— Яны мала што не дайшлі да НП. Кідала кажа, кіламетры тры-чатыры. Але Пясоцкі зусім выбіўся з сіл i не мог далей ісці. Кідала прапанаваў яму пасядзець, адпачыць… а сам пабег на НП, каб вярнуцца ўдвух ці ўтрох i забраць яго. Кажа, вярнуўся праз гадзіну, не больш… I знайшоў яго мёртвым…
— Хлусіць ён! Хлусіць, сволач, Кідала гэты! — раптам вырвалася ў мяне. — Ён знарок… знарок пакінуў Сеню!.. Ён не любіў яго… Помсціў… Не веру я, што ён вярнуўся праз гадзіну! Не можа чалавек за гадзіну замерзнуць. Не такі мароз.
— Супакойся, Шапятовіч! — сказаў камісар. — Усё высветлім, i калі хто вінаваты…
Лёгка сказаць — супакойся, калі так недарэчна i страшна загінуў твой лепшы друг, дарагі чалавек. Я хадзіў сам не свой. Плакаў, не саромеючыся перад байцамі сваіх слёз. Не мог заснуць уначы — заплюшчваў вочы i бачыў адну i тую ж карціну: Сеня адзін на схіле голай заснежанай сопкі, вецер узнімае пазёмку, снег засыпае вочы, мацнее мароз, забіраецца пад кажух, я бачу яго, мароз, як жывую істоту, пачварную i бязлітасную. Не, вінаваты не мароз! Я ведаю, хто вінаваты! Я перакананы… Фрыд расказаў: сувязісты шэпчуцца паміж сабой, што камандзір узвода спачатку паабедаў на НП, потым пайшоў з разведчыкамі па Пясоцкага.
«Усё высветлім, i калі хто вінаваты…» Як яго пакараюць? Разжалуюць, пашлюць у штрафны батальён? А Сені няма. Залатога чалавека. Няўжо няма? Няўжо ніколі не загучыць больш яго ціхі, заўсёды далікатны смех, не заіскрацца розумам яго ясныя вочы? I маці, яго гаротная маці, ніколі не дачакаецца свайго адзінага сына?.. Ён не паспеў нават сказаць ніводнага ласкавага слова той, якую пакахаў сваім шчырым юначым сэрцам, хоць яна i не варта яго кахання…
Часам мне здавалася, што ўсё гэта толькі сон, жудасны сон. Я ўсхопліваўся бегчы ў зямлянку дальнамершчыкаў, разбудзіць яго, Сеню, i расказаць пра ўвесь гэты кашмар. Свіст ветру за дзвярамі, хлопание чахла на гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці.
На другі дзень вярнуўся Кідала. Як толькі я даведаўся пра гэта, адразу пайшоў да яго без стуку адчыніў дзверы зямлянкі, у якой жылі камандзіры ўзводаў i старшына батарэі, i застыў на парозе, уражаны да неймавернасці. Чалавек, на сумленні якога смерць Сені, сядзеў у адной сподняй кашулі за сталом i намыльваў сваю фізіяномію; рабіў гэта ён спакойна i старанна, быццам у цэлым свеце не было нічога важней за яго бараду.
— Дзвярэй чаму не зачыняеш? — кінуў ён мне, не адрываючы вачэй ад люстэрка.
Я прычыніў дзверы, але ўсё яшчэ стаяў анямелы, не ведаючы, што яму сказаць.
Кладучы памазок i беручы брытву, ён глянуў на мяне, уздыхнуў:
— Але, брат, слабец аказаўся твой друг. Мамчын сынок. Не мог дайсці да НП, астаўся гадзіну на марозе i гатовы… Вайна, брат…
Такі цынізм — гэта занадта. Я рвануўся да стала.
— Ты… ты яшчэ абражаеш?.. Гад! Забойца! Гэта ты… ты забіў яго!
Ён павольна падняўся, распрастаў плечы, у прарэзе кашулі былі відаць магутныя валасатыя грудзі, па якіх сплываў шматок мыльнай пены.
