Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— А чаго-ж ты, цётка, туды паплялася? Чаму ты да сваiх спачатку нi пайшла? Як гэта ты бiзь языка i зь яйкамi адразу да Немца?

— А як бiзь языка? А тая пiрда, паненка нейкая напудраная i напэцканая, што пры iх сядзiць i пiраводзiць?

— Ну так… Яна то там ёсьцiка, i пiраводзiць. Ну але гэтага мала. Цябе яна знаiць? Тут пiраводу мала, тут трэба, каб табе памагчы хацелi.

«Як яна замiнае», — думаў Паўлоўскi. — «Неяк ведзьмы пазбыцца трэба. Чаго яе чорт якраз цяпер прынёс?»

— Ну дык во памажы, да цябе-ж прыйшла. Ты-ж зноў во начальнiк нейкi. Цябе можа скарэй паслухаюць.

— Знаеш што, цётка, — пацерабiў галаву Паўлоўскi, — я табе пастараюся памагчы. Папрашу Бабра, войта значыцца, каб у Немцаў разьведаў, як табе даведацца пра сыноў. Дый чаму толькi табе? У вёсцы-ж ёсьць многа хат, зь якiх дзяцюкоў на вайну ўзялi. Дык усiм варта памагчы. Значыцца, можа скажуць як сьпiсацца зь iмi, дзе яны ёсьць можа ў лягерах палонных, цi што… Так, так, напэўна гэтак зраблю, пагавару з войтам. Так i будзiць.

Гэтак гаворачы, Паўлоўскi прайшоўся па пакоi, зноў стаў пры вакне. Праз iмглiстае надвор'е ледзь шарэлi чубы сёстраў-соснаў на могiльнiку. Добра прыдумаў. Цяпер Вульляна, пэўне-ж, зараз падзякуе й пойдзе. А тады ён з думккамi зьбярэцца, пра ўчарашняе памяркуе. А было пра што. Божа, ты мой, як усё дагары нагамi перавярнулася! Але цётка, вiдаць, дахаты ня зьбiралася.

— А калi-ж ты пагаворыш, Пятрусь?

— Ну на днях, калi выпадаць будзiць.

— Як на днях? Заўтра цi пасьлязаўтра?

— Алi-ж ты, цётка, такая… нi адчапiцца ад цябе. Ну кажу, што на днях. Тады тоя й будзiць…

— Ну а калi пагаворыш, то як я знаць буду? Цi да мяне зайдзiшся цi што?

— Ды ўжо ня бойся, забягуся, раскажу.

— Ну дзякую, Пятрусёк, дзякую-ж надта. Дый пайду-ж я ўжо, бо, мусiць, надакучыла табе. Знаю, што ты бязь дзела нi сядзiш. Дык так i зрабi, з войтам пагавары. Як гэты чалавек, Бабёр? Добры, цi благi?

— Наш чалавек. Добры. Паможыць ён, далезiць куды трэба. Нi бядуй, цётачка, ён даведаецца што трэба.

— Ага, ну дык гэта надта добра, — адыходзячы, ужо да дзьвярэй адабрыла Вульляна. — Але-ж нi забудзься, Пятрусёк, скажы маiх сыноў галубкоў iмёны й фамiлii, каб ведалi. Добра?

— Скажу, чаму-ж-бы нi сказаць…

— Дзе-ж яны, бедненькiя, каб iх Бог сьцярог, каб гэта ўжо як скарэй пра iх якую вестачку дастаць. Божа мой, Божа! Ну дык я ўжо й пайду. Дай табе Божа здароўя, Пятрусёк.

Нарэшце. Паўлоўскi ўздыхнуў, калi працягла скрыпнуўшы, зачынiлiся за Вульлянай дзьверы. Зiрнуў напокуць. Там на iконе «найсьвентша Марыя Панна» красавалася, тая самая, што некалi «непоколянэ почэньце» мела. Чаму цяпер яму гэнае «непоколяно почэньце» згадалася?

