— Анатоль Хвашчэўскi? — здзiвiлася Маруся. — Майстар працоўнага навучання ў ПТВ?
— Вы яго ведаеце?
— Канешне! — усмiхнулася Маруся. — Такi выдатны хлопец, дзелавiты, разумны, спартсмен!
— Гэта так, — пагадзiлася дзяўчына, — але ж занадта ўпарты. Адмовiўся весцi неспартовы паход. Цяпер нам няма дзе ўзяць палаткi.
— Гэта не праблема, — шчыра прамовiла Маруся. — Я вам дапамагу. Наш начальнiк аддзела вядзе спартовы гурток. Мы таксама выязджаем на прыроду. Ёсць палаткi, спальнiкi, астатняе. Я сёння папрашу ў яго!
— Нам трэба ўлетку…
— Зразумела! — весела адказала Маруся. — Давай знаёмiцца! Маруся Вайтовiч, iнжынер праектнага аддзела «Менскбудпраекта». Зараз я табе свой тэлефон пакiну.
I хуценька напiсала на паперцы.
— А я — Алена Акулiч, — усмiхнулася дзяўчына, паклала паперку ў кiшэню. Шчаслiва! Пабачымся!
Маруся амаль подбегам неслася па калiдоры да свайго аддзела, усё баялася нарвацца на Дуброўскага. Мiнулы раз ён моцна насварыўся на яе за спазненне.
— Ну што? — выдыхнула Маруся, заскочыўшы ў аддзел. — Не заглядваў Дуброўскi?
— Няма на каго тут яму заглядваць, — засмяялася Зоська, разглядваючы свой нос у пудранiцу i пэцкаючы пэндзлiкам пад вейкамi.
— Ён цяпер на польскiх паненак заглядваецца, — дадала Надзея Шэбан, разлiваючы ў кубкi каву. — У Гданьск паехаў на два тыднi. Можа, хоць цукерак прывязе?
— Глядзi, каб прывёз! — скрывiла вусны Зоська. — Вось у маёй сяброўкi начальнiк аддзела! Каву разам з iмi п'е, смяецца, жартуе. А наш Дуброўскi нават на навагоднiм агеньчыку мяне да танцаў не запрасiў, колькi нi маргала яму.
Зазванiў тэлефон. Надзея Шэбан падняла слухаўку.
— Маруся, цябе! — усмiхнулася ёй. — Напэўна, Анатоль твой…
Маруся з хваляваннем узяла слухаўку.
— Слухаю! — весела сказала яна. — Сцяпан? А дзе ж Анатоль? Што-небудзь здарылася? Зноў трэнiроўка… не можа пайсцi са мною ў кiно?.. Ты запрашаеш? Дзякую, Сцяпан… Я не пайду! Ну i што, што Анатоль папрасiў цябе? Няхай сабе прападаюць бiлеты! Запрасi так каго… Прабач!
Яна паклала слухаўку, i на вочы навярнулiся слёзы крыўды.
III
Мiкола мыўся пад душам пасля ранiшняга бегу, калi ў дзверы пастукалi. Закруцiўшыся ў прасцiнку, хлопец адчынiў дзверы. На парозе стаяла дзяўчына ў блакiтнай дутай куртцы, джынсах i вязанай шапачцы. У руках трымала вялiкую сумку.
— Вы да Антося? — ветлiва запытаў ён.
— Да цябе, дарагi! — цмокнула тая Мiколу ў шчаку i, адхiлiўшы з дарогi, прайшла ў пакойчык.
Кiнула, не гледзячы, убок рукавiчкi, шапку, паставiла сумку на стол. Адным махам развяла на куртцы замок i засталася ў прыгожым вязаным швэдры. Села на ложак, выцягнула ўперад ногi.
— Здымi чаботкi! — засмяялася гарэзлiва.
Мiкола, як зачараваны, паслухаўся. Але потым ускочыў, паставiў яе чаботкi ў кут i, паправiўшы на сабе прасцiнку, папытаўся:
— Ты хто такая?
— Ай, не пазнаў! — гучна засмяялася тая, адкiнуўшы назад галаву. — Наташа я, твая Наталачка! — паднялася з месца i абняла яго. Затым адхiнула i сур'ёзна дадала: — У мяне ёсць адзiн сакрэт, але я потым скажу. А цяпер, даруй мне, калi ласка, што я тады на цябе накрычала. Я закахалася i баялася, што ты мяне пакiнеш…
— Трамвайшчыца… — расчаравана прысеў на ложак Мiкола.
— Не злуйся! — падмiгнула яна i расшпiлiла сумку, пачала выкладваць на стол прысмакi. — Я табе шчупака фаршыраванага зрабiла, вось пернiкаў напякла… Бутэлечка… I падарунак, трымай!
Працягнула вялiкую каробку замежнага адэкалону.
— А што сёння за свята? — скрывiў вусны Мiкола, але каробку ўзяў.
— Дзень Савецкай Армii!
— Савецкага Саюза ўжо даўно няма, тупiца!
— А ты ж яшчэ ў Савецкай Армii служыў да перабудовы.
— Мне з табою не цiкава! Аб чым нам гаварыць, трамвайшчыца? — абурыўся Мiкола i выйшаў з пакойчыка.
— Што хочаш? — агрубелым голасам спытала смуглявая старая цыганка. — На хлопца, га?
