Литмир - Электронная Библиотека
A
A
* * *

Я не стаў дачытваць дзённік і той жа ноччу адправіўся на лінію электраперадач, гнаны вар’яцкай думкай пабачыць НЛА. Лёг у канаву, прыблізна ў тэм жа месцы, і стаў узірацца ў начное неба. Вялікая Мядзведзіца распласталася перад мной у сваё неабсяжна-прасцяцкай прыгажосці, пакідаючы надзею на цуда. “Я вас бачу”, — пра сябе паўтараў я. Глядзеў на неба, чакаў. Больш ні што яшчэ так мяне не ўражвала, як напісанае ў тым дзённіку. Мне і самому падалося, бы я звар’яцелы Рымкус, які пабачыў у небе неапазнанае свячэнне, імкнучыся ўсталяваць кантакт з тагасветным. Ніякага страху, ніякага намёку на страх. Гэтыя мясціны былі мне на столькі знаёмымі, што я і думаць не мог аб небяспецы, ночы, лясных звярах. Бабуля заўжды казала, што ў наш час асцерагацца больш трэба чалавека, чым звера. Звер ён што, заўжды абыйдзе, абміне, а чалавек, хто ведае, што робіцца ў яго галаве. Так я і заснуў там, адзін і без іншапланецян.

Раніцай мяне пабудзіла машына, якая праехала па гравейцы, пакінуўшы пасля сябе слуп пылу. Па мне ўжо поўзалі мурашы, непрыемна казытаючы маё цела. Вярнуўшыся да хаты, я дастаў дзённік і разгарнуў яго на апошняй старонцы.

* * *

15.08.2002 г.:

“Писателям присуще выдумывать. Разве они не являются самыми большими выдумщиками и лжецами, которые только существовали на земле? К сожалению, у меня пропало желание продолжать эту историю, она не цепляет, в ней нет целостности, один сплошной сумбур. Петраускас сказал, что в моей выдумке не было изюминки, я даже не изменил имён, а значит и не смогу, заставить читателя поверить в её подлинность.

Сегодня мы отправляемся в Вильнюс, искать новое вдохновение и, быть может, я его отыщу».

2011–2014 гг.
50
{"b":"553491","o":1}