Тенденция к избежанию сочетаний с непарными по глухости-звонкости в конце слов во многом обусловливает и появление окончаний — аў, -яў в родительном падеже множественного числа: коўдра (одеяло) — коўдраў из-за почти невозможности формы коўдр, выдра — выдраў, лазня — лазняў, багна (трясина, болото) — багнаў, урна — урнаў, чапля (цапля) — чапляў и т. д.
Своеобразие звуковому облику белорусских слов придает наличие приставок з- и ад- перед [в], [л], [р], [м], [н], [й]: адвага (отвага), адліць (отлить), адрамантаваць (отремонтировать), адмыкаць (отмыкать), аднавіць (восстановить), ад'ехаць (отъехать), звязаць (связать), зліць (слить), зрабіць (сделать), змарыцца (устать), зняць (снять), з'ехаць (съехать). То же и в позиции перед гласными: адасобіць (обособить), адарваць (оторвать), зэканоміць (сэкономить), зыходзіць (исходить).
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Урач, доктар, лекар — врач.
Урачыха, доктарка, лекарка — врачиха.
Лячэбны — врачебный.
Урачэбна-кансультацыйны — врачебно-консультационный.
Медыцынскі — медицииский.
Хуткая дапамога — скорая помощь.
Медыцынская сястра, медсястра — медицинская сестра, медсестра.
Хворы — больной; хворы на язву страўніка, грып, сухоты — больной язвой желудка, гриппом, туберкулезом.
Я хварэю на сэрца, на ныркі.— У меня болит сердце, почки.
Хварэць жыватом, сэрцам — болит живот, сердце.
У мяне баліць галава, жывот. — У меня болит голова, живот.
На што вы скардзіцеся? Што вас турбуе? — На что вы жалуетесь? Что вас беспокоит?
У мяне насмарк (катар), частая чыхаўка, кашаль, баліць у грудзях. — У меня насморк, частое чихание, кашель, болит грудь.
Удыхніце глыбока, затым выдыхніце. — Вдохните глубоко, потом выдохните.
Адкрыйце рот. — Откройте рот.
Якая ў вас тэмпература? — Какая у вас температура?
Вось рэцэпт. Будзеце прымаць лякарства па сталовай лыжцы нашча. — Вот рецепт. Будете принимать лекарство по столовой ложке натощак.
Вы павінны паляжаць у ложку. — Вы должны полежать в постели.
На што вы хварэлі ў дзяцінстве? — Чем вы болели в детстве?
Шкарлятына — скарлатина.
Краснуха — краснуха.
Жаўтуха — желтуха.
Запаленне лёгкіх — воспаление легких.
Атручэнне — отравление.
Страціць прытомнасць — упасть в обморок.
Апёк — ожог.
Пухліна — опухоль.
Сардэчны прыпадак — сердечный приступ.
Болепатольны сродак — болеутоляющее средство.
ТЕКСТ
Саманадзейны Конь
Меў нейкі Селяні н мізэрнага Каня —
3 сабаку можа, так, мо, з добрае шчаня.
Малому веліччу быць хочацца заўсёды, —
У мацеры-прыроды
Такі спрадвеку ўжо закон.
Так вось і гэты Конь…
Яно не ганьба хоць — сабе дабра жадаць,
Але ў Каня ўжо, як відаць,
Жаданне ў манію вялічча перайшло.
І стаў ён скардзіцца на ўсё сяло:
І «і-га-га», і «і-го-го!» —
Хамут нібы не для яго.
— Я сам, — іржэ, — такі каніска,
А вось хамут, дык жарабячы блізка —
Не засупоніўшы, і то ён нават цесны:
Ні ўлезці мне ў яго, ні вылезці — хоць трэсні!
У горад Селянін прыехаў на кірмаш.
І вось убачыў тут асілак наш,
Што грузныя ламавікі
Пудоў на сто вязуць мукі.
— Ну вось цяпер ці бачыш ты, —
Пытае ён гаспадара, —
Якія ў коней хамуты?
Табе б купіць даўно пара
Хоць трошкі большы для мяне,
І я б за іх цягнуў тады ўдвайне:
Не сто пудоў, а цэлых дзвесце.
Тут, каб Каню свайму давесці,
Што гэта глупства і мана,
Каб выгнаць, зноў жа, наравы
3 дурной канёвай галавы,
Той гаспадар і просіць фурмана,
Каб ён у воз вялікі свой запрог яго каняку.
Фурман гатоў за пэўную падзяку, —
Асілак наш ужо ў вялікі м хамуце.
Ахвоты той хамут хоць шмат яму паддаў,
Але тут здарыўся скандал:
Пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі,
І затрымаўся ён аж ледзь на жываце.
А тут яшчэ пракляты воз
І з месца не скрануць — як да зямлі прырос.
І просіць у бядзе наш дурань дапамогі.
3 тае пары другога хамута
Не патрабуе Конь ніколі;
Свайго яму якраз даволі,
Хамут стаў — проста любата.
Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах —
Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.
(К. Крапіва)
Лексический комментарий к тексту
шчаня — щенок
велі ч — предмет очень больших размеров, громадина, махина
спрадвеку — нспокон веков
ганьба — порок
жадаць — желать,
жаданне — желанне
скардэіцца — жаловаться
нібы — будто бы
каніска — очень большой конь
нават — даже
асілак — богатырь, силач, часто встречаетсяв народных сказкахдля названия доброго сильного героя
гаспадар — хозяин
давесці — доказаць, показать
мана — ложь, вранье
наравы — обычно употребляется только в ед. ч.: нораў —нрав, норов
фурман — кучер, возница
пэўная падзяка — определенная благодарность
ахвота — охота, желание
здарыцца — случиться
затрымацца — задержаться
ледзь — едва, еле
скрануць — сдвинуть
дапамога — помощь
даволі — достаточно
прагны — жадный
Упражнення
1. Выпишите из текста слова, в которых глухие согласные звуки встречаются в конце слова, учитывая, что звонкие в этой позиции произносятся как глухие Затем выпишите слова с глухими согласными перед гласными Какие согласные не встретились ни одного раза?
Ад Віцебска да Канашоў, цераз раённы цэнтр, — восемдзесят кіламетраў. Аднак у словах «мы дабраліся» няма перабольшання: на ўвазе маюцца апошнія кіламетры нізкай дарогі, лясной, палявой ды вясковай, страшэнна разбалочанай за некалькі дзён залішне шчодрых дажджоў.
На такой дарозе мы і сустрэлі патрэбнага нам старшыню сельсавета. Ехаў кудысьці на матацыкле.
І вось сядзім у яго кабінеце, быццам апусціўшыся ў светлую цішыню, пасля дажджоў зноў залітую сонцам. Цішыню гэтую яшчэ больш падкрэслівае час ад часу далёкі гул якога-небудзь наземнага або, яшчэ радзей, нябеснага матора. І не чуваць з альховых кустоў салаўінае песні, якая і тут нас сустрэла, быццам усё адна, тая самая ўсюды. Усё гэта цяпер за вокнамі, дзе млеюць у парнасці старыя сосны і густа буяе над балацінкай алешнік.