Литмир - Электронная Библиотека
A
A

«Мо прапанаваць шампанскага? – мiльганула ў думках. – За сустрэчу…»

Вiктар Пятровiч ужо набраў поўныя грудзi паветра, каб сказаць гэта, але Ванда Мiкалаеўна перапынiла. Яна нечакана расплюшчыла вочы, цяжка, пакутлiва паглядзела на Аляксандрава, прашаптала:

– Памятаеш, як добра ўсё пачыналася?

Вiктар Пятровiч не адказаў, цяжка праглынуў даўкi камяк, згодна кiўнуў.

– Я кахала цябе, – зноў заплюшчыла вочы Ванда Мiкалаеўна.

– Я таксама, – выдыхнуў Вiктар Пятровiч.

– Роўна месяц… І што ты знайшоў у той кiтаянцы?

– Адкуль ты яе ведаеш? – насцярожыўся Аляксандраў. Ён даўно ўзгадаў Мэй Лi – сваё першае заданне, трывожна зашчымiла сэрца. – Я не памятаю, каб вы сустракалiся.

– А я была тут, – Ванда Мiкалаеўна выпiла газiроўкi, абвяла позiркам пакой. – Бачу, нiчога не змянiлася, толькi партрэты кудысь падзелiся…

– Мама, табе нельга хвалявацца, – Трухан паспрабаваў змянiць тэму гаворкi, але мацi адмахнулася:

– Мне ўжо добра.

I сапраўды, лекi пачалi дзейнiчаць, мiльгаценне ў вачах знiкла, твар трошкi паружавеў, але зрабiўся нейкi скамянелы.

– Была я ў гэтай кватэры, была! – цвёрда заявiла Ванда Мiкалаеўна. – Ты не прыехаў, i прыйшлося мне, дурнiцы, клэпаць зноў у Маскву. Шукала бедненькага, гаротнага студэнцiка ў iнтэрнаце, а знайшла ў гэтай шыкоўнай, па тым часе, кватэры. Ды не аднаго, а з жонкай-кiтаянкай…

Нечакана Аляксандраву стала цяжка стаяць, нядобрае прадчуванне, быццам абцугамi, сцiснула скронi.

– Хто цябе сюды прыводзiў? – выцiснуў Вiктар Пятровiч i сеў у крэсла. Ён ужо ведаў, што скажа Ванда Мiкалаеўна.

– Тыя, для каго ты быў «дзяржаўным» чалавекам, – iранiчна ўсмiхнулася Ванда Мiкалаеўна i строга паглядзела на сына. – Вiктар, пакiнь нас адных.

Размова бацькоў нечакана зацiкавiла сына, ён умольна зiрнуў на мацi, але яна настойлiва i цвёрда паўтарыла:

– Пачакай на вулiцы.

Калi за сынам зачынiлiся дзверы, Ванда Мiкалаеўна больш не стрымлiвалася, выплеснула ўсё, што было на душы, усё, чым балела сэрца.

– Мяне прывяло сюды тваё начальства, а калi дакладней, спярша тваё, а потым i маё…

– Што? – ускрыкнуў Аляксандраў. – Ты працавала ў КДБ?

– Палкоўнiк Iваноў расказаў, хто ты, – прапускаючы мiма вушэй пытанне Вiктара Пятровiча, працягвала Ванда Мiкалаеўна. – Мне паказалi шлюбныя здымкi з кiтаянкай i «параiлi» не ўмешвацца ў тваё жыццё. Добра, што хапiла розуму не сказаць пра сына, iнакш…

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

18
{"b":"774075","o":1}