Литмир - Электронная Библиотека

Натоўп змоўк, і проста на галовы людзей упала кароткае слова:

- Чупна!

- А што ж, нічога. Часам дапамагае, - загаварылі з розных

бакоў.

- Дурні вы! Свінні! Вольнасць сваю прадалі, ёлупы! - крычаў Ян і яшчэ некалькі чалавек. - Хоць бы ён і не чапаў вас пасля, якія вы роме? Блюдалізы вы! Адкачоўваю ад вас!

І ён рушыў разам з часткай людзей да шатроў.

Аднавокі махнуў рукою, і шкаляр стаў чытадь вырак:

- Т аго цыганскага круля Якуба Першага за злоўжыванні, морд, падступныя намеры... не складваючы з яго каралеўскага высокага сану, калі дараванне ўсім дасць, хто судзіў яго, не адбіраючы маетнасці дзедзіч ягоных, чупной, сірэч пугай, ад-сцябаць.

Калі ўвесь натоўп рынуў да палада, дзе павінна было адбыцца пакаранне, калі прыцягнулі ў вялікую залу Якуба, нехта раптам крыкнуў:

- Вы хочаце, каб ён быў вашым каралём, а не думаеце, ці зможа ён быць ім пасля такога. Неба не павінна бачыць каралеўскай ганьбы і крыві, ёлупы вы.

- І праўда, - спуджана сказаў шкаляр. - Што ж рабіць?

Збянтэжанасць пагражала перайсці ў анархію. Сапраўды,

нельга пакарадь, нельга выканадь прысуд. Сабаку пад хвост аўтарытэт старэйшых. І зноў выратаваў аднавокі:

- Роме, небу нельга бачыць каралеўскай крыві. Таму мы сёння адсцябаем арыштаванага так, каб ганьбы і крыві не бачыў ніхто.

На Знамяроўскага кінуліся і скруділі яму рукі і ногі. Паставілі. Ён быў бляклы і жоўты, але позірк па-ранейшаму гарэў гардыняй.

- Скручаны кароль - усё ж кароль.

І калі нехта штурхнуў яго, загрымеў:

- Што, над пешым арлом і варона з калом? На калені, хлопы.

Ён думаў, што яму збіраюцца сячы галаву. І толькі калі

пабачыў прынесеныя пугі і доўгі вузкі мех, зразумеў, стаў адбівацца галавой і плячыма:

- А, падлы, а цыганскае адроддзе! Ну чакайце...

Яго схапілі, засуналі нагамі ў мех, выцягнуўшы рукі над галавою. Пасля ў тую самую торбу палезла нагамі старая цыганка, вельмі падобная на ведзьму: сівыя пасмы, глыбока праваленыя вочы, кручкаваты нос. Яна лягла на Знамяроўскага, і ледзь пачалі завязвадь мех...

- Ав-вой! А як жа ён, нячысцік, кусаецца!

Пачалі сцягваць з галавы мех і краем алавянай талеркі расціскадь зубы Знамяроўскага, якімі ён ухапіў цыганку за жывот. Трымаўся ён моцна, як бульдог. Ледзь расціснулі, падвязалі яму сківіцы хусткай, каб не мог кусацца, цыганку прапхнулі глыбей. Пасля завязалі рукі ў вусці меха, прапуцілі вяроўку і падцягнулі яе пад столь на вялізны гачок.

Кароль павіснуў у паветры. Пад ногі яму падсунулі лаву, каб ён толькі-толькі стаяў на ёй вялікімі пальцамі ног і не мог пручадца.

- Нацягвай! - крыкнуў кат, які стаяў ужо поруч з вялікай пугай

у рудэ.

Размаўляў ён назнарок басам, каб пасля не пазналі. Стаяў моцны, каржакаваты, густа аброслы смалянымі кучарамі. Т олькі зубы блішчалі на засмаглым твары.

