Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Атэстат — аттестат.

Дыплом — диплом.

Грамадзянскі стан — гражданское состояние.

Сямейнае становішча — семейное положение.

Муж, жанаты — муж, женатый.

Жонка, замужняя — жена, замужняя.

Ажаніцца (з кі м?) — о мужчине, вступить в брак: ажаніцца з Аленаю.

Выйсці замуж (за каго?) — выйти замуж, стать чьей-либо женою.

Удавец — вдовец, мужчина, не женившийся после смерти жены; саламяны ўдавец — мужчина, не живущий с женой.

Удава, удавіца — вдова, женщина, не вышедшая замуж после смерти мужа, саламяная ўдава — женщина, не живущая с мужем.

Халасцяк, халасты — неженатый мужчина.

Разведзены, разведзеная — разведенный, разведенная, официально прервавшие брачные отношения.

Адрас (дамашні, службовы) — адрес (домашний, служебный), зваротны адрас — обратный адрес, пісаць на адрас — писать по адресу, у адрас, па адрасу — сделать замечание, высказаться в чей-нибудь адрес: заўвага ў адрас дакладчыка, рэзка выказацца па адрасу прыезджага.

Як ваша прозвішча, імя, імя па бацьку? — Как ваша фамилия, имя, отчество?

Як цябе завуць (зваць)? — Как тебя зовут (звать)?

Колькі вам год? — Сколько вам лет?

Мне ўжо (споўнілася) трыццаць. — Мне уже (исполнилось) тридцать.

Калі ты нарадзіўся? — Когда ты родился?

Я нарадзіўся (нарадзілася) дванаццатага снежня 1961 года. — Я родился (родилась) двенадцатого декабря 1961 года.

Якая ў вас пасада? — Какая у вас должность?

Я працую старшым навуковым супрацоўнікам. — Я работаю старшим научным сотрудником. Сравните: Я старэйшы супрацоўні к у інстытуце. — Я самый старый сотрудник в институте.

Ты працуеш у выканкоме? — Ты работаешь в исполкоме?

Так, я нават член прафкома. — Да, я даже член профкома.

Неправильно: выканкам, аграпрам, потому что при аканье под ударением восстанавливается этимологическое о, как, например, и в вогнепаклоннік (огнепоклонник).

ТЕКСТ

Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казк і-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям'я
І сніць з ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.

(Я. Купала)

Лексический комментарий к тексту

спадчына — наследие, наследство

спакон вякоў — испокон веков

паміж— между

верасны — более употребительно верасовы — вересковый

апалены — опаленный

успамін — воспоминание

бусел — аист

амшалы — чаще абымшэлы — обомшелый

грамада — толпа, ватага, здесь: стая

усцяж — вдоль, здесь: сплошь, везде

агледзіны — смотрины

скарб не збрыў дзе проч — сокровище не ушло куда-либо прочь

цемра — тьма, темнота

вандол — ров, узкая глубокая долина

нязводны — неотступный

Упражнения

1. Выпишите сначала слова с буквой ё. Сравните их написание с написаниями русских однокоренных слов. Затем выпишите слова с буквой е под ударением и также проведите сравнение с однокоренными русскими словами.

Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. (Я. Брыль) Дзён праз колькі прывёў Цімох сюды Саўку. (Я. Колас) Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. (Я. Колас) Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак. (К. Крапіва) Мой мілы таварыш, мой лётчык! Вазьмі ты з сабою мяне. (Я. Купала) Зары праменні, прарваўшыся праз сад вішнёвы, на шыбах, быццам зайчаняты, гуляюць, скачуць. (М. Танк) Стук колаў усё набліжаўся, і, нарэшце, са змроку пачала вылучацца цёмная пляма фурманкі. (К. Крапіва) А бацька, сівы і яшчэ жвавы клакатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. (М. Ракітны) О, якой непаўторнай красою цвіцеш, край братоў маіх, край песняра — Казахстан. (М. Танк) Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна — хвоя, што стаяла на высокім грудзе непадалёку ад Нёмна. (Я. Колас) Марцін сёмае дзіця ў бацькоў. (П. Пестрак) Ты прасіў шлях паказаць — што ж далей не ідзеш? Ты прасіў вады падаць — што ж вады не п'еш? (М. Танк) Эй, ці ёсць хто дома? (Я. Скрыган) Хто там жніўную песню пяе? (П. Броўка) Следам за тым усе чацвёра ўсхапіліся з долу і акружылі Ларысу. (Р. Мурашка)

2. Подберите к следующим словам родственные или измените их таким образом, чтобы неударный [е] оказался под ударением. Запишите их с е и ё в соответствии с литературной нормой.

Легкаваты, лесавік, цверазець, вядро, сцягно, бядро, яда, сястра, вясна, дзясна, кіяскёр, плесці, несці, церці, кленяце, ледзяны, ільняны, кляновы, легчы, дзянніца, дзернаваць, дзяўбці, дзягцярня, вясковы, вясло, вярцецца, лескатаць, лянок, ляцець, нечарназем'е, яршы, пяро, сямера, сягоння, сербануць, возера, ялкавы, ямчэйшы.

3. Выпишите пары слов, в которых наблюдаются исторические чередования гласных. Подчеркните те из них, которые неизвестны русскому языку.

Воды — вада, бляск — бліскавіца, стрэхі — страха, сохнуць — высыхаць, кроў — крыві, весны — вясна, выбіраць — выбраць, хрэст — хрышчэнне, лезці — лазіць, мець — маю, сесці — садзіць, плесці — плеў, везці — воз, аджаць — аджынаць, зажаць — зажынаць, клясщ — праклен, пакрыць — пакровы, плаваць — плывец, крышыць — крошка, зацерці — заціраць, глотка — глыток, размінаць — разамну, церці — цёрка, дзень — дня, поўны — повен, чаўны — човен, свірна — свіран, асятра — асяцёр, арэшка — арэшак, заперці — запор, Літва — літоўскі, вайна — ваенны, легкія — легачны, піць — п'ю, драць — задзіраць, замыкаць — замкнуць, плесці — плот, назваць — назоўнік, раўці — роў, ільду — леду, мох — амшанік, яйка — яек, яечка — яечак, цэгла — цагляны, горад — гарадскі, цэны — цана, лес — лясны, дух — дыханне

4. Переведите на белорусский язык следующие слова. Правильность перевода проверьте по словарю.

Тёща, таёжный, район, шёпот, разношёрстный, мёрзнуть, жизнь, ель, жернова, жёлтый, шестой, несёшь, ведёшь, своей, тепло, легко, есть, ежедневный, таёжник, ясеневый, сегодня, жена, падёж (скота), одёжа, несёте, плетте, мешочек, горшочек, несём, плетём, радио, ей, ею, всей, моей, колбаса, блоха, торчать.

10
{"b":"286012","o":1}