Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Рабіновіч занатоўваў гэтыя лічбы ў нейкую квітанцыйную кніжку.

Пятро ведаў, што не выедуць усе калгасы заўтра ў поле, a калі хто i выедзе, то столькі плугоў, колькі называе Іван Дзямідавіч, нідзе не будзе. Не можа быць. У тым жа калгасе імя Варашылава, які лічыцца багацейшым у раёне, усяго сорак пяць коней. A галоўнае — землі яго зарэчныя, заліўныя, лепшыя ў гэтай лясной зоне, яшчэ, па сутнасці, усе пад вадой — коней патопіш. З гэтага калгаса дзеці ў школу не ходзяць з-за паводкі. Толькі на чоўне туды можна дабрацца. Ca столі Бабкоў бярэ лічбы. Нават плугоў столькі няма. У яго, сакратара, усё запісана дакладна. Які тыдзень назад на партсходзе пра гэта гаварылі, i размова камуністаў была шчырая, без дыпламатыі. Людзі па-гаспадарску думалі, як наладзіць працу так, каб пасеяць больш i ў лепшыя тэрміны.

На якое ж ліха Бабкову здалася цяпер гэтая ліпа? Падумаў бы хоць, што ўсе звесткі пра цяглавую сілу i сельгасінвентар ёсць i ў райкоме i ў райвыканкоме. Разумныя ўпаўнаважаныя маглі б мець ix у сябе. Падумаў бы, што такімі абяцаннямі ставіць пад удар усіх — сябе, старшынь калгасаў, партарганізацыю: могуць жа праверыць праз колькі дзён. Што тады скажуць пра ix партыйную сумленнасць? Пятро ўжо раскрыў рот, каб запярэчыць Бабкову, але нешта стрымала яго. Ён паважаў гэтага старога дзівака i фантазёра i ведаў, што ў раёне i так яго часта клююць. А тут яшчэ ён выставіць яго падманшчыкам, хлусам перад гэтым… Булатам? Не будзе тады добрага суседства (яны жывуць у адным доме), сяброўства, дружнай працы. А яму хочацца з усімі працаваць дружна.

Пэўна, унутраная барацьба відна была на Пятровым твары, бо Прымакова, гэтая не сказаць што праніклівая жанчына, падсунулася да яго, штурхнула каленам, прашаптала:

— Маўчыце, Андрэевіч.

Грамыка, які сядзеў насупроць, таксама даволі выразна пацёр далоняй твар, зрабіў гэткія кругавыя рухі: маўляў, няхай стары круціць — пасля разбяромся.

Пятру зноў здалося, што чалавек з дзіцячым голасам, які быццам бы сумаваў, убачыў, зразумеў i жэсты Грамыкі i шэпт Каці. Зараз вось перапыніць Бабкова, зловіць яго на падмане. Цікава было б паслухаць, як ён крычыць, злуецца, Булатаў гэты.

Перапыніў. Сказаў спакойна, амаль абыякава:

— З сяўбой — ясна. Малако!

— Але, малако! — адразу падхапіў Рабіновіч, дастаючы са сваёй кірзавай сумкі другія квітанцыйныя кніжкі.— Таварышы дарагія, што вы сабе думаеце? Вэй-вой-вэй. Вам жа на бюро паздымаюць галовы. Таварыш Бабкоў! Таварыш Шапятовіч! Вы ж на апошнім месцы. Ідзе красавік, a ў вас — шэсць i тры дзесятых працэнта… Шзсць гірадэнтаў! Што вы сабе думаеце?..

— Як шэсць? Было адзінаццаць, — схапіўся за сваю сумку Бабкоў.

— Якія адзінаццаць? Якія адзінаццаць? Вось учарашняя зводка маслапрома.

Бабкоў, які так хітра i дыпламатычна вёў размову пра сяўбу, не стрымаўся: махнуў рукамі, як падбітая птушка, закрычаў, не гледзячы на ўпаўнаважаных:

— Маслапром! Жулікі там! Пром-пром, а куды пром, чорт яго ведае! Паўмесяца назад было адзінаццаць, цяпер — шэсць.

— Колькі вам год, Бабкоў? — раптам спытаў Булатаў спакойна i як бы зусім недарэчна, а таму вельмі неспадзявана для ўсіх.

Іван Дзямідавіч адразу скіс.

— Пяцьдзесят тры. А што?

Капітан не адказаў — што.

Шапятовіча пачала… не, не злаваць, а неяк крыўдзіць, амаль абражаць уся гэтая размова — мнагаслоўнасць Рабіновіча, булатаўская маўклівасць i нечаканыя яго пытанні, сэнс якіх немагчыма зразумець.

Усе яны — камуністы. Чаму ж не можа быць простага, спакойнага, разважлівага абмеркавання, як што зрабіць, разумных парад, дапамогі? Каму патрэбна такая «накачка»? Няўжо яны не ведаюць, як людзі жывуць? З каго ты патрабуеш гэтае малако? Колькі тых кароў, ды i тыя чуць выйшлі жывымі з зімы!

