Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Добра, я пачакаю, — адказаў ён, спрабуючы не паказваць сваю незадаволенасць.

Масла падышла да яго і, абняўшы за стан, сказала:

— Кінь, што за дурасць, ты такі няцямлівы, зусім нічога не разумееш?

— Што я павінен разумець? — здзівіўся ён.

Яна закаціла вочы, у дакладнасці, як гэта рабіла Іра і юрліва ўздыхнула.

— Я не ведаю, што з намі можа адбыцца, мажліва, гэтая ноч апошняя ў маім жыцці і я не хацела б правесці яе вакол гэтых твараў, якія я бачу кожны дзень, ведаў бы ты, як яны мне абрыдлі, і таму на ўсялякі выпадак, для перасцярогі, ты разумееш, так?.. Давай па-хуценькаму перапяхнёмся. Адпярдоль мяне, як можаш.

— Ты што, здурнела? — вочы Дзяніса вылезлі з арбіт. Сэкс у такіх абставінах быў самым апошнім, што магло прыйсці яму ў галаву.

— Хопіць ламацца, я ж згодная, — настойвала Масла.

— Але я не хачу, — упарціўся Дзяніс.

— Давай я яго пацалую.

Масла спакваля спаўзла да яго ног і наступным жэстам ужо пачала расшпільваць яму шырынку.

— Прама тут? — змірыўшыся з яе заўзятасцю, спытаў усё яшчэ разгублены Дзяніс.

— Ну давай адыдзем да кабінак, усё роўна сюды ніхто не зойдзе.

Дзяніс змаўчаў і гэта стала падставай для далейшых дзеянняў Масла. Абапёршыся аб рукамыйніцу, ён не гледзячы ўніз, адчуў, як яе цёплыя пальцы выцягнулі з рабочых нагавіц яго крайнюю плоць. Як толькі яго член апынуўся ў роце Масла, Дзяніс адчуў, што ён гіганцкімі тэмпамі пачаў павялічвацца ў памеры, а яна, у сваю чаргу, запрацавала яшчэ старанней, паскараючыся ў тэмпе. Па ўсім было відаць, што яе спрактыкаванасць грунтавалася на вялікай колькасці перасмактаных фаласаў. Дзяніс заплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабой скрываўлены канвеер. Думаць аб іншым не ўяўлялася магчымым. Цяжка было ўзяць і проста так расслабіцца. Расплюшчыўшы вочы, ён асцярожна паглядзеў уніз. Убачыўшы жаўтлявую галаву Масла, якая па-ранейшаму завіхалася каля яго пупа, яму стала сорамна. У гэты момант за сцяной пачулася прыглушаная гамонка, якая з кожным імгненнем узмацнялася, пакуль Дзяніс не пазнаў голас Пазняка. З яго вуснаў зляталі ключавыя словы “сабатаж”, “бязладдзе” і “самасуд”. Іх хапіла, каб ён усвядоміў, што "апазіцыя" перайшла ў атаку.

— Ты чуеш? — спытаў ён у Масла.

— Угу, — апантаная сваёй справай, носам прагудзела яна.

— Трэба ісці на падтрымку…

Масла спынілася, тыльным бокам далоні выцерла вусны і, падняўшыся на ногі, заляпіла Дзянісу такую аплявуху, што ён, як абвараны асеў на падлогу і прастагнаў.

— Казёл, бля, — працадзіла яна і, паддаўшы яму нагой, хутка выйшла з туалета.

Шчака дужа пякла і ён застаўся сядзець, не ведаючы, хто больш вінаваты — ён, не ацаніўшы яе пажадлівую тэхніку, ці яна — так прагнучы сукуплення. Счакаўшы пылу запалу, Дзяніс усхапіўся і пайшоў да выхаду.

Першае, што ён убачыў, былі працоўныя, якія падняліся на ногі, уважліва слухаючы прамовы Пазняка. Дзяніс бачыў толькі яго галаву, расчырванелы твар і бліскучы ад поту лоб.

— Годзе нам слухаць гэтыя казкі пра самадзейнасць канвеера і яго звышнатуральныя якасці, — лямантаваў ён. — Проста прызнайцеся тут перад усімі, што вы забілі Холадава.

— Прызнавайцеся-прызнавайцеся, — загаманіў мужык з сіняком пад вокам. — Няма чаго ўтойваць!

Дзяніс падышоў бліжэй і ўбачыў Рупара, Ласуна і Гестапа, супраць якіх стаяў Пазняк з Чыпушылай, Грышам і яшчэ гуртам мужыкоў не міралюбівага выгляду.

— Дзе ваша сумленне? — спытала жанчына з бэзавымі валасамі.

Безнадзейная троіца стрымана маўчала і толькі Рупар з нахабным выразам твару паглядаў на ўсіх, чакаючы ўдару ў кожную хвіліну.

Нечакана Дзяніса піхнулі ў cпіну і ён убачыў Снайпера, а побач з ім Пазаліні.

— Трэба дапамагчы, — прашаптаў Снайпер.

Яны адышлі ў бок.

— Мы хочам вывесці з дзеяння заўзятага гаваруна, які cпрабуе папсаваць усю маліну. Таму што справы, здаецца, сапраўды сур’ёзныя, яшчэ горш, чым я думаў, — сказаў Снайпер.

— Ты з намі? — спытаў Пазаліні.

— А што трэба рабіць?

— Бярэш на сябе Грышу.

