Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Мая бабуля, пухам ёй зямля, спрабавала пільнаваць і нават павучаць мяне, але куды ёй старой і ўжо на той час нямоглай, было ўгнацца за спрытным падлеткам. Я часта ўцякаў, нават крыўляўся над ёй і збягаў куды далей; марыў, цешыў сябе думкамі аб тым, што калі вырасту, абавязкова стану пісьменнікам.

На тыдзень, раз у год, у суседнюю хату, да звесткі, на хутары іх было пяць, прыязджала сям’я з Гародні. Напэўна, гэта быў лепшы тыдзень лета і я чакаў яго кожны наступны год, нават болей чым дзень нараджэння ці школьныя канікулы, таму што разам з суседзямі прыязджала іх дачка, мая аднагодка. З раніцы да вечара, дзе мы з ёй толькі не лазілі, я паказваў ёй розныя месцы-сховішчы і абяцаў, што да наступнага яе прыезду абавязкова прыдумаю для нас якую-небудзь новую забаву. Спярша, гэта былі гульні ў “дочкі-маткі”, пазней, калі нам споўнілася па трынаццаць гадоў, мы пачалі вывучаць свае геніталіі. Я ўпершыню пабачыў і патрымаўся за похву. Потым мы сталі качацца ў пунях па сене. Дарэчы, з ёй я ўпершыню спусці. Гэта было даволі дзіўнае адчуванне, мне падалося, што я хачу схадзіць па-маленькаму і таму доўга не вырашаўся давесці справу да канца, але калі ўрэшце адважыўся, чаканні мяне не расчаравалі. Я атрымаў самую прыемную на свеце асалоду. А потым яна з’язджала і я зноў заставаўся адзін.

Наш хутар знаходзіцца ў самым улонні Налібоцкай пушчы. Калі паглядзець на яго з вышыні птушынага палёту, можна заўважыць, як абапал дзялянкі з пяці хат абступае мяшаны лес. З захаду гэта пераважна балоцістыя таполі і алешыны, з усходу — гушча хвояў і елак. Гэта наш хутар і калі б мае бацькі ў свой час добра скемілі, мы б маглі заявіць на яго паўнавартаснае ўладанне. У сярэдзіне дзевяностых дзве з пяці хат апусцелі, вымерлі апошнія жыхары, засталася толькі мая бабуля. Суседзі з Гародні прыязджалі летам, а Мечык прадаў сваю ўжо вядомым камерсантам. Цяпер і яны пустуюць, ды і мы ўжо ня часта наведваемся ў гэтыя мясціны. А зусім нядаўна нам прапаноўвалі прадаць хату. Якісьці маскавіт выкупіў усё чатыры і вырашыў зрабіць з нашага хутара, надта модны цяпер, аграрна-сядзібны комплекс, каб сюды прыязджалі адпачываць турысты. Але ні я, ні мае бацькі не збіраемся прадаваць хату і ніколі яе не прадамо. Не дазволіць гонар і карэнная прыналежнасць да гэтай зямлі. Мой прапрадзед яшчэ ў панскія часы пасяліўся тут і прывёз з сабой сям’ю. Потым да іх падсяліліся людзі і ўтварылася паселішча “Сябрукі”. Мой прадзед быў ляснічым у пана і добра наладзіў сваю гаспадарку. Калі прыйшла другая сусветная, дзед пайшоў на фронт, немцы спалілі хутар, а маю бабулю забралі ў Германію. Па завяршэнні ваеннай кампаніі, бабулю дэпартавалі зваротна на Радзіму і яна разам з маім дзедам, параненым салдатам, вярнуліся сюды, адбудавалі новую хату, якая і стаіць тут да цяперашняга часу.

Мусіць, гэтую гісторыю трэба пачынаць менавіта адсюль.

Гэта здарылася ў адзін з тых абрыдлых і сумных для мяне дзён, калі я ўжо і ня ведаў, чым заняцца. Мне было чатырнаццаць гадоў і дапытлівасць, якая раздзімала мяне з усіх бакоў, прымусіла наведаць тую суседскую хату, якую абрабавалі, відаць, яшчэ вясной. Я штосьці прадчуваў, нешта падштурхоўвала мяне залезці туды, як быццам там знаходзіўся скарб, які падаваў мне нябачныя імпульсы. Я зайшоў на двор, паглядзеў наўкола і, спрабуючы не параніцца аб пабітае шкло, спрытна ўлез праз акно ў хату. У нос адразу дало затхласцю і вільгаццю, якая лунала па ўсіх пакоях. Я прайшоў на кухню да аблезлай печы і ўбычыў на лаве ля яе стосу розных журналаў і газет, а разам з імі і той пакамячаны сшытак. Згарнуў усё ў бярэмя і зайшоў у гасцёўню. Відовішча, якое я там убачыў, прымусіла затрымцець кожную валасінку на маёй скуры. На падлозе, цераз перавернуты кілім, вымалёўваліся абрысы пентаграмы, намалёваныя чорнай фарбай. Я задрыжаў і коркам выскачыў праз акно.

