Апейка чуў, як штосьці важкае, гарачае залівае ўсяго, б’е нецярпліва ў скроні, тлуміць галаву. "Унь куды гне!" Хацелася ўскочыць, перабіць, усёй зале сказаць, чаго варты гэтыя паганыя подступы, гэтыя брудныя закіды. Але ён стрымліваў сябе, падбадзёрваў: няхай гаворыць, няхай усё выказвае! Ён адкажа яму!..
У зале амаль не гаманілі. Амаль усе маўчалі, чакалі… У цішыні гэтай вельмі чутна вырвалася: "Што ён пляце, людзі!" Шчырае, здзіўленае, жаночае…
Галенчык не тое што не збянтэжыўся: па твары прайшла нават давольная, задзірыстая ўсмешачка. Ён упэўнена стаяў за сталом, член камісіі таварыш Галенчык, ён абводзіў залу позіркам, у якім былі i смеласць i разуменне ўсяго, недаступнага многім з тых, якія ў зале. Можа быць, нават усім недаступнага. Разуменне i цвёрдасць, яка я толькі мацнела ад розных выкрыкаў…
— Вам трэба факты? — сказаў ён, як бы радуючыся. Голас яго зноў дзіўна падужэў.— Калі ласка! Усе вывады, якія я зрабіў гут, аснованы на фактах. Усе факты — правераныя, дакладныя. Я пачну з таго, на што даволі асцярожна, намёкам нацэліў таварыш Кудравец. На факт заступніцтва таварышам Апенькам за былога афіцэра Гарошку. Падумайпа член партыі, старшыня райвыканкома сам дабіваецц?.. І каб аднавілі на рабоце настаўнікам былога афіцэра. Каб даверылі выхоўваць наша маладое савецкае пакаленне, нашу надзею, дзяцей — беламу афіцэру, заклятаму ворагу савецкай улады! Трэба дадаць: гэта таксама важны момант, вельмі важны! — сваёй цэлі Апенька дабіваецца пасля таго, калі партыйная ячэйка, райком камсамола i райана разаблачылі гэтага ворага i вырвалі яго, як шкодную траву, з асяроддзя нашых савецкіх дзяцей. Аб чым гэта гаворыць, падумайце, таварышы! Але гэты факт — не адзіночны. Такіх фактаў вельмі многа, ix можна прывесці дзесяткі, а можа, i сотні з дзейнасці Апенькі на пасту старшыні райвыканкома! Не далей як тыдзень таму, ужо тады, як работала камісія, таварыш Апенька ўзяў пад сваю апеку ашуканца цёмных нашых людзей — папа! Як i прыйшоў да яго ў райвыканком з казкамі, нібы ён усвядоміў шкоду рэлігіі, якой ён служыў усё жыццё! А цяпер рашыў астрыгціся! Захацеў быццам бы пачаць жыць сумленным жыццём! Таварыш Апенька, вопытны работнік, немалады партыец, "паверыў" на слова гэтаму прайдзісвету, Богаваму служку! Які прыкінуўся толькі для таго, каб замаскіравацца пад нашага савецкага чалавека! Каб уладзіць у наш савецкі інстытут свайго папоўскага сынка! Больш таго, Апенька — гэта факт, правераны факт! — даў указанне гэтаму папу, каб той вёў агітацыю супроць рэлігіі! І ўзяў слова, што той будзе агітаваць! Гэта — не выдумка! Факт!.. У той жа самы дзень Апенька ўзяў пад сваю апеку яшчэ аднаго пакрыўджанага савецкай уладай — сынка крыважэрнага кулака з вёскі Курані — Глушака Сцяпана! Гэты кулацкі выкармак устроіў Апеньку спектакль, нібы бацькаў кулацкі хлеб дзярэ яму горла i ён кінуў бацьку! І ён просіць, каб дал i яму месца працаваць у камуне! І Апенька паверыў кулацкаму сынку, паверыў! І памог ушыцца ў камуну!
У зале там-сям шумелі, раз-пораз выляталі крыкі: абураліся Галенчыкавай гаворкай, радаваліся ёй; Апейка не дзівіўся, проста адзначаў сабе: былі i такія, што радаваліся. Але большасць, прыкмячаў ён, маўчала; маўчала i чакала, што будзе яшчэ. Было штосьці i ў саміх прыкладах, i ў тым, як гаварыў Галенчык, нешта такое, што прымушала людзей слухаць, маўчаць, чакаць. Рукі Апейкі дрыжалі; важкае, тлумнае ўсё поўніла галаву, нецяргіліва ўздымала з табурэткі. "Няхай гаворыць, няхай выкладвае ўсё!.. — як бы загадваў ён сабе. — Спакайней, спакайней слухай! Трымайся з годнасцю: людзі глядзяць на цябе! Няхай бачаць, ты ведаеш: праўда твая! Трэба слухаць усё, запамінаць! Каб не прапусціць потым чаго-небудзь, адказваючы!.."
