Литмир - Электронная Библиотека
A
A

— Усякае расказваюць. Дзівакоў на сьвеце хапае.

— Дзівакоў ці ворагаў?

— А гэта — як паглядзець.

— Ну што, цямніць ня будзем? Ведаеце, нябось, чаго пажалавалі?

— Здагадваюся. У вас цяпер чырвоныя пагоны. А былі, помніцца, нябесныя, лётчыцкія.

— I я вас прызнаў. Так што можна бязь лішніх цырымоніяў. Прыступайце, — загадаў сваім супрацоўнікам.

— Дом, як бачыце, пусты, знайсьці, калі што ёсьць, лёгка, — заахвоціў гаспадар.

— А ўсё-ткі пашукаем. Прыступайце. На гарышча дзе лесьвіца?

— Там, у халодным пакоі.

Маёр падсеў да стала, пастукаў наганам па дрэве (так рабіў нехта з болыных чыноў у нейкім кінафільме) і спытаў як не сваім голасам:

— Вам ня сорамна?

— Гэта чаго ж мне саромецца?

— У вочы савецкай уладзе, народу глядзець ня сорамна?

— Гэта вам? Нібыта ня дужа.

— Значыць, тое, што народны камісарыят трэці раз вас змушаны арыштоўваць — пляваць на гэта?

Кучэра хацеў адказаць гэтаму таўстагрудаму і таўстазадаму, як баба, хмыру, але вочы яго сустрэліся з позіркам дачкі, ён адразу абмяк, плечы апусьціліся, змаўчаў.

Маёр няўклюдна павярнуўся, і тут жа каўнер зачапіў праклятую бародаўку — гэта перашкодзіла Кароткаму паглядзець, унікнуць, чый кашаль глуха прагучаў недзе за печкай. Але зь печкі прагучаў галасок (ах, вось хто гэта!):

— Ня крыўдзіце дзядулю. Я татку скажу.

— Ты там дзе? У, які грозны! Пакажыся, казак. А дзе твой татка?

— Татка прыйдзе і вас наб’е! — Паўлік грозіцца з-за коміну, не адкрываючыся ворагу. Тоўсты дядзька яго ня бачыць, а мамка, лежачы на падушцы, робіць страшныя вочы, аж сьмешна. Паабяцаў тоўстаму:

— I за мамку наб’е.

— Хутка, унучак, хутка татка прыйдзе, — умяшаўся стары і растлумачыў маёру: — Каго ўбачыць, адразу: мой татка! Вы пойдзеце, будзе ўсім расказваць, што ў яго тата ваенны, у рамянях увесь.

Франц, здушыўшы ў сабе здрадніцкі кашаль, ляжаў у сваім пэнале на тапчане, імж а зьбітым, тварам у далоні. Мабыць, драўняны пыл удыхнуў неасьцярожна.

Услухоўваўся ў размову за сьцяной, у стукі, крокі, намагаўся злавіць голас, хаця б стогн Паліны, але яе як бы і няма там — што адбываецца, чаго яны прыехалі? Галасы: бацькі і незнаёмы, такі ўпэўнена-камандны, в а е н н ы — толькі яны чутны. Лавіў аб сабе, аб «немцу» гаворку — не, нібыта ні слова. Тады што іх прывяло? Чаму так насядаюць на бацьку, у чым ён правініўся? Іх тутэйшае жыцьцё, зь якім Франц і знаёмы быццам, але ня ведае зусім. А таму міжволі шукае аналёгіі з тым, што ўжо было. I што было б, магло быць, калі б гэта ў Германіі адбывалася. Калі прагучала ў двары аўтаматная чарга і завішчаў сабака, а Франц яшчэ толькі прыўзьняў хітра зробленую сьценку, каб запаўзьці ў свой «пэнал» (ці труну — называй, як табе болын падабаецца), яму здалося, што ўсё вярнулася да таго моманту, калі з дому, што потым згарэў на тым самым месцы, вось гэтак жа запаўзаў у нару. 3 Палінай, са старой. Тады было адчуваньне абвалу яго жыцьця, катастрофы, але хіба мог уявіць, якія яшчэ выпрабаваньні чакаюць? Яго і ледзь знаёмую тады дзяўчыну. Але гэта была вайна, усё думалася, усе спадзяваліся: вось скончыцца вайна! Толькі б скончылася і застацца жывым разам з блізкімі тваімі! Яна ззаду, вайна, — для ўсіх, акрамя Франца. Нават для пераможанай Германіі і, калі жывыя, для бацькоў — скончылася. Як бы там цяпер ні было, нейкая пэўнасьць надышла. У Франца менавіта гэтага няма — пэўнасьці. Сваё жыцьцё абарвалася, а тое, якім ён жыве, — толькі прымерваньне да чужога, натужнае намаганьне ўтрымацца на плыву, не пайсьці на дно. Трымаецца гульнёй выпадку ды яшчэ воляй гэтай незвычайнай дзяўчыныжанчыны, што сустрэлася яму на шляху. У іх дзіця, будзе другое, але ўсё гэта толькі да таго моманту, калі даведаюцца, што ніякі ён не нямы, а немец. Неадкладна Паліну зь дзецьмі і яго адбяруць адно ў аднаго, а далей — якая розьніца, які лёс вызначаць яму тутэйшыя законы, парадкі? Ці ў лягер, ці ў Германію? Але ў яго ёсьць і ў Германіі сям’я: бацька, маці, сёстры. Застацца назаўсёды тут — страціць іх. Калі ўжо ня страціў. Стары Кучэра паказаў яму часопіс з фатаграфіямі: што засталося ад нямецкага Дрэздэну і японскага гораду Хірасімы. Чорныя руіны, пустыня.

