Литмир - Электронная Библиотека

Вынырнуў Ігнаська ля супрацьлеглага берагу. Зноў у куст. Каб яго ніхто заўважыць не здолеў. Высунуў з вады вусатую мордачку і скрозь галінкі цікуе. Гоман стаіць, хоць вушы затыкай! Відаць усе дзеці навінскія прыйшлі. Дзяўчынак шмат. Раней яны не хадзілі, апошнім часам далучыліся. Скачуць здзірвановагаўзвышэнняўваду не горш захлопцаў! Не, усёжгорш. Хлопцы галавой уніз, а той-сёй з усялякімі выкрутасамі, «бомбачкай», нават сальта спрабуюць круціць, а дзяўчаткі толькі «салдацікам», нагамі ў ваду. I яшчэ насы пальцамі заціскаюць. Недатыкі! Ваду ў носе цярпець, бачыце, не могуць! А сярод іх Толік круціцца. То штурхне якую, з «тумбы» спіхне, то паднырне, ды за лыткі схопіць. Вада ў рацэ празрыстая, што крышталь, Ігнаську добра відаць. Пішчаць дзяўчаткі, сварацца, а Толіку хоць кол на галаве чашы! Зазлаваў Ігнась — і за дзяўчатак, і за старую крыўду, і што дагэтуль не можа Навіны наведваць. «Далібог, — думае, — паднырну і ўкушу». А Толік гэтым часам «ластаўкай» з тумбы нырнуў, і сажнямі па купальні то па плыні, то супраць. Потым на спіну перавярнуўся, на спіне паплыў. Стаміўся, відаць, вырашыў адпачыць. I як яно атрымалася — можа выгнуўся ў паясніцы замоцна, можа яшчэ што — але накрыла хваляй Толікаў твар і хлебануў ён вады. Перавярнуўся на жывот, вочы вырачаныя, спалоханыя, закашляўся, і яшчэ хлебануў. Узмахнуў адной рукой і знік з паверхні. Дзяўчаты ў адзін голас завішчэлі, але ніхто на дапамогу не кінуўся. Вядома — страшна.

У той момант забыўся Ігнаська, што ён — выдра. Забыўся, што ўкусіць толькі што Толіка збіраўся, каб адпомсціць за нанесеныя крыўды. Нырнуў і што было сілы да Толіка. А той павольна да дна апускаецца. Вочы расплюшчаныя, і кашляе. Ну, грудная клетка тузаецца, і з кожным такім сутаргавым рухам з рота бурбалкі вырываюцца. Імгненна падляцеў да яго Ігнаська, хацеў рукамі за валасы схапіць, ды ўзгадаў, што рук зараз няма. Тады ўчапіўся зубамі за трусы і з усяе сілы пацягнуў уніз па плыні, на плыткае месца. Плынь хоць і не вельмі хуткая, ды крыху дапамагала. Вось і водмель пясчаная. Далей, далей. Так, каб хлопцы ўбачылі. Цягнуў, упіраючыся лапамі ў дно ажно пакуль трусы не садраў. Тут ногі хлапечыя замільгалі ў вадзе, некалькі хлапчукоў падхапілі Толіка пад рукі, на бераг павалаклі. Ігнаську, здаецца, не заўважылі. Ён зноў пад той куст на супрацьлеглым беразе. Вывалаклі Толіка на бераг — дзяўчаткі зноў у піск. Што за племя, гэтыя дзяўчаты — ну ўбачылі чалавека без трусоў, дык чаго вішчэць?! А хлопцы — малайцы, качаць Толіка пачалі. Проста перакочваць па беразе. Кашлянуў Толік фантанам вады і пачаў дыхаць.

Як дзеці пайшлі і павялі пад рукі Толіка, Ігнаська счакаў крыху, потым выплыў на сярэдзіну купальні. Нырнуў, прайшоўся па дне. Кругом белы пясок, дзе-нідзе плямы рачнога смецця. Правы бераг абрывісты, амаль вертыкальны. У беразе ля самага дна дзірка. Гэта ўваход у бабрыную нару, яе Ігнаська даўно ведае. Але раней добра разгледзець не хапала паветра. Тут корч ад старога дрэва, карані. I між каранёў чорная адтуліна. Ігнаська прыпаў да дна і разглядаў. Сярод карэнняў некалькі акунёў. Паласаценькія і флегматычныя. Стануць за пал кай і думаюць, што іх не відно...

Муць пайшла з нары... Што там? Плынню воблака муці знесла — тырчыць адтуль бабёр. Задніца ў адтуліне, а галава, пярэднія лапы, грудзі вытыркаюцца, вісяць над дном. Футра невядома якога колеру — усё ў дроб­ных паветраных бурбалачках, таму здаецца бабёр ртуццю абліты. Верхняя губа неяк падціснута, і з-за яе вялізныя два зубы відаць. Шырокія і плоскія, як стамескі. Яны і ёсць стамескі — імі бабёр драўніну грызе. «Твар» у бабра ад гэтай падціснутай губы і зубоў здаецца вельмі непрыязным. 3 такім тварам цётка Марыля з Радашковічаў казала Ігнаську, што пасля прыбіральні трэба ісці ў ванны пакой рукі мыць. А навошта? Ён на рукі не...

Паглядзелі адзін на аднаго Ігнаська-выдра і бабёр. Потым бабёр вылез, праплыў па крузе над Ігнаськам, і лёг перад ім на дно. Носам да носу. I ўсё з тым жа... тварам. Яку цёткі Марылі. Потым развярнуўся і паплыў прэч. А заднія лапы ў яго таксама з перапонкамі. Калі штурхае ваду — перапонкі расчыняюцца, і атрымоўваецца вялікая лопасць для веславання. А калі нагу падбірае, то яны сціснутыя і ў вадзе не супраціўляюцца.

