Литмир - Электронная Библиотека
A
A

2

У жыцці кожнага чалавека бываюць такія моманты, пра якія раней ці пазней чалавек думае: от ён — пачатак перамены; пачатак радасці ці бяды. Быў i ў Глушака момант, калі стары воўчым нюхам пачуў, што жыццё робіць цвёрды паварот; нядобры паварот — мусіць каціцца ўніз.

Не раз i не два прыходзіў Глушаку на памяць гэты момант, які ўсё вастрэй вырэзваўся першай, фознай вяхою бяды. Было гэта залеташняй восенню, хмурнаватым i халаднаватым днём, які прывёў яго к Нохімавай краме ў Ілінішчах. Каціў Глушак на калёсах цераз вуліцу, цераз грэблю, цераз Алешнікі нібы так сабе, купіць такой-сякой дробязі для дому; са звыклай, на ўсё жыццё засвоенай скрытнасцю таіў, што вядзе туды дзіўная няясная навіна, з якой былі ў душы не толькі цікавасць, a i няясныя пакуль надзеі, клопаты: дачуўся Глушак — прадае ўсё Нохім, збіраецца кудысьці ехаць!

Яму не пашанцавала: на дзвярах i на аканіцы Нохімавай крамы ляжалі рудыя жалезныя завалы. Глушак пастаяў момант раздумліва, прывязаў каня да штыкету, прайшоў паўз вокны гэты год нефарбаванага, дзе-нідзе аблезлага дома — вокны глядзелі на мокры коварат моўчкі, няветліва. Між сярэдніх вокан вісеў, мабыць, ад нядаўняга свята, партрэт Леніна ў акуратнай рамачцы — Глушак улавіў хітрынку ў вострым позірку, хутчэй адвёў вочы. Калі цераз ціхі, пусты двор йадаўся да ганка, з хаты выйшла прышчаватая дзяўчына — нейкая Нохімава, казалі, сваячка. Несла вядро з бруднай вадою: мыла, мусіць, падлогу, глянула на Глушака коса, буркнула, што Нохіма няма, i пацягнулася сваёй дарогай за хлеў Глушак йачакаў яе, але толкам i не даведаўся нічога: усяго i выпытаў, што Нохім паехаў кудысьці, прадаваць у краме нічога не будзе. Сказала, што не ведае, ні куды паехаў, ні калі прыедзе.

Вярнуўшыся к калёсам, Глушак убачыў на двары насупраць Элю — Годлінага чалавека. Яўрэй яўрэя ведае — рашыў ён i падышоў к Годлінаму плоту, паздароваўся. Сказаў некалькі слоў для прыліку, паскардзіўся: прыбыў купіць тое-сёе, a Нохіма няма.

— Заяву ў Юравічы павёз, — не стаў таіць Эля.

Тут на ганак выйшла Годля, прыгледзелася адзіным вокам, прыслухалася. Падала з ганка яхідна:

— У арцель паступіць захацеў!

— У арцель? — засмяяўся, як жарту, Глушак. Хоць не паказаў, на момант разгубіўся з неспадзеўкі: "У арцель — от урэзала! Пляце яна ці… праўду?.."

— У арцель. — Годля кальнула пільным позіркам.

Глушак заўважыў у яе воку штосьці вострае, праніклівае. "Не пляце, мабуць…"

— Нашто яму — арцель етая?

— Чэсно жыць захацеў на старасці,— зноў пачуў Глушак у голасе яе яхіднасць. — Без крутні захацеў. Мазалём сваім. Пралетарам захацеў стаць!

"Унь яно што! Пралетарам! Удумаў!" — заўважыў на сабе Годліна цікаўнае вока, засмяяўся весялей: лоўка, маўляў, пажартавала.

— Пралетарам? Нашто ето яму, Годля?

— А вы не знаеце? — Годля не засмяялася, нацэліла вока так, быццам хацела прабіцца ўсярэдзіну яго, да думак. — Вам хіба, дзядзько Глушак, не хочацца?

Мімаволі падумаў: "Хітрая жыдоўка!" — але ўтрываў; з тым жа наіўным смехам сказаў:

— Не хочацца…

— Kaлi ето праўда, што вы кажаце: што вам не хочацца, то, значыць, вы — не такі хітры! — Але казала i глядзела так, што Глушаку чуваць было: не верыць.

"Злая ж, сабака!.. Зіркне — бы ў нутро, паганка, улазіць!.." Глушаку ўжо не хацелася гаварыць: нядобрая станавілася гаворка. Перавёў на іншае: от жа, ліха на яго, не пашанцавала — выбавіўся раз у год купіць таго-сяго — i такая няўдача! Бы лішне часу, каб сноўдаць попусту сюды-туды!..

Далікатны Эля ветліва, даверліва паківаў галавою: вядома, шкода вярнуцца назад, не купіўшы нічога. Годля ж словам, для прыліку, не абазвалася, стрэльнула толькі вокам ды раптам хутка, цвёрда пакіравала ў хлеў па нейкай гаспадарчай патрэбе.

