Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Саша радасна страпянулася, з удзячнасцю глянула на жанчын вачамі, поўнымі слёз.

— Я вярнуся… Я абавязкова вярнуся да вас… Родныя вы

мае… добрыя!..

— Ну, хопіць вам!.. Цалуйцеся ды паедзем. Дарога няблізкая, — грубавата сказала Аня, па-мужчынску ўскочыўшы на воз i ўзяўшы лейцы ў рукі.

У мястэчку яны заехалі ў бальніцу — развітацца з Марыяй Сяргееўнай. Саша глянула на ўрача i жахнулася: як тая пастарэла за колькі дзён, схуднела, пасівела.

— Што з вамі, Марыя Сяргееўна?

— Ca мной? Нічога, мой друг, — спакойна, але сумна адказала ўрач, правёўшы далоняй па скроні.— Што ў людзей — тое i ў мяне. Гора. Ад гора не маладзеюць… Вунь i ў цябе таксама цені пад вачамі. Не дае спаць? — Яна кіўнула на малую, што ляжала паміж імі на лаўцы ў цені маладых таполяў.

— Не, яна спакойная. Самой не спіцца. Вы ад Сені пісьма не палучалі? Каб пасля напісана было, калі пачалося…

— Я?

Гэтым кароткім запытаннем урач выдала сябе; Саша зразумела, што яна нешта мае, i ўся памкнулася да яе, схапіла, сціснула руку.

— Марыя Сяргееўна! Вы нічога не таіце ад мяне. Я ўсё хачу ведаць.

— Супакойся. Я нічога не таю. Сеня напісаў кароткую паштоўку на другі дзень… Ды вось яна пры мне.

Яна дастала пачак папер з нагруднай кішэні халата.

Саша амаль вырвала з яе рук пакамечаную паштоўку, прачытала ўголас:

— «Мая мілая, слаўная мама!

Я жывы i здаровы. У нас пакуль што ціха. Настрой у нас добры, вельмі добры. Будзем біць ворага. Мілая мама, я хачу, каб цябе нічога не страшыла, каб ты была мужнай. Але калі табе, магчыма, скажуць што-небудзь дрэннае пра твайго сына, я прашу цябе: нікому не давай веры, мамачка. Я быў i заўсёды буду такі ж сумленны i праўдзівы, якім мяне выхавалі ты i тата. Я люблю сваю Радзіму гэтак жа, як цябе, мая родная мама. А яшчэ я люблю ісціну i праўду i ненавіджу иевуцтва, ты ведаеш гэта. Я абдымаю цябе i цалую. Твой Сеня».

Саша не ўнікла ў сэнс паштоўкі, у дзіўныя словы сына Марыі Сяргееўны, не здагадалася, колькі болю i душэўных пакут прынеслі гэтыя словы жанчыне. Крыху заспакоеная, што там «пакуль што ціха», з крыўдай падумала: вось сын напісаў маці, а Пеця ёй, сваёй жонцы, не піша.

— Вы даўно гэта палучылі?

— Дні чатыры…

— Чаму ж не піша Пеця? Каб ён ведаў, як гэта цяжка — нічога не ведаць!

— Ім не лягчэй, друг мой, — уздыхнула Марыя Сяргееўна. — Яны таксама, напэўна, нічога не ведаюць. I пісаць яны, безумоўна, пішуць… I Пятро, i Сеня… Усе. Але ўсё парушана. Адны пісьмы прарваліся, a другія, можа, пад бомбы дзе трапілі.

— Калі я паеду, нічога не даведаюся больш… Як я там буду жыць? Мне не трэба ехаць… Трэба чакаць… ГІраўда?

Марыя Сяргееўна, не адказаўшы, узяла з лаўкі малую на рукі, адгарнула марлю, зазірнула ў тварык. Дзіця спала. На міг на твар урача быццам упаў нейкі асаблівы праменьчык сонца, бо ад сонечных блікаў, што прабіваліся праз лісце таполяў, твары жанчын не святлелі: цяжкія думкі ляжалі на ix чорным ценем.

Саша схілілася над дачкой i таксама ўсміхнулася:

— Яна ціхая… Спіць i спіць.

— Не, вам трэба ехаць, — рашуча сказала Марыя Сяргееўна, паднімаючыся i падаючы Сашы дзіця. — Вам нельга аставацца ніводнага дня больш. Сёння ўначы нехта спаліў паром…

— Як жа нам цяпер пераправіцца?

— Трэба ехаць на Лоеў. Можа, там цэлы.

— А вы, Марыя Сяргееўна?

— Я адна, мой друг. Адна, як у полі вярба. Я пайду з аношнім чырвонаармейцам.

Саша раптам адчула страх: калі i Марыя Сяргееўна думав, што ёй прыйдзецца некуды ісці, значыцца, сапраўды небяспека блізка. Хвілін колькі назад яна ціха i мірна сядзела на знаёмым бальнічным двары, любавалася з крутога берага Дняпра, i ёй зусім не хацелася ехаць далей. А цяпер заспяшалася, цяпер ёй хацелася як мага хутчэй апынуцца на тым беразе вялікай ракі, лугавым i лясістым, быццам немцы маглі прыйсці сюды праз якую гадзіну. Яна расхвалявалася, пакуль чакала Аню, якая хадзіла адведаць сваячку, i заплакала, калі Марыя Сяргееўна на развітанне абняла яе.

