Литмир - Электронная Библиотека
A
A

З поля, з лесу Хадоська вяргалася тады не адна — з кветкамі, якія потым стаялі ў гладышцы на акне. Яны i ў хаце пахлі полем, лесам, поўнілі хату хараством узлескаў i вольнага прастору. Але ў ix паху скора чула Хадоська смутак смерці — хоць даглядала ix, мяняла ваду, кветкі гінулі. Ёй шкода было ix: былі яны Хадосьцы як жывыя, са сваёй радасцю i воляю, таксама божыя стварэнні. Ад гэтага, як ні любіла яна кветкі, ірвала потым ix ці ў полі, ці на ўзлесках i мала i рэдка; цешылася дома сваімі, хатнімі, якіх было поўна ў гліняных гаршчочках на вокнах i ў агародчыку перад хатай. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы; калі вярталася дадому, яны як бы віталі па-сяброўску — рэзка, мята, вяргіні, мальвы. Яны i былі ёй як сяброўкі, мілыя, шчырыя, надзейныя.

З таго летняга дня, калі Хадоська нанава пачула спеў жаваранка, свет для яе як бы перамяніўся. У свеце было харошае, было чым цешыцца, чаму радавацца. Не было ўжо нядаўняй беспрасветнасці. Хадоська не чула сябе ужо такой адзінокай. Але ў вялікай перамене, што адбылася ў свеце навокал, менш за ўсё змяніліся для Хадоські божыя стварэнні, якія спрадвеку завуцца людзьмі. Можна сказаць, што цяпер для Хадоські яны — не лічачы бацькі, маткі, брацікаў, сястрычак — былі менш як калі відныя i чутныя. Знайшоўшы сабе ў свеце вялікую ўцеху, Хадоська не думала ўжо з такім страхам, што пра яе гавораць, як глядзяць на яе. Яна ўжо як бы менш залежала ад ix. І ёй было лягчэй.

Мінулі лета, восень, зіма, пайшло другое лета, а Хадоську не пахіліла да людзей. Як i раней, не чула сябе Хадоська сярод людзей так добра, як сярод дрэваў ці жыта. Як i раней, трапіўшы ў грамаду, яна нязменна маўчала, старалася адно адасобіцца; адыходзіла так, быццам вырывалася з няволі.

І сустракаючыся з кім у полі, на дарозе, даўшы звыклы "добры дзень", Хадоська мінала хутчэй, бы баялася, каб не сталі, не прывязаліся. Не ўцякала яна цяпер — заўважылі — можа, толькі ад аднаго Хоні, хоць i да яго хілілася не вельмі. А так, можна сказаць, між людзей была Хадоська — або ў царкве, у якой слухала i малілася, як мала хто, шчыра, або на дарозе да царквы.

Яшчэ заўважылі ў Куранях, што пры такой непрыхільнасці да дарослых Хадоська аж дзіва гарнулася да дзяцей. Ахвотна бавілася яна з суседскімі, што вечна таўкліся каля яе, a сваіх малых брацікаў i сястрыц дык глядзела заўсёды, мілавала, бы матка. І карміла, i паіла, i мыла — i не адзін дзень, для прыліку, a ўсе гады — i з якою ахвотаю, з якою любасцю! Ігнаціха, Хадосьчына матка, нахваліцца ёю не магла.

А яшчэ злыя языкі казалі, што за ўсе гэтыя гады не было такога, каб Хадоська падышла к якой маладзіцы, у каторай фудное на руках. Казалі, бачыць не магла, чарнела тварам, уцякала падалей адразу. Усяго ўсякага — калі было да гаворкі — казалі пра Хадоську, i было ў тых гаворках іншы раз i такое, што ў яе "не ўсе дома", што яна трохі, не інакш, "кручаная". І невядома яшчэ, чым яно ўсё кончыцца!

5

Хадоська ўночы багата думала пра Ганну, пра бяду яе. Hi ў думках, ні ў сэрцы не было ладу. То як бы спакайнела: не яе бяда, чужая; то гарэла злой радасцю: ёснь на свеце праўда, прыйшла кара; то раптам, чулая, кволая, спачувала: бяда такая! Жаль кволіў, калі думала, як Ганна недзе б’ецца над дамавінай, над белай горкай магілы; ужо, здавалася, гатова была з даўняй, нібы жывой яшчэ таварыскасцю дараваць усё, але амаль кожны раз думкі цямніў Яўхімаў цень, i ў чулы жаль яе ліўся горкі струмень, вёў у душу супярэчлівасць, незмірымасць. Незмірымасць большала, камянела, калі ўспамінала сваё бедаванне, сваё малое, якое нібы зноў траціла…

У такой супярэчлівасці i ўбачыла Хадоська Ганну, якую везлі назад Чарнушка i мачыха той жа дарогай паўз лес. Хадоська была блізка ад дарогі, i Ганна добра відна была: сядзела на калёсах, па-старэчы згорбленая, ашчаперыўшы рукамі калені. Рукі былі сашчэплены так, што здалося — не разарве ніхто. Навек. І сама сядзела так, бы не выраўняецца век. Яшчэ заўважыла Хадоська: вочы былі згаслыя! Як сляпыя! У той момант Хадоська не думала нічога, толькі глядзела, чулая i збянтэжаная. Яна нібы нанава бачыла Ганну. Чарнушка раптам з калёс пакланіўся ёй, неспадзеўкі твар яго скрывіўся болесна, ён правёў рукавом па вачах, адвярнуўся. І яго паклон i слёзы яшчэ далі Хадосьцы збянтэжанасці.

