Литмир - Электронная Библиотека

— Здрада — добра цi блага? — пытае.

— Звычайна кажуць...

— Ты, як ты мяркуеш?

— Ты прымушаеш судзiць з завязанымi вачыма.

— Не прымушаю, крый Божа.

— Здрада — зло. Але цi можам той учынак назваць здрадаю? Цi адчуваем адказнасць за прысуд, цяжар адказнасцi, якi большы за той, што ўзяў на сябе здраднiк падчас самое здрады? Цi можна чалавеку асудзiць чалавека на смерць?..

— Дзякуй, што паслухаў, — кажа. — Ты можаш яшчэ паразважаць, а я пайду. Апошнiм часам не слухаюць мяне, мо толькi брат, ён i джынсы даў.

Збысь засунуў скалечаную руку ў кiшэнь пiнжака i выйшаў з альтанкi. Я застаўся перачакаць дождж.

22
{"b":"598162","o":1}