Даўно не было ў Дзятліхі такога неспакою, як у гэты дзень. То каля Мані хадзіла, то выбягала на двор паглядзець на Пракопа з Пятром, на Васіля: Пракоп з сынам рабілі, як раней, спакойна, нічога яшчэ не ведалі. Сачыла за вуліцай, за суседнімі дварамі: здавалася, хто ні ішоў міма, вельмі ж цікаўна, усмешліва зіркаў у вокны, на зруб, на якім рупіліся мужчыны.
Як ніколі багатага баршчу наварыла, хлеба наибольшую буханку дала, сала добры кавалак дастала, парэзала на скавародку. Калі ўнесла з каморкі потную бутэльку гарэлкі, абцёршы фартуком, паставіла на стол, Пракоп аж вочы з-пад чорных навісаў-броў упяў здзіўлена.
— Пагрэйцеся бо з холаду! — сказала чула, зычліва.
Пракоп прамаўчаў, a Пятро давольна пакруціў галавою, засмяяўся:
— Расшчадрыліся нешто вы, цётко! Ці не ўлазіны ето рабіць хочаце сягоння?
— Aгe, улазіны! — ледзь не вырваўся ў Дзятліхі сумны подых; яна адразу ж адагнала сум, пажартавала: — Баюся от, штоб гарэлка не усохла! — Дзятліха клапатлівай гаспадыняй захадзіла каля Пракопа i Пятра. — Пагрэйцеся бо, шчырыя вы нашы! Холадно ж нешто стало. І восені, можно сказаць, небагато, a ўжэ гак холадно!.. Ето ж i ўнізу, як дыхне вецер, дак бы працінае холадам!.. А там, угары, дак i скалець, мабуць, нядоўго?..
— Ды не, не вельмі. Няма калі мерзнуць! — весела адказаў Пятро.
— Усё-такі — пагрэцца не лішне!
— Ды, мабуць што, i не лішне…
Толькі ўзялі шклянкі ды кубачкі, як паўз акно праплыла постаць: ляснік Міця. Ляснік не затрымаўся ў цёмных сенцах, прайшоў упэўнена, як у сваіх; упэўнена, як у сваю хату, ускочыў перад ім жоўты абскубаны леснікоў сабака.
Міця ступіў, прыгінаючы галаву, ад парога сказаў: "Памагай Бог!" Не чакаючы запрашэння, паставіў стрэльбу ў сметніку, ахвоча крэкнуў:
— Як чуў! У самы раз!
— Aгe. Угадаў, Міцечко!
Васіль устаў, даў яму месца бліжэй да кута, падсунуў свой кубак. Спакойна, як дома, палез Міця за стол: ледзь не сваім чалавекам стаў з таго часу, калі пачаў нарыхтоўваць Васіль лес на хату.
Спакойна, важна ступаючы, падаўся пад стол i леснікоў сабака.
Другімі разамі Дзятліха, частуючы Міцю, адно дзівілася, як ён п" е — не п’янее, толькі што твар нібы цёмнай крывёю наліваецца; дзівілася, шкадавала потай, колькі гарэлкі, дабра нанішто прападае. Сёння ж яна i на яго глядзела інакш як заўсёды: язык у лесніка дурнаваты, паганы; так i глядзі, сп’яну плясне, чаго баішся!
— Скончыце ўжэ скора! — прамовіў Міця, перакуліўшы кубак, закусваючы хлебам з прэжаным сапам.
— Да ўжэ i небагато, сказаць! Толькі што халады падступаюць, бы на вараных! — адгукнулася жвава Дзятліха.
Трывожачыся, каб Міця не пляснуў чаго, яна як пачала, дык i не спынялася амаль, гаварыла абы-што, абы не маўчаць, абы не даць Міцю развязаць язык. Бывала, яе нямала злаваў жоўты сабака, што ўвесь час то круціўся, тоўкся пад нагамі, то нават станавіўся, чапляўся пярэднімі лапамі за край стала, глядзеў зладзейкавата, што б такое ўпарваць. Пракоп зіркаў на гэтага нахабу i сёння панура, раз нават так даў наском пастала, uiтo сабака ўпаў на бок i грозна запрчаў; Дзятліха ж сачыла за кашлатым госцем з незвычайнай лагоднасцю. І гаварыла яму мірна, i костку кінула, i пахваліла нават: разумны які, маўляў, сабака!..
Пачула сябе трохі лягчэй, калі Пракоп, выцершы бараду, палез з-за стала, валка, няўклюдна патупаў на двор. За Пракопам хутка выбраліся з хаты i Пятро з Васілём. Міцю ж i жоўтага сабаку Дзятліха правяла сама да веснічак.
Радуючыся, што ўсё пакуль абышлося неяк, вельмі ж ахвоча прасіла яна лесніка, каб не крыўдаваў, што гарэлкі было мала, каб заходзіў іншым часам, не мінаў хагы…
Бяда ўсё ж прыйшла неўзабаве. Прыйшла адтуль, адкуль найбольш i баялася Дзятліха — проста з вуліцы, проста да Пракопа. Прыдуркаваты Бугай Ларывон, дыбаючы сярод вуліцы — нудны i нечага злы, стаў супроць зруба, крыкнуў задзірыста:
— Доўга корпаецеся нешто!
— А табе — якое свінячае дзело? — адрэзаў з верху зруба Васіль.