— Што гэта такое? Як гэта назваць? — уядаўся ў Апейку галасок. — Ёсць людзі, якія называюць гэта "дабратою". — Галасок быў поўны іроніі.— Вы, таварыш Кудравец, называеце гэта дабратою, a бальшавікі, сапраўдныя бальшавікі, называюць гэта інакш. Сапраўдныя бальшавікі называюць гэта — патураннем класава чуждаму ворагу. Змычкай з класава чуждым ворагам! Па сапраўднаму бальшавіцкаму азначэнню — гэта не што іншае, як скрыўленне класавай лініі бальшавіцкай партыі! IIa бальшавіцкаму азначэнню гэта не што іншае як правы ўхіл. Вот што гэта такое, калі глядзець глыбока i адкрыта!.. Правы ўхіл, з якім бальшавіцкая партыя пад кіраўніцтвам таварыша Сталіна вяла i будзе весці бязлітасную барацьбу! — Галенчык ледзь не сарваў голас, але прымусіў замерці ўсю залу. Ён кіпеў гневам, у ім чулася вялікая сіла. Апейку раптам узяла кволасць: "А што, калi i Белы ці Беразоўскі так жа?!. Калі яны паддадуцца гэтаму?!." — ён хацеў знайсці слова, як назваць Галенчыка, але не знайшоў. Пачуў раптам ва ўсім целе нядобрую млоснасць. "Спакайней, спакайней трэба!" — нагадаў сабе. Але спакою не было…
— У чым прычына ўсяго гэтага? — гаварыў цішэй, хрыпавата, але з цвёрдасцю, настойлівасцю Галенчык. — Чаму Апенька такі "добры" — ці, па нашаму азначэнню, — такі няўстойлівы? Прычына тут простая. Шукаць доўга не трэба. Толькі сляпыя могуць не бачыць яе! Тут невыпадкова, i ў матэрыялах камісіі i ў некаторых выступленнях, касаліся асобы некаторых сваякоў Апенькі, у прыватнасці асобы яго брата Апенькі Савасцея! Падабаецца ці не падабаецца некаторым, мы не можам заплюшчыць вочы на тое, што сам Апенька, сам састаіць у родственнай сувязі з класава чуждымі элементамі! Ён звязаны з імі адным ланцугом. Таму ён i абараняе ix, сплош i радам служыць ім! Служыць i тайна i адкрыта!.. Яблыка падае не толькі блізка ад яблыні, але i блізка ад другога яблыка! Яны ляжаць радам! У гэтым i ўся прычына Апенькавай "дабраты"! І калі тут, у матэрыяле, які паступіў у камісію, пытаюць, ці можа такі чалавек займаць адказны савецкі пост, то я на гэта магу заявіць: не можа! — Галенчык адужаў гоман у зале, яшчэ цвярдзей заявіў: — Не можа!.. Я лічу, што камісія павінна таксама сур’ёзна узважыць усе даныя i зрабіць свае сур’ёзныя вывады пра тое, ці дастойны такі чалавек быць у бальшавіцкай партыі. Партыі, якая павінна быць у абстаноўцы бязлітаснай класавай барацьбы згуртаванай, як адзін чалавек, i непахіснай!.. Я асабіста лічу, што Апеньку ў такі адказны момант астаўляць у парты i не трэба! І, — заявіў ён праз гоман i крыкі,— галасаваць буду супроць!
У Апейкі грымела ў скронях. Цяпер, калі трэба была яснасць у думках, ён пачуў, што галава яшчэ налілася тым гарачым, важкім: абвалакло, заняволіла думкі. Толькі грыміць у скронях. Ды лезе непаваротлівае, упартае, нястрыманае: "Няўжо? Няўжо можа быць?.."
Астатняе было недзе за думкамі, апе ён чуў яго ўсёй істотай: няўжо могуць вычысціць? Усё раптам страціла рэальнасць, даходзіла да яго як штосьці незразумелае, недасяжнае розуму.
"Спакайней, спакайней трэба!.." — загадаў ён, але спакой не прыходзіў. Праз гарачую завалоку чуу ён гоман у зале, бачыў, як ускочыў нехта. Здзіўлена, голасна кінуў:
— Людзі, што ж ето ён плёў! Усё ж ето… Брахня ўсё ето! — ад стала — Белы, мабыць, — пачуўся звон алоўка аб графін. — Якое ж тут скрыўленне лініі!.. Поп прыходзіў, кулацкі сын! Ахвіцэр! Дак к яму ж усе прыходзяць! Усе к яму ідуць! Я пяць разоў была! Чаму ён не ўпамянуў! Дак якое ж тут скрыўленне!.. Па-мойму, савецкая ўлада такая i павінна быць! Як Іван Анісімавіч!.. Выгнаць з парціі! Вы чулі! Ды яму "дзякуй" трэба сказаць! Сказаць, штоб у парціі ўсе былі, як ён!
Жанчыне запляскалі; хтосьці крыкнуў: "Правільна!", "Маладзец!" — i на Апейку найшла неспадзяваная хваля расчуленасці.
Некалькі чалавек цягнулі рукі, прасілі слова; блізка ад сцэны з паднятай рукой стаяў Гайліс, чакаў дазволу, але Белы стукаў па графіне, пакуль не прыціхла.
— Таварышы, камісія абмяркуе таварыша Апейку ўсебакова i аб’ектыўна, — спакойна загаварыў ён. — Рашэнне наша будзе справядлівае. Я прашу весці сябе дысцыплінавана i вытрымана, каб камісія магла працаваць з поспехам… Слова мае таварыш Беразоўскі, член камісіі.