Калі выехалі за мястэчка, Саша раз-пораз прасіла:

— Хутчэй, Аня, хутчэй.

Аня, не шкадуючы, сцёбала пугай каня, але дарога была пясчаная, сонца стаяла высока i моцна пякло, конь стомлена матляў галавой i не хацеў бегчы. Хутка ix запынілі вайскоўцы i сказал i, што далей па беразе праезд закрыты. Можна аб'ехаць толькі па вёсках. Яны назвалі вёскі ўбаку ад Дняпра, паказалі на далёкія сады, што былі відаць за морам жыта. Але Сашы здалося страшным аддаляцца ад Дняпра на захад, i, не доўга думаючы, яна павярнула назад.

— Куды ж мы цяпер? — спытала Аня.

— Не ведаю, Аня, — бездапаможна адказала Саша. — Я нічога не ведаю. Можа, параімся з Марыяй Сяргееўнай…

— А чаго раіцца! Трэба ехаць на Рэчыцу. Там — мост.

— Маеты бамбяць, Аня. Ці ёсць ён там, мост? Можа, яго даўно няма.

Нібы ў пацвярджэнне яе слоў далека на поўначы пачуліся глухія выбухі. Саша скаланулася i зноў папрасіла:

— Хутчэй, Аня!

— А куды ж нам спяшацца? — адгукнулася жанчына.

— Я пераплыву на лодцы i пайду пехатой. Больш нікуды не паедзем. — Думка такая прыйшла неяк адразу i здалася такой простай i разумнай, што Саша здзівілася, як яна не здагадалася пра гэта раней. Навошта яна марнавала час на пошукі парома? Каб прыехаць дадому з набыткамі — з гэтымі трантамі i мяшком збожжа? А навошта яны, гэтыя набыткі? Каму яны патрэбны ў такі час? Як ёй не сорамна было думаць пра гэта, калі навокал такое робіцца!

— Адна пойдзеш? — спытала, памаўчаўшы, Аня.

— З Ленкай.

— З Ленкай! У тым i бяда, што з Ленкай. Каб адна — свет вялікі, ідзі, куды хочаш. А так… — Аня зноў памаўчала, падумала, потым ціха сказала: — Я пайду з табой. Правяду. Усё-такі не ад ной…

Пачуццё гарачай удзячнасці да гаспадыні захлынула Сашу; расчуленая, яна нават не магла выказаць словамі гэтай удзячнасці i, праглынуўшы слёзы, сказала:

— Вас свае дзеці чакаюць, Аня.

— Пачакаюць. Не маленькія, — адказала жанчына i моцна тузанула лейцамі, ляснула пугай — пагнала каня наўскач.

У Анінай сваячкі, куды яны заехалі, каб пакінуць каня, Саша з ліхаманкавай паспешлівасцю выбрала з рэчаў самае неабходнае — пялёнкі, кашулькі, пару сваіх плаццяў.

— Гэта ўсяго? — здзівілася Аня, убачыўшы ў яе руках зусім невялічкі клунак.

— А што мне трэба, акрамя Ленкі!

— Табе не трэба, ёй трэба, — з гаспадарскай разважлівасцю запярэчыла Аня. — Ты, Шурачка, быццам жыць не думаеш. A ў жыцці ўсё спатрэбіцца.

Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе за плечы.

Дарэмна Саша прасіла не браць так многа — яна i слухаць не стала, а яшчэ сама дакарала:

— Ідзеш у такую дарогу, а нават што есці не ўзяла. Святым духам ды малітвамі не пражывеш, Шурачка.

Яна дала Сашы клуначак з ежай, напхала сабе ў кішэні яшчэ нейкіх маленькіх пакункаў, бутэлечак.

Па вузкай крутой сцежцы яны спусціліся да Дняпра. Плынь ракі, як заўсёды, была спакойная i велічная. Прыемна пахла вадой i рыбай. I Саша на момант супакоілася, адагнала свой панічны страх. Але праз момант вайна i небяспека зноў напомнілі пра сябе. Напомнілі дзіўным чынам, нечакана i па-свойму жахліва. Стары пануры лодачнік з ускудлачанай барадой запрасіў у ix за перавоз цераз раку сто рублёў.

— Пабойся Бога, чалавеча! Ці пры сваім ты розуме? — накінулася на яго Аня. — За два рублі перавозілі…

— Я i па рублю перавозіў. А цяпер i за сто не хачу. Навошта яны мне, грошы? Што я за ix куплю? Пляшкі гарэлкі нідзе не дастанеш. Заўтра ім, можа, наогул ніякай цаны не будзе, грошам гэтым.

— Але ж май сумленне, стары чалавек! Жанчына з грудным дзіцем ад вайны ўцякае…

«Навошта яна так гаворыць — «уцякае»?» — спалохалася Саша. Слова гэтае непрыемна ўразіла яе, упершыню падумалася, што, магчыма, усе — жанчыны ў вёсцы, Марыя Сяргееўна i вось яна, Аня, — зразумелі яе ад'езд іменна так — уцякае.

— Я не ўцякаю. Я іду дадому, да сваіх. Кожнаму хочацца быць бліжэй да сваіх. — Саша выхапіла з кішэні хустачку з грашыма, развязала вузялок зубамі i працягнула старому грошы — усе, колькі там было. Але замест таго, каб узяць ix, стары груба вылаяўся:

21
{"b":"205284","o":1}