Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Аленка з удзячнасцю пахвалiла кулiнарныя здольнасцi Наташы.

— А вось Мiкола называе мяне дурнiцаю, — паскардзiлася Наташа. — Паўплывай на яго, Аленачка!

— Абавязкова! — усмiхнулася тая.

Мiкола зарагатаў, адхiнуўшыся на спiнку крэсла.

— Паслухай, Мiкола! — загарэлiся вочы ў Аленкi. — Я дапамагу табе знайсцi палаткi ў паход! Мая знаёмая возьме iх у сябе на працы. Спадзяюся, што ты возьмеш i мяне ў паход за такую паслугу?

— Вядома, вазьму, Аленачка! — абняў той дзяўчыну. — I нават у загс! Заўтра прынясi свае паданнi — чытаць будзем!

— Яны ў мяне тут! — ускочыла з-за стала Аленка, хуценька выцягнула з кiшэнi лiсты. — Пачытаць?

— Давай я! — забраў лiсты Мiкола i пачаў чытаць.

…Жыла Дарына з каханым на беразе Чорнага мора. Але словы яго чароўныя больш не вабiлi яе, i тварам яго прыгожым перастала любавацца яна. Блукалi яны з месца на месца, часта сварылiся, бо муж яе не мог знайсцi сабе справы i нiчога не ўмеў рабiць. Уцякла яна ад яго i трапiла да старой вядзьмаркi. Стала жыць у яе ды вядзьмарству вучыцца. I не было ў яе сiлы i грошай вярнуцца да роднай зямлi. Сумавала Дарына па Бацькаўшчыне, як сон, успамiнала сваё дзяцiнства.

I пачула яна аднойчы, што ў мясцiны гэтыя прыехаў князь Вiтаўт са сваёю дружынай. Пабегла яна, каб паглядзець на яго. Дазналася, што ў князя не зажывае рана ад даўняй бiтвы, i папрасiла, каб дазволiлi ёй вылечыць яго. Згадзiўся князь, дапусцiў да сябе маладую вядзьмарку. Лячыла яна яго. Але падалося яму, быццам бачыў ён недзе дзяўчыну.

— Чаму твар свой хаваеш? — вочы ў Вiтаўта пры святле свечкi цёмна-сiнiя, аксамiтныя i глыбокiя, i здаецца Дарыне, у iх такое цяпло i ўтульнасць… — Як завуць цябе? — пытае ўсё ён.

Павекi ў Дарыны заплюшчаныя, яшчэ болей захiнулася яна ў сваю чорную хустку i схiлiла галаву. Не можа назваць iмя свайго.

— Цяпер лепей сябе адчуваю, — кажа князь. — Што хочаш за лекi свае?

Вочы ў дзяўчыны загараюцца, падае долу чорная хустка.

— Дадому! Да зямлi сваёй любай! — шэпча дзяўчына, да грудзей прыцiснуўшы рукi.

Князь узнiмаецца.

— Ты — Дарына?

I твар свой у слязах хавае яна…

— Ай, не наганяйце самоту! — пацягнулася за сталом Наташа. — Давайце лепш вып'ем! Сёння свята… Дарэчы, Аленачка, я працую на пятым маршруце трамвая, прыходзь, калi я ў першую змену, гэта на тым тыднi. Пакатаю! А потым у госцi пойдзем! Я пачастую цябе фаршыраванымi катлетамi на выбар: з грыбамi, з цыбуляй смажанай цi морквай. А яшчэ я смачна раблю рыбу фаршыраваную…

— Ды што ты, як трашчотка! — перабiў яе Мiкола. — Заўжды ў цябе ўсё фаршыраванае: то бульба мясам, то рыба… Вось толькi галава пустая!

— Нiчога! — усмiхнулася Наташа. — Я тваю пiлюлю праглынула, зараз перавару… Смейся, смейся, пакуль весела! Ты ад мяне хутка такi контрудар атрымаеш — заплачаш!

Наташа хiхiкнула i ўзялася з асалодаю есцi цёплыя катлеты з укропам зверху. Мiкола ўключыў магнiтафон i запрасiў Аленку на танец.

Увесь час шаптаў дзяўчыне салодкiя, сакавiтыя, як вiшня, словы кахання. Наташа танцавала адна. Павольна, прыгожа кружылася па пакойчыку ў шчыльна абцягнутых джынсах, у самавязаным узорыстым швэдры.

— Табе час iсцi! — заўважыў ёй Мiкола. — Зараз прыйдзе вахцёр з тваiмi дакументамi!

— Ой, не плач! — працягнула Наташа i прысела на крэсла, узяла ў руку шклянку з недапiтым вiном i павольна пацягнула праз саломiнку.

— У мяне застанецца Аленка! — настойлiва сказаў Мiкола.

— Я не супраць! — усмiхнулася Наташа, сцягваючы праз галаву швэдар.

Яна засталася ў прыгожым танюткiм лiфчыку. Затым павольна зняла джынсы i бухнулася ў ложак.

— Давайце яшчэ вып'ем! — засмяялася Наташа, гледзячы на збянтэжаных Аленку i Мiколу. — На развiтанне, з Аленкай… Зараз Мiкола правядзе цябе дахаты… А потым вернецца да мяне!

— Запомнi! — крыкнуў ёй Мiкола, падышоўшы да ложка. — Я не люблю агрэсiўных, плаксiвых i назойлiвых жанчын!

