З Як навальніцаю, хмараю шэрай Лодкі плывуць рыбакоў. Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг I Гулам людскіх галасоў. — Рана сягоння прачнуліся, гады! — Бачыш, ляціць вартаўнік! — Трэба было б яго пешняй пагладзіць, Лодку загнаўшы ў трыснік. — Чуюцца знекуль ізноў адгалосы: — Эх, закіпела ўдалі! — Вернуцца сёння паны без калошаў! — Вёслы ў работу пайшлі! З вёскі, ў сярмязе расхрыстанай, шэрай, Быццам варона, ляцеў Полем, пасевамі солтыс Цяцера. — Рыбы, відаць, захацеў?! — Што, пане солтыс, чаго пан прыпёрся? — Кажаш, паліцыі шмат?.. I галасы, быццам жнівам калоссе, Зрэзаў нахлынуўшы град. Толькі чуваць, як калышацца шумна Возера каля чаўноў. — Бачыш, ідуцьярыною, праз гумны… — Будзе з паўсотні крукоў. Стражнік Сымон Стражнік Слухайце ж, рыбакі! Пешні кідайце, пакуль яшчэ з вамі Не загаварылі штыкі. Сымон Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад. Што нас пужаеш штыком? Мы ужо бачылі здзекі і голад Пад акупанцкім ярмом. Хочаш — страляй у мяне, у старога! Хай мяне зломе віхор. Толькі вам, каты, я гэту дарогу Загараджу да азёр. Грышка Не, не табе, стары, з імі спрачацца, Лезці грудзямі на іх. Хопіць з навалаю лютай змагацца Сілы у нас маладых. Рыбачка Хлеб адабралі ў галодных сіротаў. Чым мы накормім дзяцей? Досыць ужо бедавалі гаротна. Што ж, пан, страляй жа хутчэй! I пахіснулася мора людское, Рынулі ў бой рыбакі, Рынулі грозным, кіпучым прыбоем На акупантаў штыкі. 4 Спяваюць дзяўчаты, І ў лесе сасоннік, На прызбе пад хатай Ім ўторыць гармонік. Праз межы, загоны, Вясковыя стрэхі Плыве з перазвонам Вясновае рэха. Тацяна Сум грудзі сціскае. Цябе, мой каханы, I позна, і рана Паны ўжо шукаюць. Грышка
Тут сочаць за намі, Я сам гэта чую, Начамі і днямі Нас нехта пільнуе. Адно толькі горай, Што раніцай сіняй Цябе і азёры Мне трэба пакінуць. Я зроднены з тымі, Што век жывуць працай, Што ўсталі стальнымі Радамі змагацца. I дзе, я не знаю, Сустрэну світанне, Якое устане Ўжо хутка над краем. Ды толькі я веру, Што дзень вызвалення На Нарачы бераг Прыйду я сустрэнуць. 5 Грышка Ты не заснуў, Прахор? Доўгая ноч… Нам бы пагутарыць варта. Нешта шкада пакідаць мне Нарач, і вёску, і бор. Прахор Нешта скуголяць сабакі. Вецер на сена залазіць, Рве з узгалоўя пласты, Спаць не дае. Можа, так на непагоду. Чуеш, як шчытам калоціць I завывае, як воўк?.. Рана збіраешся выйсці? Грышка Рана, яшчэ даусходу… Што ж абарваў, не гаворыш, Неяк раптам замоўк? А я ўсё пра азёры думаю. Прыйдзецца, пэўна, Брацца не раз за калкі, Каб адагнаць ад хат нашых гора, Выкрышыць панскім сабакам клыкі. Аты, Прахор, можа, дрэмлеш? Прахор 6 Стражнік Але ж і цёмна! Месяц апаў на Нарачы дно. Хіба поўнач Мінула даўно? Паліцэйскі Іван, добра ты помніш, Дзе чыя хата, істопка, гумно? Iван Я, пан, як заяц польны, То ведае, дзе які лубіну сноп, Ведаю кожную хату. Гэта сяліба Рыгора старога. Чорныя латы. Саломы вецер натрос ля дарогі. Далей Сымонаў Плот хату гнілую плячамі падпёр. Восызагоны… Побач гумно… Не адзін, пэўна, ён… З ім Прахор… Стражнік Што ж затрымаўся? Першы раз? Мо не выпіў паўкварты, Спужаўся? Iван Думаю, з вамі ісці мне не варта. Каб ібыло што… Я сваё выканаў… |