Литмир - Электронная Библиотека
Содержание  
A
A

Да гэтых грамадзка-эканамiчных працэсаў лiхаманкава далучалiся рознага роду iдэалёгii i сьветагляды, у аснове якiх ляжалi «матэрыялiстычныя» (сацыялiстычныя) вартасьцi, паколькi вiдавочнай рабiлася яўнае несупадзеньне сапраўднасьцi i лiбэральнага iдэалу. Зьявiлася патрэба зьмiстыфiкаваць узьнiклы вобраз сьвету, каб угрунтваць цi ў iстоце схаваць гэнае несупадзеньне. Таму замiж «налады» гэнай сапраўднасьцi ў кiрунку дасягальнай сымэтрыi памiж ейным вобразам i лiбэральнай мадэляй, наступiла элiмiнацыя iдэалу i замена яго надзвычай спалучанымi з гэнай сапраўднасьцю «ўзорамi». Дзеля гэтага працэсы ператварэньня капiталiзму ў дзяржаўную, цяжкапрамысловую, iндустрыялізаваную, монакультурную плянавую эканомiку камунiзму, асабовай «эманацыяй» якой ёсьць кляса працоўных (зьведзеная да роўню суб’екта i спабытая прыроджаных правоў), суправаджаюцца зьменамi ў сфэры вартасьцяў. Ёй адпавядае крайная вэрсiя левай iдэалёгii — сталiнiзм. Канчатковыя (хоць i не апошнiя) вынiкi гэтай найвышэйшай формы сацыялiзму добра вядомыя. Ён занепадае (хаця i не дэфiнiтыўна) з прычыны недастатковасьцi, якая робiць немагчымым ягонае самапамнажэньне.

Вышэйапiсаныя аналiзы немiнуча прыводзяць да пытаньня аб тым, цi быў капiталiзм дэфiнiтыўным разрывам зь лiбэральным iдэалам, i таму — кiруючыся гэтай лёгiкай — цi сучасная нэўтралiзацыя ягоных вынiкаў ёсьць адыходам ад капiталiзму i цi сёньня мы зьяўляемся сьведкамi ўзьнiкненьня новага тыпу ўпарадкаваньня чалавечых супольнасьцяў, будучага «зваротным пунктам» нашай цывiлiзацыi?

Перадусiм, як я мяркую, трэба пачаць ад зьняпраўджаньня тэзы, што матэрыяльнае асяродзьдзе фармуе сфэру чалавечай сьвядомасьцi. Ейнае прыняцьцё адмаўляе магчымасьць аўтаномii чалавека, перадусiм ягонага мысьленьня, i стаўляе пад сумлеў чалавечыя здольнасьцi фантазii i ўяўленьня, бо яна надае iм вымер чыста бiялягiчнай адаптацыйнасьцi. У сваю чаргу, культура разумеецца як «пабочны» вынiк, вытворны з гледзiшча шырока зразуметых працэсаў прыстасаваньня[67]. Але гэта супярэчыць фактам, паколькi — як сьцьвярджаюць дасьледнiкi культуры — iснавалi i iснуюць супольнасьцi, якiя стварылi дасканалыя культурныя сыстэмы, будучы, напрыклад, зьбiральнiцкiмi супольнасьцямi i не ствараючы разьвiтай гаспадаркi. Думаецца, што чалавечыя паводзiны фармуюцца пры дапамозе ўяўленьня, здольнага ня толькi вытвараць упарадкаваныя кагнiтыўныя канструкцыi, але перадусiм папярэднiя iм сыстэмы вартасьцяў. Да аднэй зь iх належыць лiбэральны праект.

