Литмир - Электронная Библиотека

ды спыніўся на пляцы места,

як рамізьнік шыракаскулы,

каб ніякіх ад бацькі вестак

не пачулі сіроты вулак.

Завіваўся гарачы накіп

на журботным палёў паркалі...

Золак кроплямі золата плакаў,

а мы вёсны дзядоў гукалі.

1943

Дваццаць пяты

Раскажа сьпеў, што Беларусь

жыве,

непераможная ў працы сьціплай.

Што долю гадавала на жарсьцьве

ня горш каралавых паліпаў.

Уладзімер Дубоўка

Ні сіла наймітаў, ні блуд, ні звады змоў

ня зганьбяць славы колішняй у час дрыготкі:

ўпісаная яна у схоў тугіх тамоў

гісторыі крывёй гарачай продкаў.

Гартаем сяньня ўсё мы сівізну балон —

адвагі, мужнасьці гады пакут ня засьцяць;

таго, здабыта што, ня звабіць у палон

на’т сіла найвялікшае напасьці.

У громе сяньняшнім зноў пошчак даўніны

стралой імчыцца, не шчапаецца, тужае.

Гудуць над краем змораным званы,

гудуць над усясьветным полымем пажару...

І згадкі з пошчакам імчаць мяне туды

(віецца мройны тор гадоў пражытых),

дзе тхнелі роднаю крывёй дзядоў сьляды,

дзе межы родныя сьлязьмі бацькоў абліты.

Да скібаў, да ральлі зямлі рудой прыляж,

услухайся ў таемны ейны плач, гаворку —

дрыжыць усланая касьцьмі братоў зямля,

у дыме захлынаючыся горкім.

Яна — усчатая цяпер хада падзей —

вядзе ахвярна гнеў наш да адплаты:

і гэта Ён - той векапомны Дзень —

дзень Прыйсьця — Дваццаць пяты.

Ускрэсла Бацькаўшчына ў сьветлы Дзень сьвяты,

і волі сьцяг узьняты быў над родным Краем,

каб ліхадзей -­- злы дух, вятры і золь слаты —

душы і сэрцаў нашых не каралі.

О векапомны Дзень! З магіл, із курганоў

сівых ірвецца стогн ахвяраў часу злога...

І сяньня, як калісь, калянае радно

калышуць хвалі над расьпятым логам...

Сацьмее у разьні, спрахнее наша сьмерць,

і сьцішаць грэшніцкія горды крокі.

Ня кроў — зямля апаленую медзь

зальле пітвом Сакавіковых сокаў.

Ні сіла наймітаў, ні блуд, ні звады змоў

ня зганьбяць славы колішняй у час дрыготкі:

ўпісаная яна у схоў тугіх тамоў

гісторыі крывёй гарачай продкаў.

1943

Да зброі, да чыну

Прыслухайся:

зноў,

як калісьці,

нас кліча

часіна цяжкая

да зброі,

да чыну.

Ля Сожу,

Дняпра

і ля Прыпяці,

Пцічы

калоціцца

цела

сьвятое Айчыны.

Хто

цела Краіны

імкнецца расьцерці?

Скарыцца

і пасьці

ніхто нас ня змусіць!

О, колькі стаяла

прад воблікам сьмерці

здабытая слава

мае

Беларусі.

Яе у мінуўшчыне

слаўнай Пагоні

жаўнеры крывёю абмылі

на ветры.

Ніколі ўжо

духу —

клянёмся сягоньня —

ніякія сілы

часоў

не расьпетраць!

Няхай сабе

вораг

з далёкага ўсходу

імкнецца

наш гонар крывіцкі

адолець,

уласнай крывёю

ўзвар’ёваны скогат

зальецца

на сьцежках

да нашае волі.

Зірнеце:

ірвецца на родныя гоні,

здань чорная

сьмерці

дзе стыне,

адвага нашчадкаў Крывіцкай Пагоні,

прысягаючы

друзу сьвятыняў.

Ніколі й нідзе

Беларусь

не загіне,

ніколі

ў палон

не аддасца нікому!

22
{"b":"552371","o":1}