Ужо вечарам, перабіраючы на сваім ложку стосу журналаў і газет, мне закралася думка аб ненармальнасці бялявага камерсанта. Сярод эратычных журналаў з голымі жанчынамі ў адкрытых паставах былі і журналы з мужчынамі, якія бессаромна пярдолілі адзін аднаго. Я ўкінуў іх у печ і падумаў спаліць усё астатняе, але столькі навочнага парнаграфічнага матэрыялу, прымусіла мяне змяніць сваё рашэнне.

Дзесьці, тыдзень я не звяртаў увагі на той агульны сшытак, аднак калі мне надакучыла мастурбаваць на шлюх з каляровых вокладак, неяк вечарам я ўзяў яго ў рукі.

Сшытак быў звычайным і на старонках у клетачку былі пакінутыя каравыя запісы, напэўна таго самага камерсанта, які бясследна знік яшчэ мінулым летам. Я прагартаў сшытак і спыніўся на ўжо прыведзеным вышэй запісу. Разумеючы, што распавяданне ідзе пра хутар, прагартаў трохі наперад і стаў чытаць далей.

* * *

5.07.2002 г.:

«Сегодня проснулся около девяти утра и зашёл на веранду, выпить воды. Уж, это гнусное создание, свернувшись кольцом, лежал на коврике у выхода из дома. Я тут же принялся хватать сподручные средства, чтобы прикончить гада. Петравускас, ещё не проснувшийся, и посему с утренней эрекцией, выскочил с постели на грохот, и, вместо того, чтобы помочь мне, с криком убежал обратно в комнату. Он у меня из пугливых. Пришлось в одиночку справляться с этой ползучей тварью. Видимо, уж уже не впервые грелся на этом коврике и прикончить его мне не составило труда. Он даже не успел осознать, кто и как прихлопнул его бесхозной поварёшкой. Как и откуда он приполз на это место, оставалось загадкой».

6.07.2002 г.:

«На следующий день погода стала невыносимо жаркой. Наверное, с этого всё и началось. Ужи появились внезапно и повсюду. Проходя к туалету, в другой конец двора, я увидел нескольких, вылезших на фундамент сарая, который достался нам вместе с этим домом. Они беспечно лежали под солнышком и грели свои тельца. Немного приглядевшись, можно было заметить, как из всевозможных дырок и щелей, торчали чёрные головки с жёлтыми ушками, выбрасывая впереди себя тонкие раздвоенные язычки. Меня, право, передёрнуло. Скорее всего, это старое и давно заброшенное сооружение служило огромным гнездом для этих тварей. Возвращаясь обратно, я заметил, как из потрескавшегося фундамента нашего дома торчали эти проклятые головки, недовольно поглядывая на меня, в ожидании скорее выбраться на солнце. Стало понятно каким образом вчера один из них проник в веранду.

Петраускас не находит себе места, сидит на кровати, поджав ноги и напрочь отказывается выходить на улицу».

7.07.2002 г.:

«Решаюсь провести зачистку своего владения. Я сделал вывод: ужи — глупые создания и реагирую лишь на вибрацию, и приближение тепловой опасности, так как видят только открытые участки человеческого тела. Я пошёл на некоторые ухищрения, экипировав себя в чёрную одежду и нацепив на лицо найденную в доме шляпу пчеловода. Орудием убиения мне послужила палка с двойным концом, чтобы прижимать ползучих к земле и берёзовый колышек для окончательного истребления нежити.

Первый десяток мне дался легко. Я поджидал, пока уж выползет целиком и наносил меткие, смертельные удары.

Убил около пятнадцати у сарая и ещё пятерых настиг на крыльце. Некоторым из них удалось скрыться. Одного я прижал палкой, когда тот высунул свою головку из щели фундамента дома, попытался вытянуть, но уж, по-видимому, обвился внутри за камень и я разорвал его, вытащив лишь одну треть его тельца.

Избавлялся от размозжённых останков методом сжигания за нашим туалетом.

Петраускас не хочет со мной разговаривать. Ворчит и читает свою беллетристику. Мне даже пришлось сходить к речке и умыться. Видите ли, он не желает ложиться рядом с человеком, от которого за метр смердит ужатиной.

Такой он у меня впечатлительный».

8.07.2002 г.:

«А знаете, мне даже нравится истреблять их. Получаю удовольствие от того, что на одну ползучую тварь становится меньше. Я не щажу ни больших, ни малых пресмыкающихся. Сегодня достиг рекордной отметки — ровно пятьдесят штук.

