Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Сапраўды, — сказаў Шрэла, — я трохi сядзеў унiзе, чакаючы цябе; там якраз збiралiся першыя ўдзельнiкi, i я пачуў нешта наконт «апазiцыi»; першыя прыйшлi бяскрыўдныя прадстаўнiкi, можна сказаць, пяхота дэмакратычнай масы, малыя, пра якiх кажуць: "яны не такiя ўжо дрэнныя"; размова ў iх iшла пра маркi машын i лецiшчы; яны казалi адзiн аднаму, што французская Рыўера пачынае рабiцца моднаю, якраз з тае прычыны, што там тлумна, а цяпер, насуперак усялякiм прагнозам, сярод iнтэлектуалаў пачынаюць быць папулярнымi паездкi, арганiзаваныя праз бюро падарожжаў. Як гэта звычайна называюць тут: двухбаковы снабiзм альбо дыялектыка? Ты павiнен растлумачыць мне гэтыя рэчы; ангельскi сноб сказаў бы: "За дзесяць цыгарак прадам Вам сваю бабулю", а тыя, што тут, прадалi б сваiх бабуляў i за пяць цыгарак, бо яны ставяцца таксама сур'ёзна да свайго снабiзму; потым яны гаварылi пра школы: адны былi за гуманiтарны ўхiл, другiя былi супраць; ну, добра. Я прыслухоўваўся да iх, бо вельмi хацеў чаго-небудзь даведацца пра iх сапраўдныя турботы; зноў i зноў паўтаралi яны шэптам iмя зоркi, якую чакалi вечарам гэтага дня. Крэц цi гэта прозвiшча табе што-небудзь кажа?

— Крэц, — адказаў Роберт, — гэта, так бы мовiць, зорка апазiцыi.

— Слова «апазiцыя» я чуў шмат разоў, але з iхнiх размоваў так i не змог дапяць, супраць каго i чаго яна.

— Калi яны чакалi Крэца, то, мусiць, яны з левай апазiцыi.

— Цi правiльна я пачуў: гэты Крэц — у пэўным сэнсе славутасць; тое, што называюць надзеяй?

— Сапраўды, — адказаў Роберт, — яны шмат чаго спадзяюцца па iм.

— Я яго бачыў, - сказаў Шрэла, — ён прыйшоў апошнi; ну, калi ён — гэта надзея, дык я хацеў бы ведаць, як тады выглядае безнадзейнасць… Мне здаецца, што калi б я i здолеў каго-небудзь на свеце забiць, дык менавiта яго. Цi ж вы сляпыя? Вядома, ён разумны i адукаваны, цытуе Герадота ў арыгiнале, i гэта ў вушах тае масы, якая нiколi не пазбавiцца ад свайго бзiка на глебе адукаванасцi, гучыць быццам боская музыка; але маю надзею, Роберт, што ты б нiколi нi на хвiлiну не пакiнуў сваю дачку цi сына сам-насам з гэтым Крэцам; бо ад снабiзму ён ужо не ведае нават, да якога полу належыць. Яны граюць музыку вынiшчэння, Роберт, але граюць яе не надта добра; бракуе толькi мiнорнай музыкi, iнакш ты б меў хаўтуры па трэцяй катэгорыi…

Шрэлу перапынiў тэлефонны званок; следам за Робертам ён пайшоў у кут; Роберт узяў трубку.

— Леанора? — азваўся Роберт. — Я рады, што мой бацька запрасiў Вас на святочную вячэру, i прабачце мне, калi ласка, за тыя словы, што я сказаў сёння ўраннi. Добра, Леанора?

Бацька чакае Вас у дзвесце дванаццатым нумары. Лiст ад пана Шрыта? Уся дакументацыя да аб'екта Х-5 няправiльна разлiчана? Добра, я разбяруся з гэтым i затэлефаную Шрыту. Так цi iнакш, дзякуй, Леанора, i — да хуткай сустрэчы.

Роберт паклаў слухаўку i зноў павярнуўся да Шрэлы.

— Я думаю, што… — пачаў ён гаварыць, але яго перапынiў моцны, сухаваты, рэзкi гук.

— Божа мой, — сказаў Шрэла, — то быў стрэл. Мяркую, што зараз нам трэба падняцца наверх.

Гуга чытаў: "Адмова ад правоў. Гэтым абвяшчаю, што я згодзен, каб мой сын Гуга…" — унiзе важкiя пячаткi, подпiсы, але голас, якога ён баяўся, не адазваўся ў iм; якi гэта голас падказваў яму закрываць матчыну галiзну, калi яна, вярнуўшыся са сваiх вулiчных ловаў, мармытала на пасцелi сваю смяротную малiтву "навошта-навошта-навошта"! Ён спачуваў ёй, закрываў яе галiзну, прыносiў ёй чаго-небудзь выпiць, не зважаючы на тое, што яны могуць на яго напасцi, пабiць яго, абазваць "авечкай божай"; ён цiхенька пракрадваўся ў краму i вымольваў для яе дзве цыгарэты; якi ўнутраны голас загадваў яму гуляць у канасту з бабуляй "Гэткае-што-не-павiнна-было-нарадзiцца", засцерагаў яго не пераступаць парог нумара авечай капяланкi? Якi гэта голас падказаў яму слова, якое ён мармытаў сабе пад нос: «бацька»? Каб заглушыць страх, якi ахапiў яго, Гуга пачаў вымаўляць хуценька, адно за адным, iншыя словы: «брат» i «сястра», "дзядуля", «бабуля», "дзядзька", але ад гэтых словаў страх не паменеў; i ён шукаў новых словаў: «дынамiка» i «дынамiт», "бiльярд" i «ветлiвасць», "шнары на спiне", «каньяк» i «цыгарэты»; чырвонае па зялёным, белае па зялёным, але страх не меншаў; мажлiва, яго крыху ўтаймуюць якiя-небудзь дзеяннi? Ён адчынiў акно, зiрнуў зверху на тлум з яго аднастайным мapмытаннем; цi была ў гэтым мармытаннi пагроза альбо дружалюбнасць? Феерверк на фоне цёмна-сiняга неба; удары грому, з якiх выпырхвалi агромнiстыя кветкi, памаранчавыя снапы, падобныя да рук, якiя хочуць нешта схапiць; вокны зачыненыя; ён пагладзiў рукой па фiялетавай лiўрэi, што вiсела на вешаку перад дзвярыма, адчынiў дзверы ў калiдор; нават тут, наверсе, адчувалася хваляванне: "Цяжка паранены ў нумары 211!" Гоман галасоў, крокi ў адзiн i другi бок, уверх i ўнiз па сходах, i адзiн i той жа пранiзлвы голас палiцэйскага: "Прашу, адыдзiцеся! Прашу, адыдзiцеся!"