— Я ўжо была ў вас, — цiха адказала Аленка, аглядаючы цёмны пакойчык з iконамi на покуцi.
— Прынесла?
— Не змагла дастаць ягонай вопраткi, — маркотна мовiла Аленка.
— Я не пра гэта, — перабiла яе цыганка. — Грошы прынесла? Для таго, каб скарыць ягоную волю, каб прымусiць ягонае цела злiцца з тваiм, патрэбна асаблiвая малiтва… Таму i грошы вялiкiя.
Аленка моўчкi працягнула цыганцы кiпу грошай, i тая засунула iх у патаемную кiшэню недзе ў складках спаднiцы.
— Малiтву вывучыла? Распранайся!
Аленка зняла з сябе ўсю вопратку, села на каленi на рассыпаную соль. Цыганка паставiла насупраць яе свечку. Налiла ў келiх вiна i паставiла з левага боку, налiла ў другi келiх вады i паставiла з правага.
— Чытай перад iконаю, — мовiла цыганка, — i маж спачатку вiном, тады вадою…
— Благаславi мяне, Мацi-Зямля, бо я дзiця тваё! — прашаптала Аленка. Благаславёныя будзьце мае вочы, каб я ўбачыла правiльныя шляхi да цябе!
Дзяўчына намачыла пальцы ў вiне i памазала вочы. Затым намачыла пальцы вадою i правяла над павекамi.
— Благаславёны будзь мой нос, каб я пачула асалоду твайго паху! прадаўжала яна. — Благаславёны будзь мой рот, каб я змагла гаварыць пра цябе, благаславёны будзьце мае грудзi, каб у iх бiлася адданае табе сэрца, благаславёныя будзьце мае ногi, каб я змагла iсцi па дарозе, якую пакажаш ты мне. Я — дзiця тваё, i ты, мацi, дапамажы мне!
Аленка азiрнулася на цыганку: "Што далей?"
Тая моўчкi пацiснула плячыма.
— Ты ж не прынесла ягонай вопраткi, — разважала цыганка. — З чаго я зраблю чароўныя лялькi? Вось што, апранайся i iдзi да яго проста зараз! Ён выйдзе да цябе, я ўпэўнена! Бяры яго вопратку i да мяне!
Аленка, як загiпнатызаваная, паднялася. Апрануўшыся, рашуча выйшла з хаты.
Мiкола, моцна ўзлаваны выхадкай Наташы, стаяў ля вахты. Праз акно, у водсвеце лiхтара, убачыў Аленку. Тая пазiрала ўгору, на вокны, i варушыла вуснамi. Ён выйшаў на парог i паклiкаў яе:
— Эй, на каго ты там молiшся?
— Я вокны лiчу… Дзе тваё акно, вызначаю, — наiўна адказала тая з дзiцячай радасцю ў голасе i падышла да яго.
— Як добра, што ты прыйшла! — шчыра ўзрадаваўся Мiкола i падумаў, што з дапамогай гэтай дзiвачкi, якая штовечар тырчыць пад ягонымi вокнамi, ён выжыве Наташу. — Я ўжо па табе засумаваў! Чаму не прыходзiла?
Ён абняў Аленку i заўважыў, што палiто знiзу крыху парванае i зашытае. "Што, ёй бацькi не дапамагаюць?" — здзiвiўся.
— Я раней прыходзiла, — усмiхнулася Аленка, ледзь паспяваючы за iм. — Але вас з Антосем увесь час дома няма, дзе вы ходзiце?
— Басейн, вячэрняя прабежка, трэнiроўкi, — уздыхнуў Мiкола, — вось i няма часу з дзяўчатамi бавiцца…
Яны падышлi да вахты.
— Гэта са мною! — падмiргнуў Мiкола старэнькаму дзядку-вахцёру i шапнуў Аленцы на вуха: "Дакументы не здавай! Застанешся…" i пацалаваў дзяўчыну ў шчаку. Аленка была на сёмым небе ад шчасця. Яна з такiм замiлаваннем глядзела на Мiколу, калi яны падымалiся на лiфце на ягоны паверх!
Але як збянтэжылася Аленка, калi ўбачыла ў пакоi ў Мiколы другую дзяўчыну! Тая выкладвала з сумкi прысмакi…
— Знаёмся, Наташа, — мовiў Мiкола, нахабна гледзячы ў твар прыгожанькай дзяўчыне, — гэта Аленка, мая нявеста!
Наташа хмыкнула, скрывiўшы пухленькiя вусны, але да Аленкi падышла i нечакана пацалавала яе ў шчаку.
Мiкола зняў са сцяны гiтару, прапанаваў Аленцы садзiцца на ягоны ложак i сеў побач.
— Песня для цябе, мiлая! — усмiхнуўся Аленцы.
Аленка пачырванела ад нечаканай радасцi.
Не утешайте меня, мне слова не нужны,
Мне б отыскать тот ручей у янтарной сосны,
Вдруг сквозь туман там краснеет кусочек огня,
Вдруг у огня ожидают, представьте, меня!
Мiкола спяваў песню Юрыя Вiзбара:
Милая моя, солнышко лесное…
— Где, в каких краях, встретишься со мною? — падхапiла Наташа прыпеў i запрасiла ўсiх да стала.