![]() Страницы автора на других языках и псевдонимы:
|
|
Уладзімір Дудзіцкі, сапр. Уладзімір Ермалаевіч Гуцька (27 снежня 1910 (8 студзеня 1911), в. Дудзічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — пасля 1976) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1927 годзе пераехаў у Мінск. Скончыў 22-ю мінскую сямігодку (1930), паступіў у МБПТ. Разам з С. Астрэйкам, Л. Калюгам, С. Русаковічам быў выключаны з «воўчым білетам» як «нацдэм».