Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Такое было не першы раз. І раней, калі ў сям’і ці ў гаспадарцы ішло што-небудзь крыва, дзед не глядзеў ціха са свайго сціплага месца ззаду, дзед выходзіў наперад i браўся за лейцы сам. У такія моманты дзед нібы згадваў, што ён не для таго тут, каб кашляць на печы ды дыміць люлькаю; бачыў нанава, што ён, а не маладыя стрыкуны гэтыя, самы сталы тут. Адзін сталы i адзін разважны. Момант нібы зваў дзеда ўзняцца над усімі, весці ўсіх, i дзед адгукаўся на кліч, уздымаўся i вёў іншых. Ці дзіва, што дзед станавіўся такі раздумлівы i паважны, што i хадзіў, i дзейнічаў з такой годнасцю…

Дзед Дзяніс не таіў, а знарок паказваў, што яму не падабаюцца ні Васілёў учынак, ні непарадак у гаспадарцы i ў хаце. Ён амаль не гаварыў ира гэта, не дакараў Васіля словамі: тое, як недавольны, дзед выказваў моўчкі. Нядобра зіркалі маленькія, выцвілыя вочы з-пад нейкіх натапыраных, кусцістых броваў, густа, непрыязна дыміла люлька; i кашаль пры Васілю быў ужо не той дабрадушны, як нядаўна, а нелагодны, злы нават. Яшчэ больш пра тое, што думае дзед пра Васілёў учынак, гаварылі сур’ёзнасць i строгасць, з якімі дзед гаспадарыў на двары, у хляве.

Усё ж ад гэтага не лягчэла. Маўчанне яшчэ нібы дадавала злога, i з кожным днём усё больш. Дзеду бачылася, што неслух гэты не разумее яго маўчання! Заўважаць не хоча! Усё нецярплівей жавалі сухія губы люльку, усё злей калолі вочкі з-пад натапыраных броваў.

— За розум пара ўжэ брацца! — не ўтрываў, нядобра павялеў дзед. Голас быў нацяты; відаць было, накіпела дзеду, але ён яшчэ стрымліваў сябе.

Васіль на дзедавы словы адно матнуў галавою — як ад назольнага авадня. Адвярнуўся нават.

Дзеда ўзяў гнеў. Загарэўся зразу:

— Слухаць трэба! Слухаць, што кажуць! Браць на вум!.. За розум брацца пара! Не дзіця ўжэ! Дак i дзяцініцца няма чаго! За розум трэба брацца!.. Кінуць глупство ўсякае пара!.. Кінуць!.. — Дзед некалькі разоў запар уцягнуў дым з люлькі, абурана закашляў: — Разумны вельмі стаў! Разумнейшы за ўсіх!.. Волі багато ўзяў сабе!.. Як жарабя, што на выган вырвалося! Усё яму ніпачом… — Заявіў цвёрда: — Разбалуваўся!

Дзеда ўжо не стрымаць было. Хоць Васіль словам не запярэчыў, слухаў цярпліва, дзед доўга не ўціхаў, кіпеў яшчэ. І потым, калі Васіль асцярожна сышоў,— ледзь не цэлы дзень, — у хаце, на двары, шумеў, бурчаў сам сабе. Нагаварыў злога дачцэ, Васілёвай матцы, якая трапілася на вочы. Не пашкадаваў Маню: насеў так — нібы з-за яе ўсё выйшла!..

Больш за ўсіх кідалася матка. Яна не кіпела гневам, як дзед; яна адно бедавала, ціха, турботліва.

Усіх ірвалася супакоіць, улагодзіць, прымірыць. Ірвалася ўвесці мір у хату. Асабліва старалася дагадзіць яна Мані, з якой абыходзілася так ласкава, нібы хацела адплаціць за ўсё гора, якое даў яе сын. З твару яе не сыходзіла вінаватасць, чулая, добрая вінаватасць, матка нібы прасіла быць незласлівай, дараваць. Калі Васіля не было блізка, матка штодня ўводзіла ў галаву нявесткі: "чаго ў сям’і не бывае", "усяго пабачыць даводзіцца", "ето толькі збоку здаецца, што ў другіх ціхо ды гладко"; штодня, цярпліва, неадступна ўгаворвала, каб тая — не дай Бог, не рабіла глупства, праз якое век будзе каяцца — не ішла да сваіх; каб не забывала пра тое, як будзе потым дзіцяці без бацькі; каб не рабіла няшчасным сіратою.

Бяда была ёй з Васілём. З Васілём яна не ведала, што рабіць, як падступіцца да яго. Іншы раз яна завіхалася каля яго, спраоавала улагодзіць, змякчыць ягоале Васіль нібы не заўважаў яе ці недавольны адыходзіў.

Ёй балела адтаго, што бачыла: ён не хіліўся ні да кога; ён цураўся ўсіх, не толькі Мані. Усе — i дзед, j яна, i Валодзька — был i яму нібы чужыя. Сярод сваіх ён жыў асобна, адзін, сам з сабою; i блізка не падпускаў нікога да сябе, i яе разам з іншымі. Яе дык, здавалася, горш за іншых цураўся!..

Толькі можна было здагадвацца, што робіцца ў душы яго; ад гэтых здагадак, ад невядомасці матчыны грудзі яшчэ болей ціснула скруха. Балела асабліва таму, што ведала ж — не такі ён каменны, як мог бы падумаць хто-небудзь іншы; бачыла — сумны i разгублены ён, сам не ведае, як з бяды выбрацца. Бачыла, што трэба яму i лагоды, i парады, — a ніякай падмогі не дапускаў!..