Даўно яно, яшчэ ззамоладу было. Ня ведаючы польскае мовы, Паўлоўскi таго «непокалянага», пра якое тоўк на лекцыi рэлiгii мурлаты ксёндз, уцямiць ня мог. Прызнавацца стыдна было. Можа ў ксяндза спытацца? Лепей не, не асьмелiўся. Але спытаўся ў Палякаў падлёткаў. А тыя «недавяркi» такiм зусiм простым i грэшным словам вытлумачылi. I разрагаталiся. А Пятрусю быццам хто варам у твар.

Але чаму цяпер яму «непокалянэ» ў галаву прыйшло? Вунь пра ўладу трэба думаць. I прыгадаўшы ўчарашнi сход, Паўлоўскi зьедлiва ўсьмiхнуўся. Цяпер-жа ён гэтым вясковым хамутам, небаракам, пакажа. Праўда, у солтысы зноў трапiў прыпадкова, можна сказаць. Або таму, што нейкiя плечы меў. Гэнымi плячмi розныя бальшавiкамi непавывожаныя панкi былi. I сталася гэна зусiм простыа, аж паверыць цяжка было. Параiлi яму да войта Бабра зьявiцца, бо быццам нейкая новая ўлада на ногi становiцца. Пайшоў. Бабра здалёк знаў. А той, чалавек даверлiвы, шмат клопатаў маючы, папрыяцельску пагутарыў i солтысам яго назначыў. - Iдзi й рабi, а там разгледзiмся, — сказаў.

Прыйдзе, цi ня прыйдзе тое «разгледзiмся» — iншая справа. У вёсцы-ж даведалiся, што войт Паўлоўскага солтысам назначыў дый нiхто ня пярэчыў. Праўда, некаторыя крывiлiся, прыгадаўшы яго некалi ў асобе польскага ўраднiка. Але сяляне народ сьцiплы. Мотто жыцьця: не чапай мяне, то й я цябе не зачаплю.

На сходзе гэным… Але цi яго сходам льга назваць? Нейкая кансьпiрацыйная сустрэча. Зь Вiльнi зьявiўся нехта Гжмот, мужчына з вайсковай вытрымкай. Прадставiлi яго як упаўнамочанага на «гэтыя тэрэны» з самюсенькага верху, значыцца цi нi аж ад лёнданскага ўраду Рэчыпаспалiтай… А якiя «гэтыя тэрэны» былi? Нiхто ня зьбiраўся тлумачыць. Само разумелася, што пэўная часьць «крэсаў» … Зусiм ясна, што Гацi й ваколiца. Як-нiяк, станцыя важная. Адным словам, цiкавая гутарка была. Колькi ўжо разоў перадумваў яе Паўлоўскi.

Дый найважнейшае, — ах як мiленька ад такой думкi на сэрцы было, — што на ягоную, значыцца Паўлоўскага, асобу й вартасьць ацанiлi, туды, на акраiну мястэчка ў хату аднаго быўшага ўраднiка запрасiлi. Няцяжка было здагадацца, хто адудзячыўся. Хоць самога фольксдойча Бронхэра й ня было, але-ж нейкалi шмат гарэлiцы зь лясьнiком прыйшлося зглумiць. Сябры, значыцца. Той дзесь у «гiнiральнай губэрнii» (чэрцi! як яны Польшчу перахрысьцiлi!) два гады ацiраўся. З быўшага польскага лясьнiка ў Гаравацкай пушчы на каманданта мясцовае палiцыi ў Гацях узьлез. Маладзец!

