжкія звязаныя бярвенні ў патрэбным кірунку. Часам штуршкі былі даволі рэзкімі, і коні ізноў пачалі хвалявацца. Яны іржалі, касілі спалоханнымі вачамі, некоторыя ўставалі на дыбкі. Але і на гэты раз абыйшлося. Каля вусця Лебяды, якая ўлівала ў Нёман свежы струмень, што павольна сплываў з грудоў і балот вялікага кавалка дайноўскай раўніны, ад берага адчалілі яшчэ тры плыты з коньмі і некалькі чоўнаў з ваярамі. Гэта былі яцвягі Комата, што заставаліся тут, калі ён падаўся да дрыгавічоў.

― Прывітанне кунігу Комату! ― данеслася з бліжэйшага чоўна.

― У адказ Комат падняў руку.

― О, глядзі! А што тут дрыгавічы робяць, хіба ў палон узялі?!

― Не палон гэта – саюзнікі!

― Саюзнікі?! Ды ну-у-у!

― А супраць каго саюзнікі?

― Пажывем далей, угледзім болей…

Бясконцыя змены відовішчаў, што адкрываліся пры кожным зваротку ракі не давалі месца нудзе, трэба было ўважліва глядзець наперад, бо віры, мялізны ды перакаты часцяком прымушалі напружвацца падарожнікаў.

На наступную стаянку уладкаваліся каля вялікага груд, які крута абрываўся ў глыбокую ў гэтым месцы плынь.

― Трэба было ўжо да вусця Тур’і ісці,― прабурчэў хтосьці з яцвягаў, там месца зручнейшае.

― Каля гэтай рачулкі сапраўды шмат туроў водзіцца, добрыя пашы для іх у наваколлі.

І нібыта дзеля таго, каб пацвердзіць гэтыя словы, аднекуль пачуўся шматкратны румз чымсці патрывожанага тура. Воўч, стаміўшыся ад доўгага дня і цяжкай ночы, прыціснуў да сябе Шэрага і пачаў засынаць, але блізкі груд прыцягваў нечым загадкавым ягоны зрок. Юнак не заўважыў, як навалілася чарговае трызненне. Ён ўбачыў шырокую пляцоўку, што размясцілася на версе груда, потым ад зямлі паднялася высокая драўляная сцяна, за ёй віднеліся будынкі. Вось ён ужо сярод невялікіх хат, каля іх бязгучна снавалі людзі. Ганчар спрытна выцягваў з куска гліны, што круцілася на якімсцы крузе, прыгожы роўны збанок. Як лоўка атрымліваецца! А ў Ведзьмядзях збанкі ляпныя… А вось двое кавалёў куюць меч, маладзейшы, бье па жалезу вялікім кавадлам, а старэйшы, пакуль той замахваецца, успявае два разы стукнуць, штосьці падправляючы. Зусім як у Ведзьмядзях!… Пры гэтым не было чутна аніводнага гуку. Толькі аднекуль у галаве ўзнікла слова:

31
{"b":"822260","o":1}