Артыкуляцыя i прыняцьцё яго, спачатна ў элiтарных колах, адбылася ў грамадзтвах, гiсторыя якiх сягае сівой мiнуўшчыны паўночнаэўрапейскiх народаў. Яны валодалi кельцкай традыцыяй i былi найменш раманiзаванымi. Сфармуляваньне лiбэральнага праекту ў своеасаблiвай «мове» грэка-хрысьцiянскай культуры не было зьвязанае зь вiдавочнымi вынiкамi, якiя б пацьвярджалi ягоную большую эфэктыўнасьць. Тут у найлепшым выпадку можна гаварыць аб роўнасьцi, аналягiчна з сытуацыяй гелiяцэнтрычнай тэорыi Капэрнiка, якая ў момант свайго ўзьнiкненьня давала такi ж самы практычны эфэкт, як i сыстэма Пталемэя[68]. Мапа «памыснасьцi» позьнефэўдальнай Эўропы не супадае з мапай прасьцягаў, дзе ўзьнiк i разьвiваўся лiбэралiзм. Яна прылягае да рэгiёнаў, дзе ўплывы, ня столькi хрысьцiянскiя, колькi рымскiя, былi найслабейшыя, а хрысьцiянства паклiкалася на рэгiянальную традыцыю, што мела кельцка-нарманскую генэзу, а не на культуру старавечнага Рыму[69]. Якраз гэтыя вытокi — спалучэньне перадарыстотэлевай раньнехрысьцiянскай вiзii, зь пераўтворанымi, а ня зьнiшчанымi ўзвычаеньнямi паўночнай Эўропы — умагчымiлi ўзьнiкненьне новай (лiбэральнай) канцэпцыi сьвету. Яна захавала хрысьцiянскi вымер. Яна не знаходзiлася ў апазыцыi да абавязваючай парадыгмы, што ўбясьпечвала яе перад пагрозамi з гэтага боку. Апрача гэтага, яна не iгнаравала мясцовай традыцыi, што палягчала ейнае высваеньне, за выняткам тых выпадкаў, калi яна знаходзiлася ў калiзii з раней перанятымi i традыцыйнымi ўзорамi паводзiнаў. Неверагоднае i захапляльнае зьлiцьцё новых элемэнтаў, якiя прынесла хрысьцiянства, з традыцыйнымi, захаванымi звычаямi, апладнiла чалавечае ўяўленьне. Дзякуючы гэтаму сталася магчымым разьвiцьцё лiбэральнай мадэлi ня толькi ў геаграфiчна-гарызантальным сэнсе, але i ў вэртыкальным вымеры. Асвоеная традыцыя атрымала пэрспэктывы разьвiцьця. Зь яе былi вылучаныя падвартасьцi, якiя закранулi практычна-жыцьцёвыя сфэры. Гэнае дапаўненьне iх утылiтарнымi вартасьцямi давала пазытыўнае «пацьверджаньне» iхных перадумоваў i спрыяла працэсу iхнага пераносу на ўсё вялiкшыя абсягi чалавечай экзыстэнцыi.Iдэал, дагэтуль функцыянуючы лякальна i абмежаваны асобнымi сфэрамi жыцьця, станавiўся ўсё больш пашыраным узорам. Спачатна засяроджаны галоўным чынам у позьнесярэднявечных гарадзкiх анклявах i будучы альтэрнатыўным варыянтам дамiнуючага фэўдальнага парадку, ён распаўсюджваецца ў рэнэсансава-рэфармацыйных грамадзтвах. Дапаўненьне яго практычнымi элемэнтамi ўмагчымiла ягонае тарнаваньне ў галiнах, якiя дагэтуль рэгулявалiся традыцыйна. Да агульных палажэньняў i нормаў лiбэральнай мадэлi дадаюцца больш спэцыялiзаваныя i партыкулярныя дырэктывы. Яны заступаюць дагэтулешнiя, якiя выводзiлiся з «старой» традыцыi. Новыя аплiкацыi валодаюць апiсальным характарам, паколькi мусяць браць пад увагу своеасаблiвыя рысы спакмянёў, да якiх яны тарнуюцца. У вынiку наступае распадзел сымбалiчнай веды на два блёкi перакананьняў, якiя розьняцца лягiчным статусам: нарматыўны, якi акрэсьлiвае канчальныя вартасьцi, а таксама апiсальны, якi папярэднiчае непарыўна зь iм зьвязанаму злучву iнструмэнтальных вартасьцяў. Залежнасьць памiж зьместам загадаў практычных паводзiнаў i сыстэмай канчальных вартасьцяў стаецца тады надзвычай iлюзорнай. Ролю гэтых вартасьцяў выконваюць iнструмэнтальныя (пад)вартасьцi. А канчальныя падлягаюць канвэнцыялiзацыi i адрыву ад iнструмэнтальных (пад)вартасьцяў. Яны не стаюцца ўжо маральным загадам у звычных чалавечых учынках, а прэрагатывай жрацоў. Мэтафiзыку iндывiдуальнага i вольнага суб’екта заступае спэцыялiзаваная веда, абапёртая, напрыклад, на норме эфэктыўнасьцi, якой у эканамiчнай вэрсii адпавядае максымалiзацыя прыбытку. Ейным апiсальным увасабленьнем ёсьць злучво цьвержаньняў, што прамаўляюць, як трэба практычна дзеяць, каб дасягчы гэнага ўзглядам канчальных вартасьцяў iдэалу[70].

