Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Дзе міліцыянер: няўжо не бачыць, не чуе? Чаму іншыя маўчаць, трываюць? Сам не ўтрываў, прашыўся да чарнявага.

— Ці нельга б — пацішэй трохі. І — папрыстойней!

Чорненькі не зразу i даўмеў.

— Што?! — Ён утаропіў важкі позірк, з пагардай, гневам угледзеўся. — Прыс-стойней! — Ён цыркнуў цераз плячо: —Т-ты хто такі?!

— Можам бліжэй пазнаёміцца. Капі не прыціхнеш…

Цвёрды Апейкаў тон, цвёрды позірк не збянтэжылі яго, яшчэ раздражнілі. П’яны, чырвоны, прыўстаў, адсунуў нагой табурэтку. Гатоў быў рынуць ў бойку. Але дружкі ўхапілі за рукі, пацягнулі. Сілаю пасадзілі.

— І наогул, пара б — вызваліць стол. Заселі, паны!

Апейку падтрымаў гоман. Падышоў i не бачны дасюль міліцыянер, стаў праяўляць уладную цікаўнасць. Чорненькаму далі папяросу, ён закурыў. Нядобра зірнуў навокал.

Апейка адышоў. Блізка ад яго вызвалілі ад клункаў месца на канапе. Ён i ператрывожаная зямлячка селі. Чуў побач галасы ўхвалы яму: "Праўда, як паны!", "Расселіся, i не скажы ім!", "Так i трэба з імі!" Каб не ўдаваць з сябе нейкага героя — падумаеш, геройства! — паказаў, што не слухае, стомлена палажыў галаву на далоні, на чамадан на каленях. Нібы паказваў, што хоча спаць.

Ён такі хацеў спаць i ад гэтага хутка супакоіўся пасля сутычкі з малайцамі. Але сну не было. Ён чуу, як стукаюць раз-пораз дзверы, як плача блізка дзіця, як недзе далей рагочуць; чуу, як туга прагрукаў за вокнамі паравоз. Прыйшло на думку: от сядзіш дома, i здаецца — усе сядзяць дома; едзеш па раёне — здаецца: увесь свет у раёне. А рушыш ў дарогу — нібы ўвесь народ у дарозе; колькі народу — малых, старых, мужчын, жанчын — у дарозе! Нібы i няма хат, асе л ас ці.

Не, гэта не прывід. Усё ў руху. Ніколі не было такога руху. Нават у Жлобіне, у глушы гэтай, дзе на станцыі адно век драмалі тыя, каму выпала перасадка, нават тут, глядзі, што робіцца!..

Чуў, цікаўная Аніся дапытвалася:

— Усё так i кінулі?

— Чаго там было кідаць такого…

— Усе ж такі — хата свая. Карова, конь.

— Хату мы забілі. А карову паглядзіць покуль Тэкля, сястра. Кажуць, патом перавезці можно будзе. Па чугунцы… А каня — няма. Здох летась, пад весну…

— Ад чаго ж ето? — паспачувала, жахнулася Аніся.

— А хто яго знае. Хвароба якаясь. Здох. Ад чаго ні здох — лягчэй не будзе. Здох…

— І не страшно?

— Чаго?

— Ехаць — у белы свет. На пустое, можа, место. Дзе — ні хаты, ні двара. Да i не блізко, можа?

— Далёко. Ігнатко, як яно завецца? От не запомню ніяк. Падобно на "кыш-кыш"…

— Кыштым, — памог з годнасцю хлапечы голас.

— От. Кыш-тым. Кажу, падобно "кыш-кыш". Далёко. За гарамі Урал.

— Далёко.

— Ну, от… А страшно не страшно — што з таго? Не жыць жа адным тут, усе адно. Ён там, мы — тут. І так ужэ год цэлы, лічы, не бачыліся. Дзеці саскучыліся, i ён, піша, скучае.

— А страха там, хата е якая?

— Барак, кажа, е. Пажывём, а там — саб’ём сваю. Ён у мяне не ўломак які. Хадзяін. І каб піць — як каторы, дак не. І курыць, лічы, не курыць. Хадзяін. Завод строіць. Дак i хату сабе абстроіць мо!..

— Шкода було?

— Чаго?

— Ну, радныя места. Жыццё ўсё пражылі. Бацькаўшчына. Бацько, матка — жывыя, можа?

— Матка жыве, а бацько памёр… Шкода, a толькі што з таго? Радныя не радныя, a толькі як там лепей будзе — так i тыя радныя будуць. Нашых сколькі ўжэ ў Сібер пераехало, i далей, за Сібер шчэ, кажуць. І жывуць. Прывыклі. Як усё адно i бацькаўшчына там.

— Увесь Савецкі Саюз — родзіна. Ето праўда, — сказала Аніся.

— Я ж i кажу. Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек — дзе лепей.

Апейка расплюшчыў вочы, паглядзеў: жанчына чырвоная ад духаты, сіваватая; без хуеткі, але ў кажусе. Адной рукой туліла да сябе малое, другая рука была на галоўцы дзеўчаняці, што сядзела на клунку перад яе каленямі; дзеўчанё спала, палажыўшы русявую галоўку на матчыны калені. Яшчэ на клунку сядзеў хлопец—Ігнат, недаспанымі, але пільнымі вачыма глядзеў навокал — вартаваў бацькоўскае дабро.

