Iм доўга не адчынялі, i Саша ўбачыла, як гэта ўстрывожыла камісара. Нарэшце завала грукнула, i ў брамцы з'явілася сама гаспадыня. Яна быццам не пазнала адразу Сашы: доўга прыглядалася, потым пляснула далонямі:
— А Божачка! A ці не дачка Хведара Траянава? Пазнала! Колькі год не бачыла, а пазнала. Вылітая маці… А мы з тваёй маткай у дзеўках разам гулялі, у адзін год замуж выходзілі…
— Цётка Буля, паначаваць у вас можна?
— А як жа гэта сваім людзям ды нельга пераначаваць? Заязджайце, заязджайце. Калі ласка. Толькі — вой! — у нас цэлую зіму вароты не адчыняліся. Пайду паклічу старога. Раман! — Гаспадыня гаварыла гучна, на ўсю вуліцу, i Лялькевіч адразу павесялеў: іграла яна сваю ролю ўмела, правільна.
— А гэта чалавек твой?
— Чалавек, цётка Буля.
— Паўчалавека, — пажартаваў Уладзімір Іванавіч, паказваючы на сваю нагу.
— Дзякуй Богу, што жывы… Жывы — заўсёды чалавек.
Выйшаў гаспадар, невысокі, хударлявы, з рудымі вусамі, якія тырчалі пікамі i надавалі яго твару нейкі злосны, натапыраны выгляд. Ён павітаўся без лішніх слоў i пачаў адчыняць вароты.
У хаце, застаўшыся з Сашай, пакуль мужчыны даглядалі каня, гаспадыня цяжка ўздыхнула i, употайкі выціраючы слёзы, сумна сказала:
— A маіх няма, Сашачка. Ваня машыністам ездзіў недзе на Поўначы, там i астаўся. I сям'я там. Дзе цяпер ездзіць — хто ведае. Ліду ў армію забралі ў першыя ж дні… А Коля — дзіця горкае, шаснаццаць гадкоў — у апалчэнне запісаўся i адступіў з нашымі. Усе — на вайне. I мы, бачыш, са старым ваюем, як умеем…
Яна як бы спалохалася, што сказала лішняе, хутка ўзяла ад Сашы сала, бутэльку самагонкі, якую яны захайілі «для гасцінца», i пачала адразу ж збіраць на стол.
Гаспадар i Лялькевіч чамусьці бавіліся на двары. Змяркалася. У дамах насупраць шчыльна зачынялі аканіцы. Саша сядзела каля акна i разглядала сямейны фотаальбом — шчаслівую гісторыю рабочай сям'і: маладыя гаспадары, вясёлыя дзеці, хрэсьбіны, вяселле старэйшага сына, першы ўнук… Ніводнай фотакарткі, якая б сведчыла аб горы ці смутку. Альбом нагадваў яе ўласнае нядаўняе шчасце, i яна, задумаўшыся, не пачула, як у дом прыйшлі людзі. Пачула чужы бас:
— А мы ідзём, бачым — след саней. Хадзем, кажу, браток, можа, самагоначкі з вёскі прывезлі. Пачастуюць.
Саша ўстрывожылася: выпадкова зайшлі чужыя людзі i могуць перашкодзіць сустрэчы. Але ўбачыла чалавека, што першы ўвайшоў у пакой, i супакоілася, бо адразу пазнала яго, хоць ні разу ў жыцці не бачыла; пазнала па яго словах каваля: шырокі закураны твар з дзіўна белымі брывамі, ca шрамам на носе (некалі адскочыў кавалак гарачай падковы), доўгія рукі з вузлаватымі чорнымі пальцамі. Кіраўнік падпольнай групы завода, дзе немцы рамантавалі танкі, Дрозд (Саша не ведала, ці гэта клічка, ці сапраўднае прозвішча) — таксама каваль, стары друг Аляксея Сафронавіча. Ён моўчкі i асцярожна, быццам вельмі кволую рэч, паціснуў Сашыну руку. З-за яго спіны выглянуў хлопец з круглым тварам, задзірыста-кірпаносы, з вожыкам бялявых валасоў. Ён, наадварот, паціснуў руку Сашы моцна, весела падміргнуў i так, як, відаць, заўсёды, калі знаёміўся з дзяўчатамі, назваў сябе:
— Цімафей.
Саша адразу вызначыла, што гэта адзін з тых вясёлых хлопцаў, якія маюць зайздросную прывабную здольнасць вельмі лёгка знаёміцца з людзьмі, асабліва з дзяўчатамі, i хутка заваёўваць агульную павагу i любоў. Ён, відаць, не ведаў ці не надта верыў, што Саша — жонка «адказнага сувязнога», бо пазней, за сталом, сеўшы з ёй побач, спытаў шэптам: «Вы з атрада?» — «Не, з вёскі. У мяне — грудное дзіця», — адказала яна, як бы апраўдваючыся, чаму не ў атрадзе. Гэта яго расчаравала крыху.
Дрозд убачыў сала на стале, асцярожна двума пальцамі ўзяў скрылёк, пачціва паглядзеў, удыхнуў пах, не падносячы блізка да твару, i гэтак жа асцярожна паклаў назад на талерку.
— Эх, даўно я сала не еў. Забыўся, як i пахне, — i звярнуўся да Лялькевіча: — Галадае народ, таварыш Пятро. Абрабавалі людзей, паразіты. Эталон за эталонам гоняць у Нямеччыну.
— Вы пагутарце, а я аканіцы зачыню, — сказаў гаспадар i выйшаў.
