Литмир - Электронная Библиотека
7. КАМАНДЗІР БАБСКАГА БАТАЛЬЁНУ
Гэты кашмар пачаўся з прычыны бульбы.
Не, не спаймалі нікога з чужою бульбінай, скуль бы!
Проста адна малая паненка
з прозьвішчам рэдкім на “енка”
(што вельмі важна, пры сымпатычным сьведку)
неяк прасіла сяброўку-суседку
дапамагчы абраць пяць кіло
бульбы, а той было западло.
Першай, вядома ж, крыўдна. Хацела абразіць “сучкай”, ды выхаваньне ўзяло сваё – абмежавалася “беларучкай”.
Гэтая штось недачула, падумала, што “беларускай”,
з намёкам на бульбашоў –
і пачалося шоў.
Тую, на “енка”, не пачаставала сушкай,
абазвала “хахлушкай”
і для нагляднасьці – добра агрэла падушкай.
Можа, усё абышлося б, ды сьведка быў сапраўдны ўкраінец, на дапамогу пакрыўджанай кінуўся, як марскі пехацінец, вырваў падушку ў злачынкі,
выцер соплі ў пабітай дзяўчынкі
з выглядам малайчынкі, што добрыя робіць учынкі.
А ні халеры!
У “беларучкі” свае кавалеры.
Вечарам ён атрымаў ультыматум на брудным кавалку шпалеры:
“Зафтра ля рова
будзе цібе хярова,
бо ты і сам ідыёд і дзефка твая карова”.
Проста існуюць традыцыі
па-за ўладай бацькоў і міліцыі,
як шанаваная тут гадамі
ПЕРАСТРЭЛКА ДЗЯДАМІ.
Першы стрэл прыняў на сябе валасаты Данік,
а другі рыкашэтам трапіў Таньцы за станік.
Трэцім стрэлам Славіку з Гомеля ледзь ня выбілі вока.
Славік крыкнуў, што пойдзе дадому, бо нешта моцная сьпёка.
Нос разьбілі малому Ваню чацьвертым стрэлам –
над камандаю гарадзкіх запахла гарэлым,
але ў момант, калі іх войска ўжо страціла трох сяброў, мой лірычны герой якраз праходзіў паўз роў.
“Нашых б’юць!” – пранеслася ў думках,
а потым: “Куды б схавацца?”
Але раптам заўважыў тую, зь якой ледзь дамовіўся цалавацца.
Тры дзяўчынкі ў адной камандзе, а хлопцаў ужо няма,
і зьяўляецца шанец дамовіцца з тымі дзьвюма.
Як-ніяк у менскіх вайнушках ён быў падпалкоўнікам –
і ён рынуўся ў гушчу падзеяў зь вялікім кустом дзядоўніка.
А дзе ж тыя ваяры,
Што дзядоўніку сябры?
А дзе ж тыя іх дзяды,
Што лятуць туды-сюды?
Каб ачысьціць гэты роў
Ад варожых ваяроў!
Скажаце, што “кічуха”, скажаце, што “бытавуха”,
а ў яго пасьля ад удару з тыдзень гарэла вуха.
Але зараз ён Гойка Міціч і перамогу сьвяткуюць апачы, і бледнатварыя ворагі дражняцца, адступаючы:
“Камандзір бабскага батальёну, камандзір бабскага батальёну!”
А ён у Чачэрскім раёне – кароль раёну.
8. ЯК Я ПРАВЁЎ ЛЕТА
Першыя ўрокі. Мусоліш аловак і сьцёрку.
Тэма на дошцы – пішы, як праводзіў ты лета.
Пішуць, казлы. Ты таксама хацеў бы “пяцёрку”,
толькі пра што тут пісаць, як раскажаш пра гэта?
Як ты глядзеў тэлевізар тайком ад бабулі:
над галавою імгненьні сьвісьцяць, нібы кулі,
ледзь нашы гол у адказ забіваюць шатляндцам –
бабця ў адказ прабівае па задніцы сланцам.
Як ты з набітых кашоў выкідаеш лісічкі:
месца няма ўжо, а белых грыбоў усё болей.
Як літаральна за тыдзень мяняюцца звычкі
і геніяльна смакуе партвэйн дзядзі Колі.
Як па дарозе дамоў спатыкаўся, бы Чаплін.
Як, пачатковец-нудыст, ледзь ня зьмерз у Сажы
і, каб сагрэцца, – ударыла ў голаў мача, блін! –
сена калгаснага стог падпаліў. Раскажы!
Як ты глядзеў у кіно “Чалавека-амфібію”,
рот адкрываючы прагна спайманаю рыбаю.
Ўражаны бацька назаўтра купіў табе ласты.
Славік зайздросьціў: “Тапелец, а не вадалаз ты!”
Як з Засажэўскага лесу дамоў на папутцы –
першы твой раз, як сказаў бы цяпер, аўтаспынам.
Як ад дажджу ў тэлефоннай хаваліся будцы
з той, што пасьля назаве цябе сучыным сынам.
---
Дзе гэта ўсё? Аўтастанцыя. Ціша. Бязьлюдна.
Цераз пітомнік (бабуля казала “пітоўнік”)
крочыш паволі. Зьмянілася ўсё абсалютна.
Толькі дзядоўнік, дзядоўнік, дзядоўнік, дзядоўнік.
Пафарбавалі ў зяленіва дом бабы Валі,
вуліцу неяк бяздарна заасфальтавалі,
роў закапалі – і не засталося сьлядоў.
Толькі дзяды, нібы ўнукі тых вашых дзядоў.
Document Outline
З чаго пачынаецца Жодзіна?
З чаго пачынаецца Жодзіна?
Шчэ больш на зямлі – мама родная! –
З чаго пачынаецца Жодзіна?
Жартоўнасць жыцця без жуды…
З чаго пачынаецца Жодзіна?..
Трамвай “Жаданне”
Остановите, вагоновожатый…
М. Гумілёў
Ты пустазеллем у цяпліцы вырас
Дачакаць!
Прадмова да Кнігі Юдзіф
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
дзе бароняць звяры сваіх нораў;
дзе рахманыя пчолы бароняць вуллі,
дзе бароніць пятля тваю шыю,
птушкі гнёзды зацята бароняць свае
й беларусы бароняць чужыя;
што анёлы бароняць крылаў сваіх,
што шатаны бароняць рылаў сваіх,
што тапельцы бароняць сваіх віроў,
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Ордэн Фенікса
дэжа вю
ажываюць персанажы анекдотаў
з падсвядомасьці выходзяць на пленэр
гарадскі раманс
Геніюс у лодцы
Трэція содні палюем на genius loci,
Моцныя выразы моўчкі хаваем у слоўнік –
размовы з экерманам
мысьлю значыць яшчэ жывы
каб любіць пярдолю на вы
быццам івіка журавы
на палесьсе да беларусі
бо я ўмею лётаць у сьне
не тану ў айчынным лайне
і на самым глыбокім дне
Адвечным шляхам
Баляда пра трыццаць восьмы тралейбус
Трыццаць восьмы тралейбус запальвае свае бартавыя агні:
Не забывайце аплачваць, – чуецца, як пароль, –
К+М+Б –
Стары паэт
Стары паэт
Прагрэс у літаратуры
Арфэй, Эўрыдыка, герпэс
Драйв
Чэмпіянат Эўропы
РАЗМОВА З РЭХАМ
ПАЛЕСКІ ЦЫРУЛЬНІК
23
{"b":"551915","o":1}