Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Калі ўсе паснулі, а мне, узрушанаму, не спалася, я пагутарыў з дзяжурным, гэтым чорным прыгожым юнаком, i, на дзіва сабе, даведаўся, што ніякі ён не цыган, не малдаванін, а наш, магілёўскі, хлопец. Ён бліснуў сваімі прыгожымі зубам!.

— Таму нас у вёсцы Чарнякамі празвалі.

Потым, між іншым, сказаў:

— Муха заняў месца, дзе спаў камандзір. Ваша месца. Дужа хоча камандзірам стаць.

Я ўбачыў, што Сеня таксама не спіць — блукае па пазіцыі, i мы сустрэліся. Селі недалёка ад маёй гарматы, за вялікім каменем, каб ніхто не бачыў нас.

Унізе раскінуўся горад — увесь як на далоні: скрыжаванне пяці вуліц у цэнтры, драўляныя, ca стандартных дамоў пасёлкі на паўночнай i паўднёвай ускраінах, гмахі рыбакамбіната каля заліва, партовыя склады, да якіх падыходзяць чыгуначныя лініі, доўгія стрэлкі прычалаў, каля ix сіратліва туляцца адзінокія караблі. Горад спіць. У дамах спяць жанчыны i дзеці. Тут, як i ўсюды на зямлі, многа дзяцей, мы бачылі ix, калі часам прыязджалі ў горад у выхадны дзень, атрымаўшы «ўвальніцельныя». Не, неспакойны сон людзей у такі час. Магчыма, толькі дзеці, маленькія, такія, як мая Ленка, спяць спакойна…

Мы доўга сядзелі моўчкі i глядзелі на горад. Два вялікія чырвоныя сонцы сляпілі нам вочы: ад но — з белага паўночнага неба, зацягнутага празрыстай смугой, другое — з чорнага заліва, нерухомага, люстрана-гладкага. Чаму сёння сонца такое чырвонае?

— Ведаеш, Сеня, мне неяк па-новаму неспакойна. Магчыма, я баюся, што не змагу камандаваць гэтымі людзьмі.— Я кіўнуў назад, на ствол гарматы, накіраваны ў неба на захад. — Яны непрыветліва сустрэлі мяне. Адзін, першы нумар, Муха — прозвішча якое! — адразу на ты. «Ты, камандзір…» Абразліва неяк.

Прыжмурыўшы блакітныя вочы пад густымі брывамі, Сеня паглядзеў на мяне з прыкметнай іроніяй, як дарослыя глядзяць часам на дзяцей.

— Глупства. Не думай пра форму, — сказаў ён. Я не адразу зразумеў, што ён мае на ўвазе. — Калі нас вучылі, то залішне надавалі ўвагі форме, нібы ўсё вызначае яна. Ад нас нават патрабавалі — помніш? — каб мы, я да цябе, ты да мяне, звярталіся на вы. A хіба ў гэтым галоўнае? Галоўнае ў змесце, у сутнасці людзей — у ix шчырасці, адданасці ідэі, у калектывізме i прыязнасці аднаго да аднаго… Ты ўстрывожыўся, што сустрэлі не так, як ты хацеў. Дзівак, людзі проста хацелі спаць. Пройдзе час, разам пабудзеце ў баі, ты праявіш сваю волю, яны…

— Ты думает, яна ёсць у мяне, воля?

— Ого, яшчэ якая! Я, магчыма, менш за цябе здатны да ўсялякага камандавання. Але я веру ў людзей. Людзі добрыя. Пераважная большасць. Яны заўсёды памогуць — i самі падначаленыя i камандзіры. Толькі твайму другу Кідалу хацелася «ўтапіць» мяне…

— Які ён, да д'ябла, мне друг!

— Я табе прызнаюся… Ты вось не спіш, бо нечага спалохаўся, чаго — сам не ведаеш. А я хаджу i радуюся. Ведаеш чаму? Што я адарваўся ад гэтага чалавека — ад Кідалы. Сорамна прызнацца, але я баяўся яго. I ненавідзеў. I гэта, разумееш, як было цяжка?.. Гэта блытала мае пачуцці. А я хачу, каб у ix была поўная яснасць… Вораг ёсць вораг, i ўся мая нянавісць павінна скіравацца туды. — Ён махнуў на той бок заліва. — А чалавек, які ca мной разам страляе па ворагу, наш чалавек, яго я павінен… абавязаны любіць… ну, паважаць хаця б, верыць яму… А я баяўся яго i ненавідзеў, хадзіў i азіраўся… Чорт ведае, якая неразбярыха была тут. — Ён пакруціў кулакамі каля сваіх грудзей. — А цяпер супакоілася, проста i ясна стала. Я дагэтуль ні да кога не адчуваў нянавісці. Я любіў людзей. Мой бацька быў i маці вялікія гуманісты. Тата сам паехаў на ліквідацыю эпідэміі тыфусу i заразіўся там…

З пачатку вайны Сеня ніколі не гаварыў так многа i шчыра. Цяпер жа ён гаварыў з нейкай дзіўнай асалодай, разважліва, паклаўшы на камень галаву i часам нават заплюшчваючы вочы. Толькі кал i ўспомніў маці i бацьку, прыўзняўся. Спачатку на кароткі момант як бы нейкі прамень асвятліў яго твар, а потым наплыў цень смутку. Ён уздыхнуў:

— Мая гаротная мама!