— Мне-то — нічого, — Бугай раптам голасна i з радасцю — знайшоў пацеху! — на ўсю вуліцу аб’явіў: — Ганна — недавольна!
Васіль не чакаў гэтага. Ледзь не кінуўся ашалела са зруба, каб учапіцца ў Бугая, але стрымаўся. Насцярожана сачыў, што будзе далей.
— Якая Ганна? — няцямна запытаў Пятро.
Бугай зарагатаў.
— Якая! Што жыць будзе ў етай хаце! Ну, з якой — любіцца! На гумне з якой па начах мілуецца! Калі жонка спіць!..
— Ах ты, с-сволач! — Васіль схайіў абрэзак паплеціны — Бугай ледзь управіўся адскочыць, як яна ляснула ў вулічную храпу.
— Баішся! — Бугай закрычаў яшчэ зларадней, галасней. — Згаварыліся ж, што — к Васілю пяройдзе скора!
— Ты што брэшаш, Бугай наганы! — напала на яго Дзятліха, стараючыся адвесці бяду. — Не бачыш, што ў яго жонка, што дзіця ў яго!..
— Жонку ету ён выгане, кажуць!
Адгукнуўся ўжо са зруба Пракоп:
— Хто кажа?..
— Усё сяло!..
З кляцьбой i пагрозамі Дзятліхі Ларывон адразу, давольны, падыбаў па вуліцы. Лясун, угкнуўшыся чорнай барадой у грудзі, нейкі час яшчэ моўчкі, панура, як аглушаны, цюкаў сякераю. Потым выпрастаўся, таксама ж моўчкі пасядзеў нерухома, стаў няўклюдна злазіць. Як бы па нячутнай камандзе, палез услед за ім i Пятро.
Васіль астаўся наверсе — усім сваім выглядам паказваў, што не хоча ведаць нічога, жыве клопатам пра хату.
— Не слухайце бо! — кінулася да Пракопа Дзятліха. — Брахня ўсё ето! Гад еты, Бугай, — ад злосці ўсе! Злы на Васіля — от i набрахаў! З’есці б Васіля гатоў, не тое што!.. От i набрахаў! Не верце ні слову! Брахня усе!..
Чуў ці не чуў Пракоп — невядома было: упяўшы некуды ўпарты позірк з-пад навіслых броў, стаяў як скамянелы — хоць бы адна жылка на твары варухнулася! Не сказаўшы ні слова да Дзятліхі, спадылба павёў вачыма на дачку: Маня стаяла неяк па-дзіцячы разгубленая; тоўстыя мокрыя губы крывіліся крыўдаю, белыя вейкі дрыжалі — вось-вось заплача!
Чула ўсё, што казаў Бугай. Чакала падмогі, падтрымкі. Пракоп i ёй не сказаў слова, з тым жа скамянелым, панурым тварам адвярнуўся, паволі, валка пацёгся на вуліцу. Дзятліха яшчэ пайшла побач, яшчэ не траціла надзеі працяць Лесунову нячуласць…
Адарвалася ад Пракопа, пабрыла назад у роспачы. Ужо ў двары схамянулася, стала, глянула туды, куды пайшоў Бугай, паслала наўздагон:
— Штоб табе астатнія мазгі высахлі, гад падкалодны!
Убачыла Маню, што усё стаяла сярод двара, ціха, жаласна хліпала, — захадзілася каля яе:
— Не слухай нікого! Не думай попусту! Ад злосці ўсё. Мало чаго не наплятуць — ад злосці. Не слухай нікого, рыбачко!.. Хадзем бо! Кеб малое не выпало з калыскі, крый Божа!..
Маня адно хліпала, як шчаня. Хліпаючы, бязвольная зусім, нібы ў сне, i падалася з Дзятліхай у хату.
7
Hi Валодзька, ні дзед Дзяніс яшчэ не ведалі пра бяду: абодва былi ў полi, глядзелі пчаліныя кал оды перад зімою.
Калоды, праўда, былі ўжо ўцеплены, але дзеду Дзянісу — ведаў Валодзька — карцела яшчэ паглядзець, праверыць усё: баяўся дзед, каб не забыў чаго, ходзячы першы раз, — памяць старая, тым часам, i падмануць магла! А падмануць было ёй няцяжка: калод меў дзед якніяк сем штук i стаялі яны па ўсёй зямлі — на ўзлессях. на пол i, усе на дрэвах высока. Пакуль даедзеш ад калоды да калоды, пакуль узлезеш!..
Валодзька ездзіў з дзедам не так сабе, не з пустой ахвоты. Памагаў ставіць драбіну да дрэваў — яна была важкая i доўгая! — трымаў драбіну, калi дзед асцярожна лез з папярэчыны на папярэчыну; памагаў дзеду несці яе на воз.
Ехаць было добра, а стаяць, трымаць драбіну — брала нуда i стыл i рукі. Але Валодзя не скардзіўся — ці ўпершыню было цярпець яму нудоту i нядобрае: не адно ж ужо лета з дня на дзень пасвіў свіней, каня нават пасвіў, i мок, i стыў у полі, сцярог — як прывязаны быў пры ix. Спярша цярпець нуду гэту была пакута страшная, а потым — прыцярпеўся, звык: нічога не зробіш, памагаць трэба, зарабляць на хлеб. Не малы ж ужо — не век жа есці хлеб дармовы, сядзець на чужой шыі!