Пятро падняўся, рашуча падышоў да стала, пастараўся сказаць як мага разважлівей, прасцей, хоць гэта не вельмі атрымалася — хваляваўся:

— Таварышы, мы працуем для людзей, каб ім лягчэй… каб раны вайны загаіць… Карацей кажучы, мы мусім ведаць, як жывуць людзі. Якое цяпер малако? Галлём жа кормяць. За Займішчам увесь асіннік з'елі…— i запнуўся, убачыўшы, як пільна глядзіць на яго Булатаў. Здалося, што той зараз спытае: «А вы бачылі гэты асіннік?» Пра асіннік сказалі вучні, а ён, Пятро, нават не помніў, які там асіннік за Займішчам — вялікі, малы? Якое агіднае адчуванне! Быццам ён баіцца гэтага капітана. А чаго яму баяцца? Аднак ніхто яшчэ так не гіпнатызаваў, як гэты знаёмы i незнаемы чалавек з прыгожым тварам i дзіцячым голасам.

— У вас прыёмнік ёсць, Шапятовіч? — пытанне яшчэ больш неспадзяванае, чым Бабкову.

Пятро нават не адразу зразумеў.

— Што?

— Радыёпрыёмнік.

— Не.

— Вы не прывезлі сабе з Германіі радыёпрыёмніка?

— Не.

— А што вы прывезлі?

«Што яму адказаць? Гармату прывёз, чорт вазьмі! Немку прывёз. Што табе яшчэ трэба?»

Але адказала Каця Прымакова:

— Кнігі,— i засмяялася.

— Кнігі?

— Але. Хто вёз анучкі, a Андрэевіч — кнігі.

— Якія кнігі?

— Нашы. Савецкія, — раздражнёна адказаў Пятро.

— Дзе вы ix там узялі?

Не, ад яго проста так неадчэпішся. Кніга — рэч сур’езная, i прыйдзецца сур'ёзна расказваць праўду.

— У маёнтку нейкага высокага фашыста мы знайшлі rapy кніг — тры пакоі былі завалены… Бібліятэка аднаго нашага інстытута.

— Якога?

— Вінніцкага педагагічнага. Ну, я выбраў сабе пару дзесяткаў падручнікаў… Ведаў, што ў нас цяжка з кнігамі, спалена ўсё… А хацелася хутчэй вучыцца.

— Словам, вы прысвоілі кнігі інстытута?

Пятро ўспыхнуў:

— Вы былі ў Германіі, таварыш капітан?

Булатаў не адказаў.

— Каб былі, то бачылі б, што не да кніг там было, калі вайна ішла. Кнігі гэтыя разбіраў, хто хацеў — бібліятэкі часцей, салдаты, дзяўчаты нашы, што ў няволі былі. Можа, усе разабралі. А можа, рэшта i цяпер там ляжыць. Калі на тое пайшло, дык я свае магу адаслаць у інстытут. Я чужога ніколі не прысвойваў…

— Дык што будзе з малаком? — гэтак жа нечакана пераключыў Булатаў размову.

— Вырасце трава — пойдзе малако, — адказаў Грамыка.

— Значыцца, рабочы клас, які аднаўляе гарады, заводы, павінен сядзець i чакаць, пакуль у вас вырасце трава? — закрычаў загадчык райфа.

— Ну, а з чаго ты яго цяпер надоіш? — расцягваючы словы, спытаў Панас, павольна затоптваючы нагой недакурак, i раптам мацюкнуўся. — Гаворыш ты, Абрам, i ў роце ў цябе суха. Гародзіш храновіну. Ты ж пятнаццаць год жывеш сярод нас. Больш. Я цябе помню яшчэ ў палітаддзеле МТС. Тады ты разумеў калгасніка. A стаў фінансістам…

— Вы чулі? Яму ўжо не падабаюцца савецкія фінансісты! Яму ўсё не падабаецца!

Каця, смяшлівая ад прыроды, заціснула канцом хусткі рот, каб не пырснуць.

— Не думай, што калi ў цябе тры калодкі ордэнаў, дык табе ўсё дазволена!

— Нічога мне не дазволена. З мяне ўсе многа патрабуюць i мала даюць. Жонка i тая за вайну выйшла з-пад улады. Бунтуе.

— Ого, у цябе пабунтуеш! — Каця нарэшце знайшла зручны момант, каб гучна i адкрыта засмяяцца.

— Вой, язык у цябе, Грамыка! Вой, язык! Я табе скажу, што табе такі ўсякуць яго, — ужо лагодна ківаў галавой Рабіновіч.

— Хрэн з ім. Што мне, языка шкада? Я жыцця не шкадаваў.

Булатаў зноў пільна паглядзеў на былога камандзіра танка, быццам жадаючы пераканацца, сур'ёзна ён усё гэта кажа ці жартуе. Мабыць, не разгадаў, бо пазяхнуў, паглядзеў на наручны гадзіннік. Спытаў:

— Колькі ім за красавік трэба здаць, Рабіновіч?

Фінансіст заглянуў у свае пакамечаныя паперы:

— Шэсць тысяч літраў.

— Выканаем! — раптам гэтак жа нечакана, як з выездам у поле, запэўніў Бабкоў.

Грамыка даволі красамоўна кіўнуў Пятру: маўляў, з глузду з'ехаў стары. Але сам нізка нахіліўся i пачаў скручваць новую цыгарку — лепш прамаўчаць.

Бабкоў зноў распісваў на газеце, у якой вёсцы колькі кароў i колькі адтуль можна атрымаць малака. Выходзіла, што ўсё вельмі проста, што задание не толькі рэальнае, але бадай што i заніжанае.

— Капылаўцы — куркулі гэтыя — могуць салам здаваць. У кожнага поўныя кублы сала. Вунь, як у сакратара майго, у Капыла, — яшчэ даваеннае прагоркла, задубела.

114
{"b":"205284","o":1}