Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Зараджаючы! Каманду!..

I Астахаў, гэты спакойны i разважлівы каваль, пачуў мае словы i зразумеў ix сэнс, хоць у гэты момант зноў недзе блізка рваліся бомбы i над нашымі галовамі ляцелі снарады сусед няй гарматы.

— Цэль… А-а-онь! — не зусім па правілах камандаваў я.

Але Астахаў добра разумеў: «цэль» — зараджай, «онь» —

страляй. I раптам бачу, што пад самалётам, які я вёў у аптычным прыцэле, шуганула полымя, мусіць, выбухнуў бензабак, i ахутаная дымам машына, нязграбна i цяжка куляючыся ў паветры, грымнулася на суседнюю сопку.

Праз павелічальнае шкло я глядзеў, як ірваўся i гарэў той, хто нёс нам смерць. Вось табе! Мы жывыя, мы будзем жыць! А ты згарыш, сатлееш, i нават маці твая, нават дзет не будуць ведаць, дзе ты пахаваны, бо не будзе ў цябе магілы на чужой зямлі. Безумоўна, так я не думаў тады, так думаю цяпер, калі запісваю падзеі таго дня. Але помню, добра помню, што грудзі мае распірала, ажно цяжка было дыхаць, нейкае новае, нязвыклае i вельмі магутнае пачуццё.

Нехта крыкнуў «ура!». Мне не хацелася крычаць. Не было слоў, каб выказаць тое пачуццё, бо яно было мацней за любыя словы. Кал i казаць проста, то гэта была радасць — радасць першай перамогі, радасць адчування сваёй сілы. Але разам з тым было i яшчэ нешта: магчыма, канчатковая перамога над сваім страхам, магчыма, упэўненасць у сваіх камандзірскіх здольнасцях ці тое i другое адначасова, а можа, нешта зусім іншае.

Я не адразу ўспомніў настаўленне: збіў адну цэль — лаві другую. Хоць, відаць, мае любаванне збітым самалётам працягвалася нейкую секунду-дзве, не больш. Аднак калі я схамянуўся i пачаў шукаць новыя цэлі, то ўбачыў, што яны далека за залівам. Там ішоў паветраны бой. Угары, як у каруселі, кружыліся знішчальнікі.

A ўнізе, над самай зямлёй, ужо не баявым строем, як ішлі сюды, а па адным, уроссып, як зладзеі, уцякалі бамбардзіроўшчыкі. Так, было такое ўражанне, што яны ўцякаюць, i ад гэтага таксама стала радасна.

Я ўсё яшчэ шукаў цэль, калі нехта схапіў мяне за плячо.

— Адбой, камандзір, — пачуў я голас Астахава.

Я азірнуўся i ўбачыў Муху. Ён сядзеў на зямлі, паміж скрынкамі, трымаўся за шчаку; твар яго, рукі былі выпачканы крывёй. Я кінуўся да свайго намесніка:

— Вы ранены?

У адказ ён загаласіў, зашыпеў, запырскаў слінай:

— Ранены? Вы… вы… забілі! Фельдфебель!.. Дзяржыморда!.. Гэта табе не фашысцкая армія! Вось пайду пакажу камбату!..

Я нічога не мог зразумець i стаяў разгублены, не ведаючы, што рабіць. Муха падхапіўся, яшчэ больш размазаў на твары кроў i хацеў быў выйсці з катлавана. Ды раптам, надзіва мне, Астахаў схапіў яго загрудкі i добра трасянуў.

— Ты, панчоха бабская! Ты на каго скардзіцца ідзеш? Ды я цябе распішу горш, як Бог чарапаху! Хоць ідзі! Ідзі! — Ён папіхнуў яго. — Скардзіся, сволач! Трус няшчасны! Ты ж трус. Ты ж не лавіў цэль, a хаваў пад оптыку галаву, як той заяц… Цябе ж па законах ваеннага часу пад расстрэл трэба… I я першы скажу… Ідзі!

Астахаў штурхнуў Муху яшчэ раз. Але ў таго знікла жаданне ісці скардзіцца, ён адступіў назад у катлаван, баязліва агрызаючыся:

— Не брашы! Я сумяшчаў… Можа, я не пачуў каманды, мяне аглушыла… Аён… ён паказаць сябе захацеў… Геро-ой!

Падскочыў маленькі Чарняк, бліснуўшы сваімі дзявочымі зубамі.

— Маніш, Муха! Камандзір тройчы паўтараў каманду! Усе чулі!

— Вытры яму соплі, Ваня, — насмешліва параіў Астахаў.— Няхай не размазвае па твары.

Нарэшце я здагадаўся, што здарылася: кал i я шыбануў наводчыка з сядзення, ён ударыўся аб снарадную скрынку i разбіў шчаку. Я не меў на яго ні злосці, ні крыўды, бо добра помніў свой уласны страх. Але я ўбачыў, што разлік прызнаў мяне: байцам спадабаліся мая рашучасць i смеласдь. Аказваецца, я магу быць смелым. Няхай жа жыве мая смеласць! Я зразумеў, тая акалічнасць, што ў «баі» паміж Мухам i Астахавым я стаю ўбаку, не на карысць мне. Трэба i тут праявіць рашучасць.

— Эй, на КП! Санінструктар там? Сюды яго!

— Не трэба, — спалохана запярэчыў Муха. Вось у гэты момант ён стаў мне брыдкі.

Перш чым адгукнуўся непаваротлівы «медык», з'явіўся сам камандзір батарэі.

— Што здарылася? Раненыя? — заклапочана спытаў ён.

