Сваяцтва, сваяўство — родственные кровные отношения.
Цесць — отец жены.
Цешча — мать жены.
Свёкар — отец мужа.
Свякрова — мать мужа.
ТЕКСТ
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —
Ўдзірванелы курган векавечны.
Дуб галлё распусціў каранасты над ім,
Сухазелле у грудзі ў пілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім,—
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
На купалле там птушка садзіцца, пяе,
У піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.
Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны бі лі з краю да краю,—
Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ…
Толькі гутарка ходзіць такая.
На гары, на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей,
Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной,
Грозна, думна глядзеў на прыволле.
У нагах у яго рассцілаўся абшар
Хвоек гонкіх і пахані чорнай,
Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных.
Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,
Недаступны і грозны, як хорам;
Хто хацеў,не хацеў — біў паклоны яму, —
Спуску, ласкі не знаў непакорам.
Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй;
Стражы князевы — ў полі і дома:
Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей
І пракляцце расло пакрыёма.
(Я. Купала)
Лексический комментарий к тексту
пустка — пустырь, пустошь
узбярэжжа — побережье, прибрежье, прибережье
нябыт — небытие
удзірванелы — поросший густой травой, покрытый дерном
галлё — ветви
мінуўшчына — прошлое, былое
галосе — у глаголов второго спряжения в качестве литературной нормы закрепилось окончание — іць — галосіць
птушка — птица
хмара — туча
гутарка — беседа, разговор, здесь: молва
хорам — хоромы
думна — здесь: задумчиво
абшар — простор, пространство
пахань — вспаханная земля, пахота
вёска — деревня
амшалы — обомшелый
мара — мечта, греза
зневажаць — оскорблять, унижать, позорить
катаваць — пытать, мучить, бить, истязать
модлы — молитвы
пакрыёма — скрытно, тайно, тайком, наречиеобразовано от причастия по модели знаёма, вядома от глагола крыць
Упражнения
1. Определите, в каких словах звуки [в], [г], [й] являются приставными. Выпишите эти слова.
Вольха, востры, гараць, вочы, вустрыца, гарапнік, вушы, навобмацак, вобземлю, волас, вось, вол, бравурны, завулак, ен, ехаць, іней, біёлаг, іхні, іскра, вучыць, вузел, галопам, вугаль, вохрыць, воцат, вотум, вотруб'е, воўк, вопытны, вораг, вопратка, водкуп, водгалас, воблака, волава, волакам, вокладка, вокрык, вонкі, воля, ворс, вуздэчка, вужака, вугор, вузкаваты, вулкан, вусны, вусач, вулей, гарэшнік, гаспадар, гоман, гэтакі, гэй, ікра, ікаць, іл, ім, і мбір, імпэтна, іншы, іск, ісціна, іхнія, Іўе, ікс, ісцец, істота.
2. Из приведенного ниже отрывка из народной сказки выпишите слова с приставными согласными.
Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць. Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў, — усё дробная рыбка трапляецца А тут і сонца заходзіць «Ну, — думае бедны рыбак, — закіну яшчэ раз на шчасце». Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды ўся серабрыстая.
Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:
— Не губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.
Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:
— Не магу я цябе пусціць — я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. 3 чым я дамоў вярнуся?
3. Определите, в каких словах звуки [а], [і] являются приставными гласными Выпишите эти слова и составьте с ними новые предложения, чтобы приставные гласные исчезли, где это возможно.
Сарваць ігрушу, укалоць іголкай, мераць на свой аршын, пёк аржаны хлеб, закончыць ірваць, ад амшары, іршыць кажух, ірдзістая раніца, над ілбом, паўз аржанішча, з'еў агурок, пад агарод, зроблены з істужкі, не вер гэтай ілжы, ікрыстая кета, разбіць ільдзіны, ільготы па інваліднасці, не ўлавіць імгненне, старой ільнаўборачнай машыны, амшэлы пень, амшыць хату, імклівасць рухаў, увесь дзень імжэў дождж, імгненная рэакцыя, імпазантная асоба, сляпіцай лезуць авадні, авечая шкура, агорклая дзічка, стаіць амшанік, хат амшалых, поезд імчаў, ірваць паперу, здаваць іспыты, прыехаў у аўторак.
4. Спишите, вставляя, где необходимо, пропущенные буквы. Объясните, почему в одних случаях буквы следует вставлять, а в других нет.
Прыемна глянуць назад: там рассцілаецца…ржышча, ляжаць роўнымі радамі копны саломы.(І. Шамякін) Каржакаватыя хвойкі саступалі месца багульніку, а далей распасціраліся пухнатыя …мшарыны, гасцінны прытулак журавоў і чапляў. (М. Лынькоў) Некалькі артылерыстаў цягнулі гармату, якая грузла амаль да …осі. (І. Мележ) Цэлы …остраў кустоў барбарысу з чырвонымі ягадамі палалі на сонцы. (В. Хомчанка) Зверху бабёр пакрыты …осцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. (В. Вольскі) Каб сонца засланіць, …ушэй асліных мала. (К. Крапіва) Дзе-нідзе свінцовымі …окнамі зманліва блішчалі прасмы вады. (М. Ракітны) Ф. Багушэвіч выкрывае …лжывасць і недакладиасць прыпцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». (І. Лушчыцкі) Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзее сцежка, прытаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных …льдзінак. (С. Грахоўскі) Сцюдзёная …льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. (М. Лынькоў) Дзедава хата стаіць усі мі …окнамі на …озера, да сонца. (Я. Брыль)
5. С каждым приведенным ниже словом составьте по два предложения. В первом должна сохраниться приведенная форма, во втором слово должно быть без приставного гласного.
Іржавы, імшыць, імгла, іржышча, аржаны, ільготы, ілгуння, імчацца, ільдзіна, ірдзець, ільнаводчы, аржанішча, ілбом, ільвіца, ірваць, іржа, іржаць.
6. Измените слова или подберите однокоренные таким образом, чтобы в них появился приставной согласный.
Акно, азёры, абласны, абады, альховы, акісленне, астравы, аблокі, астрыць, асенні, апранацца, агонь.
Урок 7
ДОЛГИЕ СОГЛАСНЫЕ
В белорусском языке, как и в русском, на морфемных границах, когда приставка заканчивается на тот же согласный, которым начинается корень, или суффикс начинается таким согласным, которым заканчивается словообразующая основа, возникает удвоение согласных: ссадзіць, раззваніць, адтуль (читается [аттуль]), ззаду, дваццаць, аббіць, каменны, наладчык (читается [налаччык]) и т. д. Удвоенными могут быть практически все согласные белорусского языка. Они произносятся как долгие согласные.