- Другая ніколі ў такім не сазналася б. Адна ты... Таму і не магу я цябе ненавідзець. І калі што перашкодзіла б мне цябе кахаць, дык не гэта тваё прызнанне.
- Раман... - сказала яна.
Ён маўчаў, і яна сказала яшчэ цішэй:
- Ды вазьмі ж ты мяне. Няўжо не разумееш, няўжо сляпы?
- А табе не брыдка, што я без любасці буду ляжадь з табой?
- Я кахаю цябе, - сказала яна. - Ці не ўсё адно.
- А Ірына? - глуха спытаў ён.
- Ты яе не пабачыш, гаспадар. Іх, напэўна, ужо затачылі. Яны адвезены ў Магулёў.
Ён устаў і павярнуўся да жанчыны спіною. Яна не бачыла, але ж я-то бачыў яго твар. Гэта было, як... як алень, што кліча вясной каханне, якое загубіў стралок. А ён не ведае, а ён кліча, і ў вачах неўразуменне, крыўда і няўтоленая пяшчота.
- Што ж ты, гаспадар?
- Не, - сказаў ён. - Я з табою не магу быць. Са мною ніводная не была з той пары.
Г олас яго крыху ўзмацнеў:
- Але першае, аб чым ты прасіла, я не перашкоджу табе выканаць. Бяры хоць Лаўра. Калі дзіця з’явіцца ўчасна - ніхто не асмеліцца думадь, што яно не Аляхнова. Толькі не ведаю, нашто я раблю гэта. За тваю праўду? Ці шкада цябе? Ці я дурны?
- Дзякуй і на гэтым, - сказала яна горка. - Не даеш любові, але даеш хлеб.
Ракутовіч зрабіў крок да мяне, спыніўся:
- Швейцарад, прапусцідь сюды гэтага хлопца. Пометы не будзе. Род не памрэ. - І дадаў: - І нават, можа, будзе праследаваць маіх нашчадкаў.
- Якіх, гаспадар?
Ён скалануў галавой.
- Я прыйду ў яе турму, - са страшнай упартасцю сказаў ён. -Выпалю ўсе замкі. Конскім хвастом попел размяту. Але з мячом ці ў ланцугах - прыйду. Жывы ці мёртвы - вазьму. Я яе вазьму з Магілёвам, з усёй нашай зямлёй, з воляй або смерцю.
- Са смерцю? - узняла яна бровы. - Не верыш, значыцца?
- Не, але бідца буду нават без веры. Справа не толькі ў Ірыне.
- Але чаму не верыш?
- Ужо другая старая варожыць, што Ірына ніколі не ўбачыць мяне. А сёння тое самае крычаў Кізгайла.
- Ён панствам кляўся, - сумна ўсміхнулася яна, - а ты ж яго збіраешся звесці, панства.
- Не, - сказаў ён, - дуда не будзе. Няпраўду так скора не вынішчыш. Патрушу хіба вас трошкі?
- Нашто ж ты ішоў тады?
- Думаеш, не ведаю, што на смерць асуджаны? Ведаю. Людзей шкада. Зямлі дзядоў шкада.
- Тады здайся ... Здайся, любы.
Ён засмяяўся, як дарослы над неразумным дзіцёнкам, крыху насмешліва і з паблажлівасцю:
- Не-е, такое я і праўнукам забараню. Калі няма шчасця для сябе, для суседа - чаго галаву берагчы? Тады яе назнарок ламаць трэба. - І дадаў: - Біцца трэба да канца, да іклоў, да апошняга хрыпу. Вы гэтага не зразумееце, вы спешчаныя. У вас і душы сталі не тыя.
- Раман, - сказала яна, - мне шкада цябе, мне страшна за цябе. Навошта ты нада мною злітаваўся?!
- Зла і так - мора. Не мне яго множыць. Жыві. Можа, сумленне заварушыцца?
- Ворагу даў літасць, - сказала яна.
- Праўда, ты ж самы страшны мой вораг.
- Гэты вораг кахае цябе, - ледзь чутна сказала яна.
Але ён ужо ўстаў, падняў яе і паставіў перад сабою.
- Бывай, варагіня. Бог з табою.
І пацалаваў яе у галаву.
Я чуў яго крокі па калідоры,чуў яго кароткую размову з Лаў-рам, чуў, як Лаўр паспрабаваў быў за нешта дакарадь яго і як Раман на яго прыкрыкнуў. І я чуў потым ціхую размову юнака, падобнага на архангела, з пані Любкай. І чуў, як іхнія галасы рабіліся больш мяккія.
Я не зразумеў толькі, чаму яна называла яго Раманам. Хіба што падобны? Але потым я адышоў ад дзвярэй. Мы цікаўныя таксама толькі да пэўнай мяжы...
...А раніцай мужыцкі цар выступіў з замка ў паход. Войска яго, што ўзрасло на трэць, аброслае нашай зброяй, закутае на чвэрць у нашы даспехі, стала сапраўды страшным. Валіла конніда, везлі пятнадцать гармат, знятых з муроў, рыпелі вазы.
