Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

РАСТЛУМАЧЫЎ

–Дзядуля, мне сказала бабулька, што раней сто рублеў былі вялікія грошы. Не тое, што цяпер.

Дзед з унукам ідуць па горадзе.

– Баба не хлусіць.

– А я не ўяўляю, якія гэта былі грошы. Ты мне не растлумачыш?

– Ну, на сто рублёў раней можна было купіць амаль трыццаць... пачакай... так, так.... Не, правільна: на сто рублёў раней можна было купіць трыццаць бутэлек гарэлкі.

– А колькі гэта? Багата?

– Канешне! То ж – сто рублёў!

– Не разумею.

– Малы яшчэ. Тады вось табе другі прыклад, жэўжык. Запамінай. Ці, унучак, за тыя грошы можна было купіць двесце банак кількі ў тамаце. Як? Га?

– Дзядуля, а чаму – гарэлка, а чаму – кількі?

– Дык час жа ідзе, унучак... тавараў шмат розных было і раней... Людзі ж не сядзелі склаўшы рукі, нешта выраблялі. Горы тавараў былі. Горы. То хіба ж запомніш усе?

КОТ

Халасцяк Міцькін позна вярнуўся дахаты. Сабраў на стол сціплую вячэру, толькі наважыўся падсілкавацца, як каля ног, матляючы пушыстым хвастом, пачаў церціся мурлаты чорны кот.

– Мяў-ў,– папрасіў кот у Міцькіна чаго-небудзь.

– Бач, чаго захацеў! Сам са скарынкі на скарынку перабіваюся. Пра цэны чуў?– адказаў Міцькін і адсунуў ката нагой падалей ад сябе. – Гуляй!

Кот паслухмяна адышоў. Паляжаў на халоднай падлозе, сквапна паглядаючы на свайго новага гаспадара, потым усё ж не вытрымаў, пацёгся да стала.

– Мяў-ў,– ціха нагадаў пра сябе кот.

Халасцяк Міцькін схапіў ката за карак і выкінуў у адчыненую фортку. Жывая істота паляцела з трэцяга паверха.

На наступны дзень Міцькін вярнуўся дадому таксама позна. Вырашыў даканаць рэшткі халасцяцкай ежы, усеўся за стол.

– Мяў-ў,– пачаў церціся аб нагу кот.

Міцькін падумаў: «Жывы. Зараз я табе пакажу, як аб’ядаць!»

І кот зноў мільгануў хвастом у фортцы.

Праз тыдзень Міцькін вярнуўся з камандзіроўкі. Адчыніў дзверы ў кватэру і на падлозе ўбачыў ката. Чамусьці Міцькін на гэты раз быў рады яго з’яўленню. Нават усміхнуўся кату. Толькі халасцяк Міцькін сабраўся пагладзіць жывую істоту, працягнуў руку, як кот, апісаўшы хвастом дугу ў паветры, сам зрабіў скачок у фортку...

ЗНАЙШЛІ ВЫЙСЦЕ

Сінічкін у апошні час дужа налёг на чарку. Жонка не магла ніяк даць яму рады. Прачуханцы і іншыя метады перавыхавання не дапамагалі. Што ж рабіць? Як быць? Гіне чалавек! Жанчына паскардзілася бацькам. Тыя параілі: трэба купіць аўтамашыну. Глядзіш, і паразумнее Сінічкін. За руль жа не сядзеш пасля чаркі. Сінічкіна ўхапілася за ідэю, пададзеную бацькамі, тым больш, што тыя паабяцалі дапамагчы грашыма. Грошай наскрэблі ўсяго на «Запарожац». Хоць так. На курсы Сінічкіны рашылі пайсці разам. Гэта ж добра, разважалі, калі ў сям’і два шафёры. Ці мала што? Тым больш, што будавалі планы ў перспектыве набыць іншамарку і падарожнічаць па краіне і нават замежжы.

Атрымалі вадзіцельскія пасведчанні. Набылі «Запарожац». Назаўтра Сінічкін, як і планавалася, накіраваўся на працу ў салоне «Запарожца». Жонка, праводзячы яго, памахала рукой і праслязілася:

– Нарэшце ты стаў чалавекам, Сінічкін!

З работы Сінічкін затрымліваўся. Здавалася б, раней, чым заўсёды, павінен быць дома, а яго, небаракі, няма. Кабета пачала хвалявацца. І калі затрэнькаў тэлефон, яна апантана ўхапілася за трубку:

– Алё! Слухаю! Хто гэта?

Званіў муж. Ён бадзёра прасіў жонку, каб тая тэрмінова прыехала да яго. І растлумачыў – чаму:

– Тут, разумееш, выпілі патрошкі. Ну, у Сідорчыка дзень нараджэння ў цёшчы. А за руль жа, галуба, у нецвярозым стане я сесці не магу. Прыедзь, забяры мяне разам з «Запарожцам».

Сінічкінай нічога не заставалася, як паспяшацца на выручку.

