Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Такiм парадкам голас, узьнiкаючы й разьвiваючыся ў сярэдзiне цяплiцы (une serre), немiнуча мусiць, дзеля таго каб застацца верным сваiм навукам, разьбiць шкло, якое абкружае й баронiць яго. «...вырываючыся зь вiльготнай зямлi цяплiцы (une serre) або выцягваючыся ў разьбiваючае шкло валакно (etiree en filament cassant de verre) (...) голас аднаго з тых стварэньняў, якiх больш сэнсоўна называць сырэнамi (cantatrices), чымся пяюльлямi (chanteuses)[156].

Таму тое, што дэканструкцыя прамаўляе зь (цёплага й вiльготнага, з пахам зямлi) нутра цяплiцы дыскурсу фiлязофii Захаду, азначае, што яна ёсьць ня чым iншым, як толькi спэцыфiчна i найстараньней выгадаваным i ўробленым родам фiлязафiчнай мэдытацыi, якi цягам сваёй дзейнасьцi прыводзiць да перанiцаваньня поймаў, якiмi ён паслугуецца. Адначасна гэта паказвае на перанос дэканструкцыi ва ўсё багацьце фiлязофii Клопату, адмысловым i крайным прылучаём якой яна й ёсьць: у сярэдзiне кожнага пайма крыецца Другi, Iншы, Блiжнi, якому трэба стварыць магчымасьцi ўзросту й разьвiцьця нават — цi перадусiм — тады, калi ён «чужы» i не паходзiць з маёй «клiматычнай сфэры». Гэта можна зрабiць не кумулюючы, задзiночваючы значэньнi й робячы iх адназначнымi, а наадварот — спрыяючы дзеяньню сiлы differance, якая расьсейвае, расьцярушвае, разводзiць значэньнi[157]. Але ў такой сытуацыi рамы цяплiцы акажуцца недастатковымi, тое, што салiднае й трывалае, i таму гарантуючае iлюзii бясьпекi, крушыцца i топiцца, адчыняючы ў абсягу штодзённасьцi разлог апакалiпсысу й магчымасьцi зьнiшчэньня («цяплiчны эфэкт»), мэтадычна расплянаваны сад стаецца валадарствам Госпада.

Тэкст перакладзены паводле: Kresy, № 4 (20), 1994.

*Тадэвуш Славэк — вядомы польскі філяёзаф, крытык, літаратуразнаўца. Прафэсар, доктар габілітаваны, рэктар Сылескага ўнівэрсытэту ў Катавіцах. Спэцыялізуецца на амэрыканскай і ангельскай літаратурах і на перакладах зь іх.

29 кастрычніка 1996 быў абраны на старшыню «Рэгіянальнай Асацыяцыі рэктараў катавіцкага ваяводзтва». Удзельнічаў у канфэрэнцыі Польскай асацыяцыі амэрыканскіх дасьледаваньняў «Этычныя вартасьці ў пост(?)мадэрным амэрыканскім грамадзтве і культуры», адбытай 21–24 кастрычніка ў мястэчку Устронь. Чалец ганаровага камітэту 34-га зьезду польскіх фізыкаў, адбытага ў 2000 у Катавіцах.

Апошнія публікацыі Тадэвуша Славэка — артыкулы «Blake and Thoreau: Friendship and the Ethics of Contrariness» (Telling it Slant. Polish Insights into American Culture and Literature. Essays in Honor of Professor Andrzej Kopcewicz on His 65th Birthday), «Jacques Deville and the Path of Spirit» (The Proceedings of the Conference of Northwestern American Association of the Eighteen Century Studies, Boise, Idaho), «Through the Underwood of Words ot the Clear Blue»: Thoreau, Cavell, and the «Crystallization» of America Canons, Revision, Supplements in American Literature and Culture (The Proceedings of the 5th International Conference of the Polish Association for American Studies, Poznaс, October, 1995).

Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды люблінскага часопісу «Kresy».

Анджэй Тышка*

Культурная прастора Цэнтру Эўропы

(...) Паміж усходнім «бізантыйскім» і заходнім «лацінскім» прасьцягамі эўрапейскай прасторы зь цягам стагодзьдзяў узьнік буйны рэгіён узаемапранікненьня ўплываў. Паўсталі анклявы рэлігійных і культурных сынкрэтызмаў, прамежкавых структураў і зьмешаных грамадзтваў. Такім чынам, гэтай мяжы нельга вызначыць пры дапамозе адной выразнай лініі, а трэба гаварыць аб узьніклым памежным прасьцягу, аб тэндэнцыі да яго нутраной плюралізацыі. Гісторыяй гэтага працяглага памежжа зьяўляецца як гісторыя ўніятаў на польскіх крэсах, так і вугорскай праваслаўнай меншыні, чэскіх гусітаў, а пасьля рэфармацыі гісторыя кальвіністаў у Літве ці ў Трансыльваніі, лютэранаў ува Ўсходняй Прусіі, на Памор’і і ў Сылезіі, гісторыя славянскіх мусульманаў у Босьніі, гэбраяў-артадоксаў і хасыдаў на Галіччыне і г.д.