— Дык вось… яфрэйтару Муху шчаку… — адказаў я, гатовы тлумачыць усё праўдзіва, калі спатрэбіцца.

— Чым? Асколкам? Каменем?

— Каменем, — схлусіў Муха.

Пераглянуліся паміж сабой байцы, хаваючы хітрыя ўсмешкі.

Сеўчанка дакрануўся да шчакі «параненага».

— О, па гэтым будзеш жыць, Муха. I дзіты будэш маты.

Камбат, задаволены, вясёлы, агледзеў усіх нас i не стры-

маўся, каб не пахваліць:

— Добра стралялі. Малайцы!

— А гэта мы яго, таварыш старшы лейтэнант, — кіунуу Астахаў у той бок, дзе дагараў збіты самалёт.

— Мы. Але не зазнавайцеся. Увогуле стралялі шчэ пагана.

— Наша гармата збіла, — стаяў на сваім каваль.

Мяне здзівіла i нават непрыемна ўразіла самаўпэуненасць i настойлівасць зараджаючага. Я дагэтуль i не падумаў, што магла збіць іменна наша гармата, бо вялі агонь усе, можа, нават караблі. Разбярыся — чый снарад пацэліў. Але Астахаў трымаўся іншай думкі.

— Па гэтым біла толькі наша i трэцяя. Другая i першая туды, — даказваў ён.

Камандзір батарэі нахмурыўся.

— Добра, разбяромся. Але бачылі? Нялёгка ім атакаваць батарэю, калі яна вядзе агонь. Вунь дзе бомбы паскідалі. Галоўнае — не баяцца.

Калі ён пайшоў, Астахаў сказаў мне:

— Дурань ты, камандзір, але чалавек добры. А за самалёт трэба змагацца. А то Шарун, камандзір трэцяга, ён з зубоў вырве… Пачнуць даказваць: ён — старшы сяржант, а ты — яфрэйтар, ён — стары камандзір, а ты — адзін дзень… Я гэтых майстроў ведаю. Больш горлам бяруць, чым работай.

Мне не спадабаліся такія разважанні. Непрыемна было думаць, што трэба змагацца, даказваць, хто збіў самалёт. Хібагэтагульня, спаборніцтва, спорт? Вайна, смерць, гора… Хіба можна ў такі час думаць пра нейкую славу, узнагароду? Трэба біць, біць ix больш, ворагаў, што хочуць украсці мае… тваё… наша шчасце. Біць i не лічыць, не дзяліць, хто больш.

4 ліпеня

Учора выступаў па радыё Сталін. Камандзір i зампаліт чулі голас Сталіна. Мы чулі яго прамову, калі яе паўтаралі дыктары. Лазебны — радыёаматар, i ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі. Надвор'е ў першай палавіне дня было хмурнае, амаль нялётнае, i нас па чарзе, па аднаму разліку, запрашалі да прыёмніка, калі перадавалася прамова. Стаіўшы дыханне, выслухалі мы словы суровай праўды. Цяпер мне стала зразумела, чаму з'явіліся Барысаўскі i Бабруйскі напрамкі. Але не магу, не магу пагадзіцца з думкай, што Мінск ужо ў ix руках. I Бабруйск… Я плыў… Я ішоў ад Бабруйска да Рэчыцы. Гэта ж рукой падаць: па правым беразе Бярэзіны, потым — Дняпра… А там — Саша, там — мая Саша…

Цішыня. Горад ахутаны едкім дымам. Кажуць, гараць склады рыбы.

Дзіўна я змяніўся за гэтыя дні: мне страшна ад цішыні i хочацца бою. Учора яшчэ адзін сцярвятнік знайшоў сваю магілу ў заліве. Другога збілі знішчальнікі над Колай.

Фрыд сядзіць у нішы, латае свае працёртыя снарадамі штаны i спявае да болю сумную песню — па-яўрэйску. I ўсе сур'ёзна слухаюць, спыніўшы работу.

— Пра што гэта, Ханон? — пытае Астахаў.

— Пра маці. Пра старую маці, яна адна…

— Сціхні,— просіць Муха нервова, роспачліва.

У Чарняка па яго смуглай шчацэ (ён сядзіць збоку ад мяне) коціцца буйная i цяжкая, як шарык ртуці, сляза.

20 ліпеня

Такой гарачыні тут не было семдзесят год. Паўмесяца на небе ніводнай хмурынкі, ніводнага воблачка, сонца пякло, як у нас, у Беларусі, падчас сенакосу. Нават уначы, калі сонца хавалася за паўночную гapy, што закрывае ад нас аэрадром, у паветры не адчувалася прахалоды. A ўдзень можна было купацца. Унізе, пад сопкай, працякае ручай, i мы з зайздрасцю глядзелі на тых шчасліўцаў, якія мелі магчымасць акунуцца ў халоднай вадзе. Часам там, за валунаMi, раздзяваліся жанчыны. Там, у горадзе, ішло сваё жыццё, мы разумелі, нялёгкае, ваеннае i не менш небяспечнае, чым у нас. Але жыццё. A ў нас яго не было, у нас — толькі вайна. Нам было не да купання, не да адпачынку i нават не да размоў аб чым-небудзь іншым, акрамя вайны. Мы стралялі па некалькі разоў на дзень. Яны лётаюць амаль бесперапынку. Высока ў блакіце праходзяць разведчыкі. Шныраюць, як сабакі, чорныя “месершміты”, выклікаюць на бой нашы слабенькія «1-153» i збіваюць ix. О, як гэта балюча бачыць, як яны збіваюць нашы самалёты.

59
{"b":"205284","o":1}