Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Александрыя — маецца на ўвазе горад на востраве Фарос, ля якога знаходзіўся знакаміты маяк (больш за 100 м вышынёю), пабудаваны ў пачатку III ст.

перад н. э., адно з сямі цудаў свету. Мэмфіс — сталіца Старажытнага Егіпту (на поўдзень ад сучаснага Каіра), знакамітая праз свае святыні. Волас Ізыды — калі мужа Ізыды, Озырыса, забіў ягоны брат Сэт, жанчына сабрала кавалкі парэзанага цела і пахавала іх; пазней Озырыс уваскрос з ейнай дапамогаю ды заўладарыў у падземным свеце. Мемнон — у грэцкай міфалогіі валадар Этыёпіі, хаўруснік траянцаў; лічылася, што велізарная фігура, узведзеная ў Егіпце за часамі фараона Аменхатэпа III (2-я палова ХV ст. перад н. э.), увасабляла менавіта Мемнона; пашкоджаная землятрусам, статуя вывяргала на досвітку гук, пра які казалі, што гэта Мемнон вітае сваю матку, багіню Эос; статуя Мемнона была таксама адным з цудаў свету.

С. 184: Апіс — егіпскі бог урадлівасці.

С. 185: Арэс — бог вайны ў грэкаў, атоесамліваны з рымскім Марсам.

С. 186: Сажалка Агрыпы — мяркуюць, што яна размяшчалася на так званым Полі Агрыпы, крыху на ўсход ад Марсавага поля. Дыяна Эфеская — горад Эфес славіўся сваёю святыняю Артэміды (Дыяны).

С. 194: Афрыканскі Сэкст — неправамоцна дапушчаны пераклад імя аўтарам беларускага тэксту; маецца на ўвазе Сэкстый Афрыкан, знакаміты сенатар, консул 59 г. Рэгул Аквілін — вядомы даказчык і абвінаваўца. Сулій Нэрулін — тут недакладнасць: гаворка павінна весціся не пра консула 50 г. Сулія Нэруліна, а пра зводнага брата Карбулона, вядомага даказчыка Публія Сулія Руфа.

С. 196: На Пасінунцкую Цыбулу! — Горад Пасінунт у цэнтральнай частцы Малое Азіі блізу Дындымэнскае гары быў цэнтрам культу Кібулы.

С. 199: Атэ — у грэцкай міфалогіі ўвасабленне неўтаймоўнага гневу, раз’юшанасці. Фрэгеле — горад у Лацыі, 90 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.

С. 203: Паркі — у рымскай міфалогіі багіні лёсу, атоесамліваюцца з грэцкімі Мойрамі.

С. 205: Пэрсый Флак Аўл (34–62) — рымскі паэт-сатырык. …выданне эклогаў Віргілія… — «Эклогі», або «Буколікі» — зборнік твораў рымскага паэта Публія Віргілія Марона (70–19 гг. перад н. э.).

С. 208: Флора — рымская багіня раслін, кветак і садоў. Пратэй — у грэцкай міфалогіі сын Пасейдона, марское боства, здольнае пераўвасабляцца ў разнастайныя істоты.

С. 209: Карнэліюсы — старадаўні і знакаміты патрыцыянскі род. …На сына Леты — г. зн. на Апалона. Перыяданіцэс — заўсёдны пераможца ў спаборніцтвах. …ў Гармадыёса й Арыстагітана след… — Гармадыёс і Арыстагітан у 514 г. перад н. э. забілі Гіпарха, брата афінскага тырана Гіпіюса; іхнія імёны сталі мяноўнымі для ўсіх змагароў супраць тыраніі.

С. 211: …Брыяр мучыў соннага Сатурна… — Брыяр у грэцкай міфалогіі быў адным з так званых сотнярукаў, як менавалі сыноў бога неба Урана і багіні зямлі Геі, бо ў гэтай жудаснай істоты было пяцьдзесят галоў і сотня рук; Брыяр дапамагаў Зэўсу ў барацьбе супраць тытанаў і Хронаса, якога паводле адной з рэдкіх версій міфа ён захапіў сонным на адным з астравоў Брытанскага мора. …аб краёх гіпербарэйскіх… — У антычныя часы міфічную краіну гіпербарэяў уяўлялі недзе на Поўначы, «за Барэем».

С. 212: Формінга — ліра, гарфа.

С. 213: …шэсць белых ідумыйскіх… вогіраў… — вобласць Ідумыя на поўдні Палестыны славілася сваімі коньмі. …калісь нат самому Юлію Цэзару крычала пры трыумфальным уездзе ў Рым… — Гэты эпізод меў месца ў 46 г. перад н. э., калі Цэзар адзначаў свой гальскі трыумф; звычай рытуальнага асмейвання зухаватых ваяводаў быў даволі распаўсюджаны і ў войску, і ў народзе.