"Адыдзiцеся! Адыдзiцеся!" Гугу стала страшна, i ён прашаптаў: "Бацька…" Дырэктар тады сказаў: "Нам цябе будзе бракаваць, цi гэта так неабходна? Гэтак раптоўна?"; а ён уголас не адказаў, а толькi падумаў: гэта неабходна — гэтак раптоўна, бо час наспеў, i калi Ёхэн паведамiў навiну пра замах, дырэктар забыўся на сваё здзiўленне з прычыны ягонага звальнення; дырэктар успрыняў Ёхэнава паведамленне не з жахам, а з захапленнем, не затрос засмучона галавою, а пачаў пацiраць рукi. "Вы нiхто не можаце сабе ўявiць. На гэткiм скандале гатэль можа цудоўна выйграць. Пасыплюцца буйныя загалоўкi ў газетах. Забойства — гэта табе не самазабойства, Ёхэн… а палiтычнае забойства — не абы-якое. Калi ён не памёр, мы павiнны ўдаваць, што ён ужо нежывы. Вы не можаце сабе ўявiць, тут трэба абавязкова ўвярнуць радок: "Iдзе змаганне са смерцю"; усе тэлефоны ад гэтай хвiлi прашу пераключаць на мяне, каб хто-небудзь з вас не сказаў якога глупства. Божа мой, не рабiце гэткiх няшчасных твараў. Быць спакойнымi, мець на твары выраз лёгкага спачування, якi бывае ў людзей, што мусяць перажываць чыюсьцi смерць, але цешацца са спадчыны, якая iх чакае. Давайце, хлопцы, за працу! Зараз нас засыплюць тэлеграфнымi заказамi на нумары. I трэба ж, акурат пан М.! Вы сабе не ўяўляеце, што гэта значыць! Каб толькi тут не ўлезла якое-небудзь самазабойства. Прашу зараз жа затэлефанаваць у адзiнаццаты пакой: няхай той пан злуецца, няхай нават пакiне наш гатэль — д'ябал, ад феерверку ён павiнен быў бы прачнуцца! Наперад, за зброю, хлопцы!

"Бацька, — падумаў Гуга, — ты павiнен прыйсцi па мяне, яны зараз мяне не пусцяць у дзвесце дванаццаты".

Успышкi дрыготка паблiсквалi ў запоўненай шэрым паўзмрокам лесвiчнай клетцы; паявiўся асветлены чатырохкутнiк лiфта, якi прывёз гасцей у нумары 213–226; гэтыя госцi мусiлi падымацца на чацвёрты паверх i сыходзiць службовымi сходамi, бо на другiм паверсе выхад перагароджваў палiцэйскi кардон; з адчыненых дзвярэй лiфта даносiўся гучны гоман; цёмныя гарнiтуры, светлыя сукенкi, збянтэжаныя твары; губы, якiя вымаўляюць словы: "Хто б мог падумаць!" i — "Скандал!"; Гуга занадта позна замкнуўся знутры ў сваiм пакоi: яна прыкмецiла яго i ўжо бегла па калiдоры; ён яшчэ паспеў павярнуць ключ, i клямка пачала хадзiць туды-сюды.

— Адчынi, Гуга, — прасiла яна, — адчынi ж!

— Hе адчыню.

— Гэта мой загад!

— Я ўжо чвэрць гадзiны, як не служу ў гэтым гатэлi.

— Ты сыходзiш адгэтуль?

— Сыходжу.

— Куды?

— Да свайго бацькi.

— Адчынi, Гуга, ну, адчынi; я не буду табе рабiць балюча, анi палохаць цябе; ты не можаш пакiнуць гэтае месца; я ведаю, што ў цябе няма бацькi, я дакладна гэта ведаю; ты мне патрэбны, Гуга; ты — той, каго яны чакаюць, Гуга, i табе гэта вядома; ты зможаш убачыць увесь свет, i ў самых лепшых гатэлях усе будуць цалаваць табе ногi; табе не трэба будзе нiчога казаць, толькi выходзiць да iх; твой твар, Гуга… хадзем, прашу цябе; адчынi; ты не можаш пакiнуць гэтае месца.

Рэзкае соўганне клямкi перапыняла яе казань, ставiла цэзуры ў гучаннi яе голасу, поўнага мальбы.

— …Гэта напраўду не я, Гуга; забудзься, пра што я казала i што рабiла; гэта была роспач… хадзем, дзеля iх усiх; ты — нашая авечка…

63
{"b":"107318","o":1}