"Вам, кажа, хіба не хочацца — пралетарам?!" — згадаў Глушак, вярнуўшыся да калёс. Паправіў сядзёлку, выцягнуў пасму фывы з-пад хамута, але рабіў усё як у сне, не бачачы: яго поўніў неспакой. "Развярэдзіла душу, слепавокая!" — кінуў нядобры позірк на Годлін двор. Успомніў, адзначыў асабіліва, быццам пафозу нейкую: "Значыць, вы не такі хітры!" — стаў здзіўленымі, устрывожанымі думкамі кружыць вакол Нохіма: што ўдумаў, хітры гандляр! Удумаў такое, што век не прыйшло б у галаву яму, дурному куранёўскаму лапцю! Сам рашыў распетрыць, сваімі рукамі ўсё, што нажываў дзень ада дня, гадамі! Ba ўсім гэтым чуўся такі агромністы, страшны змест, што ў Глушаковых грудзях халадзела.

Нібы на прывязі трымала тут — дачакацца Нохіма, даведацца пра ўсё ад яго; выпытаць, вызнаць усё, што можна. Але стаяць на ковараце, перад вокнамі гэтай яхіднай яўрэйкі, мазоліць вочы ўсім глінішчанскім плеткарам было ні да чога: зусім ні да чога было Глушаку паказваць свой страх i свой клопат. Да таго ж i невялікая радасць стаяць без толку, маркоціцца чаканнем. Разважыў падацца пакуль у Туманы да сваяка — i дарога недалёкая, і, вяртаючыся, стаць зноў можна тут, як бы проста так, едучы дадому… І заадно даведаешся там, можа, што-небудзь — што робіцца на белым свеце…

Як ехаў, паглядваў на шлях, думаў — Нохім трапіцца, але таго не было відаць. Гак i дакаціў да Туманоў Баран Ігнат — туманоўскі сваяк — быў дома: не ўзрадаваўся, не здзівіўся, але звычаю векавечнага не парушыў— дастаў гіляшку самагонкі, паставіў на стол. Руцы, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — недарма далі мянушку — Баран! — але Глушак уведаў, што трэба: круцяцца i тут галадранцы; самі ўлезлі ў арцель ды другіх цягнуць ледзь не сілаю. Толькі іншыя — разумнейшыя, гаспадары — не хіляцца, коса піядзяць; рашылі цвёрда жыць па-свойму, на сваёй зямельцы, са сваімі конікамі…

Ці таму, што выгаварыўся з талковаю Бараніхаю, ці з гарэлкі, на душы было весялей, калі ехаў зноў у Глінішчы. Яшчэ з вуліцы заўважыў, што Нохім вярнуўся: на двары стаялі ўжо калёсы. З лёгкім жа, яшчэ хмельным настроем спыніў каня, прывязаў да штыкеціны. Хлеў быў адчынены, i Глушак зразу пакіраваў туды. Ён не памыліўся: Нохім быў у хляве, Глушак даў "добры дзень", з цікаўнасцю паглядзеў, як Нохім корміць каня. Нохім, было відаць, хадзіў ля каня не першы раз, але Глушаку не даводзілася бачыць гандляра за такім заняткам: звык бачыць у краме. Да таго ж i на вопратку нельга было не глядзець: i сарочка палатняная, i штаны даматканыя — мужык, ды i годзе! "Аж пнецца — хоча паказаць, што трудзяшчы таксамо!" — вывеў Глушак, але не сказаў пра гэта ні слова.

— Што ж не таргуеш? — лагодна папракнуу— Па два разы прыязджаць прыходзіцца!

— А хоць бы i дванаццаць разоў — усё адно замок буў бы на краме. — Нохім выцер белыя рукі сенам, заявіў: — Не таргую.

— Чаму ж ето?

— Няма чым таргаваць. Разарыўся саўсім.

Глушак падумаў: "Кожны рад буў бы разарыцца, як ты! І рошай, пэўне, палічыць не палічыш! Ухаваў дзенебудзь!.." — але паказаў, што паверыў, кіўнуў, нібы спачуваючы:

— Яно канешне. Цяперашнім часам не разгонішся вельмі…

— Можна було б i разгарнуцца, штоб уменне ды штоб не добры Нохімаў хараісгар. Усё пайшло, Халімон, можно сказаць, задарам людзям. Распетрыў усё дабро, дурная галава, а не зарабіў ад людзей i "дзякуй"! Не тое што грошай! Бацька мне казаў: "Не ўмееш таргаваць, Нохім, — не бярыся! Таргаваць — ето не боты шыць!" Таргоўля спрыт любіць, а спрыту ў мяне няма! А як спрыту няма, дык i таргоўлі няма! Е толькі адны мышы на паліцах! От што е!

— Мышэй у мяне сваіх хапае, Нохім. Солі, можа, знойдзецца з паўпуда?

— Хіба што табе толькі, са свайго запасу З таго, што самому сабе бярог на чорны дзень. — Нохім выйшаў з хлява, зачыніў вароты. — Кінуў саўсім таргоўлю я. Бачу ўжэ: не за сваё дзело ўзяўся. Бацько мне тады праўду казаў. Мае дзело, Халімон, у майстэрні боты шыць. Ты ж, можа, помніш, як я некалі ў шавецкай каморачцы гібеў? З рабочых людзей, з рабочага класа выйшаў, сам знаеш. Дак дзе ўжэ нам, рабочаму класу, у таргоўлю лезці?

24
{"b":"205308","o":1}