Литмир - Электронная Библиотека

— ...Бабы навінскія галосяць як па нябожчыку! Ходзяць уздоўж дарогі і аркушы ад святых кніжак збіраюць...

— Бу-бу-бу, — татаў голас неразборлівы.

— ...Кажуць — ніводнага абраза не пакралі, паламалі толькі ўсё. I кніжкі парваныя ўздоўж дарогі ажно да Міхалова параскіданыя. Участковага з Яршэвічаў выклікалі. I яшчэ з Валожына міліцыю чакаюць... Як думаеш — знойдуць?

Ох і цяжка трымаць язык за зубамі!

18.

3 месяц правучыліся, а потым заняткі спынілі і сталі кожны дзень вазіць выбіраць бульбу. I буракі. А старэйшыя класы — хмель.

Заняткі ў сярэдняй школе — гэта не тое, што ў пачатковай. Кожны прадмет асобны настаўнік выкладае. Ну, і самыя смелыя сталі з некаторыхурокаў збягаць. Гэта называецца «хадзіць у філоны». Напрыклад, не зрабіў ты хатняга задания па арыфметыцы і за гэта табе двойка пагражае. А ты замест уроку арыфметыкі ідзеш у хвойнік, што за школай. Хто там будзе правяраць, ці быў ты на папярэднім уроку? Аднакласнікі скажуць, што ты ўвогуле сёння не прыйшоў. Мо захварэў, а мо радоўку адбываеш...

3 урокаў збягаць Ігнаська не рызыкаваў. Ды і не было патрэбы. А калі на бульбу сталі ездзіць, на другі ж дзень у філоны пайшоў. Набраў поўныя кішэні бульбы і хмызамі — у лагчыну. Проста дзень быў такі сонечны, прыгожы, павучынне ў паветры лётала. Лясы наўкола пазалаціліся. А тут корпайся ўвесь дзень у зямлі! I яшчэ вельмі хацелася да каменя чароўнага...

...Лагчынай дабраўся да лесу, потым лесам да ракі і далей лукамі ўніз, куды Іслач цячэ. 3 гадзіну ішоў, стаміўся. Сабраў ламачча, вогнішча за­пал!^ бульбы напёк, паеў. I далей. Хутар родны Казіной абыйшоў, тата з мамай на працы, але хто яго ведае... Кажуць — беражонага Бог беражэ. А яшчэ — Бог не цяля, бачыць круцяля.

I не думаў, што так усё станецца... Як дабраўся Казіной, хмызамі, хвойнікам на схіле францішкоўскай гары да каменя, тут і ўбачыў: камень з месца ссунуты, зямля ўся ўзадраная гусеніцамі трактарнымі. Відаць поле ворнае пашыралі і валун ім перашкаджаў. Метраў на пяцьдзясят адсунулі. А галоўнае — перакулілі яго. Сляды святога Францішка ўнізе апынуліся. I тут як маланка ў галаву: «Сам вінаваты! Забыўся, пра што курапаткі казалі?»

У іхнім пятым «вэ» адны толькі дзеці з вёсак, што вакол Ракава. Ніхто нікога не ведаў спачатку. Ну і пачалі хлопчыкі адзін перад другім «выабражаць». I Ігнаська ў гэтае спаборніцтва — хто болыи значны — убіўся. Асабліва хацелася, каб на яго ўвагу Тамара Патаповіч звярнула. Бялявая, тоненькая, гнуткая, як лаза. I калі на белліце Марыя Іванаўна задание дала распавесці, хто як лета правёў, тут і распушыў хвост Ігнаська. Нехта кажа: «Я з бацькам сена нарыхтоўваў» — во дзіва! Або: «Кароў пасвіў», — яшчэ лелей! «У піянерлагеры быў», — ну, нічога сабе так... А Ігнаська як пачаў аповед, усе раты паразіналі — распавёў, як лётаў, як Толіка выратаваў, як ваўком цётку ягоную налякаў, як ад сокала ўхіліўся... Далей бы распавядаў, але дзеці хіхікаць пачалі, а Марыванна кажа: «Ты, Ігнат, сапраўдны Усяслаў-Чарадзей! Быў даўней у Беларусі князь, у Полацку. Ён — так у летапісе сказана — мог у розных звяроў ператварацца. «Тут дзеці зашумелі, загаманілі, а Сяргей Пашкевіч ляпнуў: «Ігнась-Чарадзей!» I ўсё, прыліпла. «Чарадзей», «Чарадзей» — толькі так і клікаць лачалі. Але пакрыху скарацілася мянушка. Зараз ужо проста «Чар».

— Што рабіць? — круціцца ў галаве Ігнаські. — Можа ўпрасіць трактарыста? Не, там два трактары патрэбны... Хто будзе слухаць хлапчука? Пасмяюцца толькі.

«Эх, ты! — гучыць быццам чужы голас у Ігнаськавай галаве. — Ніякі ты больш не Чарадзей, нават не Чар. Балбатун ты!»

19.

— Чар, ты пра што будзеш пісаць? — шэпча сусед па ларце, Валерка Кашалеўскі. — Я пра тое, як буду пракурорам. Пракурора ўсе баяцца, ён садзіць у турму.

— Пра машыну такую... Доўга казаць... Адчапіся. — Ігнаська мачае ў чарніліцу пяро, асцярожна страсае лішняе чарніла, нахіляе галаву і піша:

«Тэма сачынення: Мая мара.

Як я вырасту і вывучуся, я хачу вынайсці такі апарат, каб можна было, падключыўшыся да любой жывой істоты, адчуць тое, што адчувае яна. Такі апарат можна выкарыстоўваць паўсюль. Напрыклад, доктар можа падключыцца да хворага і адчуць, што ў яго баліць, бо сам чалавек не заўсёды ўмее правільна распавесці пра сваю хваробу. Або ветэрынар гэтак жа мо­жа зразумець, на што хварэе жывёла.

Гэты апарат могуць выкарыстоўваць нават вайскоўцы. Ляціць бусел над умацаваннямі немцаў ці лелей пугач, бо пугач лётае ўначы і яму хапае святла зорак, каб усё бачыць, а нашы навялі на пугача апарат і бачаць усё, што і ён. Атрымоўваецца разведка.

А яшчэ, калі чалавек шчаслівы, да яго могуць падключыцца іншыя...

...Я назаву гэты апарат «Усяслаў»...

12
{"b":"551300","o":1}