Литмир - Электронная Библиотека

— Тата, а ці ёсць у нас жывёлы, якім ніхто не страшны? На якіх ніхто не нападае? — падаў Ігнаська голас.

— Ну, як мы ўжо высветлілі, чалавек нападае на ўсіх. Вунь, Акульчыкі — як толькі з'явіцца дзе след дзіка, ці казулі, ці лася нават, то за стрэльбы і ў лес. I няма ад іх ратунку звярам ні зімой, ні летам. Бо старэйшы сын у іх участковы... А! Дык гэта я не пра тое! Прабач.

Хто ж у нас на самым верее?... Цяжкое пытанне ты мне задаў... Зда­ецца, і няма такіх. Зноў зубр і мядзведзь? Воўк яшчэ. На іх ніхто не палюе... Хібатолькі — пакуль малыя. Дзіцяня кожны пакрыўдзіць можа. Дзік дарослы ад любога драпежніка адб'ецца, лось таксама. 3 птушак, мо­жа, пугач?... Ды і яго, калі днём дзе заўважаць, вароны збіраюцца і ўсёю грамадой атакуюць. Але нічога зрабіць не могуць, толькі прагнаць куды. Беркут? Арлан? Але і іх так мала, што я ніколі не бачыў. Чытаў толькі, што ёсць недзе ў Беларусі.

Так што, Ігнаська, кожная жывёліна мае свайго ворага. Нават малога зубраня, калі дарослыя правароняць, воўк можа зарэзаць. I мядзведзяня.

— Тата, а хто дужэйшы — мядзведзь, ці леў?

— О-ох, Ігнаська! Ну і пытанні!... У якім сэнсе? Ну, што ты маеш на ўвазе? Напрыклад, на твой погляд, хто дужэйшы — карова, ці воўк?

— Воўк. — Ігнаська зрабіў здзіўленыя вочы. Маўляў, што тут незразумелага. — Воўк можа карову зарэзаць і зесці... Значыць ён і дужэйшы!

— Ага, вось ты пра што! Пытанні, Ігнаська, трэба задавацьтак, каб было зразумела, пра што пытаешся. Бо я падумаў, што ты пра сілу. Вось калі карову ў калёсы запрэгчы, і ваўка, то атрымаецца, што карова дужэйшая. Яна, братачка, некалькі тонаў грузу пацягне. А воўк — не.

— Ха-ха-ха! — уявіў Ігнаська запрэжаных у калёсы карову і ваўка.

— Вось табе і «ха-ха»! Карова дужэйшая. Але калі справа да бойкі, то воўк безумоўна пераможа. Воўк — ваяр, драпежнік. Адмыслова створаны для таго, каб забіваць. А карова — жывёлка мірная. Забіць, натуральна, можа — рагамі запароць, або капытамі затаптаць, але гэта не яе «прафесія».

— Дык хто каго заб'е ў бойцы — мядзведзь ці леў? — Ігнаську няпроста адхіліць ад «генеральнай» думкі.

— Ніхто, Ігнаська. Дзе на тваю думку яны могуць сустрэцца для бойкі? Ільвы жывуць у Афрыцы. Мядзведзі — у Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. — Здаецца, гутарка тату пачала надакучваць.

— А калі іх звесці? Выпусціць у адну клетку?

— Ну ты і «харошы» хлопчык! «Добры»!... Гэта ведаеш як называецца? Гэта называецца «жорсткае абыходжанне з жывёламі». Гэта па Божых за­конах — грэх, а па чалавечых — злачынства.

— Ну, тата! Я ж не па-сапраўднаму пытаюся! Я ж гэта... тэратычна!

— Ах тэарэтычна! Не «тэратычна», а «тэарэтычна»!

— Ну, тэрэ...тэарэтычна!

— Нават тэарэтычна я не ведаю. Але ведаю, што кошкі — а львы, хоць і вялізныя, але кошкі — вельмі спрытныя драпежнікі. Думаю, спрытнейшыя за мядзведзя. Чытаў нават у паляўнічым часопісе, што ў Сібіры, гэта ў Расіі, за Уральскімі гарамі, сібірская тыгрыца даволі лёгка выцягнула за лапу з бярлогі мядзведзя і імгненна забіла, пракусіўшы чэрап. Так што думаю — леў перамог бы. Але гэта «тэратычна».

11.