«Забыцьцё» вышэйпаложанай сыстэмы вартасьцяў, зьдзейсьненьне якiх стварыла новыя галiны рэальнасьцi (матэрыяльнай i духовай) дзякуючы «зьнiзу» ўзьнiклым сьветаглядам, якiя павiнны служыць далейшаму ўтрыманьню актыўнасьцi ў гэтых новых галiнах, адбываецца ў двух кiрунках. У першым выпадку, калi сьветагляд перастае спалучацца з разьвiтым апiсальным блёкам, на подзе якога гэны сьветагляд зьявiўся на сьвет, адбываецца ягонае адмаўленьне i зварот да перакананьняў, якiя карыстаюцца памяркоўным прызнаньнем у iншых галiнах. Гэтая зьява ў сфэры вартасьцяў набывае выгляд кансэрватыўнага рэцэдыву, дарма што ў спакмянёвай сфэры яна тычыцца новаўзьнiклага фрагмэнту сьвету. У другiм выпадку — якi часта называюць уводжаньнем «прагрэсу» — перанос, згодна з загадамi новага сьветагляднага ўзору, новых практычных рэгуляцый у галiны, якiя гэтага ў iстоце не патрабуюць, прыводзiць да iх дэфармацый i парушэньня функцыяваньня. Усё шырэйшае распаўсюджаньне новых схемаў, у iмя «налады» сапраўднасьцi i працягу «пералому», прыводзiць да дысгармонii, дэгенэрацыi, а ў канцавым вынiку i да немачымасьцi функцыяваньня ўсяго жыцьця, ня толькi матэрыяльнага, але i духовага[71].

На момант дасягненьня капiталiстычнымi грамадзтвамi XIX i XX стст. вышэйадзначаных разьвiцьцёвых ростаняў рэдка зьвяртаюць увагу. Гэты пэрыяд, безумоўна, ёсьць, асаблiва ў эканомiцы, адыходам ад прынцыпаў лiбэралiзму даiндустрыйных супольнасьцяў. Iндывiдуальныя суб’екты, як я быў згадаў, ператвараюцца ў калектыўныя суб’екты (дзяржаўна-нацыянальныя эканомiкi, новага тыпу грамадзкiя групы i г.д.). Грамадзтвы перажываюць паступовую сацыялiзацыю, дарма што дзяржавы, якiя рэпрэзэнтуюць iх, што да самых сябе застаюцца незалежнымi i сувэрэннымi, i ўтвараюць тое, што можна назваць нацыянальным або дзяржаўным капiталiзмам. У глябальным маштабе гэта цягне за сабой, у залежнасцi ад ступенi сацыялiзацыi грамадзтваў, ergo ў залежнасьцi ад ступенi адарваньня лiбэральных прынцыпаў ад «нутра» дадзенай нацыянальнай дзяржавы, зьяву перавытворчасьцi. Ейным вынiкам ёсьць эфэкт спажыўца, якi замыкаецца ў звароце да чалавечага iндывiдуума. Якраз гэтая зьява абумовiла тое, што ў грамадзтвах Захаду ня быў перасягнуты крытычны пункт (а не такi, аб якiм мiстыфiкацыйна гавораць: «зваротны»), што пацягнула за сабой, на ўзор хлусьлiвых утопiяў, распаўсюджаньне i расшырэньне схемаў, узятых з нацыянальнага капiталiзму.