Цыганка нацягнула мех - рэльефна выступіла з-пад яго спіна і два гладкія паўшар’і.

- Ваша вялікасць, вялікі, літасцівы, мудры кароль, - звярнуўся да іх аднавокі. - Вось твой народ, даведзены да адчаю паборамі, рашыўся на такое. Найніжэйша, пакорліва, усепаддана просіць ён не злавадца на гэта, явідь сваю літасць няшчасным. Мы зрабілі ўсё, каб ганьба не дакранулася да твайго чала, каб ні неба, ні людзі не бачылі святых членаў цела твайго, каб ніводны ўдар не трапіў нікуды, акрамя таго месца, якім ты сам пагарджаеш.

Малады цыган прыклаў вялізную мядзяную патэльню да спіны Знамяроўскага; на волі засталося толькі тое, што ніжэй.

- Даруй нам за ўсё. Мы будзем вернымі табе, мы зрабілі гэта толькі таму, каб ты не забыў: нельга занадта крыўдзіць рабоў сваіх. Запомні гэта. Не адбірай нашых коней, акрамя дзесятага, не крыўдзі дзевак, не бі мужыкоў, не трымай вакол сябе людзей прагных. І даруй нам, вялікі.

- Пачынай!

Глуха, як з бочкі, забубнеў голас Якуба:

- Ну я ж вас... Я ж вас... Пачакайце толькі, пачакайце.

Свіснула ў паветры пуга і абвіла ўсё, што ніжэй патэльні. Мех

захістаўся ў паветры.

Адлічылі ні многа ні мала сто бізуноў. Лічыла цыганка, што сядзела ў мяху. Пасля няшчаснага пакутніка, вытурыўшы з залы амаль усіх, выцягнулі на волю і паклалі на ложак. Ён адразу скасціўся на падлогу і пачаў качадца па ёй, імкнучыся вызвалідца.

- Хай гэта будзе ўрокам тыранам!

Знамяроўскі лаяўся, пырскаў слінаю, роў так, што звінелі

шыбы.

Але варта і тры радцы сядзелі так спакойна, не звяртаючы на яго ўвагі, што ён перастаў вырывадца. Праз дзве гадзіны ён проста ляжаў на жываце і сыпаў вытанчанымі праклёнамі:

- Храпы вы цыганскія, фараоны вы егіпецкія, нячысцікі! Каб вы хадзіць ціха не маглі, каб вас на першым крадзяжы спаймалі, кажухі смярдзючыя, каб вас кол з асіны не мінуў. Што, думаеце, не загоняць яго вам, канакрадам? Во-ой, паганцы вы, хрыстапрадаўцы. Каб на вас вечны дождж.

- Бач ты як... лаецца, - флегматычна пакрудіў галавой адзін вартаўнік.

У чатыры гадзіны, пасля прадяглага ляжання, Знамяроўскі толькі глядзеў на ўсіх злоснымі, як у тхара, вачыма ды часам прарываўся кароткай лаянкай. Яго хаделі накарміць, але ён выплюнуў кашу ў твар аднавокаму і лаяўся без перапынку гадзіну.

Пасля праклёны пачалі на вачах радзець.

У шэсць гадзін ён упарта маўчаў.

- Даруйце свайму народу. Мы развяжам вас, - пачціва звярнулася да яго дэлегацыя.

У адказ выбух лаянкі да сямі гадзін, аднак нейкі стомлены і зусім не красамоўны. Нават таму, хто круціў галавою, яна не спадабалася.

У восем гадзін трыццадь хвілін вечара Знамяроўскі раптам зарагатаў. Занепакоеныя падданыя кінуліся да яго.

- Развязвай, халуйскія храпы, - крычаў, рагочучы, Знамяроў-скі. - Даю вам усім амністыю. Не такая, відадь, свіння - чалавек.

Радцы сталі трымадь кароткую раду, пасля аднавокі звярнуўся да ляжачага:

- І нічога не будзе? Даруеце ўсім нам, ваша вялікасць?