— Ты чаму крычыш! На каго крычыш! Кру-гом! Шагам…
— Шагам!.. Ты яшчэ хочаш камандаваць! Хіба ты камандзір?! Ты — забойца! Ты запляміў гонар камандзіра Чырвонай Арміі! Ты знарок кінуў Сеню!.. Ты помсціў!.. За гадзіннік, за ўсё… I я ўсё гэта дакажу… На любым трыбунале!
— Сяржант Шапятовіч, я загадваю вам выйсці прэч адгэтуль, — прашаптаў ён, i лоб яго стаў белы, як пена на шчоках.
— Загадваеш? А якое права ты маеш загадваць? Хто ты? Забойца ты! На тваіх руках кроў чалавека. Сапраўднага чалавека. А ты!..
— Выйдзі прэч! — закрычаў ён не сваім голасам, кінуўся ўбок, да ложка, і… раптам у руцэ яго бліснуў пісталет. Ён накіраваў яго на мяне.
— Кру-гом!
— Страляй! Страляй, калі табе мала адной смерці! Страляй жа! — закрычаў я, наступаючы на яго. I раптам пад ногі мне трапіла табурэтка, што стаяла каля стала. Miг — i з усяго размаху стукнуў я табурэткай па руцэ, якая трымала зброю. Пісталет адляцеў, ляпнуўся аб падлогу. Другі ўдар — па ненавісным намыленым твары… Ён перакуліў на мяне столік, балюча ўдарыў па каленях, але сам, калі нахіліўся, атрымаў трэці ўдар табурэткай па галаве.
Немаведама чым бы ўсё гэта скончылася, каб раптам нехта ззаду не схапіў мяне за рукі. Малашкін — ён пачуў крык — ускочыў i кагосьці з нас ратаваў ад смерці, відаць, мяне, бо, калі камандзір узвода выпіхваў мяне за дзверы, я ўбачыў, што той гад, які ўпаў быў на падлогу, але, напэўна, не ад удару, a наўмысна, зноў трымаў пісталет. З рота i носа яго ляцела шмаццё крывавай пены, як у шалёнага параненага быка, падала на разбітае люстэрка. Але стрэліць ён не паспеў. Паміж намі стаў Малашкін i даволі спрытна выкінуў мяне з зямлянкі.
Гадзіну ці больш я бяздумна сядзеў каля сваёй гарматы, i ніхто мяне не чапаў. Я не адчуваў ні марозу, ні страху, ні нават тых болю i гора, якія павялі мяне да Кідалы, кіравалі маімі ўчынкамі. Я не раскайваўся ў тым, што зрабіў. Але неасэнсаванае ўсведамленне, што зрабіў нешта не так ці, магчыма, не адпомсціў да канца за смерць Сені i цяпер як бы адрэзаў сабе шлях, прычыніла іншы боль. Хацелася плакаць ад бяссільнай злосці i крыўды. Байцы праходзілі пауз мяне, спачувальна ўздыхалі, даведаўшыся, што адбылося. Адзін Астахаў сказаў:
— Дарэмна ты, камандзір, чапаў гэтае г… Цяпер яны ЧП зробяць. Сяржант падняў руку на малодшага лейтэнанта!
Ведает, як могуць раздзьмуць?
— Чорт з ім, няхай робяць што хочуць. Мне ўсё роўна, — адмахнуўся я. Не хацелася ні з кім гаварыць, нават з гэтым добрым i разумным Астахавым.
Падышоў Малашкін, а я ўсё сядзеў. Ён пастаяў каля мяне, можа, хвіліну, як бы не адважваючыся выказаць тое, што яму загадалі. Сказаў ціха:
— Устаньце!
Я падняўся. Ён сам, пазбягаючы глядзець мне ў твар, у вочы, расперазаў мой рэмень. Я зразумеў — бяруць пад арышт. Кал я катлавана стаяў разведчык з вінтоўкай.
— Завядзіце на КП дывізіёна i здайце начальніку каравула, — сказаў яму малодшы лейтэнант.
Выйшлі з зямлянкі мае байцы.
