Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

ОБРАЩЕНИЯ К ЖИВОТНЫМ

подзывные

отгонные

Лошадь

Кось-кось-кось…

Но пайшоў!

(А)ксыль(-я)!

Ноца! (А)кшэль!

Прочие команды понукания:: но! (нэ!) — команда запряженной лошади о движении; птц! (звук, образующийся при всасывании воздуха сквозь сжатые губы) — легкое понукание; тпру! (звук при проталкивании воздуха сквозь сжатые губы совместно с голосом) — останавливание; тр-р-р! — то же; чш-ш-ш! — сдерживание при беге, при спуске с горы; ф'ю-ф'ю-ф'ю — посвистывание при поении.

Жеребенок

Кось-кось-кось…

Тпроль(-я) — тпроль(-я)…

Тпруль(-люх)-

тпруль(-люх)…

Ку-зя-кузя-кузя…

(А)тпру!

(А)ксыль(-я)!

(А)кшуль(-я)!

(А)ксюль(-я)!

(А)кшэнь!

Корова

Тпрусь-тпрусь…

Цёсь-цёсь-цёсь…

Ця- сю(-тка) — ця-сю(-тка)…

Псе-псе-псе…

Псейка-псейка…

Тпру-тпру-тпру…

Кароўк-ка-роўк…

На-на-на…

Але!

Алюш!

Ану пашла!

(А)быля!

Теленок

Цель (-я) — цель (-я) — цель(-я)…

Цёл-цёл-цёл…

Це-це-це…

Цялух-цялух…

Бы-ля-быля-быля…

Быц (-а, — ця) — быц(-а, — ця)…

Цялух!

Цялух па-шла! (А)тпруць!

(А)ксыль(-я)!

Свинья

Дзю-дзю-дзю…

Дзё-дзё-дзё…

Дзець-дзець-дзець…

Цк-цк-цк…(зубной звук при засасывании воздуха)

Куц-куц-куц…

Куцу-куцу-куцу…

(А) юс!

(А)юсь!

(А)ісь!

Айсь!

Аўсь!

(А)вьщь!

Поросенок

Цк-цк-цк…

Куц-куц-куц…

Дзютка-дзютка…

(А)юц!

(А)сь!

(А)выц!

(А)выць! (А)цю!

(А) шут!

Овца

Чу-чу-чу…

Шу-шу-шу. .

Шут-шут-шут…

ПІур-шур тур…

Бар-бар-бар…

Базь-базь-базь…

Це-це-це…

Авур-авур-авур…

(А)вуль-(а)вуль-(а)вуль…

Авечк-авечк…

(А)шкыр (-а)!

Ашкір(-а)!

Коза

Кызь-кызь-кызь…

Кыз-кыз-кыз…

Кызі-кы‚зі-кызі…

Казюль-казюль…

(А)кызя!

Собака

На-на-на…

Ня-ня-ня…

Цю-цю-цю…

Ф'ю-ф'ю-ф'ю…

(А)пашоўвон (у будку)!

Ату!

Агату!

Паль!

Цю!

Кошка

Кыць(-і) — кыць (-і) — кыць(-і)…

Кыц-кыц-кыц…

Кыс-кыс-кыс…

Кісь-кісь-кісь…

Кіт-кіт-кіт…

(А)псік!

(А) ката!

(А)вус!

Курица

Ціп-ціп-ціп…

Ціў-ціў-ціў…

Пыль(-і) — пыль (-і) — пыль(-і)…

Пыр-пыр-пыр…

Цы-кы-цыкы…

Кур-кур-кур…

(А)кыш!

(А)кшыйі!

(А)шыші

Утка

Вуць-вуць-вуць…

(А)вуць!

Гусь

Це-це-цс…

Цэга-цэга-цэга… (А)вуць!

Гусь

Це-це-цс…

Цэга-цэга-цэга…

Гусь-гусь…

Гуль-гуль-гуль…

Гыль-гыль-гыль…

Зю-зю-зю…

Зюль-зюль-зюль…

Вуль-вуль-вуль…

(А)гыль(-я)!

Азюль(-я)!

ТЕКСТ

Граматыка лесу

Шумлівы лес –

Падручнік роднай мовы.

Тут дрэвы,

Як назоўнікі,

Стаяць,

А птушкі утвараюць дзеясловы –

Пяюць і свішчуць,

Звоняць і крычаць.

Прыметнікамі бор здалёк прыметны –

Зеленачубы,

Стройны,

Залаты.