Дрозд i Лялькевіч селі на канапцы, каля грубкі. Цімафей падсеў бліжэй да Сашы. Мабыць, стары падпольшчык кіўнуў на яе (Саша не прыкмеціла гэтага, аддаючы больш увагі вясёламу хлопцу), бо Лялькевіч сказаў:
— Саша — наш таварыш, наша сувязная.
Стары адкашляўся, як перад доўгім выступлением, i пачаў дакладваць прыглушаным голасам, амаль шэптам:
— Значыцца, так, таварыш Пятро, такія справы… Аб нашай рабоце. Група патроху расце. Дзевяць чалавек маем ужо… На танках, якія праходзяць праз нашы рукі, немец не наваюе доўга — да першага бою. Устанавілі сувязь з другімі групамі. З мясакамбінатам. З друкарняй. Цімох вось адтуль. Хлопцы ў яго там хоць куды. Малайцы. Баявыя. Восьбланачкі якія штампуюць! — Ён дастаў з запазухі пачак папер i перадаў Лялькевічу. — I вось той падаруначак таксама ад ix. Намацалі чалавека ў картачным бюро. Стары настаўнік нямецкай мовы, але чалавек савецкі. Наш. Правяраем. Вельмі ж нам трэба хлебныя картачкі. Уладзілі пару дзяўчат у шпіталь. Дэпо на сувязь не ідзе, хоць людзі там нашы ёсць, адчуваем, нават ведаем некаторых. Вельмі ж лютая чыгуначная ахова, вока не спускае, на кожным рагу — гітлераўскі пёс. На кожнай стрэлцы — па сабаку. Кажуць, у Оршы нашы моцна падкузьмілі ix. Ды i на другіх вузлах, чуваць, не спяць хлопцы. Адным словам, сувязь з чыгуначнікамі мы наладзім. Так i перадайце. Ужо маем за каго зачапіцца. Цяпер такая справа, таварыш Пятро. У горадзе з'явіўся партызанскі прадстаўнік. Вядома вам пра гэта?
— Не, невядома. Але сувязныя заўсёды могуць быць. Атрадаў вакол горада многа, i кожны можа мець сувязь са сваімі людзьмі, з той ці іншай групай.
— Правільна. Атрадаў многа. I сувязныя бываюць. Гэта мы ведаем. Але я так разумею, што кіраваць усёй работай у горадзе павінны з нейкага аднаго месца.
— Kipye i будзе кіраваць гарком партыі. Мы, наш атрад, маем задание гаркома па сувязі з горадам.
— Вось таму i паведамляем вам. Чалавек гэты наладжвае сувязі з многімі групамі. Імкнецца кіраваць усімі. Хацеў сабраць нас разам. Я не пайшоў на гэтую сустрэчу i Цімоха адгаварыў. Чалавек, канешне, правільны — мы праверылі. Наш. Але малады i залішне гарачы. Дзейнічае ў горадзе, як у лесе. Праваліць ён людзей. Прашу вас: перадайце там, каб даведаліся, хто яго пасылаў, i каб замянілі больш вопытным, асцярожным. Бачыш, клічка ў яго Баявы! Сябе выдае!
— Добра, Сцяпанавіч. Хто такі гэты прадстаўнік, хто яго прыслаў, даведаемся. На сувязь з ім не ідзіце! Заўсёды помніце, што гестапа — вопытныя майстры ў галіне правакацый. За падарункі — дзякуй. Перадайце, таварыш Цімох, — звярнуўся Лялькевіч да маладога падпольшчыка, — партызанскую падзяку групе. Усё гэта нам вельмі дарэчы.
Хлопец пачырванеў ад задавальнення, кінуў позірк на Сашу, кіўнуў галавой:
— Перадам.
— Цяпер аб галоўным… Набліжаецца вясна. Трэба думаць, што гітлераўскі штаб захоча ўзяць рэванш за сваё зімовае паражэнне пад Масквой. Мы ўжо маем даныя, што колькасць эшалонаў, якія ідуць да фронту, расце з кожным днём. Вось чаму чыгунка павінна стаць галоўным аб'ектам нашым. Удары па чыгунцы — найлепшая дапамога фронту! Першае, што нам трэба, — гэта агентурный даныя аб праходжанні цераз вузел эшалонаў. Колькі? З чым? Калі часці, то якія? Даныя такія вельмі патрэбны савецкаму камандаванню. Думаю, вы разумееце…
— Зразумець проста, зрабіць цяжэй, — уздыхнуў Дрозд. — Каб мы служылі на чыгунцы!
— Партызанскі штаб устанавіў сувязь з адным служачым. Дыспетчар. Баляслаў Шлім.
— Немец?
— Паляк. Камуніст. Ён будзе перадаваць патрэбныя нам звесткі. Але ix трэба забіраць у яго. Даручаем гэта вам, таварыш Цімох.
— Мне? — У хлопца загарэліся вочы.
— Падумаем, як лепш вам сустрэцца з ім. Даныя будзеце перадаваць Сцяпанавічу. Ну, а далей — вядома… Часцеи за ўсё, як i раней, будзе на сувязі поп.
Цімох засмяяўся i зноў падміргнуў Сашы:
— Люблю такіх папоў!
На каго іншага Саша ўзлавалася б за гэтае недарэчнае падміргванне. Але на гэтага хлопца злавацца было немагчыма: кожны жэст яго быў надзіва натуральны i вясёлы. Лялькевіч таксама назіраў за ім з цікавасцю.