2

Калі яны ўвайшлі ў гумно, Васіль азірнуўся. Ён глядзеў на ix толькі момант, амаль адразу адвярнуўся, стаў зноў зграбаць памалочаную салому, кідаць у застаронак.

Матка i дзед моўчкі стаялі ў дзвярах, чакалі. Згробшы салому, Васіль пастаяў трохі, тварам да застаронка, — у зрэбных сподніках i зрэбнай сарочцы, з асцюкамі ў расчухранай чупрыне. Сарочка каля пахі разлезлася, i ў дзірку была відаць жаўтаватая паска голага.

Ён трохі гарбаціўся; не то думаў пра нешта, не то чакаў, што яны скажуць. Яны маўчалі, i ён зноў азірнуўся. Па тым, як ён спадылба ўважліва, дапытліва глядзеў, было відаць, ён здагадаўся, што яны прыйшлі не так сабе. Але яны не сказалі нічога. Зноў стаялі моўчкі: дзед у кажусе, у кучомцы — строгі, з тварам рашучым, важным; маці ў каптане, як бы спалоханая, вінаватая, з апушчанымі зморана рукамі. Яна трывожна сачыла за кожным Васілёвым рухам. Васіль стаяў, схіліўшы галаву, схаваўшы вочы, хмурны, насцярожаны.

Было чуваць, як над страхою зацяга верашчаць, пра нешта спрачаюцца вераб’і. Я к недзе цупае цэп, як крычаць, гуляючы, дзеці.

Дзед пакашляў, пачаў першы. Па абавязку старэйшага.

— Дык што ж ето будзе?

Васіль варухнуўся, зіркнуў у ix бок. Не сказаў нічога.

Дзед памаўчаў зноў, пайшоў далей.

— Як жыць будзеш?

Васіль зноў варухнууся. Не падняў вачэй.

— Так i буду.

Дзед пачакаў трохі.

— Як ето: так?

— А так…

Дзедавы вочкі пад натапыранымі брывамі павастрэлі.

Дзятліха спалохана зірнула на старога, молячы маўчаць. Ён недавольна, нязгодна адвёў вочкі, але стрымаў сябе.

— Ссох саўсім… — лагодна пашкадавала матка.

У Васілёвым твары смыкнулася нешта кволае, сумнае.

Яна пасмялела:

— Штоб на сухоты не пайшло…

Ён не зірнуў на яе, але матка заўважыла: слухае.

— З трудных думак можа пайсці. Трудныя думкі да ўсяго давесці могуць…

Раптам зноў пабачыла пасачку голага пад пахаю. Пабачыла малым, няшчасным, зайшлася такім жалем, што перахапіла горла. Усёй душой раптам падалася да яго i тады сказала самае цяжкае, самае важнае:

— Не думай нічого. Кінь пра яе. Не думай!

Лагодна, аддаўшыся ўся нарыву i надзеі, што напоўніла нецярплівасцю i дужасцю, загаварыла:

— Не думай. Hi да чаго ўсё ето. Сухоты толькі адны, а толку ніякаго. Ето толькі здаецца так, што добра, што лепей будзе. Толькі так здаецца. Лепей не будзе… І так жа добра. І гаспадарка такая, i зямля. І хата свая якая. І сынок які — глядзець толькі ды — радувацца. Як яно ручкамі ды ножкамі перабірае. Як яно гулькае нешто, як яно смяецца бацьку свайму! То ж i не агледзішся, як ён падрасце, пабяжыць сваімі нагамі. Як вырасце бацьку на плечы, цешачы век свайго радзіцеля! Хвалячы век Бога за такого радзіцеля, што выкарміў, вырасціў яго на радасць! То ж такі харошы хлопец расце, красівы ды дужы, чысты бацько! А здаровы — асілак будзе, няйнакш!.. І Маня — слова не скажу. Ужэ за тое, што принесла, дзякуваць ды дзякуваць. Ды за такога хлопца, што падарыла. — Заўважыла нядобрае ў сынавым твары; баючыся, што вось-вось псраб’е, загаварыла яшчэ гарачэй: — Канешне, мо на пагляд не вельмі. Дак ці ж жонка на тое, штоб глядзець на яе! У другой е на што паглядзець, дак толку з таго пагляду Калі яна ні ў хату нічого, ні ў жызні нічого. А то бувае, i так: адным вокам на цябе, a другім на другого. Ці пражывеш — а сына недажывешся, без патомства, без радасці пакіне!.. Усяляк буць можа! Там усё віламі па вадзе пісано. І так, i так буць можа!..

Бачыла — ледзь намякаць стала на Ганну, насцярожыўся зноў. Слухаў нецярпліва. Вочы ужо не таропіліся ўніз, бегалі недзе па застаронку, не знаходзілі прыпынку. Чула: надакучаць стала яму; загаварыла карацей:

— І тое забуваць не трэба: Маня не пабегла к другому. Бацькам наперакор сказала: пайду. Беднасці не пабаялася. А тая, — Дзятліха з-за гневу ўжо траціла разважнасць, — тая, як быў нежанаты ды бедны, дак прызнаць не хацела. Адвярнулася. Да Карча пабегла! Лепшых знайшла! А як — пабагацеў ды хату паставіў, абжыўся — дак i сам добры стаў! Вазьмі ўжэ яе! Яна ўжэ пойдзе! На гатовенькае!..

76
{"b":"205308","o":1}