Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Падчас гэтых баявых дзеянняў, якія далі малазначныя вынікі пры істотных стратах, абодва бакі ўпэўніліся ў тым, што штурм добра абсталяваных пазіцый (некалькі ліній акопаў, бліндажы, загароды з калючага дроту) без актыўнай артылерыйскай падрыхтоўкі бесперспектыўныя.

Аперацыя ў Артуа

3 мая 1915 года Антанта пачала новае наступленне ў Артуа, якое вялося сумеснымі англа-французскімі сіламі.

Французы наступалі на поўнач ад Араса, англічане — на сумежным участку ў раёне Неў-Шапэль. Наступленне было арганізавана па-новаму: велізарныя сілы пяхоты, карпусоў кавалерыі, артылерыі былі засярэджаны на 30-кіламетровым участку. Наступленню папярэднічала шасцідзённая артылерыйская падрыхтоўка (было выдаткавана 2,1 млн. снарадаў), якая, як меркавалася, павінна была цалкам задушыць супраціў германскіх войск. Разлікі не спраўдзіліся. Велізарныя страты Антанты (130 000 чалавек), панесеныя за шэсць тыдняў баёў, абсалютна не адпавядалі дасягнутым вынікам — да сярэдзіны чэрвеня французы прасунуліся ў глыбіню на 3–4 км на 7-кіламетровым участку фронту, а англічане — менш, чым на 1 км на 3-кіламетровым участку.

Аперацыя ў Шампані

У пачатку верасня 1915 года Антанта падрыхтавала новае вялікае наступленне, задачай якога было вызваленне поўначы Францыі — правінцыі Шампань. Яно пачалося 25 верасня і адбывалася адначасова на двух участках, размешчаных у 120 км адзін ад аднаго, — на 35 км фронта і на 20 км фронта ў Артуа. У выніку поспеху наступальныя часткі павінны былі праз 80–100 км злучыцца на мяжы Францыі, што павінна было прывесці да вызвалення Пікардыі. У параўнанні з вясновым наступеннем ў Артуа павялічыліся маштабы: было прыцягнута 67 пяхотных і кавалерыйскіх дывізій, да 2600 гармат, падчас аперацыі было выпушчана 5 млн. снарадаў. Англа-французскія войскі ўжылі новую наступальную тэхніку — некалькімі «хвалямі». Да моманту наступлення германскія войскі здолелі ўдасканаліць свае абарончыя пазіцыі — у 5–6 кіламетрах за першай абарончай лініяй была пабудавана другая, кепска бачная з пазіцый праціўніка. Кожная з ліній абароны, у сваю чаргу, складалася з трох шэрагаў траншэй. Наступленне, якое цягнулася да 7 кастрычніка, мела надзвычай абмежаваныя вынікі — на абодвух участках удалося прарваць толькі першую лінію германскай абароны і адбіць не больш за 2–3 км тэрыторыі. У той час як страты з абодвух бакоў былі велізарнымі — англічане і французы згубілі 200 000 забітымі і раненымі, немцы — да 140 000 чалавек.

На працягу ўсяго 1915 года фронт амаль не пасунуўся — у выніку ўсіх здзейсненых саюзнікамі наступленняў лінія фронта адкацілася не больш чым на 10 км. Абодва бакі, усё больш і больш умацоўваючы свае абарончыя пазіцыі, не здолелі распрацаваць тактыку, якая б дазволіла прарваць фронт, нават на ўмовах надзвычай высокай канцэнтрацыі сіл і шматдзённай артылерыйскай падрыхтоўкі.

Велізарныя ахвяры з абодвух бакоў не давалі ніякага значнага выніку. Аднак дадзеная сітуацыя дазволіла Германіі павялічыць ціск на Усходнім фронце — умацаванне нямецкай арміі было накіравана на барацьбу з Расіяй, у той час як паляпшэнне абарончых ліній і тактыкі абароны дазваляла ўпэўнівацца ў трываласці Заходняга фронту пры паступовым змяншэнні дыслацыраваных там войскаў.

У той жа час баявыя дзеянні пачатка 1915 года прадэмастравалі, наколькі сур’ёзным цяжарам для эканомік краін-удзельніц з’яўляецца вайна. Новыя бітвы патрабавалі не толькі мабілізацыі мільёнаў грамадзян, але і велізарнай колькасці ўзбраення і боепрыпасаў. Даваенныя запасы зброі вычарпаліся, і варожыя бакі пачалі актыўна перабудоўваць свае эканомікі на патрэбы войска. Вайна са змагання армій хутка пачала ператварацца ў змаганне эканомік.

Актывізаваліся распрацоўкі новай вайсковай тэхнікі як сродаку выйсця з патавай сітуацыі на фронце, арміі рабіліся ўсё больш і больш механізаванымі. Была заўважана вялізная карысць, якую прыносіла авіяцыя (разведка і карэкціроўка артэлерыйскага агню) і выкарыстанне аўтамабіляў. Удасканальваліся метады траншэйнай вайны — з’явіліся траншэйныя гарматы, лёгкія мінамёты, ручныя гранаты.