- Развязвайце, д’ябал вас дзяры. Нічога не будзе. Дарую.

- І помсціць, прыгнятадь не будзеце? - асцярожна пыталі ўсе.

- Не буду. Хай вас кадук.

- І дазволіце хлопцу-медніку ажаніцца? І ваявадь не будзеце

больш?

- Будзеце вы мяне нарэшце развязваць ці не? Не буду, калі

кажу.

- Так, ну яшчэ апошняе, каб нічога такога, як раней, не было. І зусім апошняе - адпусцідь на волю сваю прыгонную Аглаю Свяціловічаву.

- Гэта чаму яшчэ? - усклікнуў Знамяроўскі.

- З ёй хоча жанніца ваш пляменнік, Міхал Яноўскі.

Кароль павесіў галаву:

- Хворы чалавек. Безнадзейна хворы. Ды чорт яго бяры, што мне, шкада дзеўку? Хай бярэ. Спакусы ў дзяржаве менш будзе. Толькі дрэнна гэта. Куды падзенецца яго рыцарскі дух? Эх, было нас два на свеце, зараз адзін я застануся. Загінула радзіма! Ну, развязвайце. Клянуся вачыма маці божай, удзелам святога Юрыя - зямлёй сваёю -я буду ціхім каралём, калі вы хочаце.

Салют з фузій раздзёр паветра за вокнамі, калі вяроўкі ўпалі на падлогу.

- Слухайце, людзі. Кароль Якуб у літасці сваёй згадзіўся даравадь вам! Ён хоча правіць ціха і літасціва!

Дружны крык прагучаў паўсюль:

- Кароль! Хай жыве кароль!..

...Вечарам наступнага дня, калі Яноўскі, паразмаўляўшы з Якубам, збіраўся ехадь са Знамяроўшчыны, медыкус зайшоў развітадца з ім. Т вар ягоны ззяў небывалым радасным натхненнем.

- Значыцца, едзеш?

- Еду.

- І яна з табою?

Яноўскі азірнуўся на Аглаю, якая стаяла поруч, чырвоная ад шчасця і сораму, засмяяўся, прыціснуў яе да сябе.

- А куды мне без яе? Для мяне зараз адна дарога - з ёю.

Медыкус сеў за стол.

- Сумна мне будзе без цябе, вельмі сумна. Я цябе палюбіў, хлопчык. Бачыш, як атрымалася: ты прыехаў сюды няшчасным шляхціцам, а ад’язджаеш шчаслівым чалавекам... Не баішся, што бадькі яе не прымуць?

- Прымуць, - упэўнена сказаў Міхал. - Дый што мне ў іх? Я еду толькі абвянчацца. Нагі маёй не будзе ў Яноўшчыне. Пасля бадькоў... я вызвалю сваіх людзей. Я не жадаю быць панам. Гэта смерць, гэта жах...

- І я таксама больш не буду тут, - цвёрда сказаў медыкус. - Я еду. Еду вельмі далёка. Мне было сорамна ўчора. Пасля такога запалу скончылася лупцоўкай. Яны далі Знамяроўскаму багатыя падарункі, з пашанаю адвялі ў палац. Хай ён выправіўся, хай будзе выдатна правідь народам - што гэта за народ, калі над ім стаіць адзін? Хіба можна такі народ назваць вялікім? Я добра бачыў, як яны падалі нідма, як крычалі: “Хай жыве кароль!” Я думаў, што кожны народ мае такі ўрад, якога сам варты, і няма добрых народаў на зямлі. Учора я цвёрда вырашыў атрудіцца. Але я цягнуў, невядома чаму. Ці ад недарэчнай прывычкі жыць, ці аб боязі вялікага “нічога”? І я ўзнагароджаны. Шчасце ёсць на зямлі.

48
{"b":"829332","o":1}