Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Ад дыму?

— Ад дыму, — усміхнуўся Пятро, адпускаючы дачку. — Што ты набудавала тут?

— Сяло. Ета — хата цёткі Гапы, а ета — сельсавет, тут мамчына амбулатолыя, а ета — наш дом.

— О, ды ты вялікі архітэктар!

Пятро дастаў віламі чыгунок, паставіў на прыпечак, ткнуў лыжкай — ці не гатова бульба? Не, лыжка слізгала паміж бульбін.

— Але, Лянок, прыйдзецца табе разбурыць адзін домік. Трэба дровы, каб бульбачка даварылася. Які ты разбурыш?

— Магазін. У ім нічога няма. Мукі не, солі не… i кафет не…

Пятро зарагатаў:

— Правільна, дачка! Разбурым магазін! Усё адно райспажыўсаюз нічога не завозіць нам. Адну гарэлку, ды i тую тройчы разбаўляюць вадой.

Нарэшце бульба зварылася. Адцэджваючы ваду, удыхаючы смачны пах, ён разважаў:

— Але, ты — архітэктар… Мы маглі б з табой будаваць маеты. Але мама нікуды не хоча ехаць. Прыйдзецца нам займацца гісторыяй. Што ж, гісторыя — таксама навука патрэбная. Каб людзі не забываліся на мінулае.

Большасць кніг — а ix нямала — ляжала на стале. Стол Саша раздабыла недзе адмысловы — панскі, можа, стогадовы; дзве ножкі яго першы майстра ўпрыгожыў адмысловай мастацкай разьбой, якую моцна папсаваў шашаль, трэцяя — пазнейшай работы, добра абгаблявана таксама нядрэнным майстрам, а чацвёртая — звычайная бярозавая чурка, яе прыладзіла сама Саша — абы стаяў гэты інвалід многіх войнаў. Стол быў гордасцю ix — багацейшы атрыбут мэбліроўкі i прадмет няспынных кпінаў i жартаў.

Пятро адсунуў кніжкі, газетай заслаў квяцісты «трафейны» настольнік, каб не запэцкаць. Газеты ён шкадаваў не менш, чым настольнік, яны патрэбны былі яму ў працы. У Сашы не было такой павагі да газет, яна ix бязлітасна драла на свае парашкі. I ў ix часам за газеты былі сваркі. Каб знайсці самы нецікавы нумар, Пятро прагледзеў цэлы стос. У «Звяздзе» на дзве пал осы быў змешчаны праект i апісанне забудовы вёскі на 60 двароў. Нават на паперы веска выглядала прыгожа i прывабліва! Яшчэ дні тры назад ён адклаў гэты нумар, каб выкарыстаць у сваёй чарговай гутарцы ці дакладзе. Ён разважаў: надрукавалі такі праект — значыцца, не ва ўсіх раёнах такая разруха, што людзі ніяк не могуць выбрацца з зямлянак хаця б у якія-небудзь хацінкі, а ёсць мясціны, дзе могуць збудаваць вось такія вёскі, як у газеце, — цагляныя, з чарапічнымі дахамі, з тыповымі гаспадарчымі пабудовамі.

Даўшы дачцэ бульбы i наліўшы ў чарапок рыбінага тлушчу, Пятро падсунуўтабурэтку бліжэй да акна, каб яшчэ раз, больш уважліва, прачытаць апісанне праекта казачнай вёскі.

Вокан у пакоі было ажно тры, а святла нямнога. Адно акно ўвогуле было забіта, у двух менш за палавіну шыб — састаўленыя з кавалкаў шкла, рэшта ж — пачарнелая фанера i ржавая бляха. Падчас завірухі праз гэтыя шыбы, як ix ні заканапачвалі, ні затыкалі анучамі, на стол намятала гурбачкі снегу. Усю зіму яны спалі на печы. Добра, што печ — руская, вялікая, траім на ёй было зусім прасторна.

Ужо даўно зайшло сонца. У дні, блізкія да вясновага ці асенняга сонцастаяння, змяркаецца хутка i непрыкметна. Вокны выходзілі на поўнач i ўсход, i Пятро чытаў павольна, ледзьве разбіраючы словы артыкула. Кажуць, на змярканні часцей за ўсё чалавека агортваюць сумота, цяжкі роздум, трывога. Не, у яго гэта нельга было назваць ні трывогай, ні смуткам. Гэта было нешта зусім іншае, i яму цяжка знайсці вызначэнне. Узнікла такая гама пачуццяў, што ён сам ніколі не здолеў бы разабрацца ў ёй, а тым больш расказаць камунебудзь, нават такому блізкаму чалавеку, як Саша. Адно адчуў выразна: не скажа ён калгаснікам пра тэты сапраўдытакі казачны праект. Няхай чытаюць самі. А яму няма чаго гаварыць. Гэта — той самы попел, тое самае абяцанне малочных рэк, пра якое гаварыў Грамыка.

«Ох, Панас, Панас, добры ты чалавек, але гутарыць з табой вось так, з вока на вока i душа ў душу, небяспечна. Можаш ты загнаць вожыка ў мазгаўню».