Счарнелы ад стомы вярнуўся пад вечар на хутар. А там мама. Бровы насупленыя, вочы строгія:

— Ты дзе валэндаўся паўдня?

— Так... Па лесе хадзіў. — Не зусім схлусіў, быў жа у лесе. А што казаць? Што пад кучай ламачча ад сабакі хаваўся?

— На рэчцы быў?

— Ну, скупнуўся крыху. Горачаж... — Ілгаць нельга, тым болыи маме.

— Адзін?

(Ну што гэта за допыт? Адзін — не адзін. Ну — так, шмат разоў казана, каб без дарослых на раку не хадзіў. Калі чакаць, каб з дарослымі на раку купацца пайсці, можна за лета ні разу туды не трапіць...)

— Ну — адзін...

— Колькі разоў табе гаворана, каб без дарослых не хадзіў?! Вунь сёння Толік гэты, з Мінску, ледзве не патануў. Хлопцы выратавалі. Васіль Трусаў, Жэнік Казюнін і Ясь Бацэвіч. А ты не тое, каб з дарослымі — адзін купаешся. Скажу тату, каб вылупцаваў!

(Не скажа... Во — пайшла інфармацыя... Вася Гірэйка, іх усю сям'ю ў вёсцы Трусамі чамусьці клічуць — герой! А сам плаваць не ўмее. Жэнік Трацяк, у яго бацькі няма, а маці мянушку «Казюня» прыляпілі, той плавае, але ж на глыбокае не кінуўся — таксама герой. I Ясік... Эх, што тутскажаш?!...)

10.

— Тата, а якія ў нас самыя небяспечныя звяры? — спытаўся Ігнаська за вячэрай.

— Не размаўляй за сталом. Пасля пагутарым. Пашанцавала табе ў наш час нарадзіцца. Вось каб я малы так за сталом сябе паводзіў, то адразу б лыжкай па ілбе атрымаў. Тата мой, нябожчык, а твой дзед — ото строгі быў!

(Ну вось! Па ілбе лыжкай. А сам цэлую гісторыю пра дзеда распавёў. I тое, што за сталом не зашкодзіла.)

— Тата, а табе зараз за гутарку, хто павінен лыжкай у лоб — мама, ці я? — хітра прыплюшчыў вочы Ігнаська, а мама разрагаталася: «Ну што? Атрымаў?»

— Ну, спеліся! Пагавырыце ў мяне! — Напусціў на сябе сур'ёзу тата, хаваючы ў вачах смяшынкі.

— Значыць цікава табе, якія жывёлы самыя небяспечныя? — Удакладніў тата пасля вячэры. — Для каго небяспечныя? Для мышэй вунь наша Кіса-Іна вельмі небяспечная... Ага, для людзей! А навошта гэта табе? Прос­та, цікава? Ну, Ігнаська, калі сур'ёзна, у нас, у Беларусі практычна няма такіх жывёлаў, каб чалавеку іх баяцца. Можа толькі зубр... ды мядзведзь... Але колькі тых мядзведзяў ды зуброў! Вось я, лічы трыццаць пяць гадоў тут жыву, ніколі ні мядзведзяў, ні зуброў не бачыў. I ваўка — толькі адзін раз, а я ж паляўнічы! Ваўкі — яны такія нашуганыя, што як чалавека пачуе, гатовы са скуры выскачыць, каб толькі не сустрэцца. Чытаў я, што калі ваўкоў становіцца шмат, могуць на людзей нападаць, але толькі на дзяцей, а калі дарослыя — то на нізкарослых. Воўк жывёліна надзвычай разумная, ацэньвае з кім можа справіцца, а з кім — не.Яшчэ лось можа напасці, бык, самец значыць, восенню, калі ў іх вяселлі. У ласёў зрок кепскі, і ў час гону можа пераблытаць чалавека з супернікам. Яны ў гэты час адзін з адным з-за ласіх б'юцца... Што фыркаеш? Смешна, што з-за ласіх? Пачакай, можа сам калі з-за дзяўчынкі якой біцца будзеш! Не будзеш? Ну і правільна! Хай яны з-за цябе б'юцца...

Яшчэ, Ігнаська, на чалавека дзік можа кінуцца і параніць, або нават забіць. Але гэта толькі, калі яго прыперці, каб не было куды ўцякаць. Або паранены. Яшчэ дзікая свіння, калі яенага парася злавіць. Парася пішчыць — матка абараняе. Дык і котка наша кацянят абараняе... I мыш, калі ў кут загнаць, за палец будзе кусаць. Да крыві. Не чапай нікога, і цябе не зачэпяць. А да зубра, мядзведзя, калі ў Налібокі здарыцца трапіць, папросту не падыходзь блізка. У кожнай істоты ёсць мяжа, якую яна лічыць мяжой бяспекі. Слабыя жывёлы, калі гэтую мяжу парушаеш, уцякаюць, а такія як зубры і мядзведзі — абараняюць.

А ўвогуле самае небяспечнае стварэнне на зямлі — гэта мы з табой... Ну, не канкрэтна я і ты, а — чалавек. Во дзе самы вялікі драпежнік! I ўсё жывое яго баіцца. Ну, за выключэннем, можа якіх гадаў у Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы. Кракадзілы, удавы, пітоны — яны, як я думаю, не такія мазгі маюць, каб баяцца. Таму і на чалавека могуць паляваць. А ў нас на­ват гадзюка ад чалавека ўцякае. Не наступі — і не ўджаліць.

6
{"b":"551300","o":1}