вернуться

67

Прадстаўленая мадэль можа выклiкаць спробы адаптацыйна-культурнага эвалюцыянiзму ў духу Спэнсэра або Гаека. Аднак я хацеў бы падкрэсьлiць, што я прадставiў тут пэўную яго частку, канцэнтруючыся на тым фрагмэнце, дзе падкрэсьлiваецца момант узьнiкненьня i разьвiцьця дадзенай сымбалiчнай парадыгмы. Гэта, аднак, не азначае ягонага «прагрэсу» i таксама не выключае адставаньня ў развiцьцi або магчымасьцi ўзьнiкненьня «выпадкаў». Побач з дамiнуючым i разьвiваным, напару радыкальна, фрагмэнтам грамадзкай супольнасьцi, прысутнiчаюць дзьве iншыя, раўналежныя (пад)сыстэмы: традыцыйная культура, якая рэгулюе — наўсуперак iлюзiям — вялiкi абсяг чалавечай экзыстэнцыi i якая, нягледзячы на апазыцыю што да дамiнуючага варыянту, захавалася ў абсягу грамадзкай супольнасьцi (там жа бярэ пачатак, перадусiм iснасны, напрыклад, усё больш папулярная неканвэнцыйная мэдыцына), а таксама (пад)сыстэма альтэрнатыўнай культуры што да дамiнуючых i традыцыйных (пад)сыстэмаў, што «сусярэджвае» i разьвiвае ўсялякiя думальныя «выпадкi», якiя ўзьнiклi ў вынiку разьвязаньня цяжкасьцяў дамiнуючай (пад)сыстэмы, але зь нейкiх прычынаў не былi паглынутыя ёй або ўзьнiклi зусiм без прыклёпаў. Культура як цэльнасьць мае таму здольнасьць перахоўваньня, на краёх дамiнуючага корпусу, як традыцыяў, так i наватарскiх, часта непатрэбных, нядзейсных цi нават супрацьстаўленых ёй «падумак».

вернуться

68

Доля гелiяцэнтрычнай канцэпцыi ёсьць надзвычай павучальным прыкладам, як (1) культура можа перахоўваць чалавечую думку, дарма што яна ня мела — у момант свайго ўзьнiкненьня — нiякага канкрэтнага датарнаваньня, а таксама, што (2) ейным iснаваньнем неабавязкова падцiнаюцца прынцыпы практычнай тарнавальнасьцi. Бо калi б так было насамрэч, то ў момант свайго ўзьнiкненьня яна павiнна была перажыць зьнiшчэньне i адмаўленьне, паколькi яна была менш прадуктыўная, чымся клясычная пталемэйская астраномiя. Сваю дзейснасьць яна давяла значна пазьней i ў iстоце дзякуючы выпадку, адно тады, калi зьявiлiся акалiчнасьцi ейнага практычнага датарнаваньня, напрыклад, у навiгацыi, падчас геаграфiчных адкрыцьцяў або пры абвадненьнi ўсё больш разложыстых ворных земляў. Гэта, аднак, ня мела ўплыву ні на ўзьнiкненьне гелiяцэнтрычнай канцэпцыi (узьнiкла ў вынiку апэляцыi да традыцыi, да старых нэаплятонаўскiх канцэпцыяў), нi на ейнае перахоўваньне ў культурных архiвах, незалежна ад таго, што яна супярэчыла дамiнуючым тады назiраньням нябёсных зьяваў.

