Сашу ўразіла: пра тое, што жанчына наўрад ці выжыве, урач сказала з такім спакоем, нават абыякаваецю.
«Няўжо i ў яе, такой чулай, сардэчнай, зачарсцвела душа?»
Хутка i бясшумна Марыя Сяргееўна прыбрала са століка шклянкі з лекамі i паставіла талеркі з хлебам i памідорамі.
— А соль тваю давай. У мяне няма. Гэты барон правяраў, ці не атручаная яна. Ён з арыстакратаў — фон…
Яна зморана села на табурэт з другога боку стала, пацерла далонямі скроні.
— Вось такая ў мяне бальніца. У хаце маёй — раненыя паліцэйскія.
— I вы ix лечыце?! — вырвалася ў Сашы, пасля асэнсавала, што спытала неразумна.
Марыя Сяргееўна апусціла вочы.
— Я — урач, мой друг. Урач. Ты павінна зразумець…
Саша разумела. Усё разумела. Але жаданне расказаць пра Пецю ў яе знікла.
* * *
Да Заполля яна набліжалася, калі заходзіла сонца. Вялікі ярка-чырвоны шар толькі дакрануўся лініі гарызонта. З нейкага часу Саша пачала баяцца вогненнай барвовасці захаду. Кожны раз ёй здавалася, што гэта прадвесце новай крывавай падзеі. Навокал так многа смерцяў, гора i слёз, што мімаволі i яна, камсамолка, падпольшчыца, фельчарка, рабілася прымхлівай. Нервы. Калі яны напружаны вось так, як сёння, i не такое можа блюзніцца.
Шэсць кіламетраў ад мястэчка яна бегла, зрэдку спыняючыся, каб перавесці дыханне. На апошнім кіламетры больш спынялася i ўвогуле ішла рыўкамі: то кінецца наперад, то стане, азіраецца. Палохала бязлюднасць: на торным шляху, дзе да вайны бясконца снавалі людзі, фурманкі, машыны, не сустрэлася ніводнай жывой душы.
Перад самай вёскай яна нават прымусіла сябе на хвіліну прысесці на ўзбочыну, каб сабрацца з сіламі. Страх, трывога i прадчуванне, што павінна здарыцца нешта асаблівае, i цягнулі яе хутчэй наперад i стрымлівалі, гіатрабуючы абдумаць кожны крон, кожнае слова, якое трэба будзе сказаць.
Нарэшце асцярожна, як злодзей, яна збочыла са шляху i пайшла гародамі. Вось знаёмы Анін сад, дзе кожная яблыня, кожная вішня як родныя. Вось тут, пад гэтай яблыняй, яна ляжала, калі Пеця прыйшоў першы раз. А вось тут… Не, не трэба ўспамінаў!
Саша адчыніла вароты ў двор, яны зарыпелі гэтак жа, як i год i два назад. Аня каля студні (у гэтай багатай вёсцы студні амаль у кожнага ў двары) мыла падойнік. Пачула, як рыпнулі вароты, імкліва павярнулася. Пазнала, кінулася насустрач. Абняла i загаласіла на плячы. У Сашы, здаецца, абарвалася сэрца: гора.
— А Шурачка, а родная мая! А каб жа ты ведала, якое ў мяне гора! Забралі майго Колю, сыночка, пагналі ў Нямеччыну. А ён жа дзіця яшчэ горкае. Яму шаснаццаць гадкоў усяго…
Трохі адлягло на сэрцы: гора не самае страшнае — не смерць.
Не ўмела Саша суцяшаць людзей, ніколі не знаходзіла патрэбных слоў. Пагладзіла плячо жанчыны, пацалавала салёную ад слёз шчаку, сказала:
— Не трэба, Аня, так. Не ў адной вас.
— Ды не ў адной. Паўвёскі забралі ірады.
Аня выцерла хусцінкай слёзы i неяк адразу супакоілася.
— Але хадзем жа ў хату. Што гэта мы стаім? Хадзем пагаворым. Нінка! Ты паглядзі, хто да нас прыйшоў!
Дзяўчынка, якая за год вельмі падрасла, сарамліва прывіталася:
— Добры вечар, цёця Шура.
Саша пацалавала яе.
— Паглядзі тут каля хаты, дачушка, каб якая зараза не падшпіёніла, — сказала ёй маці.— А мы хоць нагаворымся, душы адвядзём…
У хаце, дзе ўсё ў кутках i за вазонамі ахутаў паўзмрок i дзе чамусьці не было так знаёма i звыкла, як у садзе i на двары, Саша адразу спытала:
— Аня, скажыце… Пеця… Мой Пеця не заходзіў да вас?
— Ах, Божачка мой! — пляснула далонямі жанчына. — А хіба ён не быў у цябе?
— Быў… Але, ведаеце, так атрымалася… Я… мяне не было дома, я ў людзей жала, на хутары… A ў нас побач паліцаі… Ён забег на досвітку. Сказаў сястры: перадайце, кажа, Сашы, што жывы, здаровы… I пайшоў… Куды — не сказаў. Так мы i не пабачыліся…
Саша адчувала, што тлумачыць блытана i не вельмі каб праўдападобна. Не так яна думала пачынаць гаворку. Але збіла шчырае здзіўленне Ані: «А хіба ён не быў у цябе?» Не падвяло, значыцца, прадчуванне, што раней, чым прыйсціў ix вёску, Пеця наведаўся сюды.
