Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

У кастрычніку 1943 году ў Маскве чатыры наймагутнейшыя дзяржавы — Кітай, ЗША, Англія й Савецкі Саюз — фармулююць праграму Задзіночаньне Нацыяў гэткімі словамі:

«Трэба стварыць хутка, як толькі магчыма, агульную міжнародную арганізацыю, абапёртую на прынцыпе сувэрэннай роўнасьці міралюбных дзяржаваў ды даць доступ да яе ўсім іншым дзяржавам для ўтрыманьня супакою й бясьпекі».

Гэтак Беларусь, як дзяржава, юрыдычна была быццам прызнаная ўсім сьветам. Калі аднак-жа ў 1945 годзе Савет БССР у Менску вынес пастанову, што забралая ад Немцаў ды суседняя да беларускіх земляў Усходняя Прусія павінна быць далучаная да беларускай рэспублікі, каб гэтак быў доступ да мора праз Каралевец, гэтая пастанова была адкінутая Вярхоўным Саветам СССР (чытай — Масквой) ды Усходняя Прусія была далучаная да Расейскае ССР, гістарычны-ж назоў Каралевец быў заменены на Калінінград.

НА МАНЭЎРАХ

Прынята ўважаць, што вайсковыя манэўры, гэта ўкараняваньне ваеннае падрыхтоўкі кожнага войска. І вось, на пачатку чэрвеня 1944 году, я прысутнічаў на манэўрах БКА маёй акругі. Тут я сустрэўся з галоўным інспэктарам БКА маёрам М. Якуцэвічам. Зь ім я знаўся з 1941 году, з часоў мае бытнасьці ў Горадні, дзе пры Беларускім Нацыянальным Камітэце ён арганізаваў беларускую паліцыю. Пазьней ён коратка быў у Баранавічах, стуль пастаўлены быў камандзірам Беларускай Самааховы ў Наваградку. Цяпер я пабачыў яго ў сваёй акрузе. У манэўрах брала ўдзел і паліцыя ды адзінкі АК з польскага «падпольля», што былі на нямецкім утрыманьні ды кляліся ў вернасьці справе супольнага змаганьня з камунізмам. Якуцэвіч на гэтых манэўрах выявіў вялікі вайсковы й стратэгічны талент.

Вось мы едзем аўтам у паўночна-заходнім кірунку, дзе нашыя й польскія зьвязы атакуюць «няпрыяцельскія» пункты. Хутка мы далучаемся да нашага сярэдняга аддзелу, што меў праводзіць стратэгічную атаку. Праз лярнэтку я бачыў як па лініі фронту перабягаюць паадзіночныя жаўнеры.

— Вось цяпер у запраўдным баі мы былі-б пад артылерыйным агнём няпрыяцеля, — сказаў Якуцэвіч. — Яго нам трэба было-б прыцішыць нашай артылерыяй ды пасьля штурмаваць танкамі!..

Пасьля мы пераяжджалі з адной пазыцыі на другую, згодна з загадамі маёра Якуцэвіча й капітана Шмаціна. Мы студыявалі ход «баёвай» акцыі, наколькі нам, «цывільным», гэта было, гледзячы праз лярнэтку, зразумела. «Нашыя» войскі стралялі сьляпымі патронамі, ды час-ад-часу выстрэльвалі ўгару каляровыя ракеты. «Варожы» лягер урэшце быў здабыты.

Познай ноччу мы вярнуліся ў свае сядзібы. Назаўтра мы сустрэліся ў будынку намесьніка БЦР. Наш галоўны камандзір казаў, што ў манэўрах былі некаторыя добрыя паказнікі, аднак не хапае нам для запраўднае бітвы мадэрнага аружжа, самалётаў і панцырнай зброі!

Пасьля нашага адыходу на Захад, сустрэў я маёра Якуцэвіча ў Лодзі. Ён там, адарваны ад бацькаўшчыны, раптам павярнуў у новую нямецкую акцыю — у расейскую Ўласаўшчыну. Як гэта, паважны здавалася-б, чалавек можа мяняць свае сьцягі ў залежнасьці ад павеву ветру? Якуцэвіч не хацеў слухаць голасу нацыянальнага абавязку й гонару ды пайшоў на абяцанкі зманлівых, у дадзеным ваенным палажэньні нерэальных прапановаў. Маскалі яго зараз-жа ўзвысілі на падпалкоўніка РОА.

Пазьней я даведаўся пра далейшы лёс гэтага нашага каньюнктурыста. Увосені 1945 году ў Лінцы, Аўстрыі, Аліянты перадалі яго, разам з тысячамі іншых уласаўцаў, бальшавікам.

Важнай праявай маёй дзейнасьці як намесьніка БЦР было сарганізаваньне ў Вялейцы Падафіцэрскай Школы. Падбор інструктараў ды матэрыяльнае забясьпечаньне былі вельмі цяжкімі праблемамі. Аднак, пры дапамозе капітана нямецкай паліцыі Вэнцэля ды нашых людзей, як Шмаціна й Бабіна, усе цяжкасьці мы перамаглі ды школу заснавалі. Быў знойдзены адпаведны будынак на 85 чалавек, забясьпечаны харч і адзежа, раздабытая зброя. Школу ачоліў прафэсійны вайсковы інструктар К., выкладчыкамі былі афіцэры й старэйшыя падафіцэры. Хутка Вялейка загудзела бойкім жыцьцём нашай кадравай школы. Усе зь яе цешыліся, бо гэта была нашая надзея.

