Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Уладзімер Клім, былы студэнт права Віленскага ўнівэрсытэту, левых поглядаў, аднак патрыёт, дзейны перад вайной. У часе савецкай акупацыі Вільні быў у радох тых Беларусаў, што выкарыстоўвалі новыя абставіны для беларусызацыі места. Там зблізіўся да Клімава, бальшавіцкага камісара Вільні. З прыходам Немцаў улучыўся ў Баранавічах у беларускія актыўныя рады разам з братамі Пяцюкевічамі, ды працаваў на найбольш адказным і небясьпечным адрэзку — у радох беларускай тайнай паліцыі, быў намесьнікам яе начальніка.

У. Клім кіраваўся філязофіяй: Беларусы павінны пераймаць перш за ўсё найбольш ключавыя становішчы, бо інакш нашы ворагі й у зьмененых умовах нас вынішчаць. А заняўшы гэтае становішча, наш абавязак ахоўваць беларускія сілы супроць усякай правакацыі. Чым больш у гэтай міжнароднай бойні мы захаваем сваіх, тым лепшыя шансы здабыць дзяржаўную незалежнасьць.

На гэткіх сваіх пазыцыях У. Клім аднак-жа ня ўтрымаўся. Пасьля нямецкай паразы пад Сталінградам ён пільна слухаў радыя, цікавіўся перш за ўсё савецкімі наступамі ды рухам савецкіх арміяў на захад. Хутка пасьля, у пачатку 1943 году, галоўны партызанскі штаб, што пад кіраўніцтвам Панамарэнкі быў пры галоўнай кватэры Сталіна, стаў скідаць на парашутах камуністычную падпольную тэрытарыяльную арганізацыю для антынямецкай і антыбеларускай дывэрсіі на тылох нямецкага фронту. На Баранавіцкую акругу быў прызначаны ды скінуты з падручнымі былы камісар Вільні Клімаў. Ён хутка сарганізаваў, у самых Баранавічах, бальшавіцкае падпольле, пад назовам «Антыфашысцкі саюз». Да яго бальшавіцкія агенты здолелі загнаць больш сотні Беларусаў.

Штаб Клімава знаходзіўся ў Налібоцкай пушчы, Адтуль ён час-ад-часу наведваў Баранавічы ў будынку школы-сямігодкі, дзе настаўніца гэтай школы, маладая дзяўчына, была лучнікам зь некаторымі беларускімі нацыяналістамі. Хутка Клімаў гэтак навязаў лучнасьць і з У. Клімам, якога ён помніў зь Вільні. У. Клім, узяўшы для бясьпекі свайго сябру, сп. Я. Ж., які таксама быў зь ім у тайнай паліцыі, колькі разоў сустракаўся з камісарам Клімавым.

У гэтым часе беларуская выведка СД паведаміла нямецкія ворганы, што ў Баранавічах разьвіваецца бальшавіцкае падпольле, якое мае сыстэматычныя сходкі з партыйным штабам у лесе. Тады Немцы, разам зь беларускай выведкавай службай, заставілі на акраіне места, куды пранікала бальшавіцкая лучніковая група, пастку. У часе баявой сутычкі колькі чалавек з бальшавіцкага боку было забіта, некаторыя-ж лучылі ў палон. Немцы ад іх даведаліся пра галоўнага арганізатара падпольля ды пра месцы збораў. Былі захопленыя сьпісы сяброў ды іншая літаратура. За адну ноч Немцы арыштавалі каля 150 чалавек, удзельнікаў савецкай правакацыі.

У захопленых сьпісах ня было імя Ў. Кліма, ані ягонага сябры Я. Ж. Таму Немцы пакуль што нічога ня ведалі пра сувязі Кліма з бальшавіцкім штабам дывэрсіі й яго не арыштавалі. Далі яму нават на Вялікдзень 1943 году водпуск для выезду ў родную Пружаншчыну, дзе ён прабыў два тыдні. Арыштаваных Немцы пераважна ссылалі ў нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры. Некаторых нават выпусьцілі. Беларускія патрыёты, заскочаныя ўсёй падзеяй, рабілі ўсё магчымае, каб аблегчыць долю нявінных ахвяраў бальшавіцкае правакацыі.

Ды, як пазьней выявілася, настаўніца школы, што была бальшавіцкім лучнікам, у допытах у СД, баронячы сябе, удала Ў. Кліма. Яна казала, што пра ўсё паведамляла Ў. Кліму, ведаючы, што ён супрацоўнічае зь Немцамі, ды лічыла, што ён пра гэта ім раскажа.

Не малым каменем да загубы Ў. Кліма быў Дыячэнка, Украінец, пятлюраўскі палкоўнік, што займаў становішча кіраўніка беларускай тайнай паліцыі, якая дзеіла пад начальствам нямецкага СД. Баючыся за сябе, ён дамагаўся ад Немцаў найбольш строгага пакараньня свайму падуладнаму Ў. Кліму за здраду. Нямецкі начальнік Баранавіцкага СД Амэлюнг у гэткіх абставінах быў змушаны Ў. Кліма расстраляць. Аб гэтым мне апавядаў В. Папуцэвіч, які быў навочным сьведкам дыскусіі ў гэтай справе Амэлюнга з Дыячэнкам. Было гэта раньняй вясной 1943 году. Сам У. Клім тлумачыўся адно тым, што ён, як тайны выведнік, зьбіраў матэрыялы аб бальшавіцкай дывэрсіі, ды паведаміць аб усім меў Немцаў тады, калі ў сваіх руках ужо будзе мець камплетны матэрыял.

