Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Але i тады, i асабліва пазней, калі стаў валасным i раённым кіраўніком, Апейка ўведаў i тое, што ўсякае слова мае сваю цану, што яно тым даражэй, чым больш у ім вагі. Вялікі жыццёвы вопыт вучыў, што каму-каму, а яго амаль заўсёдным слухачам — сялянам — патрэбна нязменна: канкрэтнасць, дзелавітасць, яснасць.

— Ёсць ужо нямала машын, — дзелавіта сказаў ён. — Добрых машын…

У хісткім чырвоным святле ад агню Апейка стаў расказваць, якія машыны бачыў нядаўна ў Мінску — выпушчаныя для сялян. Вось паказвалі ў рабоце конную касілку: няхітрая нібы рэч, а як легка працаваць на ёй. Кіруй адно ca зручнага сядзення, слухай толькі, як бегаюць, чыкаюць спрытныя зубы-ножыкі, падразаючы траву. A ці не прынада тыя конныя граблі: сядзі адно ды пацягвай сабе ручку, пружыністыя жалезныя граблівілы будуць кідаць ззаду ледзь не цэлыя копы. Касілкі i граблі пакуль што тут не ўсюды можна пусціць, але багата дзе яны могуць рабіць. А малатарня трактарная — пабачылі б: аірамадзіна — як прыпяцкі параход, гумно добрае снапоў змалоціць — не агледзішся! Ну, а машына, што капае бульбу: ёсць i такая — бульбакапалка; гэта дык проста-такі цуд, іншага не скажаш!..

— Цуд-то цуд! Ды грошай — пуд! — першая вярнула людзей на зямлю Сарока.

Апейку зноў кінулася на ўвагу: Дзяцел, у вачах якога толькі што праз недавер’е прабівалася захапленне, кіўнуў згодна — правільна кажа!

— Пуд — не пуд, а сёе-тое каштуе! — Апейка не спрачаўся. — Адзін бядняк не купіць!

— Ну, от, от! Я ж i кажу! — Дзяцел цяпер не кіўнуў — вачыма, якія неяк павастрэлі, чакаў, пільнаваў: што будзе далей.

— У тым i фокус: адзін не разгонішся!..

— А нашто вам адной такія машыны! — перабіў Міканора, здзіўлена зірнуў на Сароку Апейка. — Каторым з ix сяла цэлага — небагата!

— Усё — калякціў, калякціў! — прарэзліва, са злосцю i адчаем уварвалася Куліна Чарнушкава.

Умомант цішыні, увагі як i не было. Зноў гаманілі запалена, без ладу, даказвалі Апейку, Міканору, Хоню, адзін аднаму: "Які калякціў, калі адзін — адно, а другі — нібыто — другое!" — "Ето ж калі б усе адно цягнулі!" — "Адзін спіць, другі — у носе круціць пальцам, а ты — перарывайся!.." — "Землю аддай, гаспадарку!.." — уплёў у гоман сваё Дзяцел — набалелае, нібы злоснае.

— Гаспадарка там у катораго! — плюнуў з абурэннем Міканор, ледзь апаў гоман. — Палоска — як лапцем стаць! Конь — здыхляціна! А дрыжым, крычым! Бы палацы прападаюць!

— Здыхляціна не здыхляціна, а свая! — Дзяцел, бы яго абразілі, i не першы раз, здавалася, гатоў быў схапіць Міканора загрудкі.

Людскі гоман ухваліў Дзятла.

Апейка падтрымаў разважна, не Міканора — Дзятла, іншых:

— Багатаму жаль карабля, а беднаму — кашаля!

— От, праўда! — заківалі, загаманілі вакол агню.

Дзяцел упяў у Апейку няцямны гарачы позірк, апаў гневам, пасвятлеў.

Апейка перачакаў шум ухвалы, памаўчаў, чуючы |зноў на сабе агульную ўвагу. Як бы падумаў:

— A толькі i за кашэль трымацца лішне не трэба! Калi, скажам, карабель выменяць можна!

— Дак калі б жа знаць добра!

— Або выгадает, або без нічого астанешся!

— І кашаля не будзе! — дакладна выказаў трывогу Васіль.

— Не прагадаеце! — спакойная ўпэўненасць яго, заўважыў Апейка, багата каш бянтэжыла. — От я казаў ужо — машыны. Гэта — адно. Тут усё ясна: палучыце крэдыт, возьмеце машыны… Другое — зямля. Якая яна ў вас, не вам казаць: балота ды пясочак найбольш… — Ніхто словам не запярэчыў — той кіўнуў сумна, згодна, той уздыхнуу. — Ураджай, самі знаеце — ураджай на зямлі нашай — вядомы! Бывае, i таго не сабярэш, што кінеш у зямельку такую… А яна ж i не такая безнадзейная, i ад яе дабіцца можна нечага. Калі падступіцца як трэба. Да зямлі таксама — самі знаеце — падыход трэба умелы! Трэба ўгнаенне! Багата i рознага ўгнаення… Знаеце, сколькі палучаюць ужо на такой зямлі ў калгасах?..