Снайпер кіўнуў Пазаліні і яны рашуча пайшлі напрасткі цераз натоўп і, без цяжкасцяў разапхнуўшы сабе праход, выйшлі твар да твару да Пазняка і яго хаўруса. Снайпер не марудзячы, урэзаў яму прама ў нос, а Пазаліні рэзкім ударам нагі адаслаў Чыпушылу ў аўт. Як толькі Дзяніс убачыў хуткую расправу, ён нерашуча падышоў да Грышы і грукнуў яму кулаком у сківіцу. Удар атрымаўся слабым (Дзяніс не ўклаў у яго той лютасці, якую прыклалі Снайпер з Пазаліні) Грыша толькі пахіснуўся на месцы, страпянуў галавой і зласліва паглядзеў на яго:

— Ах ты…

Аднак справу распачатую Дзянісам, закончыў Гестапа. Ён не чакаючы, пакуль Грыша пачне наступ, зарадзіў яму добрую падачу ў вуха.

— Ляжаць, я сказаў! — грозна прамовіў Гестапа, адправіўшы яго на падлогу.

Працоўныя не чакалі такіх дзеянняў і, высалапіўшыся на расквашаныя твары ляжачых, насцярожыліся. Вэрхал падняла жанчына з бэзавымі валасамі.

— А што ж вы робіце, ірады, на вачах ва ўсіх! Забіваюць! — істэрычна закрычала яна.

Але рабочыя не спяшаліся панікаваць.

— Іх абвінавачванні былі ілжывымі, — кіўнуўшы ў бок зрынутай троіцы, пачаў Снайпер. — Не хацеў бы аб гэтым гаварыць, тым больш голасна, але хопіць маўчаць. Я, як і ўсе вы разумею, што гучыць гэта дзіўна, але віной усяму канвеер.

— Чаму ты так упэўнена пра гэта кажаш, ты ўласнымі вачыма бачыў смерць брыгадзіра? — спытаў, выступіўшы з натоўпу чорнавусы.

— Міхалыч, я веру іх словам…

— Цяпер нікому нельга давяраць, — уздыхнуў чорнавусы.

— Ды яны за адно з ім, забілі Холадава, а цяпер гэтых хочуць парашыць, — гыркнуў сінякасты.

Пазняк паступова прыходзіў у прытомнасць, вярцеў галавой і мармытаў у трызненні незразумелыя словы.

— А навошта было збіваць іх? — спытала Зіна.

Снайпер паблажліва паглядзеў на яе дурны выраз і, спрабуючы не раздражняцца, сказаў:

— Хіба вы не зразумелі, што яны хацелі дэзарганізаваць нас, разбіць на купкі, узлаваць, пасеяць недавер, урэшце ўчыніць самасуд над нявіннымі людзьмі, карыстаючыся бязважкімі здагадкамі. Мы не дзеля гэтага тут згрупаваліся.

— Цяпер, напэўна, усё адно ці ад чалавека, ці ад канвеера загінуць, — сказаў мужык з ліцейкі.

— Ад чалавека не так страшна, — сказала Зіна.

— Не-не, ад канвеера!

— Ні ад каго, — заключыў Снайпер. — Мы сабраліся ў гэтым месцы, каб чакаць раніцы, тут усё навідавоку, мы недасягальныя для канвеера. І чым раней вы гэта зразумееце, тым для вас жа будзе лепш і ніхто больш не загіне.

— Ат, глупства, — сказаў сінякасты. — Чаму мы павінны вам верыць?

— Можаш не верыць, але дзеля бяспекі, заставацца трэба тут.

— Канвеер, кажаш? — не мог супакоіцца сінякасты. — Добра, зараз праверым.

— На тваім месцы я б не выпрабоўваў лёс, — сказаў яму Ласун.

Сінякасты ўсміхнуўся і пайшоў да першай веткі. Ужо набліжаючыся да канвеера, ён адчуў страх, але страх перад прычыненай працоўнымі халатамі гурбой чалавечых рэштак і каб ніхто гэтага не заўважыў, бадзёра ўскочыў на канвеер. Павярнуўшыся да ўсіх, сінякасты зычна свіснуў і выкрыкнуў:

— Ну што, забіў мяне канвеер, разарваў на кавалкі?

Як толькі ён сказаў апошнія словы, канвеер нечакана ўключыўся.

— Ага, пасадзілі там за пульт змоўшчыкаў і цяпер збіраецеся…

Гэта было апошнім, што сказаў у сваім грэшным жыцці сінякасты. На долю хвіліны ён застыг, як прыкаваны да зямлі, вочы яго ашклянелі, а потым усе рабочыя без выключэння ўбачылі, як яго цела падзялілася на шэсць частак і грымнулася на канвеерную стужку, аблiўшы яе пырскамi крывi.

11

У другі раз працоўныя ўзгадалі перадсмяротныя словы майстра Прошына і, агаломшаныя ўбачаным, большая іх частка кінулася бегчы ўздоўж па пераходу да выйсця ў другі цэх. Спайпер з Рупарам да хрыпаты ў горле крычалі ўсім наўздагон, заставацца на месцы. Быў момант, калі і Дзяніс хацеў сарвацца і кінуцца за імі. Пад нагамі гарэла зямля, але на гэты раз яго стрымаў розум і сорам перад тымі, хто застаўся. Аднак збеглыя працоўныя не надалі ўвагі крыкам. Ніхто не ведаў, што так абернецца.

30
{"b":"553491","o":1}