Аб чым жа яны так сярдзіта, нават грозна гамоняць са старым, калі не дзеля Франца прыбылі? Нешта шукаюць: чутно, як тупаюць па столі, над галавой. ПІто тых самых беглых паліцаяў, дэзэртыраў шукаюць?

Былі хвіліны, калі Францу ўсё ж хацелася, каб яго знайшлі. Думка здрадніцкая ў адносінах да Паліны, да Паўліка і да таго, хто народзіцца, але што можа чалавек зрабіць, калі любы яго крок насустрач уласнаму інтарэсу — ужо здрадніцтва. Тады, у першай нары, хаваўся здрадні к Германіі, фюрэра. А цяпер, тут? Але не павесяць жа яго: ён выратаваў савецкіх людзей, ён забіў фашыста. Хіба за гэта тут караюць?

Раптам пачуў Паліны крык:

— Тата, тата! Што гэта? Куды вы яго забіраеце, куды ведзяце? Вы людзі ці хто вы? Што ён вам зрабіў дрэннае?

I гучны голас Кучэры:

— Нічога, дачушка, табе нельга так. А мяне патрымаюць і выпусьцяць. Маёр абяцае: зараз прышлюць акушэрку. Чуеш? (Так гучна крыкнуў, што Франц скеміў: папярэджвае яго.) Сюды прыедуць людзі. Так што чакайце. А прыйдзе з Каралёва Стану… цётка, тады рашайце самі, як быць. За мяне ня бойся. Не прапаў і не прападу.

Ад парога Кучэра азірнуўся яшчэ раз на Паліну і раптам убачыў прысеўшага за яе ложкам… Франца. Вылез! Што ён робіць? Загубіў! Думае, што ратуе, дурань, а губіць канчаткова. Адчайны позірк старога змусіў Франца дапасьці да падлогі, затаіцца.

— Нічога, нічога, — з-за пляча Кучэры прагучаў чужы голас, — не непакойцеся, жанчына. Мы не зьвяры. (I засьмяяўся.) Зьвяры ня мы.

18

У Каралёў Стан пад крыло бестурботнага Каляды, у леспрамгас, трапілі ня хутка. Яшчэ год пражылі ў сваім доме, пакуль Паліна гадавала другога хлопчыка ды ўсё пісала ў Менск і езьдзіла ў раённы цэнтар, дабіваючыся праўды, ратуючы бацьку. Каляда таксама стараўся. Але, як звычайна, болып размовамі, крыкам.

— Змрок і туман! — тлумачыў Францу. — Быў такі ў фашыстаў шыфр, у гестапа: чалавек зьнікае бязь сьледу. Каб астатніх да пят праняло. Але не на тых яны напалі. Вось паеду яшчэ раз у Менск…

Нямко Калядзе падабаўся ўсё больш, асабліва, калі піў зь ім нароўні, стаміўшыся аднеквацца. Тады Паліна падыходзіла і канфіскоўвала бутэльку.

— Не хапала мне яшчэ п’яніцы-мужа! Каляда ўсё адукоўваў нямка:

— Усё таму, што ў Палітбюро ніводнага партызана. Ёсьць у Маскве адзін чалавек Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч, кажуць, ён прыёмны сын Сталіна. Так што партызаны яшчэ екажуць слова. Вярні, Паліна, бутзльку, так ня робяць. Цябе Кучэра не пахваліў бы за гэта.