вернуться

69

Варта прыгадаць, што нават слова «парлямэнт» паходзiць з кельцкай мовы, адкуль у выглядзе слоўца «parler» (размаўляць) яно пранiкла ў францускую мову ў вынiку кантактаў кельтаў з франкамi, калi першыя, перад iхным выцясьненьнем на Брытанскiя Атокi, жыхарылi ў Брэтанii. Апрача гэтага, адметнасьць эўрапейскага пайма «свабоды» ў параўнаньнi зь ягоным антычным разуменьнем зацемiў ужо ў 1819 г. Бэнджамэн Канстан у сваёй працы «Аб старавечных i сучасных свабодах».

вернуться

70

Трэба падкрэсьлiць, што гаворка гэтта iдзе аб дасьледаваньнi ў выглядзе дзейсных практычных дзеяньняў, а ня толькi думальных, фантазійных уяўленьнях. Крозы аб лёце чалавека ў паветры датуль станавiлi сабой спакмень «чыстай» думкi, пакуль не заiснавалi перакананьнi, што ўтвараюць прагматычна-жыцьцявы блёк, якi фармуе такiм чынам чалавечыя дзеяньнi, што сталася магчымым зьдзейсьненьне гэтай чыстай фантазii.

вернуться

71

Узьнiкае пытаньне аб тым, скуль бяруцца новыя роды сапраўднасьцi, i ўпаасобку прагматычна-жыцьцёвыя перакананьнi, што падцiнаюць першыя сваiм iснаваньнем. Я прывяду тут, для iлюстрацыi, крыху трывiяльны прыклад. А наймя клясычная лiбэральная мадэль, якая становiць сабой аксіялягiчны фундамэнт нарматыўнага (iнструмэнтальнага) узору чалавечых паводзiнаў у даiндустрыйных часох, не прадугледжвала (загадзя) як у сфэры канчальных вартасьцяў, так i iнструмэнтальных, а таксама ў iхных аплiкацыях апiсальна-жыцьцявых зьяваў, зьвязаных з выпрацоўкай электрычнасьцi. Тым ня менш выкарыстаньне гэтай мадэлi прывяло да ўзьнiкненьня электрычнасьцi ня толькi ў навукова-тэарэтычнай або канцэптуальнай (i таму на роўнi iнструмэнтальных вартасьцяў), але таксама i стварыла новыя рэальныя спакмянi. Гэта зьмянiла чалавечыя паводзiны, i яны мусiлi перажыць такую мадыфiкацыю, чаму паспрыяла і навука, каб магчымым было падтрыманьне вытворчасьцi i выкарыстаньня электрычнасьцi. Электрычная сетка, неабходная для згаданых мэтаў, знаходзiць сваё адлюстраваньне ў форме арганiзацыi людзей. Немiнучай стаецца iхная лучнасьць, цэнтральнае распараджаньне iх асобамi. Гэтыя працэсы знаходзяць сваё абагульненьне i адбiцьцё ў ad hoc створаных сьветаглядах, чаго крайным прыкладам ёсьць раньнесавецкая «бiтва за электрыфiкацыю», з усiмi жахлiвымi яе грамадзка-матэрыяльнымi насьледкамi. У гэтым сэнсе лiбэралiзм, дзякуючы таму, што ён дае свабоду думцы, што ўмагчымляе вынаход i практычнае тарнаваньне зьяваў электрычнасьцi, выяўляецца як прычына насьледкаў, што прывялi да ягонага запярэчаньня. Адылi гэтая тэза ёсьць вынiкам думальнага «высьлiзганьня», што не зважае на ролю iдэалёгiяў, якiя ў iстоце занялi ягонае месца i прывялi да адхiленьня, а таксама ў вялiкай ступенi да разбурэньня нарматыўнага ўзору, якi робiць немагчымым арганiзацыю ўсяго чалавечага жыцьця на ўзор цэнтральна кантраляванага i рэглямэнтаванага разьмеркаваньня электрычнай энэргii.

39
{"b":"598980","o":1}