Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Сёння каб памыла маю вопратку!

— Ага, памыю! — заўсмiхалася Агапка. — А што ты кульгаеш? Зноў артроз? Вядома, на Камчатцы там, у паходзе, застудзiўся? I навошта зiмою, за тысячу даляраў, на тую Камчатку iсцi, каб захварэць? Хай бы гэтыя грошы на дзiцятка пусцiлi мы?..

— Якое дзiцятка? — спалохаўся Анатоль. — Ты што, з таго моманту да доктара не хадзiла? Не трэба нiякога дзiцяткi! Мне на сябе грошай не хапае! Вось майстрам спорту стаў, цяпер хачу свой турклуб адкрыць. Турклуб Хвашчэўскага! Гучыць?

— Ага, Толiчак, — падтакнула Агапка. — А дзiцяткi нiякога няма, гэта так проста я сказала…

— Больш так не жартуй! — строга сказаў Анатоль, выпiў квасу. — Ты навучылася вязаць? Мне швэдар, шкарпэткi звязала? А курыцу ў цесце, мяса пад марынадам, торт, якi я люблю, навучылася рыхтаваць?

Агапка кiўнула галавою.

— Значыць, так, — запалiў Анатоль. — Я пайду пасплю, а ты есцi рыхтуй. Вечарам прыйдуць мае сябры, вiншаваць будуць. Ты павiтайся i iдзi на кухню цi ў ванну! Каб з намi не сядзела, у нас свае справы i размовы, а то яшчэ не тое ляпнеш. Зразумела?

Агапка зноў моўчкi кiўнула i пайшла рыхтаваць ежу.

Анатоль лёг на канапу, уключыў тэлевiзар, запалiў цыгарэту, скiдваючы попел на падлогу. Пачаў успамiнаць паход, калi ўвайшла Агапка. Яна перамiналася з нагi на нагу хацела нешта сказаць.

— Што хочаш? — незадаволена спытаў Анатоль.

— Толiчак, — пачала цiха Агапка, закашлялася, — я спытаць хачу, дзе тыя грошы, што нам на вяселлi мой бацька даў, пасаг мой?.. I за карову дзе грошы?

— Як гэта дзе? — узроў Анатоль, памятаючы, што лепшая абарона — атака. Мне ж на паход трэба было? А сястры маёй Танечцы на футрачак, на пярсцёнак? Яна ж замуж збiраецца! Яна ж таксама табе цяпер сястра, вось i клапацiся пра яе! Зразумела?

— Ага-а! — працягнула Агапка i павярнулася, каб iсцi, затым спынiлася i запытала: — Але ж павiнны грошы застацца, iх так шмат было…

— Шмат, шмат! — закрычаў Анатоль. — А ты ў даляры перавядзi! Мы ж гэта ўсё за даляры куплялi, галава твая пустая! Даляры ж даражэй, чам твой рубель!

— А-а-а! — нарэшце зразумела Агапка i, супакоiўшыся, пайшла на кухню.

Але затым зноў вярнулася. Стаяла, перабiрала ў руках фартух.

— Ежу зварыла? — раздражнёна пачаў дыхаць Анатоль. — Iдзi бялiзну мый!

— Паляжаць з табою хацела, — прамовiла Агапка, — засумавала… Каб пацалавацца…

— На вяселлi цалавалiся! — закрычаў Анатоль. — Цяпер жыць трэба, як людзi! Сур'ёзнай будзь i працавiтай! I не чапай мужа, калi адпачывае! Падыходзь да мяне толькi тады, калi я сам цябе паклiчу! Зразумела цi не?!

Агапка заплакала i падалася на кухню.

Пад вечар прыйшлi госцi, i яна паспешна выйшла з кватэры. Доўга хадзiла па вулiцы. Не ведала, чым заняцца. Сумавала па вёсцы. Зайшла ў царкву. Служба заканчвалася. Агапка падышла да святара i папрасiла, каб ён яе выслухаў.

— Муж дзяцей не хоча, — паскардзiлася яму. — А што, калi мне зацяжараць ад яго, падмануць, каб не засцерагаўся, i зацяжараць? Сумна без дзiцяцi…

— Нельга так, — адказаў святар, — не па-божаму… Падманваць нельга…

Агапка выйшла з царквы i накiравалася да Палаца культуры будаўнiкоў. Ля ўвахода стаяла бялявая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i весела гутарыла з сяброўкай.

— А я свайго малога ў дзевак кiнула, а сама думаю, пагуляю! — смяялася бялявая.

— Ну i аферыстка ты, Наташка! — адказала сяброўка. — Мiколу рабом зрабiла, а Кольку на алiменты падала! I як толькi ў судзе не разабралiся, што не Колева дзiця!

— Коля болей грошай атрымлiвае! — засмяялася Наташа. — А што мне з таго Мiколы цягнуць, хоць i яго гэта дзiця? Вось паехаў учора маiм бацькам дровы загатаўлiваць, i добра!

Агапка патапталася на месцы i вырашыла падысцi да дзяўчат.

— Прабачце, — сказала яна, — я тут падслухала вашу размову. У мяне адна праблема, можа, падкажаце, як яе рашыць. Я з вёскi, адна тут, сябровак няма. Замуж адзiн хлопец узяў, турыст ён. Дык я ў яго як рабыня, толькi каб есцi рыхтавла ды бялiзну мыла. А дзяцей не хоча. I не паважае мяне, дурною лiчыць. Можа, я трохi i дурная, што пайшла за яго. Яны з раднёю мяне аб'ягорылi, грошы мае, што бацька на пасаг даў, распусцiлi на ягоныя паходы ды на сваю радню…

Наташка ўзняла ўгору бровы.