Алкмеон — у грэцкай міфалогіі герой, які забіў сваю матку Эрыфілу за тое, што яна калісьці здрадзіла ягонага бацьку Амфіарая.

С. 214: Ліцыніян Пізон Кай Кальпурній — радавіты патрыцый, прыхільнік строгай маралі; быў усыноўлены цэзарам Гальбо і загінуў разам з ім у 69 г. Нэрва Марк Кокцэй (нар. у 32 г.) — рымскі цэзар (96–98 гг.). Анній Юній Галлён — брат Сэнэкі, здольны прамоўца, скончыў самагубствам у 65 г. Квінтыян Афраній — сенатар, катаваны за ўдзел у змове Пізона.

С. 216: Вэлябр — гандлёвы квартал між Капітолем і Палатынам. Лаўрэнтум — горад у Лацыі між Остыяй і Анцыюмам.

С. 217: Остыя — партовы горад блізу сутокі Тыбру, 25 км ад Рыму.

С. 226: Авідый Назон Публій (43 перад н. э. — 18 н. э.) — выдатны рымскі паэт.

С. 227: Эсхілос (525–456 гг. перад н. э.) — вялікі грэцкі драматург, заснавальнік класічнай грэцкай драматургіі. Пракуратар — у часіны імперыі дзяржаўная асоба, што кіравала правінцыяй. Арэопаг — сход старэйшын, гарадская рада.

С. 228: …будзем, бы той Дэмакрыт… — Як паведамляюць антычныя аўтары, грэцкі філёзаф-атаміст Дэмакрыт (460–371 гг. перад н. э.) не мог без смеху глядзець на розныя дробязі, што гэтак клапоцяць і вабяць людзей.

…бы Амонскі Ёвіш… — У часіны імперыі егіпскі бог сонца Амон часта атоесамліваўся з Ёвішам і шанаваўся сукупна з ім.

С. 233: …закаханы, як Троіл у Крэсыдзе… — У грэцкай міфалогіі Троіл быў траянскім прынцам, сынам Прыяма (або Апалона); сюжэт пра каханне Троіла і Крэсыды з’явіўся толькі ў сярэднявеччы, а ў антычнай літаратуры не сустракаецца; тут Сянкевіч дапускае анахранізм.

С. 234: Эўтэрпа — муза лірычнай паэзіі.

С. 235: Ардэя — калябярэжны горад у 40 км на поўдзень ад Рыма. Бовіла і Устрынум — мястэчкі на Апійскай дарозе блізу Рыма.

С. 237: Сабінскія горы — горны масіў на паўночны ўсход ад Рыма.

С. 239: …ад часаў Брэнна… — Брэнн верхаводзіў галамі, якія ў 390 або 387 г. перад н. э. захапілі й спалілі Рым.

С. 241: Порта Трыгенія — Трыгенійская брама ля паўднёвага схіла Авентына. Бонэ Дэа — Добрая Багіня, старажытнае рымскае боства ўрадлівасці й дастатку. Ручай Мэркура — на Апійскай дарозе крынічка перад Капэнскай брамаю.

С. 242: Што ж горшае мог зрабіць для Рыму Мітрыдат… — Маецца на ўвазе Мітрыдат VI Еўпатор (111 — 63 гг. перад н. э.), валадар Понта, дзяржавы на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора, непрымірымы вораг Рыма.

С. 243: Наўмахія Аўгуста — штучнае возера за Тыбрам, зладжанае на загад Аўгуста для «вялікай гульні ў марскі бой». Уся атока ў агні! — так званы востраў (атока) Эскулапа на Тыбры, насупраць Капітолю; месца, дзе знаходзілася святыня Эскулапа (Асклепіёса), спалучалася з берагамі Тыбру цераз масты Фабрыцыя і Цэста, якія захаваліся да нашага часу.

С. 244: Катэхумен — чалавек, які рыхтуецца да прыняцця хросту. Ватыканскі ўзгорак — за Тыбрам, на паўночны захад ад Рыма.

С. 245: Кадэтанскае поле — за Тыбрам, ля Ватыканскага ўзгорка. …бы сарочка Нэсусава… — Як распавядае міф, кентаўр Нэсус, вядомы сваёй падступнасцю, паквапіўся на жонку Геракла Дэяніру і… напароўся на мужыка. Каб адпомсціць Гераклу, перад смерцю Нэсус прапаноўвае Дэяніры сваю кроў, якая нібыта дапаможа жанчыне захаваць каханне Геракла. Пазней Дэяніра скарыстала параду Нэсуса і прасычыла ягонай крывёю Гераклаў хітон; калі кроў тая ператварылася ў атруту, Геракл спазнаў жудасныя пакуты, а потым і смерць.

С. 246: …багаты будзеш, як Мідас… — Міфічны ўладар Фрыгіі Мідас атрымаў ад Дыяніса здольнасць пераўтвараць у золата ўсё, чаго даткнецца.

126
{"b":"982042","o":1}