А цi-ж ён адзiн? I тая самая «пiрда», як Вульляна казала, гэта-ж тая самая Марыська Закшэўская, цаца-патрыётка польская. З тых самых Закшэўскiх, што некалi на галоўнай вулiцы, насупраць электрастанцыi мясную краму мелi, «файныя й пекныя» кракаўскiя каўбасы рабiлi. Эгэ, хлёсткiя каўбаскi былi! Эх, часы, част! Дзе вы падзелiся? Марыська Закшэўская пры самым нямецкiм каманданце палiцыi прымасьцiлася. Хто яе ведае як, свае пэўне-ж падсунулi… Ды сьцiпласьцi ў яе з макулiнку, а да дзяцюкоў надта падкая… Немцу, ведама-ж, што трэба. Марыська-какетка, ей адно давай i давай! Сам на яе ахвоту меў. Пародзiстая кабыла. Эх, як прыцiсьнеш, дык аж кроў гарыць-варыцца. Але цi гэта важна цяпер? Гэта-ж там, пры самым вяршку ўлады мясцовай ёсьць свае вочы й вушы, апарат да дзеяньня гатовы! Во як!

Паўлоўскi зморшчыўся, пацягнуўшы носам. У хаце пахла кiслай бульбай i паранымi буракамi. Жонка далей бэрсалася дзесьцi iз сваймi катламi, цэбрамi цi даёнкамi. Непаседа працавiтая. Зь яго-ж, начальнiка, ганарылася. I вось цяпер, пад малы руды вусiк усьмiхаючыся, шпацыраваў Паўлоўскi, на Марыю Панну, шо «непокаляная» пачала, глядзеў i соладка далей згадкi рабiў, думаў.

Падумаць, падумаць толькi! Бальшавiцкая басота ледзь яго не загарнула. Сiбiрррр-брррр! Жах! Там капцы яму й жонцы былi-б, як пiць даць. Бальшавiкi на злом галавы, — каб яны яе скруцiлi! — уцякалi, дык навет i вывазныя сьпiскi пакiнулi. А там i ён, Паўлоўскi, на вываз фiгураваў. Спазьнiлiся-б Немцы на тыдзень цi два й крышка яму была-б. Мусiць ёсьць на сьвеце Бог, думаў далей «недавярак» Паўлоўскi. Калi-б не, дык хто за яго, такога залатога й сумленнага чалавека, заступiўся? Хiба-ж Марыя Панна?

Солтыс уважней на «непокаляную» зiрнуў, рука мэханiчна знак крыжа перад тварам i жыватом зрабiла. Здавалася, што ажыло сухое й падоўжанае аблiчча на iконе. — Непокаляна, найсьвентша Матыя Панна, — прамовiў новасьпечаны солтыс, — дзякую Табе! Алi-ж, чорт, золь якая! — адразу вылаяўся Паўлоўскi.

«Самыя найважнейшыя навiны пра генэрала Сiкорскага. Iз Сталiным перагаворы вядзець. Гэты абiбок, калi-б яму Гiтлер у бакацiну не заехаў, гаварыў-бы ён з Палякамi, га? А от цяперака, кажуць, Сiкорскага прыняў, армiю польскую ў Саветах рабiць будзiць. Бальшавiком Немцаў бiць Палякi будуць памагаць. Генэрал Сiкорскi маладзец!»

Думка кульганула ў солтысавай галаве, у бок пашкандыбала.

«Як гэта мы iм, нашым ворагам на помач? Гарлапанам, забойцам, басякам гэтым? Але-ж яны, гэтыя нашыя ворагi й мучыцелi, яны-ж хаўрусьнiкi нашых хаўрусьнiкаў. Тады яны, мусiць, нашыя прыяцелi. Так яно выходзiць. Чэрцi, гэта курам на сьмех! Ды тамака-ж нашы зьверху, пэўне, знаюць, iм куды вiдней. На тое-ж яны маюць вучоныя й разумныя галовы. Дзе ўжо мне, задрыпанаму Пятрусю, што на гэтых сьмярдзючых „крэсах“ вырас, у вялiкай палiтыцы разьбiрацца?»

I запраўды, цеснаватая на ўяўленьне солтысава галава далей у вялiкую палiтыку не сягнула. Мясцовай па вушы хапала. Сама найважнейшае — сьлядзiць за ўсiмi хамамi. Сказана зусiм нядвузначна: дзе каторы хамуйла наверх да ўлады будзе лезьцi — цап яго й па галаве!

26
{"b":"103053","o":1}