КІНО

Казюткіны глядзяць кіно. Па тэлевізары. Стужка пра наша з вамі жыццё, у ролях – вядомыя акцёры, таму да экрана прыліплі ўсе – ад старога да малога.

– А Кручкоў-та піў гарэлку! – калі на экране паказаўся славуты артыст, заўважыла, хмыкнуўшы, маці. – Усе вы, мужчыны, аднолькавыя. Вам бы толькі глытаць, толькі б булькаць!..

Муж агрызнуўся:

– А Шукшына колькі разоў замужам была? Падказаць?

– То ж Шукшына, а не я, дурніца, – уздыхнула, шкадуючы аб пражытым жыцці, жонка. Між іншым, а ты не скажаш, колькі разоў гойсаў у ЗАГС той жа Кручкоў?

– Ну, тры... – ціха мовіў муж. – Для артыста – нармальна.

– Дык яму можна, а Шукшыной – не? – вырачыла вочы на мужа кабета.

– Мама, тата! – папрасілі дзеці. – Цішэй вы, нічога ж не чуваць!

Маўчанне трымалася нядоўга. Неўзабаве старэйшая дачка Казюткіных заўважыла:

– Крамараў, дарэчы, у Амерыцы... Яму там вочы выпрамілі.

Маці хмыкнула:

– Вочы? Яму звіліны ў галаве трэба было выпраміць. Гэта ж трэба – уцёк адзін, а сям’ю ў Маскве кінуў. І як хапіла сумлення на такое? Ці каля яго ўвесь час сямейнікі павінны былі з косамі стаяць?

Муж заступіўся:

– Не можа быць, каб сям’ю кінуў, не узяў.

– Можа! Можа! Ад вас усяго чакаць даводзіцца! – жонка запунсавелася, торгалася ў крэсле. – Што, адвярнуўся, паразіт? За вамі вока ды вока трэба! Больш у камандзіроўку не паедзеш! І не мылься!

– Ды прычым тут я? Крамараў Саўка ўцёк... у свой час... а мне што – адказваць за яго, так? Вунь Мардзюкова... Глянь на яе. Падзівіся. Ціханава Шцірліцам назвала.

– Яна, дарэчы, яго першая жонка, – падказала сярэдняя дачка.

– Хіба? – здзівіўся бацька.

– Алёна праўду гаворыць! – энергічна заступілася за дачку маці. – Ды і хто з ёй ужывецца? Які дурань? Газеты чытаць трэба. Як толькі ў гасцініцу зойдзе ў якім-небудзь горадзе ваша Мардзюкова, там увесь абслугоўваючы персанал губляе прытомнасць: зноў Нона прыехала. Заганяе. Замардуе. То тое ёй не так, то гэтае...

... Кіно скончылася, ідуць навіны, а Казюткіны – ад малога да старога – усё яшчэ сядзяць перад экранам тэлевізара і ўспамінаюць, пра што ж яно было.

РАДАСЦЬ

Дадому стары Зюлеў вярнуўся надзвычай узрушаны і ўсхваляваны. Свяціўся, бы лямпачка. Хуценька скінуў плашчык, павесіў на цвік капялюш, а потым перавёў позірк на жонку, якая выйшла нарэшце яму насустрач з залы.

– Цікава, чаму такі радасны?– апярэдзіў кабету стары Зюлеў.

Жонка шчыра прызналася:

– Ты не памыліўся.

– Адгадай. Што, слабо?

–Паспрабую. Прэмію ветэранам выдалі, можа, як удзельнікам вайны?

– А вось і не! А вось і не!

– Кашалёк з грашыма знайшоў?

– Дробязі! Думай лепш, думай лепш!

Але жонка, колькі не называла прычыны радасці старэнькага свайго Зюлева, ніяк не магла патрапіць, што гаворыцца, у яблычка. Здаўся сам дзядуля.

– Мне месца сёння ў тралейбусе ўступілі!– пляснуў ён у аладкі. – Падзея! Запомні гэты дзень. Запішы дзе-небудзь... Будзем святкаваць. А ты – прэмію, кашалёк... Пазвані сыну, абрадуй і яго. Суседзям скажы. Няхай і яны парадуюцца...

ШЧЫРАЯ ЛЁКСА

Прыехала Лёкса ў горад. Пасля пенсіі. Грошай быццам бы шмат, а на цэннік гляне – псуецца настрой: божухны, столькі нулёў! Прымяралася да рэчаў, бо і боты трэба, і кухвайка, і панчохі, і яшчэ шмат якая трасца, але ж... нулі, каб ім тлумна стала!

Нічога не купіла старая. Рашыла не спяшацца і падумаць: набываць тыя рэчы ці пачакаць? Шкада, па праўдзе кажучы, грошай.

Пакуль хадзіла-блукала па крамах і гарадскім рынку, дужа прагаладалася. Пацікавілася, колькі каштуе бяляш. Адказалі. Ого! У Лёксы вочы палезлі на лоб. Але голад – не цётка. Старая махнула рукой і ўголас сказала:

12
{"b":"549420","o":1}