Ён не маляваў ідылічнай карціны: на той зямлі, пра якую расказваў ён, не было амаль тэхнікі: удалося дабіцца двух трактараў, тады як трэба ix не мала, не багата — пяцьдзесят. І не таіў, што людзі — было такое — падавалі заявы, каб выйсці з калгаса. І што была пагроза, што калгас распадзецца. Можа быць, толькі цвёрдая воля раённага кіраўніцтва ўтрымала калгас: зразу ж правялі сход i выключылі з калгаса некалькі найбольш заможных. Выключылі, "падняўшы хадайніцтва перасяліць ix у іншае месца на землі запаснога фонду". У другім сельсавеце "амаль цэлая арганізацыя" заявіла, што нізашто не пойдзе ў калгасы. Тарасенка адкрыта сказаў: "І што вы думаеце — прыйшлося біцца з гэтаю часткаю доўгі час. І толькі калі адвялі добры вучастак для калектыву, уся веска пайшла ў калгас". Ён не хаваў, што ў раёне ёсць "досыць нездаровыя моманты" — сяляне распрадаюць маёмасць. Вельмі мала аграномаў, мала хатчыталень… Калі ён сказаў гэта, нарком перабіў яго: чытальні самім будаваць трэба! — Тарасенка загарэўся: "Як гэта можна!.. — Ён загаварыў голасна, з абурэннем: — Вы дайце ім хоць першы ўраджай зняць! У ix сродкаў няма!.." Пазней ён яшчэ раз з папрокам заявіў: "Трэба замацаваць калекгывы! А ix можна замацаваць не толькі гутаркамі i рэзалюцыямі! А — канкрэтнай дапамогай!.."
Ён сказаў i больш, i лепш, як іншыя. І ўсё ж, успамінаючы, перабіраючы яго садаклад, Апейка адчуваў, што казаў ён не ўсё разумна. І ён амаль усе перашкоды бачыў у стараннях кулакоў, ён як бы не верыў у значэнне таго, пра што сам жа гаварыў: што самае цяжкае i важнае — гэта арганізаваць людзей пановаму, наладзіць добра гаспадарку; пераканаць селяніна, ад якога ў калгаснай справе будзе ўсё залежаць. З выступлення Тарасенкі выходзіла, што ледзь не ўсе тыя, хто не хацеў ісці ў калгас, гэта кулакі ці, ва ўсякім разе, падгавораныя імі. Не толькі з таго, што чуў у Жлобіне, але i з выступлення бачыў Апейка, што сяляне на Клімаўшчыне — не ўсе, вядома, але, відаць, многія — былі ў калгасах не з добрай ахвоты, а ад страху высялення на "запасныя землі". Ад страху залічэння ў кулакі ці падкулачнікі. Можна было думаць, што пераселена там на запасныя землі ўжо нямала. "Не, там, мабыць, не асабліва давалі часу сялянам думаць…"
Згадвалася: у перапынку, у гаманлівым вестыбюлі, Апейка загаварыў з Тарасенкам пра жлобінскую сустрэчу. Тарасенка ведаў не толькі Ярашчука, але i барадатага. "Ярашчук, канешне, напрасткі лезе. Не ўмее выбіраць сцежкі. Без падыходу чалавек… — казаў Тарасенка, дымячы люлечкай. — Я казаў яму гэта. Але што зробіш: чаго няма, таго няма. А людзей на сяло трэба, усіх, каго можна, падабралі. Работы багата! От i Ярашчук патрэбен. Без Ярашчука не абыдзешся… Ды ён i не зломак, разаб’ецца, a зробіць… А от гэты — Кузьма, барада гэтая, — згадаў Тарасенка, — гэта — тып! Усё сяло каламуціў! Не кулак, а горш кулака! Так што дзіва, што Ярашчуку дапякло! Мне самому дапякло!.. Разумна зрабіў, што з’ехаў!.. У час выкруціўся!.." — Апейка i тады ў вестыбюлі, i потым, успамінаючы, адчуваў, што гаворка гэта была непрыемная Тарасенку: недарма ж, ледзь падышлі знаёмыя, загаварыў пра іншае; падаўся з імі…
Не адступала, вярэдзіла Апейку ў цішы ночы тое, што гаварылі прамоўцы пасля Тарасенкі. Яго адкрытасць на трыбуне падахвоціла людзей на шчырасць: амаль увесь час білася ў выступленнях жывое, турботнае жыццё. Адзін казаў, што ў радзе калгасаў зроблена толькі фармальнае абагульненне маёмасці i сродкаў, што сяляне не спадзяюцца ў цвёрдасць калгаснага грунту. Другі заяўляў, што нельга дабіцца інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі без мінеральных угнаенняў; трывожыў, што мінеральных угнаенняу калгасам будзе вельмі мала i што дырэктывы аб будаўніцтве завода мінеральных угнаенняў не выконваюцца. Старшыня калгаса з ГІухавіцкага раёна паскардзіўся, што з-за таго, што няма машын, "як працавалі трохполкай, так i працуем. Калi ж мы ў калектывах будзем працаваць трохполкай, які толк будзе?!." На тое, што няма машын, скардзіліся багата хто: машын не было ў большасці нават такіх калгасаў, якія жывуць ужо па два-тры гады. Прамоўца з Полаччыны шчыра дакладваў, што ў калгасах няма цвікоў, няма пастромак, хамутоў: "На сотню коней ёсць дваццаць хамутоў,— бо ix нельга купіць, бо сыравіны няма. Добра, што ў нас лаза ёсць, дык мы з лазы зрабілі. A ў некаторых калектывах, можа, i лазы няма. — Ён казаў з болем, з гневам: — Усе таварышы астанаўліваліся толькі на трактарах. Толькі думалі, што адзін недахоп, калі трактара мы не маем… Як мы машынамі забясиечаны?!. Калi, напрыклад, у калектыве ёсць малацілка, а ў ёй зламапася шасцяронка, то купіце, калі ласка, новую малацілку! Бо няма чым замяніць зломленую частку. Kani мы прасілі лемяшы, то нам не прыслалі ні аднаго лемяша, a прыслалі — плугі!.. — Голас яго ўсё званчэў, усё гарачэў, ён, шчыра бядуючы, ужо нібы вінаваціў кагосьці: — Калі паглядзець, які калектывы атрымліваюць даход, — дык — ніякага!.. Усе сродкі ідуць на пабудову!.. У калектыве ў нас часта ёсць босыя i голыя! Крэдытаваннем яны не забяспечваюцца! Мы атрымалі на ўвесь калектыў чатыры пары падошвы! А дзе нацельная бялізна, а дзе ніткі! Якімі мы павінны абшывацца! Калектыву няма на сённяшні дзень на што пашыць адзежы!.."