Клімавага сябру, інж. Я. Ж., які схамянуўся, трапіўшы пад допыты, мы здолелі абараніць ад расстрэлу. Пакаралі яго канцэнтрацыйным лягерам у Нямеччыне, зь якога ён, пасьля капітуляцыі Нямеччыны, выратаваўся.

Калі ў гарне нямецка-бальшавіцкай кузьні заламаўся ды зьгінуў У. Клім, што казаць пра нацыянальна менш стойкіх. Адной з гэткіх ахвяраў быў Акружны лекар Баранавіцкай акругі др. Лукашэня. У нармальных умовах ён быў-бы добрым беларускім грамадзянінам, не зважаючы на некаторую зрушчанасьць. Сын баранавіцкага возьніка, вырас ён у хатняй і навакольнай праваслаўна-зрушчанай дробнамяшчанскай атмасфэры ды зь беларускім рухам сутыкнуўся ўпяршыню ці ня ў часе толькі вайны. Пры першай акупацыі бальшавікоў ён быў галоўным лекарам Баранавіч, пры Немцах — лекарам акруговым. Вось высокія становішчы, якія ён займаў з ласкі акупантаў, вытварылі ў ім псыхіку самапэўнасьці ды патрэбы апоры не на свой народ, але на таго, хто дужэйшы. Пры Паляках ён лашчыўся да іх, пры бальшавікох — да іх, а цяпер Немцы, дык ведама — да іх. У беларускі нацыянальна-вызвольны рух ён ня ўлучаўся, радаў беларускіх прадстаўнікоў як у Менску, так і ў Баранавічах, ня слухаў, прыкідваўся, што верна служыць толькі Немцам.

Але калі Немцам пад Сталінградам надламалі хрыбет і яны апынуліся ў адступленьні, Лукашэня згубіў веру ў перамогу свайго новага гаспадара. Паколькі ягоны дом стаяў на глухіх акраінах Баранавічаў, бальшавіцкае-ж падпольле ў лясох і месьце было ўжо актыўнае, савецкія агенты й узялі Лукашэню ў сваю апрацоўку. Яны вымагалі, каб ён трымаўся пасады акруговага лекара й дастаўляў ім, празь іхных лучнікаў, лекі, інструмэнты, розныя мэдыцынскія матэрыялы, і гэтым ён сябе апраўдае перад будучай савецкай уладай. Др. Лукашэня на гэта, відаць, згадзіўся, бо беларускі вывед даносіў, што ягоны дом наведваюць падпольшчыкі, а на лекарскіх базах акругі сыстэматычна «прападае» частка лекаў і мэдыцынскіх матэрыялаў.

У сярэдзіне 1943 году беларуская выведка злавіла дастаўшчыка лекаў у партызанскі раён. Выявілася, што гэта швагра др. Лукашэні. У наяве гэткага факту Лукашэня ня мог далей займаць свайго становішча, тым больш, што лекаў пры Немцах заўсёды нехапала й для цяжка хворых мясцовага жыхарства. Др. Лукашэня з пасады быў звольнены, ягонымі кантактамі з партызанамі занялося СД, ды, знайшоўшы новыя довады, пасадзіла яго ў пераходны канцэнтрацыйны лягер у Калдычаве, дзе яго й расстралялі. Ягоная жонка пасуліла Немцам 200 рублёў золатам на выкуп мужа, за што й яе арыштавалі.

НА ВЫПІЎЦЫ

Закончыўшы каля гадзіны 7-й вечарам апэрацыю ў шпіталі, др. Наумік кажа да мяне:

— Можа цяпер пойдзем і абсадзім Баўдзея?

— А што-ж ён благога зрабіў? — пытаюся.

— Бо ён, бачыш, сьвінабой, варочае ўсімі Баранавічамі, чэшацца каля інтэлігенцыі, а пра нас забыўся!

— Значыцца дасужы ты лаўкач! — кажу я. — Гэткіх нам, Беларусам, і трэба!

— Але не замнога, — бурчыць Наумік. — Не філязафуй таксама зашмат, а пайшлі!

— Як пайшлі, дык пайшлі!

Баўдзей спачатку быў падручным хлапцом у мясьніка Баранцэвіча. Пасьля, перад вайной, гандляваў сам сьвіньнямі на вялікую скалю. Цяпер ён дастаўляў Немцам рагатую жывёлу, сьвіней, меў сваю сталоўку, зь ведама нямецкіх уладаў кіраваў былой Баранцэвічавай мясьніцай, займаўся таксама спэкуляцыяй золатам ды рознымі таварамі. У Баранавічах ён у запраўднасьці быў харчовым «босам» і Немцаў, і беларускай «эліты».

Мы пастукалі ў дзьверы. Баўдзей адчыніў, з усьмешкай на твары вітаў:

— Калі ласка, калі ласка! Гэткія нябывалыя госьці! Заходзьце!

Мы ўвайшлі ў хату. Наумік, зрабіўшы задзёрыстую міну, падхапіў вітальныя словы гаспадара:

— Пэўна, што нябывалыя ды важныя госьці: вось маеш гонар гасьціць у сябе доктара мэдыцыны Науміка, найбольшага хірурга ад Варшавы да Менску, кіраўніка гарадзкога шпіталя ў Баранавічах, вучня слаўнага прафэсара Міхэйды… — казаў ён вясёла, стукаючы рукой сабе ў грудзі.

24
{"b":"640702","o":1}