Сустрэне гай займеннікам прыветным:

Нібы з сябрамі, 3 намі ён на «ты».

Зязюля раніцай лічэбнік вучыць —

Плыве наўсцяж стараннае «куку».

Цвіце багун.

Цвіце чабор гаючы. Вісяць,

Што коскі, Шышкі пры суку.

Грыбы, нібы часціцы і прыслоўі,

Хаваюцца

Сярод імхоў і траў.

У верасным,

Сунічным палясоўі

Я ласкавыя словы напаткаў.

Звіні ж вякамі,

Мова,

Па-над краем –

У жніўны дзень,

На лузе,

Пры сасне!

Жыццё не адмаўляе,

А сцвярджае

Адмоўная часціца мовы — «не».

Не знішчым іх,

Не спляжым,

Не загубім –

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.

1 родны край і мову не разлюбім –

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў!

(В. Гардзей)

Лексический комментарий к тексту

падручнік — учебник

назоўшк — имя существительное

утвараць — образовывать, производить

дзеяслоў— глагол

прыметнік — имя прилагательное

займеннік — местоимение

прыветны — приветливый

нібы — как будто, будто

сябры — друзья

зязюля — кукушка

лічэбнік — имя числительное

наўсцяж — вдоль

старанны — старательный

багун — багульник

чабор — чебрец

гаючы — целебный

коска — запятая

прыслоўе — наречие

хавацца — прятаться

верасны — вересковый

сунічны — земляничный

палясоўе — лесные места

напаткаць — встретить

адмаўляць — отрицать

сцвярджаць — утверждать

адмоўны — отрицательный

знішчыць — уничтожить

спляжыць — затоптать

Упражнения

1. Дополните сложносочиненные предложения союзами (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений).

1. На гары шуміць хваіна, … ў даліне вербалоз. (П. Трус) 2. То мароз марозіць, … золіць слата. (Я. Купала) 3. Кавадла звінела, … молат звінеў. (Я. Купала) 4. Ёй нічога не хацелася рабіць, … работа падала з яе рук. (Я. Колас) 5. Мінулася грозная бура, … мора дасюль яшчэ б'ецца. (М. Багдановіч) 6. Там толькі дзікая птушка зможа праляцець, … лесавая звярушка з купіны на купіну пераскочыць. (М. Лынькоу) 7. Пакланіся кусту, … ён табе дасць хлеба лусту. (Прымаўка) 8. На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам, … ў хаце пахне грэчкай чысты мёд. (С. Грахоўскі) 9. Цяклі дзянькі, … йшлі нядзелі, … час тут вольны хлопцы мелі. (Я. Колас) 10. Гара тут крута абрывалася, … абрыў пераходзіў у пакаты спуск. (Т. Хадкевіч) 11. Заскрыпела фортка, … стала ціха. (Э. Самуйлёнак) 12. У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, … ізноў наладзілася надвор'е. (Я. Колас) 13. Значыць, працу напішу я, … яна будзе лічыцца вашай? (К Крапіва) 14. Навокал было цёмна, … паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. (П. Броука) 15. Селі яны на прызбе, хочуць закурыць, … агню няма ні ў кога. (М. Зарэцкі) 16. Думаў схадзіць да пісара, … адгаварыла жонка. (Я. Колас) 17. На заводзе даўно ўжо гудкі прагудзелі, … — бацькі няма. (А. Александровіч) 18. Можа, нават яны плачуць, … слёзак іх не бачаць. (Я. Колас) 19. Усё знікае, праходзіць, як дым, светлы … след будзе вечна жывым. (М. Багдановіч) 20. Гэтай сувязі ён стараўся не губляць, … ён яшчэ болей замацаваў яе. (Я. Колас) 21. Абавязкова пачнецца вайна, … быць не можа. (3. Бядуля) 22. Людзей не знаў лес гэты хмурны, зайздросна сцежкі свае крыў, … сваім дном Днéпра бурныз вясны да восені ўдаль плыў. (Я. Купала) 23. Заводаў зменшыцца — … пачнецца болей беспрацоўе. (А. Александровіч) 24. У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, … вакол вялікая патрэба ў людзях. (Ц. Гартны) 25. Мы праехалі ці мала станцый, … адну мы прыстань праплылі?! (А. Звонак) 26. Або свет пачуе, … душа трэсне. (Цётка) 27. Уцякай хутчэй, дзеўка, … забяруць на панскі баль. (3. Бядуля)

65
{"b":"286012","o":1}