— Вы хто такі сам будзеце? — пачуў раптам Апейка. Пыталіся яго — дзядзька справа: з плоскім тварам, барадаты, у цялячай шапцы.

— А чаму гэта цікавіць вас?

— Ды от: мо не наборшчык часам? — Дзядзька заўважыў неразуменне на Апейкавым твары. — Ну, не набіраеце людзей куды-небудзь?

— А? Не.

Умяшаўся, не адразу, другі, таксама барадаты, з вострымі вочкамі:

— А — задкуль, здалёку? — Ён сядзеў на фанернай скрьшцы. Паварушыўся, сеў ямчэй, растлумачыў: — У заработкі едзем. Дак от i пытаемся…

— Дык вы ж, мабыць, выбралі ўжо дарогу?

— Дак так што i не. У том i дзело, што — не. — Ён зноў нібы растлумачыў: — Летам — у балоце, пад Воршаю, — работы, кажуць, не перарабіць, а цяпер — зімою — куды?..

Той, у цялячай шапцы, памог яму:

— Надумаліся, паедзем — папытаем. Без спросу, седзячы — усё адно не знайдзеш.

Мяркуючы па тым, як адразу прыліп да ix гаворкі трэці, у паддзёўцы з шыняля, ix было трое.

Апейка зірнуў дапытліва, востра:

— А як жа — гаспадаркі? Пакідалі?

Цялячая шапка кіўнула няпэўна:

— Можно сказаць, што i пакідалі…

— Ад цвёрдага задання ці — ад калгаса? — узяу Апейка напрасткі.

— У мяне-то было, — спакойна прызнаўся той, што ў цялячай шапцы. — А ў ix — не. Яны — маламоцныя. Андрэй, — кіўнуў ён на маўклівага, — той дак у калгасе ўжэ быў. Дый цяпер у калгасе, можно сказаць.

— І яму цвёрдае — няправільно… — адазваўся маўклівы, што ў паддзёўцы. — За тое, што ў калгас адказаўся… "Пагляджу", сказаў…

— Чаго ж вы — з калгаса? — Апейка зірнуў на маўклівага.

Той схаваў вочы, моўчкі, нядобра махнуў рукою.

— Там — калгас такі,— узяўся тлумачыць той, што быў на скрынцы. — Калгас. Коні дохнуць. Сеяць няма чым. Палавіну пагніло, палавіну — пагублялі, пакраў нехто. Робяць — дрэмлюць у полі. Паспіць у разоры — "палачку" пастаў. Базар якісь.

Апейка слова не ўправіўся сказаць у адказ: паткнуўся ледзь не ўсутыч барадаты, у цялячай шанцы; рашуча, горача дыхнуў:

— Ярашчук пытае: "Пойдзеш ці не?" — Ён перадыхнуў.— Друпя — як хто, а я — не. "Не найду!" — кажу. Ярашчук: "Чаму?!" — "Не ўвераны", — кажу. Тады ён, Ярашчук: "Ты ш-што ж, не верыш савецкай уласці?!" Дак я сам не дурного бацькі дзіця. "Савецкай уласці, кажу, веру, a ў калгасе — не ўвераны!" Ён, Ярашчук, як пачуў, пазелянеў. Ад злосці, што не ўзяло яго. Што я ўпіраюся. І як бы шчэ смяюся з яго. Хаця які там смех. За жывое ўзяло. Крычаць хочацца. І ўпартасць, як у таго натурыстага каня. "Д-добра!" — кажа. Так кажа, што бачу — добра не будзе. І праўда — цвёрдае заданне мне! Уляпіў ды шчэ — грозіцца: "Не кінеш кулацкія штучкі—ізаліруем! Як апасны элемент!"— Барадаты плюнуў са злосцю, паскуб бараду дрыготкай рукою. — Я выканаў усё: падмёў пад мятлу. Дзяцей галодных пакінуў. Пазычыў, чаго не хапіла. А — выканаў.— Абодва яго таварышы ківалі: усё, як было, гаворыць. Той жа, у цялячай шапцы, глядзеў невідуча. Жыў успамінам. — Яно-то праўда, я — апасны, — прамовіў потым з роздумам. — Апасны, праўда. Людзі глядзяць на мяне. Як я, так i яны. A толькі як разабрацца, — ён быццам запярэчыў камусьці,— дак апасны элемент пайраўдзе не я, а — той калгас. Ён, такі калгас, — самы апасны элемент!

— А хто ж вінаваты — што калгас такі? — зачапіла Апейку. Ён нібы вінаваціў. Вінаваціў строга, не сумняваючыся.

— А — я?

— А хто ж? І — вы. І — ён, — кінуў Апейка на Андрэя, калгасніка. — І ўсе.

— Як хто, а я — ні пры чым, — адрэзаў цвёрдазаданец. — Я так думаю: бярэцеся навучыць людзей жыць па-новаму, дак вучыце. Вучыце! — Ужо ён вінаваціў Апейку. — Наладзьце спачатку, а патом — другіх завіце! А то — укінулі людзей, не далі рады адным, а хутчэй гоняць — Другіх. Як на пажар! Трубяць на увесь свет — першыя сярод усіх! Скора даб’ёмся на сто працэнтаў! Героі на ўсю рэспубліку! Партрэты друкуюць у газетах хваляць! Бярыце прыклад!..

81
{"b":"205308","o":1}