— Значыцца, то ён, — раптам задумліва прашаптала Аня.
— Што ён? Дзе ён? — памкнулася да яе Саша.
— Цішэй. Я табе ўсё раскажу.
Яна абняла госцю за плечы, адвяла ад акна i пасадзіла на той ложак, паміж грубкай i печчу, на якім некалі спаў Пятро, калі яны былі яшчэ нежанатыя.
Села побач сама.
— Слухай.
Саша анямела, дыхнуць баялася.
— Прыйшоў ён да мяне… Я скажу табе калі… сёння субота? З панядзелка на аўторак… Гэтак пад ранне… Чую, нехта не стукае, а шкрабае ў шыбу. Я думала — Коля. Хачу ўстаць i не магу: ногі адняло. А потым падыходжу да акна. «Хто там?» — «Я, цётка Аня, я. Пеця…» — «Які Пеця?» Голас быццам знаёмы, а пазнаць не магу. «Сашын Пеця». Божачка мой! Як сказаў ён гэта, ажно закалаціла мяне ўсю. Адчыніла не дзверы, а вунь тое акно. Сама не ведаю чаму — ён праз акно i залез. «Куды паехала Саша?» — пытаецца. «Дадому, кажу, паехала, да бацькі. Я сама правила яе». — «Дзякуй, кажа, Аня, вам за ўсё». — «Няма за што, кажу» Пецечка. Адкульжаты ідзеш? Можа, з палону?» — «Не, кажа, з лясоў беларускіх…» А потым паесці папрасіў. «Ці не зноидзецца, кажа, Аня, у вас скарынкі хлеба?» Я дала яму хлеба, лустачку сала, гуркоў. Ён запіхнуў усё ў кішэні, падзякавау, развітаўся i зноў вылез праз акно. Больш я нічога не паспела ў яго запытаць, i ён нічога не сказаў…
Саша парушыла сваё нямое маўчанне i шумна, на поўныя грудзі, уздыхнула.
— Але гэта яшчэ не ўсё, Шурачка. Ты слухай. На трэцюю ноч згарэла ў мястэчку школа. Кажуць, партызаны бомбу кінулі, многа афіцэраў пабілі… Немцы хворых з новай бальніцы выгналі, самі туды перабраліся. Доктарка наша, Марыя Сяргееўна, размясціла хворых каго дзе: у хляве, у сваёй хаце…
«Я ведаю пра гэта, заходзіла туды», — хацела было сказаць Саша. Але Аня раптам яшчэ больш панізіла голас да шэпту:
— А сястра мая Куліна, ты ж ведаеш, дапамагае ёй там, за санітарку… Дык вось слухай, Шурачка… Прыходзіла ўчора яна да мяне i дзіва дзіўнае расказвала. Ляжаў у бальніцы паліцай нейкі. Касой яго так парэзалі, што жывога месца на целе не было. Відаць, добрая цаца быў, як наш Гурок. Увесь забінтаваны ляжаў. Куліна, ты ж ведаеш, жанчына веруючая, дык ёй шкада стала яго. Адзін ляжаў, i ніхто да яго не прыходзіў. Адна яна часам сядзела. «Няхай, кажа, ён паліцай, але ж праваслаўны чалавек, крыжык на шыі насіў…» Дык вось, слухай… Кал i немцы вытурылі ўсіх з бальніцы, прыйшла яна на другі дзень дапамагчы парадак навесці… «Пытаюся, кажа, дзе Фядос — паліцай гэты». — «У маёй хаце, — доктарка адказала. — Так немцы загадалі». Пайшла Куліна туды… «Ляжыць, кажа, у пакойчыку, дзе сын доктаркін жыў… забінтаваны гэтак жа, крыжык на шыі… А глянула я, кажа, i ледзь не самлела: не той чалавек ляжыць… Другі, маладзейшы, ростам ніжэй… Павярнулася, кажа, я, а на парозе Марыя Сяргееўна стаіць i так глядзіць, кажа, на мяне, так глядзіць, што страшна зрабілася… Я слова, кажа, не сказала, i яна таксама…»
Саша адчула, як моцна загрукала сэрца, як гэты грукат запаўняў грудзі, сціскаў дыханне.
— Больш Куліна не пайшла туды. А да мяне прыбегла, каб параіцца, ці трэба ёй хадзіць у бальніцу… Я параіла: хадзі, але пра гэта — нікому ні слова. «Ды што я, кажа, маленькая, дзякуй Богу, пяцьдзесят шосты гадок на свеце жыву». Я табе, Шурачка, нічога гэтага не расказвала б, цяпер пра такое лепш маўчаць… каб, ведаеш, чаго яна мне не сказала? «Ты знаеш, кажа, Ганна, што вельмі ж ён мне здаўся падобны на чалавека Шурынага, доктаркі той, што ў цябе кватаравала. Вочы,
Саша ўскрыкнула…
V
У той жа дзень адбыліся іншыя падзеі.
У акупацыі людзі навучыліся маўчаць, i маўчанне вельмі высока цанілася, асабліва тое, якое асцерагала, ратавала наших людзей. Між іншым, чым больш было маўчання, тым даражэй рабіліся словы, тым большай была ix сіла — слоў праўды.
Але заўсёды знаходзяцца людзі, якім лягчэй, здаецца, памерці, чым стрымаць язык за зубамі.