У выніку гэтых ускладненых акалічнасьцяў досьведам стагодзьдзяў у гэтай частцы Эўропы, паміж Захадам і Ўсходам, ёсьць наяўнасьць многіх веравызнаньняў і шматэтнічнасьці. Уплыў плюралізму быў дапоўнены рухамі і міграцыямі народанасельніцтва ў выніку войнаў, акупацыяў і заняволеньняў — лякальных альбо кантынэнтальных паводле свайго маштабу — зьменлівага шэрагу малых дзяржаваў і вялікіх палітычных арганізмаў. Тут наступіла сытуацыя сутыкненьня і канфрантацыяў ня двух, а многіх веравызнаньняў, расаў, нацыяў і культур, моваў і палітычных сыстэмаў.

Навідавоку існая дагэтуль і актыўная цягам многіх стагодзьдзяў сытуацыя шматвымернага плюралізму, накладзенага на выкрышталізаваныя формы нацыянальнай тоеснасьці вялікіх і малых нацыянальных і этнічных, аўтахтонных і наплывовых групаў.

* * *

На парозе Новага часу (...) у папуляцыйным і моўным пляне тэрыторыя Цэнтру Эўропы была збольшага падзеленая на заходнюю частку — «германскую» і на ўсходнюю частку — «славянскую» — з многімі анклявамі ўзаемнага пранікненьня і зьмяшаньня. Трэба, аднак, памятаць аб пракаветнай прысутнасьці народаў, якія не ўкладаюцца ў рамкі гэтага падзелу — балтаў, мадзяраў, малдаванаў, а таксама аб прысутнасьці наплывовых групаў, этнічна і расава адметных, што паддаваліся ня толькі ізаляцыі, але і асыміляцыі ў асяродзьдзі мясцовых аўтахтонаў — такіх, як гэбраі, цыганы, армяне, татары, туркі і караімы.

У культурным пляне гэты прасьцяг перацінала ня менш важная мяжа, якая ішла дакладна ўпоперак вышэйзгаданай. На поўдзень ад Карпат і Судэтаў прасьцягнуўся край віна, сьлівянкі, алівы і дыняў. На поўнач ад гэтай лініі — культура піва, гарэлкі, сьмятаны, грудзінкі і капусты.

Увесь гэты нязвычна плюралістычны культурна і адначасова траіста ўвасоблены ў выглядзе Прусіі і раздробленых нямецкіх княстваў імпэрыі Габсбургаў, а таксама Рэчы Паспалітай Дзьвюх Нацыяў Цэнтар Эўропы, пачынаючы ад эпохі Рэнэсансу, ужо ня толькі імкнуўся, але станаўко належаў да Захаду.

(...) Сёньня блукаючая ў палітычнай тэрміналёгіі і гутарковай мове фармулёўка «Краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы» зьяўляецца адбіткам іх «цэнтральнага» палажэньня ў Эўропе і ўсходняй арыентацыі, накінутай гэтым краінам у Ялце і Патсдаме.

Культурныя сувязі, абапёртыя на тысячагадовай прыналежнасьці да Захаду, былі на працягу гэтых пяцьдзесяцёх гадоў аслабленыя або перарваныя.

(...) Калі нешматлікія цэнтральна-эўрапейскія інтэлектуалы распачыналі кансьпірацыйныя дыскусіі аб магчымай інтэграцыі Эўропы Цэнтру, Заходняя Эўропа знаходзілася ўжо ў стадыі інтэнсіўнай палітычнай і эканамічнай інтэграцыі, яна была зьвязана абаронным пактам і карыстала са свабоднага абмену «ідэяў, людзей, парлямэнтарызму і плюралізму». Словам — з усіх атрыбутаў «вольнага сьвету».

Перажываньне гэтага кантрасту было нечувана хваравітым і прыніжальным для грамадзтваў «усходняга блёку». Сёньня, калі гэты досьвед мы пакінулі за сабой, у нас зьявіўся абавязак дасягнуць пэўнай дыстанцыі адносна яго, сабраць у адзіны зьвязны вобраз, пасьлядоўна прадумаць яго і выйсьці за траўматычныя дазнаньні таталітарызму.

Вяртаньне да ўсёй шматстагодняй традыцыі і культурнай своеасаблівасьці павінна палягаць у аднаўленьні нормаў і практык заходняй цывілізацыі і ў паўторным прышчапленьні іх да канонаў айчыннай традыцыі. Гэта быў бы шанец для цэнтральна-эўрапейскіх нацыяў на ўзнаўленьне сваёй тоеснасьці і шанец для ўсёй Эўропы на ўзбагачэньне сябе дзякуючы культурным здабыткам гэтых нацыяў. Гэта зможа зьдзеяцца тады, калі ўся Эўропа пачне — паводле словаў Яна Паўла ІІ — «дыхаць двума сваімі лёгкімі».

* * *

(...) Зьвернем увагу на дзьве чарговыя спробы засяроджаньня сьвядомасьці цэнтральных эўрапейцаў на ідэі задзіночаньня, дзьве кульмінацыі дыспутаў над канцэпцыяй фэдэралізацыі і інтэграцыі іх у супольнасьці.

вернуться

156

J. Derrida, Marges..., op. cit., s. XVI.

вернуться

157

На тэму дысэмiнацыi Дэрыда найбольш дэталёва пiша ў «Positions» (1972), а таксама ў томе «La Dissemination» (1972).

86
{"b":"598980","o":1}