— З якой кнiгi гэты выраз? — насмешлiва мовiла Наташа. — Мусiць, Дэйла Карнегi цяпер чытаеш? Фiлосаф! Напэўна, ужо дзесяць сшыткаў спiсаў на афарызмы? Iнтэлектуал! Я не агрэсiўная — проста заўсёды гавару праўду! Не плаксiвая — мне твой замуж патрэбен як сабаку пятая нага! У нас дзяўчаты, мацi-адзiночкi, кватэры льготныя атрымлiваюць! Ды я лепш буду мацi-адзiночкай, чым за такога, як ты, пайду! Навошта мне за табою ў вёску ехаць? Я не назойлiвая, я — ветлiвая, павiншаваць цябе прыйшла! I пажартавала я цяпер, скрывiла вусны Наташа ў пагардлiвай усмешцы, — хацела пабачыць, як ты са сваiмi бабамi разбiраешся, калi ўсе разам прыходзяць!

Наташа ўскочыла з ложка, спрытна апранулася i, паслаўшы Мiколу паветраны пацалунак, выйшла з пакойчыка.

— Нарэшце! — з лёгкасцю ўздыхнуў хлопец i прытулiўся вуснамi да Аленчынага пляча. — Я кахаю цябе, — прашаптаў ён дзяўчыне. — Заставайся сёння ў мяне, да ранку… А заўтра, на золку, разам скiруем да возера, на ранiшнi бег…

Пасля саўны Iрэна прыняла масаж. З даўняга часу знаёмая ёй Светачка пляснула ў далонi, калi Iрэна скiнула прасцiну i лягла на масажную кушэтку.

— Як вы пахудзелi! Парайце дыету!

— Дэпрэсiя… — адказала Iрэна. — Лепей быць мажной, але шчаслiвай…

Цела Iрэны разамлела, сагрэлася, i здалося ёй, што стала яна лёгкай-лёгкай i ўзнялася над зямлёю… Як даўно не была Iрэна ў салоне «Грацыя»! Гэта яе самае любiмае месца, выходзiш адсюль зусiм iншым чалавекам — новым, памаладзелым, шчаслiвым… Як спяшалася яна адсюль раней да Янкi — акрыленая, вясёлая! Ён багатварыў яе цела, цалаваў яго. Iрэна адчувала спiною халадок зялёнай травы i пах кветак, пяшчотныя вусны Янкi… Цёплы рачны пясок сыпаўся ёй на жывот… Пырскi халоднай вады лагодзiлi твар…

— Якiм колерам будзеце фарбаваць пазногцi на нагах?

Абудзiлася ад думак Iрэна ўжо ў педыкюрным пакойчыку.

Чаму думкi пра Янку не пакiдаюць яе? Праз сцяну — касметычны кабiнет. Яна абавязкова зробiць там маску, масаж твару, i ёй накладуць макiяж «Лебедзь» ён так пасуе да яе вачэй.

— Я параю вам макiяж "Раманс"! — усмiхнулася касметычка. — Вы ж сказалi, што iдзяце на вечар…

— У фiлармонiю, — паправiла Iрэна. "Адна iду…" — падумала з сумам.

…З люстэрка пазiрае прыгожая дзяўчына — пшанiчнага колеру валасы ўкладзены ў складаную прычоску. "Застаўся апошнi штрых, — усмiхаецца свайму адлюстраванню Iрэна, — манiкюр!"

— Ну вось, цяпер я пачну новае жыццё! — з палёгкай уздыхнула Iрэна, выйшаўшы з салона.

…Яна адчула, што адзiнота можа быць пяшчотнай i спакойнай. На душы ўтульнасць i асалода. Менавiта ў такiя часы цiхага роздуму i спакою наведвае нас Дух Святы — мы ачышчаемся душою сярод цiшынi, сярод прыгажосцi аксамiтна-зялёных дрэваў, ласкавай травы i шчырых кветак, удумлiва-спакойнага неба i цiхай малiтвы. Iрэна ведала, што дома яна абавязкова адключыць тэлефон, перастане чытаць газеты i часопiсы на нейкi час, не будзе глядзець тэлевiзар. Цiшыня i спакой — цудатворныя лекi!

Iрэна зайшла па дарозе ў Дом фота, заказала ў бары каву, нетаропка пiла, гледзячы на сябе ў люстэрка. Прыгожыя, танюткiя пальчыкi трымаюць кубак з кавай. Вусны, цалуючы, кранаюць яго край, у роце — гарачыня i гаркаваты, як ад бразiльскiх цыгарэт, прысмак… Насупраць яе сядзiць элегантна апрануты мужчына гадоў за трыццаць. Густыя чарнявыя валасы з нiтачкамi срэбра, зачасаныя ўгору. Класiчнага крою пiнжак, прыгожы iмпартны гальштук i белы шарфiк, цёмнае палiто расшпiлена… Iрэне хочацца, каб ён звярнуў на яе ўвагу, але той заняты размовай са сваiм субяседнiкам — сур'ёзным пажылым чалавекам.

— Рэстаўраваць стары маёнтак, я лiчу, будзе больш выгадна, чым будаваць новы аздараўленчы цэнтр, — гаворыць той, хто спадабаўся Iрэне.

— Месца выбрана добрае, спадар Дуброўскi, — адказвае пажылы, — Вiшанька цудоўная вёска: лес, рэчка побач… А людзi! Добрыя, старыя мясцiны… Цяпер такiх вёсак амаль не засталося, усюды прыезджыя людзi, карэнных жыхароў амаль няма, а гэта, можна сказаць, старажытная вёска, такая, якую я ведаў у дзяцiнстве… Ласкавая палеская вёсачка!.. Параскiдаў Чарнобыль людзей па чужых мясцiнах…

8
{"b":"110845","o":1}