Людзі верылі i не верылі, але слухалі так, што забывалі i пра ўтому, i пра камароў, i пра ноч, хуткі час мёртвага сну. Цемра то насядала на самае вогнішча, то адскоквала так, што відно было блізка нерухомае, бы зачараванае, галлё дуба. З цемры выпаўз нечы конь, стаў, выцягнуўшы храпу, глядзеў на агонь, як бы таксама слухаў. Васіль, i не адзін ён, дзіву даваўся, адкуль столькі ведаў юравіцкі госць: i колькі дзе зямля родзіць, не толькі ў нас, a i на Украіне, i ў нейкай Галандыі, i чаго недастае глебе; i якія багацці тояцца ў гіблым гэтым балоце, з якога пакуль адна толькі "карысць" — камары ды хвароба малярыя! Нібы свет цэлы сышоўся сюды, к Дамецікаваму агню: сотні калгасаў былі навакол, тысячы людзей нібы стаялі, глядзелі на ix, чакалі ix адвагі, звалі за сабою. Як бы падышлі сюды, к Мокуці, к агню, i добра знаёмыя Юравічы, i не такі знаёмы, далекаваты быццам Мазыр, i ўжо зусім загадкавыя, толькі часам чутныя ў гаворках дасведчаных людзей Харкаў, Растоў, Чалябінск. Па ўсёй краіне стараліся для сялян, для калгасаў заводы, рабілі трактары, малагарні, веялкі, рыхтавалі ўгнаенне. І ўсюды, у кожным сяле, па ўсёй зямлі шырокай, людзі трывожыліся, думалі пра калгасы; абагульнялі скаціну, маёмасць, злучалі ў вялікія палі цесныя палоскі, пераворвалі межы. Разам ішлі ваяваць з векавечнай сялянскай бядою…

— Толькі ў арцелі, у вялікай, на ўсё сяло, сямЧ — ратунак. Толькі так збудзем злыбеду — нішчымніцу i галечу. Даб’ёмся такога, што будзе хлеб на стале — i да хлеба будзе! І самі i дзеці адзенемся як людзі. Лягчэй рабіць станем… Іначай не выб’емся! Толькі так: разам усе. Арцеллю.

Апейка снасцярожліва, з-пад броў зірнуў на аднаго, другога — людзі яшчэ нібы слухалі. Нібы чакалі яшчэ чагосьці. Позірк сустрэўся зноў з Васілём: той нелагодна адвёў вочы.

Міканор першы адгукнуўся:

— Адным словам, абстаноўка ясная. Народ па ўсяму Савецкаму Саюзу пайшоў у калгасы. Значыцца, i нам, куранёўцам, пара па таму ж маршруту!

— Aгe! Зразу! — крыкнула Сарока насмешліва.

Андрэй Руды з важным выглядам, павучальна запярэчыў Міканору:

— Ето не так просто: усю Расію, факцічаскі, на новыя рэйкі пераставіць!..

— Расію-то пераставяць! — звонка заявіў Хоня. — От ці Курані павярнуць удасца — ето няясно!

— Няма тут нічого смешнаго! — зазначыў яму Васіль.

— Увесь народ рушыў, зразумеў, дзе яго ратунак, — ірваўся ў бой Міканор. — А мы бачыць нічога не хочам! Не хочам, хаця кажнаму, i сляпому, відно, дзе ўся выгада!..

Апейка адчуў: цішыня зрабілася насцярожанаю. Людзі неспакойна заварушыліся, хавалі позіркі, мужчыны сталі мацней дыміць папяросамі. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны.

Адганяючы неспакой, як бы стараючыся зноў вярнуцца на вышыню адукаванага, перадавога чалавека, Андрэй Руды філасофскі згадаў:

— Ето шчэ Карл Маркс вучыў: пралетарам няма чаго цяраць, а набудуць яны цэлы свет…

— Карп! Карп той — адно, а тут — другое! — прарвала Сароку.

Рудому не далі выкрыць неадукаванасць Сарокі: завіравала зноў гамонка.

— Дак i ідзі! Набувай! А мы пасядзім, паглядзім, як яно! — вылучыў Апейка нацяты Васілёў голас.

— Ну i — сядзі! А за другіх не кажы! — напаў, нібы загадаў яму, Міканор.

— А я за сябе! — не паддаўся Васіль. — Кожны сам знае!

"Моцны арашок!" — мімаволі падумаў Апейка, бачачы, якой упартасцю гараць Васілёвы вочы.

Калі выгаварыліся, Міканор зноў кінуўся ў атаку — заклікаць не адрывацца ад усяго народа, арганізаваць калгас у Куранях, але яго ўжо амаль не слухалі. Тыя, што былі ззаду, пачалі ціха i хутка хавацца ў цемры, разыходзіцца. Нібыта-Ігнат перабіў Міканора, нагадаў, што час позні, Сарока дадала, што пра такую важную справу цяпер i гаварыць няма чаго; ix дружна падтрымалі, i Міканору, бачылі ўсе, не было нічога іншага, як сесці ні з чым. Але ён не сеў, няўвага людская яго не толькі не астудзіла, a запаліла больш; адужваючы гоман, наперакор тым, што хацелі так сабе разысціся, урэзаў:

— Дак я заяўляю, што хваціць ужэ нам стаяць убаку Штоб з сягонняшняга дня калгас буў i ў Куранях! І хто сягоння гатоў уступіць — няхай тут астанецца i запішацца! А хто не хоча, хто, — Міканораў запал прагнуў нейкіх асаблівых, моцных слоў,— хто проціў народа i мерапрыемстваў савецкай улады — можа ісці дадому, спаць!..

18
{"b":"205308","o":1}