— Бывайце, хлопцы, — паспрабаваў я бадзёра ўсміхнуцца, але ўсмешка, відаць, не ўдалася.
У Чарняка ў вачах бліснулі слёзы. Ад гэтых слёз i ў мяне ў горле стала горка-салёна.
— Пайшлі,— сказаў я канвойнаму i хутка закрочыў па пазіцыі. I тут убачыў, што не толькі мой разлік, але i ўсе іншыя, уся батарэя праводзіць мяне спачувальнымі позіркамі. I мне захацелася таксама неяк развітацца з батарэйцамі, сказаць нешта, каб яны зразумелі, што я не адчуваю сябе вінаватым.
Каля бусоля на сваім звыклым месцы стаяў Лёша, панурыўшы галаву, перажоўваючы ягель. Я падышоў, абняў яго за цёплую шыю, пацалаваў у халодныя ноздры. Сказаў голасна:
— Будзь здароў, друг Лёша! Не гаруй! Нічога, не прападзём! А буду жывы, няхай гэты падлюга не трапляе на маім шляху. Так i перадайце яму!
Алень кіўнуў галавой i фыркнуў.
— Шапятовіч! Што гэта за камедыя? — пачуўся голас камандзіра батарэі. Я павярнуўся. Ён ішоў ад дальнамера. Я апусціў рук i i адказаў сур'ёзна:
— Гэта не камедыя, таварыш старшы лейтэнант, а трагедия. Калі свой забівае свайго…
Ён надышоў на два крокі, пільна заглянуў мне ў вочы, уздыхнуў:
— Эх, Шапятовіч, Шапятовіч, — i махнуў рукой, кінуўшы зласліва: — Анархіст ты i… дурань!
Я зразумеў, што ён таксама перажывае, i, можа, таму мне стала крышку лягчэй. Алененадоўга. Натраўлерыперапраўлялася многа народу — ваенныя i цывільныя. I я прыкмеціў, што многія глядзяць на мяне, як на злачынца — дэзерціра якога-небудзь ці здрадніка… Нават абыходзяць бокам, быццам я заразны. О, як гэта было крыўдна i балюча! Я ледзь трымаўся, каб не крыкнуць, што я не злачынца i няхай яны не глядзяць на мяне гэтак. Выручыў нейкі матрос — дзякуй яму! — спытаў:
— Завошта, братуха, уліп?
Я не мог адказаць, бо адчуваў — скажу адно слова — i пырснуць слёзы.
Адказаў мой канваір:
— Малодшага лейтэнанта ўдарыў.
— А-а!.. Відаць, было за што. Сярод ix розныя ёсць… — пачаў разважаць гаманкі матрос, але ўгледзеў непадалёк капітан-лейтэнанта i адразу знік.
Аднак пасля гэтай кароткай размовы на мяне перасталі глядзець як на злачынца. A ў позірку адной немаладой жанчыны я злавіў нават спачуванне. Але яна, гэтая жанчына, раптам чамусьці напомніла мне… пра дзённік. Я забыўся свой дзённік! I цяпер, безумоўна, яго возьмуць, будуць чытаць, ён пойдзе па руках… Мяне ажно кінула ў гарачку ад гэтай думкі. Асабліва здалося ганебным, што ўсе могуць даведацца пра мае адносіны з Антанінай, пра яе ўчынак. Было адчуванне, што ў такі час, калі хацелася захаваць душэўную чысціню, я раблю подласць. А можа, Тоня сапраўды пакахала? A калі i не, усё роўна я не маю права — не маю! — крычаць пра гэта на ўвесь дывізіён, бо гэта подла, нізка, не па-мужчынску. А даць дзённік у чужыя рукі — значыцца, закрычаць менавіта так, на ўвесь голас, бессаромна, цынічна, даць падставу для самых брудных плётак… Навошта я пісаў гэты дурацкі дзённік? «Дурацкі»? Хто сказаў так? Сеня, друг… Разумны, слаўны, прадбачлівы чалавек. Няўжо прауда, што цябе няма жывога, што я ніколі не ўбачу цябе?