Збянтэжанасць i вінаватасць жылі ўвесь той дзень. Ці грабла сена, ці зносіла яго ў копы, чула сябе вінаватай перад Ганнай, перад светам, асабліва ж перад Богам, які, ведала, бачыў усё, што яна думала! Праўда, вінаватасць i цяпер жыла не адна: час ад часу i цяпер лезла, блытала ўсё бязладдзе пачуццяў i думак…

Увечары, толькі сцямнела, да воза, дзе яна вячэрала з бацькам, прыплёўся Міканор. Прыходзіў ён не першы раз, надзелы былі блізка, але Хадоська глядзела на яго рэдка i строга. Часам чула на сабе яго важкія позіркі, сціскалася i тулілася, хмурачы бровы, чакала, што будзе далей. Далей не было нічога. Міканор нібы таіў штосьці, уставаў, цягнуўся к свайму табару. От i ў гэты вечар курыў, гаманіў з бацькам ира надвор’е, пра сена, лагодна, цярпліва снрачаўся за калгасы: калгасы, пабачыце, дакажуць сваё! Гаманіў, а Хадоська час ад часу чула ўпоцемку— зноў глядзіць на яе! Спрэчку не скончылі i ў гэты вечар: бацька, упарты, гатовы ўскіпець, схамянуўся, што коні не поены, ахвотна знік упоцемку Хадоська насцярожылася.

— Чаго ето ты Хоню мучыш? — прамовіў Міканор не адразу i не легка. Нібы заступіўся: — Ходзіць столькі! І такі хлопец!.. А ты мучыш!..

— Няхай не мучыцца! Я не прашу!

— Дак любоў жа не ад таго… просяць ці не просяць… Яна сама — як зараза якая… — За ўсім гэтым Хадоська чула нешта важкае, стоенае, як i яго позіркі.— Ці ты не любіш яго?.. — Яна прамаўчала: знарок стала корпацца ў возе, быццам ладавала пасцель. Ён стаў побач, узяў яе за руку. — Ці мо… я табе падабаюся?

Ён спрабаваў жартаваць. Але Хадоська чула, што гэта не смешкі, i ёй было пагана. І яшчэ чула яна, які ён дробны, бяссілы перад ёю, Міканор, якога так не любіў i пабойваўся яе бацька. Ён, праўда, не аддаў руку, калі яна хацела ўзяць, — знарок, з мужчынскага гонару, сціснуў дужэй. Абняў дужаю рукой. І ўсё ж Хадоська чула сябе мацнейшаю, варухнула непрыхільна плячыма, i ён нехаця выпусціў. Адышоў, закурыў папяросу.

— Не падабаюся, значыць?..

Яна не адказала. Тут пачулася бесклапотнае пасвістванне — хтосьці ішоў да ix; яшчэ да таго як той падышоў, абое ведалі ўжо: Хоня. Хоня бліжэй перастаў свістаць, паздароўкаўся ціха, стрымана.

Толькі калі Міканор адказаў, зарагатаў:

— А я думаў — бацько!..

Ён жартаваў, рагатаў, я к бы i заўважаць не хацеў, што Міканор сёння асабліва ж маўклівы. І тое, што Міканор хутка развітаўся, падаўся ў цемру, таксама зразумеў па-свойму. Стаў дурэць, хапаць за рукі, абдымаць, як хапаўся, абдымаў кожны раз, ледзь выпадала астацца ўдваіх i ўпоцемку. Яна вырывала рукі, выкручвалася, а ён — быццам так i трэба было: хапаўся зноў, туліў, смяяўся.

— Дак калі ж жаніцца будзем? — спытаў, можа, ужо дваццаты раз. Яна прамаўчала, але ён хоць бы трохі пакрыўдзіўся ці спахмурнеў; вясёла, бесклапотна, не першы раз пастрашыў: — Не маладая ж ужэ! Састарышся!.. Не возьме ніхто!

— Няхай не бярэ!.. — Яна бы i не думала смяяцца.

— Звякуеш адна!

— І звякую!.. Страх які!..

— Дурная! — сказаў ён цвёрда. Усё-ткі намогся, абняў яе, прытуліў. Яна паспрабавала вырвацца, але ён лагодна, весела ўтрымаў. Дужаючыся з ёю, з добраю насмешкай пацікавіўся: — Лепшага хочаш даждацца?.. — Лагодна ж, цвёрда заявіў: — Лепей за мяне не знайдзеш!

— Унё! Лепшы на ўвесь свет!

— Лепшы!.. — Ён сказаў так, нібы здзіўляўся, што Ў гэтым можна яшчэ сумнявацца. — Лепей не знайдзеш. Няма на ўсім свеце, ей-бо! Ніхто так любіць не будзе!..

— Усім вы так кажаце!

— Я? Я — нікому! Табе толькі! Знаеш жа!

Яна перастала ўжо рвацца, калі ў цемры пачулася нядобрае: "Г-тым!" Постаць была так блізка, што Хоня адразу сам выпусціў Хадоську, якая ўхапілася папраўляць касу. Хадоська з сорамам чакала: бацька бачыў i чуў усё. Момант маўчалі ўтраіх. Хоня першы выступіў: не павінаваціўся, а так, што не было чуваць i знаку разгубленасці, раптам сказаў задзірыста:

15
{"b":"205308","o":1}