Саша ўвайшла больш імкліва, чым звычайна. Пятро адразу, яшчэ па яе кроках за дзвярыма, у калідоры, адчуў, што яна нечым усхвалявана…

Паставіла на падаконнік загорнутую ў газету бутэльку. Скінула сваю адзіную шарсцяную сукенку, што была i за рабочую i за святочную, надзела старэнькую, паркалёвую, кароткую. Зрабілася падобная на дзяўчынку-падлетка: худзенькая, грудзі — два маленькія бугаркі, ключыцы тырчаць. Пятру стала шкада яе. Сэрца сціснулася, зашчымелаад жалю i яшчэ ад здагадкі, што Сашына ўсхваляванасць i такое маўчанне маюць дачыненне да яго. Зноў нейкае непаразуменне. Якое? Хто-небудзь з настаўніц плётку пусціў. Ёсць такія ўдовы-зайздросніцы. Im чужое шчасце — што бяльмо ў воку.

— А мы з Ленкай бульбы зварылі. Я пуды два прывалок.

Ленка павячэрала ўжо.

— Добра паела, дачушка? — Саша нахілілася да малой, якая падбегла да яе, падолам сукенкі, па-сялянску, выцерла запэцканы тварык.

— Добра. А чаго ты так доўга, мама?

— Я малачка табе прынесла. — Яна разгарнула газету, наліла з пляшкі.

Малая, стоячы пасярод пакоя, трымаючы шклянку абедзвюма ручкамі, прагна i прыгожа піла, струменьчыкі цяклі па барадзе, на сукенку.

Саша як бы не бачыла мужа, быццам i не было яго.

— Давай вячэраць i мы, Сашок.

Яна не адказала.

Спачатку ён разгублена прыціх. Але хутка адчуў, што у im узнімаецца абурэнне: што за дурная мода вось так маўчаць?

Баліць табе — скажы, закрычы! Я — тут, я — ёсць i разумею, бачу кожны рух тваёй душы!

Можа, i Саша пачула буру, бо раптам падышла да яго i сказала амаль шэптам, але тым шэптам, што гучней за любы крык:

— Ну, дарагі мужанёк, я думала, ты ад маладосці ды дурноты нашкодзіў, як кот. Паверыла, што i праўда гэта было раз… Аж — вунь што ты… Ты… ты, — яна задыхнулася, — ты i пасля знайшоў яе… — Яна крута павярнулася, узяла з ложка плацце, выхапіла з кішэні пакамечаны канверт. — На, ад тваёй пэ-пэ-жэ. Чытай! Радуйся! Яна мужа кідае! Ці не да цябе збіраецца прыехаць?

Пятро ўзяў канверт, нічога не разумеючы, не здагадваючыся нават, пра каго ідзе гаворка. I почырк яму нічога не сказаў. Але, дастаўшы лісток, не вытрымаў — глянуў на подпіс. Тоня! Адкуль яна ўзялася? Як даведалася яго адрас? Ага, на канверце — адрас яго бацькоў. Пісьмо сюды пераслалі яны, бацькі. Зваротны адрас: знаёмая лічба палявой пошты — зенітны полк, дзе ён пачынаў службу i вайну. Толькі тады гэта быў асобны дывізіён, а цяпер — полк.

Нічога дзіўнага: там, у палку, адрас яго бацькоў мог захавацца ў справах, у ранцах ці ў памяці былых саслужыўцаў.

Ён маланкава, вачамі, у паўзмроку прабег кароткае пісьмо. Нічога асаблівага, ніякага нават напаміну пра ix адносіны. Што ж магло абурыць Сашу? Гэта? «Ca Сцяпанам у нас нічога не будзе. Кіну я яго. Афармляю звальненне, паеду да мамы». Ага, вось гэта. «Цяпер я часта думаю (i кажу яму): недарэмна ты даў яму па мордзе. I словы твае ўспамінаю, якія ты сказаў у шпіталі ў Ландсбергу». Але, толькі гэта.

Некалі, яшчэ ў партызанскім шпіталі, ён, расчулены, чыстасардэчна прызнаўся пра сваю выпадковую сувязь з Тоняй. Саша слова яму не сказала, параненаму. Але ён бачыў, што ёй балюча было. Помніць, як раптам змяніўся выраз яе твару, вачэй, як прыкусіла яна губу i якая пасля стала — як бы раптам аддалілася ад яго, зрабілася клапатлівай сястрой, міласэрнай сястрой — не больш. Не без уплыву Марыі Сяргееўны яна пазней зноў наблізілася. А так магло здарыцца, што i зусім аддалілася б. У яго ўжо была з'явілася боязь страціць яе. Калі ён зноў пайшоў на фронт, боязь гэтая вырасла ў страх. Саша падагравала гэты страх сваімі пісьмамі. Як бы між іншым, паведамляла: адзін раз пра тое, што заязджаў да яе Уладзімір Лялькевіч, другі — што ў вёсцы, дзе яна цяпер працуе, размясцілася вайсковая часць i многа маладых афіцэраў, трэці — што да гаспадыні, дзе яна на кватэры, прыехаў на пабыўку сын — афіцэр…

Толькі вярнуўшыся з арміі, Пятро даведаўся, што паведамленні гэтыя былі пометай яму, можа, не вельмі разумнай i дасціпнай, але інакш ix назваць нельга. Ніякая часць у Грыбаўцы ніколі не стаяла. На кватэры Саша жыла ў жонкі Панаса Грамыкі. Адно толькі праўда — пра Лялькевіча. Ён быў другім сакратаром райкома партыі i, безумоўна, мог прыязджаць. Але ў Пятра ўжо тады, у партызанах, знікла ўсякая рэўнасць да яго.

107
{"b":"205284","o":1}