Косы. Вілы. Доўбні.
І я ведаў, што гэты чалавек за два тыдні ператворыць паляўнічых - у стралкоў, сялян - у баявых маладьбітоў, вуглепалаў, што звыклі да пешні, - у пікінёраў.
І ўсіх ператворыць у воінаў.
Перад тым як выехаць за браму, ён пад’ехаў да мяне, па-ранейшаму ў барвяніцы, па-ранейшаму на белым кані, падняў руку ў жалезнай пальчатцы і паказаў на замак:
- З табою людзі застаюцца. І баба. І муры. Беражы і брамы перада мною не зачыняй. Зімаваць прыйду.
Вочы яго гарэлі.
- Зберагу, гаспадар,- сказаў я.- І не зачыню. І другому не дам.
Ён кіўнуў мне галавою і паскакаў за сваім войскам.
Мільгануў удалечыні барвяны плашч. А потым усё закрыла
бясконцая хмара пылу.
Нізавошта на свеце я не згадзіўся б другі раз стаяць на мурах супрадь гэтага чалавека!
IV
Скардзіся, звон!
Без надзеі на дуда,
Кату яддядзены,
Ў змроку стаю,
Адрынуты богам,
Адрынуты людам,
Адрынуты сонцам У гэтым краю.
Скардзіся, звон!
Адное каханне,
Песню маю,
Сляпую яд мук,
Пакуль у грудзях Не згасне дыханне,
Цемра не вырве з бяспалых рук. Балада пра барвянага ваяўніка
Зніклі. Рассеяўся пыл.
І над Кісцянямі падягнуліся лянівыя і пагодныя дні. У замку амаль не было мужчын, акрамя мяне і невялічкай варты. Ды і ў вёсках засталіся амаль толькі адны бабы.
Адшумеў май, адзвінела конікамі лета, адшапацеў лістапад. А потым пачаліся снягі, сінія, ваўчыныя, бясконцыя.
За гэтыя месяцы адоылася толькі адна нечаканая гісторыя. Я ажаніўся. Абкруділа мяне тая самая вартаўнікова дачка, Дар’я. Хлопцы мае не хацелі сядзець і пайшлі. Засталося чалавек дзесяць з тых, што былі ў гадах, не хацелі цягаць сваю скуру па брудных палёх пад свінцовым дожджыкам і запрагнулі спакою. Большасць таксама пера-жанілася. І пачалося ціхае жыццё з ежаю, ды пітвом, ды цішынёй.
Жонка трапілася харошая, памяркоўная, несварлівая. Ды я і сам такі. Т ак што жылі добра, па-божаму. І я пачаў уставадь уначы, каб паесці, і звыкнуў да іхняга палявання, і гаварыў з імі, як яны. І пачаў нават звыкаць да іхняй лазні, хоць і не падымаўся высока на гэты жахлівы палок.
А вакол вылі снягі, ды заяц пляміў шарон сваімі скачкамі. Зрэдку даходзілі чуткі пра мужыцкую вайну, але лёзныя1 так іх перакручвалі, што і верыць не хаделася.
Ракутовіч не прыйшоў зімавадь, як абяцаў.
Ніхто не прыйшоў да цёплых нашых печак. Ніхто не прыйшоў і потым, калі зіма пачала чахнудь і сплываць адлігамі.
Мы даведваліся, што замкі падаюць далей, што ўсіх дваран апанаваў люты жах, што нястрымныя і перамаганосныя, як раней, мужыцкія палкі. Ды і як ім не быць храбрымі? Самая ж смерць была лепшай за такое жыццё.
А потым была ракавая бітва на Урэчаскім полі, калі панскае войска раздавіла сваім жалезам мужычыя палкі. Яны ўцякалі, і завея космамі снегу залізвала іх сляды.
Прайшла чутка, што барвяны ўладар забіты ў гэтай сечы. Але гэта была няпраўда.
І акурат у лютаўскія дні, крыху раней празначанага, - і гэта было добра, таму што забівала сумненні, - у нас у замку заплакаў новы жыхар, сын пані Любкі, Якуб Кізгайла. Гаспадыня занадта пера-палохалася, калі прыйшла звестка з Урэчаскага поля. І я не бачыў тва-ру больш радаснага, чым у яе, калі мы даведаліся, што частка войска, на чале з правадыром, адступіла, разграміўшы нашчэнт галаўны полк шляхецкага апалчэння, і шнырыць паміж панскімі атрадамі, прарываючыся на ўсход, да маскоўскага рубяжа.
А яшчэ праз месяц прыйшла вестка, што Рамана разбілі і вязуць у ланцугах у Магілёў.
Пані Любка разбудзіла мяне ўначы. Твар бледны, вусны сінія. Т олькі і здолела сказаць:
- За ім!
І памчаўся наш вазок па сакавіцкім расталым снезе да славутага горада. У вазку пані з немаўляткам, - харошы, здаровы хлопчык! - а вакол дзесяць чалавек коннай варты з паходнямі ды я. Давялося-ткі надягнуць даспехі на разгультаенае цела.