Сьмех і бяда з такімі памочнікамі. Але калі давялося амаль уцякаць зь Петухоў — не станавіцца ж і Францу калгасьнікам, бяспраўным на ўсё жыцьцё, а да гэтага ішло, — Каляда быў адзіным сьвятлом у вакенцы. Хату прадалі (за рэчы найболын, апратку ды абутак) бежанцам з галадаючых раёнаў Украіны і накіраваліся ў глуш палескую, куды даўно клікаў Каляда. Грошай толькі і было — даехаць. Дзе машынай, цягніком, а апошнія дзесяць вёрст — чыгуначнай дрызінай па вузкакалейцы.

Вялізны пасёлак зь лёгкіх баракаў і сяк-так скіданых дамоў — гэта і быў край запаветны, як і так расьпісваў Каляда. Дом, дзе ім выпадала жыць (паводле апавяданьня Каляды, ледзь не палац), быў сапраўды прасторнай, але не даведзенай да ладу і ўжо напалову зруйнаванай будынінай, да таго ж жонка Каляды — прыкаваная да ложку найцяжэйшым рэўматызмам, артрытам і яшчэ дзясяткам хвароб — патрабавала староньняга догляду. Усё б нічога, урэшце і Франц з рукамі, цясьлярсталяр, і Паліна ніякай працы ў хаце не цураецца — пражывуць, а вось як з дакумэнтамі быць? Тая нікчэмная паперка з шпіталю, якой ужо было мала для хоць якога спакойнага жыцьця ў Петухах, насуперак запэўніваньню Каляды, нічога ня значыць і ў гэтай глушы: парадкі ўсюды аднолькавыя. Яно ўсё так, не тужыў Каляда, ды толькі людзі ня ўсюды аднакія. Тут — усе ў яго сябрытаварышы, ім працаўнікоў не хапае, а ня правільных паперак. Зь вялікімі нэрвамі і клопатам сяк-так утрэслася: бутэлька мацнейшая за Саўнарком — Каляда сваю жыцьцёвую мудрасьць справай пацьвердзіў. Франц спачатку працаваў на лесапавале з бэнзапілой, затым перавялі да расьпіловачнага станка. Праца нялёгкая, але яму падабаўся па х працы: сасновае пілавіньне, мазут. Ня быў бы то немец. Сюрпрыз: на пільні і яшчэ немцы ёсьць, працуюць, непадалёк лягер ваеннапалонных знаходзіцца. Вось гэта навіна дык навіна: Франц нават не чакаў, што гэта яго так усхвалюе, калі пачуў упершыню нямецкую мову і ўбачыў знаёмую армейскую форму, заношаную, замазучаную да немагчымасьці. Услухоўваўся, пра што між сабою гамоняць. Пра ежу найчасьцей, пра Германію, але і пра нормы, пра плян. Ну проста савецкімі сталі — болын, чым самі савецкія. Тыя вечна пра рыбалку ды чым бы пахмяліцца, а немцы: нормы, колькі выканалі, трэба яшчэ зрабіць. Потым разабраўся: ім ідзе залік, і тых, хто перавыконвае норму, раней адпусьцяць дамоў, у Германію. Аж затужыў Франц: а хто залічвае тое, што давялося яму перажыць, хіба толькі Госпад Бог? Пагаманіць бы зь імі, затужыў па самой нямецкай мове, чуе, што хутка не ўтрывае, выдасьць сябе. Што зьдзівіла: адносіны да нядаўніх ворагаў мясцовых рабочых, а жанчын асабліва — абсалютна бяз злосьці, быццам і не было ўсяго, што было. А аднойчы ледзь не ўмяшаўся неасьцярожна ў падзеі, абурыўшыся сваімі немцамі. (Дык хто ж яму цяпер болын свае?) Каляда прынёс Францу абед (Паліна паслала), пры гэтым ён з торбы дастаў вялізнае колца каўбасы: адрэзаў сабе, Францу, а болыную частку аддаў маладому Гансу, які даўно раздражняў Франца насьмешачкамі, зьдзеклівымі заўвагамі аб мясцовым людзе. Асабліва аб жанчынах. Калі пра Паліну сказаў аднойчы такое, Франц ледзьве стрымаўся, каб не накінуцца на яго з кулакамі.

20
{"b":"599002","o":1}