Литмир - Электронная Библиотека

- А што такое? - спытаў Міхал насцярожана.

Медыкус схапіў яго далонямі за скроні:

- Любы мой, любы. Пачынаецца новы дзень. Не ўсё яшчэ загублена. Два тыдні назад народ у Парыжы ўзяў і разбурыў Басгылію. Я ўпэўнены: пажар пачаўся надоўга. І хутка паўсюль захістаюцца троны, павее свежы, бурхлівы, магутны вецер. Я шчаслівы. Чалавек не ліжа руку, што б’е яго. Я пайду туды, праскочу неяк да Рыгі. А пасля - морам. Я з’яўлюся да іх, і папрашу, і скажу: “

Вазьміде мяне. Я прыйшоў да вас ад народа, які не менш вас любідь святую волю, які абараняў яе не горш за вас усё жыццё і які зараз не мае волі нават на тое, каб памерці. Гэта недарэчны, любімы мною народ. Сячыце галаву свайму каралю, а пасля пойдзем рабіць тое самае на ўсёй зямлі. І, магчыма, чарга дойдзе і да майго маленькага народа. Ён устане, ён выпрастаецца. І ён пакажа ўсім, якая ён сіла, як ён умее прадавадь, стварадь, спявадь... Я іду да іх... Але я хутка вярнуся, пабачыш. І не адзін. І тут сустрэне мяне армія волі... А цяпер бывай... Уцякайце адсюль хутчэй, дзеці. Тут нельга дыхаць. Ідзіце на дарогі, на святло, да людзей”.

І ён расчыніў акно.

- Бачыце, сонца сядае. Вялікае сонца нашай зямлі. Яно будзе новым...

- Калі ўзыдзе заўтра, - цвёрда дакончыў Яноўскі, і абняўшы Аглаю за плечы, глянуў ёй у вочы. Пасля яны глянулі на захад, дзе дагараў дымны чырвоны дыск.

Эпілог

Нам давядзецца сказаць толькі некалькі слоў пра лёс нашых

герояў.

Кароль Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы цыганоў, літасціва правіў імі да самай сваёй смерці, якая наступіла ў 1795 годзе.

Паколькі Яноўскі, нягледзячы на ўсю сваю ўдзячнасць, адмовіўся атрымадь у спадчыну цыганскую карону, са смерцю Якуба скончылася і дынастыя. Цыгыны выбралі каралём, і даволі няўдала, таксама лідскага шляхцюка Міласніцкага.

Польшча, дзякуючы гнілому панству, пала. Пачаўся новы перыяд гісторыі Белай Русі. Новыя парадкі не спадабаліся Міласнідкаму, і ён з большасцю заможных цыганоў перакачаваў у 1799 годзе ў Турцыю.

На Беларусі засталася нязначная колькасць цыганоў без дзяржавы, без урадавай арганізадыі.

Яноўскі стрымаў сваё слова, адпусціў на волю пасля смерці бадькоў сваіх сялян. Сам ён жыў прадаю рук сваіх разам з жонкаю доўга, шчасліва і небагата. Да канца жыцця ён франдзіраваў перад шляхтай і нават прозвішча сваё змяніў, узяўшы “прыдомкам” да яго прозвішча прыгоннай жонкі. Так прайшлі на зямлі беларускай Свеціловічы-Яноўскія.

Праўда, дзеці яго зноў прыдбалі невялікі маёнтак, адзін з маёнткаў дзядоў, але прыгонных у іх ніколі не было. Рошчына бацькі-вальтэр’янца дала свае плады.

Што ж датычыцца слаўнага медыкуса караля Якуба, то звесткі аб ім, няпэўныя і нешматлікія, кажудь вось што.

У славутым Канвенце адным з дэпутатаў, выбраных за заслугі перад рэвалюцыяй, быў чужак, грамадзянін з невядомай краіны, што звалася па-латыні Alba Russia. Некаторыя сцвярджалі, што па прафесіі ён лекар, як Марат. Ён гэта быў ці не ён - невядома. Але ён адным з першых падаў голас за смерць караля, быў некаторы час урадавым камісарам адной з армій на Рэйне і ў Вандэі.

У страшны дзень, калі Рабесп’ер раздрабіў сабе сківіцу стрэлам з пулгака, гэты чалавек - адзін з нямногіх - да канца абараняў яго і склаў галаву на славутай машыне доктара Гільятэна, якая, як прадажная дзеўка, служыла спачатку рэвалюцыі, а пасля яе ворагам.

Калі гэта быў наш добры знаёмы - шкада. Ён так і не мог вярнудца на сваю радзіму з воляй на сцягах. Але суцешымся тым, што ён зрабіў усё, што магчыма, што жыццё ягонае было адзіным акордам, у якім не было фальшывых нот.

notes

1

Я вас ца/ую вельмі пяшчотна.

2

Гэтаму дзіву дзівіўся і я: ніколі не бачыў такой вялікай кучы каменняў.

3

Замкавых вартаўнікоў і бамбардных майстраў.

4

Шнураваная жаночая вопратка.

5

Найбольш радавітая частка магнацтва.

6

Кароткі ме ч.

7

Месца бітвы ў германа-шведскай вайне.

8

Густаў-Адальф - шведскі кароль.

9

Дух лясоў у германскай міфалогіі.

10

Лясное стварэнне ў старажытнай беларускай народнай паэзіі. Дзяўчына з крыльцамі матыля або птушкі - тое самае, што віла ў сербаў і фея ў старажытных брэтонцаў.

11

Намеснік войта, адзін з упраўляючых горадам.

12

Суддзя, якога выбіраюць з дваран на час смуты або міжцарства.

13

Тонкае, вельмі дарагое сукно.

14

Стахор Мітковіч і Гаўрыла Іваноў - верхаводы паўстання горада Магілёва супраць караля (1606 - 1610 гг.).

15

Выгнанне.

16

Жаночая верхняя вопратка.

17

Дыб а.

18

Дакуль будзеш ты, Знамяроўскі, злоўжывадь цярпеннем нашым.

19

Жорсткі закон!.. Заўсёды... рэдка... беднасдь...

49
{"b":"829332","o":1}