Пасля такіх галасоў Апейку няёмка было згадваць спрэчкі пра тое, дзе будаваць агракамбінаты, аграгіганты; дамаганні, каб да трох раёнаў агракамбіната далучыць яшчэ чацвёрты. Між неспакою гэтых галасоў памяць трымала іншае: як Аксючыц з Міншчыны з філасофскай глыбакадумнасцю разважаў i тлумачыў, чым шкодныя гаворкі пра тое, што тэмпы калектывізацыі вялікія i што ix трэба зменшыць. "Ці можам мы так ставіць пытанне? — пытаўся ён пафасна, акідваючы залу позіркам. Пачакаўшы момант, адказаў сам жа: — Калі б мы сабе паставілі пытанне аб тым, каб гэтыя тэмпы зменшыць, то гэта значыла б паставіць пытанне аб тым, што трэба… нашу класавую барацьбу на вёсцы зменшыць!.. Так ставіць пытанне мы не можам. Гэта пастаноўка пытання не наша!" Апейка мімаволі падумаў з іроніяй: "Мудрэц!"
Адзін прамоўца, расказаўшы, колькі давялося патраціць i часу, i сілы, каб дабіцца звычайнай сіласарэзкі,— ехаць аж у Мінск, са старшынёй акруговай PCI, — заявіў трывожна: "Калі ў далейшым мы будзем адчуваць такую слабую дапамогу, мы не зможам надежным тэмпам развіваць справу сельскай гаспадаркі". Вельмі разумна сказаў ён: "Справа калектывізацыі на сённяшні дзень з’яўляецца яшчэ новай справай… Мне здаецца, мы павінны гэтыя самыя калгасы выхоўваць, як малых дзяцей, каб яны лепш узмацняліся…" Яшчэ большую, шырэйшую трывогу пачуў Апейка ў выступленні старшыні акружнога выканкома з Магілёўшчыны Малашонка: "Нам заўсёды здавалася, — павольна, басавіта гуў Малашонак, — што мы зрабіць суцэльную калектывізацыю ў Клімавіцкім раёне зможам за кошт сродкаў, якія маюцца ў нашым распараджэнні. Але… мы павінны былі пераканацца ў тым, што справа калектывізацыі нават аднаго раёна… явілася непасільнай для нашых акруговых устаноў".
Як i даклад, з супярэчлівымі пачуццямі ўспамінаў Апейка заключнае слова Рачыцкага. Адказваючы прамоўцам, што турбаваліся пра кадры, пра тэхніку для калгасаў, прызнаўшы, што "пытанне аб кадрах з’яўляецца самым адказным", Рачыцкі цвёрда заявіў: "Існуючая сетка навучальных устаноў, нават калі яна i будзе некалькі пашырана, не зможа вырашыць тых задач, якія мы сабе ставім, i не зможа на працягу двух год папоўніць склад кадраў з ніжэйшай i сярэдняй адукацыяй. І нават (на працягу) — трох гадоў".
"Другое пытанне, якое заняло досыць вялікае месца ў спрэчках, — казаў Рачыцкі,— гэта тэхнічная ўзброенасць. Гэтае пытанне таксама на працягу двух-трох год i нават у канцы пяцігодкі цапкам не будзе вырашана ў такім аб’ёме, у якім патрэбна".
Ён гаварыў мерна, выразна, як чалавек, які ведае i тое, пра што гаворыць, i тое, як трэба ўсё ацэньваць. Гэтае ведан не, адкрытасць вы кл i калi павагу да яго. Неспадзяваным зноў было, што тым жа тонам ён заявіў пад канец: "Сёння на сесіі як быццам не было чутно аб такой пастаноўцы пытання, што, калі мы не маем тэхнікі, не маем патрэбных кадраў, добрага арганізацыйнага апарату, трэба нам устрымацца з калектывізацыяй. Не чутно было аб гэтым. Відаць, такі настрой пераламіўся ўжо жыццём, сапраўднасцю, якую мы маем. Тыя таварышы, якія аб гэтым гаварылі, ужо ўсвядомілі, што гэтае пытанне не з’яўляецца рашаючым".