— Адкуль ён, турыст гэты? Можа, якi сябар Мiколаў? — глянула на сваю сяброўку. — Мiкола ж усё ў паходы хадзiў з Хвашчэўскiм, усё сварылiся, вораг яго…

— Мой муж таксама Хвашчэўскi! — абрадавалася Агапка. — Толiк завуць…

— Ён! — засмяялася Наташка. — Ну дык што, адпомсцiм Толiку за майго Мiколачку, каб не задаваўся?

Яна абняла Агапку, падмiгнула сяброўцы:

— Верка, пайшлi папалiм i нешта смешнае прыдумаем!

Селi ўтраiх на лавачку. Агапка не палiла. Наташка, смалячы цыгарэту, выгукнула:

— Дзеўкi! План наклюнуўся! Агапка, мы табе знойдзем хлопца i ты ад яго зацяжараш!

— Мяне Толiк на аборт адправiць, сiлаю, — уздыхнула тая.

— А ты не кажы да апошняга моманту, як Наташка ў свой час! — параiла Вера. — А калi стане бачна ўжо, то нiкуды ён не дзенецца!

— Ён зробiць так, каб здарыўся выкiдыш, — з сумам сказала Агапка. — Ён сам мне сказаў так, калi я пажартавала, што вось не пайду на аборт, калi зацяжару… Ён асцерагаецца i не спiць часта са мною…

— Во казёл! — стукнула кулаком па калене Наташка i раптам абрадавана выдала: — Агапка! Будзь хiтраю! Калi ён заўважыць, што ты цяжарная, няхай крыху цябе стукне… А перад гэтым мы будзем з Веркаю сядзець з магнiтафонам за шторамi цi ў туалеце. Ён прыйдзе дадому, а ты яму i скажы ўсё! А потым з магнiтафонам, сведкамi i сiняком пойдзем знiмем пабоi ў судмедэкспертызе!.. Наташка зайшлася смехам. — Там жа Толiкава сястра прыбiральшчыцай працуе, мне Мiкола расказваў. Толiк неяк насiў з адной дзеўкаю заяву ў загс, дык бег сястры сваёй тэлефанаваць — кроў не падышла, рэзус-фактар не той! Дык i не ажанiўся з ёю! Гаварыў: мая сястра — прафесар, за любога доктара лепш! Ой, з Мiколам столькi насмяялiся з гэтага Толiка!

— Ну добра, сходзiм у мiлiцыю, — сказала Агапка, — а я прыйду дадому, дык ён заб'е мяне…

— Дарагая, ты ў мяне пажывеш! — прапанавала Наташка. — Мiкола маiм бацькам дабро робiць, вось i я для Мiколы дабро зраблю: настаўлю Анатолю рогi, каб на чужое дзiця свае алiменты плацiў! Агапка, падасi на развод, на падзел маёмасцi, а потым i кватэру падзеляць…

— На алiменты згодна i на маёмасць, а кватэру не хачу, — адказала Агапка, — мне вёска мiлей, паеду да бацькоў… А што мне за гэта табе, Наташа, даць, за савет i дапамогу тваю? I табе, Вера?

— Ой! — засмяялася Наташа, махнула рукою. — На тым свеце вугольчыкамi разлiчымся! Праўда, Верка!

VII

Вясною, калi дровы скончылiся, а неба стала шэрым i пахмурным, надвор'е сапсавалася дажджом i адлiгаю, у хаце зрабiлася няўтульна i холадна. Галя працавала даяркаю. Часта прыходзiла на падпiтку, бо не магла адмовiцца дзеўкi так i чаплялiся.

— Трэба размачыць наша шэрае жыццё! — смяялiся яны. — I нашу цяжкую працу!

Галя часта ўспамiнала студэнцкiя гады, паходы, успамiнала, як яны з Аленкаю хадзiлi ў фiлармонiю, тэатр, i ўсё не магла зразумець, як гэта яна дакацiлася да такога жыцця… Лявон па-ранейшаму пiў. Зямля на агародзе ўжо адлягла ад маразоў, была мяккаю i глеўкаю. Галя хацела наняць каго, каб узараць яе, купiла гарэлкi, але Лявон усю выпiў. Заблудзiўся ў сенцах, як хадзiў на двор, не мог знайсцi клямку. Так начаваў у сенцах. Ранкам каяўся, прасiў прабачэння, абяцаў не пiць. А потым у яго пачаўся адхадняк — два днi ляжаў у ложку, стагнаў. Уся хата смярдзела перагарам.

— Зайчык, зайчык! — зваў Лявон Галю. — Не пакiдай мяне, нарадзi мне дзяўчынку, Анжэлiчку, тады кiну пiць!

Галя памыла падлогу, захуталася цяплей i пайшла ў лес шукаць сушняк. Але галлё ўсё было мокрае. Яна нацягала невялiчкую кучу, блiжэй да хаты, i скiравала ў сад. Ёй было шкада гэтых адзiчэлых яблынь, якiя ўжо не давалi яблык… Галя прытулiлася да адной з iх, крывенькай, з паламаным галлём, пагладзiла шурпаты ствол.

48
{"b":"110845","o":1}