У мяне балюча сціснулася сэрца. У яго — адна мама, у мяне — i маці, i бацька, i Саша, i дачка… Але хіба мне лягчэй? Мой неспакой, трывога — за многіх дарагіх людзей.

На аэрадроме, што схаваны за сопкамі на поўнач ад горада, загулі маторы. Пачуўся голас камандзіра батарэі, значыцца, яму не спіцца таксама:

— Разведчык! Што за шум?

— Свае, таварыш старшы лейтэнант!

У паветра ўзнялося шэсць тупаносых знішчальнікаў i, развярнуўшыся, чамусьці пайшлі не на захад, а на поўнач, па заліву, нізка над вадой. Мы правялі ix позіркамі.

— Відаць, дзесьці нашы караблі атакуюць. Паляцелі на дапамогу, — сказаў Сеня.

— Ты чуў вячэрнюю зводку? — спытаўся я. — Яны перайшлі ў наступление i тут…

Я сам здзівіўся, што сказаў пра гэта зусім спакойна, як, дарэчы, спакойна i выслухаў гэтае паведамленне ад знаёмага радыста на КП дывізіёна, дзе мы спыняліся па дарозе сюды, на батарэю.

Сеня кіўнуў галавой i задумліва памаўчаў.

— Калі i тут здарыцца тое, што там, на Заходнім фронце, горача нам прыйдзецца… Тут няма куды адступаць.

Мяне перасмыкнула ўсяго, i я мімаволі азірнуўся на высокі камень за нашымі спінамі, які сапраўды як бы перагароджваў дарогу назад.

— Ты думаеш, яны перамагаюць там?

— Яны наступаюць, — адказаў ён са спакоем, які на гэты раз абурыў мяне.

— Як гэта ты можаш вось так… спакойна? Не разумею!

А чаму ты не думаеш, што гэта манеўр, стратэгічны манеур» такі, як у Кутузава?

— Ты ж сам не верыш у гэта, а таму хвалюешся. Навошта нам ашукваць сябе? Трэба глядзець праўдзе ў вочы. I без панікі. Без страху. Так мы хутчэй мабілізуем свае сілы.

— Будзь спакойны, мабілізацыя гэтая разгортваецца па ўсёй краіне, я ўпэўнены, з такім размахам…

— Я кажу не толькі пра мабілізацыю людзей, арміі, але i пра мабілізацыю душэўных сіл… Маіх… тваіх… Нашых, Пеця. Нашых сіл! Каб усе мы перамаглі страх, паніку!..

Я паглядзеў на яго з павагай i неяк адразу супакоіўся, мне нават зрабілася сорамна, што я сапраўды панікую, у той час калі ён, Сеня, якога мы называл i «мамчыным сынком», вось такі спакойны i разважлівы. Мне захацелася сказаць яму нейкія добрыя, сардэчныя словы, але я не знаходзіў ix i толькі ўглядаўся ў адзінокую постаць на адной з гарадскіх вуліц. Калі ж павярнуўся да Сені, то ўбачыў, што ён… спіць, няёмка адкінуўшы галаву на выступ каменя.

Тады я дастаў з кішэні свой сшытак i пачаў пісаць. Захацелася хутчэй, пакуль не забылася, запісаць нашу размову. А заадно падзяжурыць пры Сеню, каб разбудзіць яго на выпадак трывогі. I вось канчаю свой запіс. Сонца, як добры вартавы, нізка абышло Баранцава мора i цяпер ужо глядзіць з усходу, з прастораў Кольскай тундры. Неба зноў стала блакітнае, без смугі. Зноў лётны дзень!

3 ліпеня

Тры дні не было ні сну, ні адпачынку. Канчаўся адзін бой — цягалі цяжкія скрынкі з боепрыпасамі. Не ўпраўляліся сцерці змазкі са снарадаў — новы налёт. Ад выбухаў бомбаў, грукату стрэлаў, ад стомы i бясконцага напружання гудзе ў галаве i баліць усё цела.

Фашысты наступаюць недзе там, за Заходняй Ліцай, на Мурманскім напрамку, як афіцыйна паведамляецца ў зводках, i хочуць паралізаваць тыл, разбурыць горад, які забяспечвае фронт усім неабходным.

Горад гарыць. Другі дзень гараць бензасклады, i ўсё навокал засцелена чорным едкім дымам. Ад яго слязяцца вочы i кашаль раздзірае грудзі.

Усе батарэі нашага дывізіёна сцягнуты да горада. На дапамогу нам прыйшлі ваенныя караблі. Такое ўражанне, што маракі прымаюць на сябе ўдары пікіроўшчыкаў, каб адцягнуць ix ад горада, — болыйасць бомбаў падае ў заліў. Сёння з раніцы хмарна i ўдалося крыху паспаць. Хочацца шмат што запісаць. Але ўсяго запісаць не ўдасца, бо ведаю, адчуваю — перадышка ненадоўга. Памяць асабліва яскрава ўтрымлівае першы дзень, першы мой бой, калі я стаў камандзірам.

Заснуць у тую раніцу мне так i не ўдалося. Камбат яшчэ да снедання пачаў вучэбную трэніроўку, падняўшы батарэю пасігналу «трывога». Даведаўшыся, штостральбанебаявая, нумары майго разліку бурчалі, асабліва Муха:

57
{"b":"205284","o":1}