К вечеру с Петраускасом выбрались на озеро, что находится в двух километрах от хутора. Сели в машину, поплавали в болотной воде цвета пепси-колы и мой дорогой друг немного успокоился. Чуть позже в лесу на мягком и тёплом мху, мы впервые за эти четыре дня занялись быстрым и непринуждённым сексом.

Вечером я сделал нам домашнюю пиццу; выпили бутылку добротного Шардоне и, выкурив по косячку гашиша, улеглись спать.

Стал подумывать о проведении ритуалов».

* * *

Я адкінуў дзённік на падлогу. Мне стала агідна ад таго, што я пачаў чытаць гэтыя запісы, не могучы змірыцца з тым, што на маім хутары калісьці пражывалі педэрасты, нібы абражаючы тутэйшыя мясціны сваёй прысутнасцю. Тады я яшчэ нічога не ведаў пра гамафобію, аднак дакладна разумеў, што аднаполыя сувязі былі самай ніжэйшай чалавечай распустай і наогул поўным вар’яцтвам.

Я вырашыў спаліць дзённік у пячы і калі грэў на летняй кухні бульбу, занёс і паклаў яго да астатніх газет для падпалкі. Не ведаю, чаму я адразу не ўкінуў яго ў вогнішча? Мажліва, не хацеў падаграваць сваю вячэру распуснымі нататкамі. Мажліва, з-за таго, што, не крывячы душой, мяне ўсё ж заінтрыгавалі два словы, напісаныя ў тым сшытку: гашыш і рытуал. Калі гашышу я мог даць пэўнае азначэнне, як якойсьці курыльная сумесі, якая выклікала галюцынацыі, з рытуалам жа было цяжэй. Што гэта быў за рытуал? Навошта яму было праводзіць яго на маім хутары? З якой мэтай?

Так дзённік на цэлы тыдзень і застаўся ляжаць на двары без увагі.

Я зноў узяўся за свае гульні, бессэнсоўна праводзячы летнія дзянькі.

Аднойчы вечарам я адчуў нязведаны дагэтуль імпульс, які зыходзіў з вуліцы. У маёй памяці рэзка ўсплыў агульны сшытак, як быццам менавіта ў той момант мне неабходна было аднавіць яго чытанне. Я доўга супрацівіўся гэтаму дзіўнаму жаданню. Урэшце, спакуса пераўзышла ўсе мае намаганні. Я вырашыў прачытаць яшчэ трохі і калі ў апісанні зноў пачнецца чарговая непрыстойнасць — не задумваючыся, абавязкова спаліць яго.

Ноччу выйшаў на двор і прынёс дзённік у хату. Ён паспеў папсавацца аб вільгаці і на некаторых старонках немагчыма было прачытаць і слова. Я прагартаў наперад.

* * *

15.07.2002 г.:

«Вечером провели ритуал воли. Я приготовил небольшую трапезу, и открыл бутылку вина. Облачился в свой домашний халат с капюшоном. Петрувскас остался нагой. Мы стали напротив друг друга и обменялись девятью ударами по корпусу. Я старался бить в грудь Петраускаса не сильно, он же бил не жалея, так что грудь моя покраснела и, вероятно, завтра на ней появятся синяки. Я не обращал на это внимания. Ритуал для меня был превыше. Потом я произнёс: «Твори свою волю: таков да будет весь Закон». Петраускас спросил: «Какова твоя Воля?» Я ответил: «Моя Воля — есть и пить». Петраускас спросил: «С какой целью?» Я ответил: «Чтобы укрепить мое тело». Петравскас повторил: «С какой целью?» Я ответил: «Чтобы выполнить Великую Работу». В итоге Петраускас сказал: «Любовь есть закон, любовь в согласии с волей». Мы обменялись по одному удару в корпус и преступили к ужину».

16.07.2002 г.:

«Я чувствую приближение чего-то грандиозного. Однако Петраускас не верит мне и давно хочет уехать обратно в Вильнюс. Я вижу, как он делает мне одолжение, вижу его легкомыслие и обречённость. Но ведь он не уедет! Он не посмеет бросить меня одного!

Ровно в двенадцать ночи я снова облачился в халат. Наполнил ритуальную чашу вином, купленную мной на распродаже в Каунасе. Стал по центру комнаты, поднял над собой чашу и прошёл с ней к окну комнаты, провозглашая пеан A ka dua, сделал круг и вернулся обратно на место, встал на колено и проговорил: Исида, Апофис, Осирис. Опустил чашу на пол. Взял чёрный мелок и стал чертить вокруг неё гексограмму. Потом разместил знаки пяти египетских божеств в каждом из пяти углов гексограммы и провозгласил:

Я славлю мощь дыхания Твоего,

Великий и ужасный Бог,

Заставивший богов и смерть

Перед Собою трепетать,

Тебя я стану восславлять!

По телу пробежал озноб и я, преисполненный магическим величием, удалился спать один в соседнюю комнату.

Петраускас перестал со мной разговаривать».

48
{"b":"553491","o":1}