...Высока-высока плавае Ігнаська ў небе. Нашмат вышэй, чым тады — буслом. Ён сёння беркут. Унізе ўся зямля ў рознакаляровых лапіках. Шмат светлых прамакутнікаў — гэта палеткі. Цёмна-зялёныя — гэта лясы. Выкручастая нітка — гэта рака. Вёскі, іх шмат, ледзве бачныя, дамкі, як зярняткі макавыя. Толькі дзіўны зараз зрок у Ігнаські-арла-беркута. Пасярэдзіне зрокавага поля плямка, дзе ўсё быццам праз моцны бінокпь відаць. Кружыць Ігнась над зямлёю, ловіць «вертыкальны вецер» ад нагрэтых палёў, разглядае нябачанае дагэтуль відовішча, быццам карту рознакаляровую. А калі ўсю ўвагу ў гэтай плямцы-»бінокпі» сканцэнтруе, нават травінкі асобныя на лузе бачыць. Вось нешта ў траве варухнулася... Ну, што там? Ага! Заяц-шарак ля скошанага поля залёг. Колерам ён такі, што зліваецца з расліннасцю — хоць і шараком клічуць, там і чорны колер, і буры, і брудна-белы. Ну, і шэры таксама. Але варухнуў вухам, тут і заўважыў яго Ігнаська-беркут. У гэтай плямцы зрокавай, дзе ўсё павялічаным відаць, нават асобныя шарсцінкі зайцавага футра бачныя. «Цікава, што шарак рабіць будзе, калі на яго беркут спікіруе?» — Склаў крыху крылы і пайшоў зніжацца. Нічога. Ляжыць шарак у траве, як ляжаў. Не рэагуе. Не меў намеру Ігнаська зайца лавіць, таму перад самай зямлёй, ля зайца ўжо, раскінуў крылы і з шумам узмыў уверх, метраў на дваццаць. Тут толькі дайшло да вушастага! Сарваўся з лёжкі быццам з рагаткі выпушчаны, двума скачкамі з травы на край поля, там баразна па краі ідзе, і гэтай баразной — лататы да лесу. А зверху на яго зноў Ігнаська. Лёгка дагнаў, хоць заяц сам, што птушка, над зямлёй сцяліўся. Зноў жа — не меў намеру лавіць, дурэў проста. Цікава было і прыемна — гэта ж зайца дагнаць, ого! Тут заяц раптам тармазнуў рэзка, на спіну перавярнуўся і ўсімі чатырма лапамі — як замалоціць! Ледзве паспеў Ігнаська з пікіравання на ўзлёт перайсці. Інакш атрымаў бы кіпцюрастымі лапамі па жываце. Бач ты, заяц, аказваецца таксама ўмее за сябе пастаяць!

Пакуль думаў Ігнаська, пакуль здзіўляўся заечай абароне, той да лесу паспеў дабегчы. Схаваўся недзе пад хвойкай.

Усё. Дзень хутка заканчваецца, трэба да каменя ляцець. Прайшоў нізка, краем лесу, каля хутара збочыў і на старую вярбу сеў,што недалёка ад ган­ку расце. Пад ёю тата стол уладкаваў на ўкапаных у зямлю слупках. I лавы. Часам яны за гэтым сталом абедаюць.

Толькі падлятаў да віхлы, яго певень заўважыў. Галаву ўгнуў, бяжыць што сілы пад хляўчук, там шчыліна паміж зямлёй і першым бервяном. Нядаўна паставілі, падмурку яшчэ не зрабілі. Бяжыць і гвалтуе: «Паветра! Паветра! Усім хавацца! Паветра!!»

Што пачалося! Куры ўсе, сорак дзве іх у Сокалаў, такі лямант паднялі, горш, чым тады галкі, калі сапсан па Ігнасіку прамазаў. I — хто куды! Адны пад ганак, іншыя за пеўнем пад хляўчук, адна ў куст ля плоту шчэміцца. Як павар'яцелі! I тут мама на ганак выбягае. I з татавай стрэльбай! Выбегла, пакруціла галавой, Ігнасіка на віхле заўважыла. О-лё-лё! Уматаваць трэба. Мама ж не ведае, што гэта Ігнасік. I што беркут — рэдкая птушка, чырвонакніжная. Адштурхнуўся ад сука — замахаў крыламі, і тут — стрэл! Адзін. Добра, што таты дома няма. Ён то бывае мажа на паляванні, але рэдка.

...У мамы правая шчака прыпухлая, і на плячы сіняк вялізны. Страляла ў паветра, не мецячыся, і да стрэльбы няправільна прыклалася. Таму аддачай і насадзіла сабе фінгалаў. А тата, малайчына, мамін аповед выслухаў, і адразу сказаў, што гэта беркут быў, што не варта было страляць.»Дзеля такога выпадку, — кажа, — можна і курыцу ахвяраваць». I пазайздросціў маме. Ён беркутаў толькі на фатаграфіях бачыў.Елкі зялёныя, кім не станет, паўсюльтакія стрэсы! Малатаго, што род­ная маці страляла, хоць і не цэліла ў яго, дык яшчэ забыўся, і каля калоніі гракоў і галак праляцеў. 3 аднаго агню ў іншае полымя! Як узмылі чорнай хмарай, як пачалі кідацца!

12.

Нецярпенне і радасць на сэрцы Ігнаські. Заўтра ён з матуляй едзе ў Мінск купляць да школы новы касцюмчык. I боты. У краме, што займае палову бельманаўскай хаты ў Мендыжэчах, можна набыць толькі ватоўку і гумовыя боты. А за сапраўднай вопраткай — трэба на кірмаш у Ракаў або ў горад, у Мінск.

Ігнась ужо быў некалькі разоў у Мінску. Калі дакладна — то тры разы. Два — у цёткі Валі, і адзін — на экскурсіі ў ваенным музеі. Там столькі рознай зброі! I аўтаматаў, і вінтовак, і пісталетаў, і рэвальвераў... Адзін маленькі пісталет Ігнаська нават хуценька змаляваў на паперку. Потым па гэтаму малюнку выразаў сабе з дошкі. Доўга майстраваў, дзён пяць. Пісталет атрымаўся як сапраўдны. Усе хлопцы зайздросцілі. Апрача Віцькі Гірэйкі, у яго сапраўдны «Парабелум», толькі зусім іржавы.

У Мінску — здорава! Першае, што ўражвае Ігнаську — пах. Такога паху болыи няма нідзе. Пахне неяк гаркавата, урачыста і радасна. Потым — гукі. Гудзяць аўтамабілі, грымяць тралейбусы. Ці трамваі? Тралейбусы — гэта як тоўсты жук з вусамі, а трамвай — па рэйках. Так, грымяць трамваі. Людзі, шмат, вялізнымі натоўпамі бягуць некуды. I ніхто ні з кім не вітаецца.

7
{"b":"551300","o":1}