У гэтым таксама часе назначыў я В. Місюля акруговым асьветным афіцэрам. Ён у сваю чаргу падбіраў сабе батальённых і ротных асьветных афіцэраў.

Ды вернемся да храналягічных падзеяў. Яшчэ ўсё ня было крута з фронтам у Беларусі. Быў гэта травень 1944 году. Наведаў я мясцовы шпіталь. Прыгожы, перапоўнены хворымі, будынак. Недахоп лекаў і перавязачных матэрыялаў — вось паўсюдная бяда. Дырэктарам шпіталя быў Караім, вельмі добры й агульна паважаны чалавек, але страшэнна прыгнечаны. Немцы расстралялі ягоную жонку за тое, што была Жыдоўкай. Не знайшоў тут я ніводнага лекара Беларуса — усе былі Расейцы. Канцылярыя таксама вялася парасейску.

Ну, думаю сабе, а як-жа-ж тут з промыслам? І вось я ў хвабрыцы мэблі, дзе працавала каля 60 чалавек. Намінальным кіраўніком хвабрыкі Немец, майстры й работнікі — нашыя людзі.

— Што вырабляеце тут? — пытаюся.

— Робім крэслы, сталы, шафы, бюровае абсталяваньне, ды ўсё, што заказваюць.

— А дзе ўсё гэта расходзіцца?

— Немцы забіраюць на ваенныя патрэбы.

— А для людзей тутэйшых што пападае?

— Часам той-сёй дастае сабе нешта за дазволам зондэрфюрэра.

Агледзеў я склады сыравіны. Поўна першакляснае, як звон, драўніны. Тут дуб, ясень, клён, сасна, бяроза, Я падумаў: вечнае кола на нашай зямлі, зьмяняюцца толькі акупанты, каб рабаваць нашае дабро.

Не прайшло двух дзён, як у намесьніцтва ўваходзіць пажылы чалавек з стройным крэслам-фатэлем з рэзанымі ўпрыгожаньнямі.

— Прымеце, спадар намесьнік, гэтае крэсла, як дар ад нашай хвабрыкі. Я там майстрам мэблі, а, паза хвабрыкай, прапаведнік збору баптыстаў.

— Шчыра дзякую, — кажу яму. — Гэта довад, што хоць ваенны час, ды вы будуеце наш супольны Беларускі Дом. І вы гэта прыгожа задэманстравалі. Маліцеся ў сваёй сьвятыні за беларускі народ, але не на чужой мове, але сваёй роднай, якую нам Бог даў, каб мы яго ад шчырага сэрца славілі не як нейкія чужнікі, але як ягоныя божыя дзеці!

— Будзем старацца, толькі скуль дастаць Біблію ў роднай мове? — адказаў ён.

ВІЗЫТАТАРЫ-ГОСЬЦІ

Пад лета 1944 году зьявіліся ў Вялейцы наведвальнікі зь Менску. Першым быў В. Чабатарэвіч, які належыў да галоўнай вайсковай камісіі БЦР.

Прыняў я яго з усімі гонарамі. Селі мы ды сталі абмяркоўваць палажэньне. Нашыя пагляды разыходзіліся. Ён стаў мяне вучыць, як я маю падыходзіць да Немцаў, як маю вучыць жаўнераў БКА, як трэба ўздымаць беларускі патрыятызм…

Я ўважаў, што ў гэтых справах асновы маю грунтаўнейшыя, дык ягоныя настаўленьні, з пазыцыяў менскага верхаводзтва мяне не пераконвалі. Я яму адказаў:

— Дарагі сябра, я дастаткова знаёмы з палажэньнем ды ведаю добра, што маю казаць Немцам, што гаварыць жаўнерам БКА. Там камандзірам кап. Шмацін з сваім штабам і няма падставаў вучыць яго чагосьці новага.

У канцовак гутарцы я сказаў:

— Будзьце ласкавы перадаць пану Кушалю, што да гэтага часу дастаў я зь Менску ня больш 12 000 остмарак, а патрэбна ня менш 32 000. Ня маю чым аплаціць найбольш важныя выдаткі. Далей, у нас вельмі недастатковае ўзбраеньне ў аддзелах БКА, дзеля чаго ня можам належна адбіваць партызанаў, а тымбольш прасьледаваць іх у нашых лясох.

Нашая дыскусія спыніліся. Было ясна, што, не зважаючы на прапаганду, Беларусы ня могуць пастанаўляць у сваіх нацыянальных справах паводля сваіх нацыянальных патрэбаў!

Чарговым візытатарам у Вялейцы быў сам прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі. Ягонае прыбыцьцё было пададзенае нам да ведама загадзя й мы яго чакалі на лётнішчы.

Сустракалі яго гэбітскамісар акругі, кіраўнік нямецкай прапаганды, прадстаўнік СД. З нашага боку я, як намесьнік БЦР, камандзір БКА кап. Шмацін, старшыня места Вялейкі Залеўскі ды бурмістр акругі Скабей.

Прэзыдэнт Астроўскі прывітаўся з усімі й мы паехалі ў намесьніцтва. Там я пачаставаў дастойных гасьцей вельмі сьціпла, бо ў мяне самога запасы былі невялікія.

37
{"b":"640702","o":1}