Францыя і Расія зноў зрабілі спробу скаардынаваць дзеянні сваіх армій — адной з задач вясенняга наступлення ў Артуа з’явілася адцягванне сіл Германіі з Усходняга фронта. 7 ліпеня 1915 года ў Шантыльі распачалася першая Міжсаюзніцкая канфэрэнцыя, накіраваная на плавананне супольных дзеянняў на розных франтах і арганізацыю рознага кшталту эканамічнай і ваеннай дапамогі. 23–26 лістапада там адбывалася другая канферэнцыя. Было вырашана пачаць падрыхтоўку да зладжанага наступлення ўсіх саюзных армій на трох галоўных тэатрах — французскім, расійскім і італьянскім.

9–11 лютага 1915 года аўстрыйскія і германскія войскі пачалі наступленне ў Карпатах, асабліва моцна націскаючы на найбольш слабую частку расійскага фронта на поўдні, у Букавіне. У той жа час расійская армія пачала сустрэчны наступ, разлічваючы перайсці Карпаты і ўварвацца ў Венгрыю з поўначы. У паўночнай частцы Карпат, бліжэй да Кракава, сілы супернікаў былі роўнымі, і фронт падчас баёў у лютым і сакавіку амаль не зрушыўся, застаўшыся ў прыгор’ях з расійскага боку.

На поўдні Карпат расійская армія не здолела стрымаць націску, і да канца сакавіка большая частка Букавіны з Чарнаўцамі была страчана. Праўда, 22 сакавіка царскія войскі ўсё ж захапілі асаджаную імі аўстрыйскую крэпасць Перамышль. У палон здалося больш за 120 000 чалавек. Гэта аперацыя была апошнім буйным поспехам расійскай арміі ў 1915 годзе.

У наступным 1916 годзе полымя вайны разгарэлася з новай сілай. І падаецца, што на гэты раз фартуна павярнулася тварам ужо да Германіі.

РАСПУЦІН

Пра Распуціна ўжо вельмі шмат напісана, таму толькі каротка закранём гісторыю забойства гэтага харызматычнага палітычнага дзеяча. Паводле класічнай версіі, у змове ўдзельнічалі вялікі князь Дзміры Паўлавіч, абодва сыны вялікага князя Аляксандра Міхайлавіча, браты жонкі Ф. Юсупава і чалец Дзярждумы У. Пурышкевіч. Бацька Ф. Юсупава і былы міністр унутраных спраў А. Хвастоў чакалі вынікаў у іншай частцы палаца. У забойстве Г. Распуціна прымала ўдзел стрыечная сястра Ф. Юсупава, танцоўшчыца Вера Каралі. Адзін са швагроў Ф. Юсупава схаваўся за фіранкамі ў холе. Ён і стрэліў пасля таго, як не падзейнічала падсыпаная ў пірожныя атрута, і Г. Распуцін сабраўся сыходзіць. Куля трапіла ў вока ахвяры. У Распуціна стралялі ўжо ўсе, толькі Вера Каралі адмовілася з гучным крыкам: «Я не хачу страляць!». Яе пачулі нават у суседніх памяшканнях.

Загаворшчыкі меркавалі, што Распуцін ужо мёртвы. Яны апранулі на яго футра, загарнулі ў дарожны плед і схавалі ў сутарэннях дома з намерам пазней вынесці труп. Але Распуцін у той момант быў яшчэ жывы, нягледзячы на тое, што ў яго было зроблена адзінаццаць (!) стрэлаў. Ён прыйшоў у прытомнасць, здолеў выбрацца з сутарэння і накіраваўся ў аточаны высокай сцяной сад, дзе пачаў шукаць выйсця. Ён нават паспрабаваў пералезці праз сцяну, але гэта ў яго не атрымалася.

Разбрахаліся сабакі, што прыцягнула ўвагу забойцаў. Тыя кінуліся лавіць Распуціна, які, нягледзячы на свае раны, упарта працівіўся. Урэшце Дзмітры Паўлавіч схапіў яго, пасля чаго ён быў звязаны вяроўкамі па руках і нагах. Пасля Распуціна, які ў той момант згубіў прытомнасць, павезлі ў аўтамабілі на загадзя абранае месца на скаванай лёдам Няве, ля Каменнай выспы. З драўлянага маста Распуціна скінулі ў ваду. Але кажуць, што нават калі яго дасталі, ён быў яшчэ жывы.

Цікава, што за месяц да пачатку вайны, 29 чэрвеня 1914 года, у сяле Пакроўскам на Распуціна быў здзейснены першы замах. Яго ўдарыла нажом у жывот і цяжка параніла Хіёнія Гусева, якая прыехала з Царыцына. Распуцін паказаў, што падазрае ў арганізацыі пакушэння іераманаха-расстрыгу Іліядора, але не здолеў прывесці якіх-небудзь доказаў. 3 ліпеня Распуціна на параходзе перавезлі ў Цюмень на лячэнне. У мясцовым шпіталі ён заставаўся да 17 жніўня 1914 года.

23
{"b":"665598","o":1}