Литмир - Электронная Библиотека

- Добра, - дрыжачым ад крыўды голасам сказаў Яноўскі.

Яму хаделася секануць шабляй гэтага вар’ята, але куды пойдзеш потым, што рабідь самотнаму і слабаму на гэтай грэшнай апалячанай беларускай зямлі?

А Знамяроўскі ўжо дабрадушна ўсміхнуўся:

- Ну-ну. Можа, заўтра ў паход пойдзем, можа, годам пазней, а можа, і ўсё жыццё тут праседзіш, і я табе ў спадчыну каралеўства пакіну, бо я яшчэ ў дзяўкох. Мая свентая воля. Я - кароль. Хачу -плюю, хачу - голым шпацырую, вось, як цяпер.

- Дзякуй вам, ваша вялікасць, - ціха адказаў Яноўскі, - Хай будзе так.

І тады кароль яшчэ раз павысіў голас, звярнуўшыся да слуг:

- Бачыце, як далёка дайшла слава мая, вялікага караля цыганскага. Дастаўныя мы на свеце ўсім, адусюль прыбягаюць пад нашу руку, бо моцныя мы больш, ніж кароль, і бог за нас. І хто памышленне займее парушыць святую манархію нашу, таго сакрушу, знішчу, на каленях прымушу маліць літасці. Вось яна, шыбеніда!

І кароткі палец караля торкнуў у бок гэтай няхітрай прылады ля камяніды.

- Ідзі пакуль што з маім лейб-медыкусам, - сказаў кароль Яноўскаму. - А пасля мой сейм (бо мы кароль добры і памяркоўны) адобрыць мой вырак.

Ён затупаў быў валасатымі нагамі да дзвярэй, пасля павярнуўся да медыка:

- Паглядзі яго каня, ці не завёз ён у маю дзяржаву з мэтай падрыву яе дабрабыту конскай хваробы.

Гайдукі ўзнялі ў неба стрэльбы і, калі кароль знік за парогам, далі залп. Вароны зноў сарваліся з камяніды і, непаразумела каркаючы, памчаліся кудысць.

Лейб-медыкус павёў Яноўскага ў маленькі флігель за домам, які тануў у лопухах. Амаль адразу ля стаўка прагучаў стрэл.

- Што гэта? - таргануўся Яноўскі.

- Пужаюць жаб, каб ліхадзейскім кумканнем сваім не перашкаджалі спаць іх каралеўскай мосці, - з’едліва сказаў медык.

Яноўскаму здавалася, што ён трызнідь. І таму ён толькі тады разгледзеў медыкуса, калі яны апынуліся ў маленькім пакоі флігеля, дзе сцены былі амаль заслонены кнігамі на паліцах і вісеў вялікі аркуш пергаменту, выдраны, відадь, з кнігі “Здароўя шлях верны”. На аркушы намалёваны чалавек, які стаіць спіною да гледача. На яго голым целе былі намечаны тыя пункты, на якія трэба ставіць банькі.

Медыкус меў год пад пяцьдзесят, быў худы і жоўты. Вочы, якія надта блізка сядзелі адно ад другога, глядзелі разумна і іранічна з-пад калматай чупрыны; нос быў аж празрысты ад бледнасці; на кашчавых плячах вісела чорная мантыя, а на ёй, ля пляча, быў вытканы герб Знамяроўскага і ніжэй, як знак прафесіі, гіпакратаў змей, што абвіў клісцірную трубку.

Выпілі па чарцы дагцыгскай залацістай гарэлкі, селі закусіць, і толькі тут Яноўскага прарвала:

- Слухайце, пан медыкус, гэта ж вар’яцтва нейкае. Мне няма куды падзецца, але нашто вы тут, чаму носіце гэты ганебны шыфр?

Медыкус сумна паглядзеў на Яноўскага разумнымі шэрымі вачыма:

- А ў мяне, пан думае, ёсць выхад? На нашай зямлі дрэнна жывецца вучоным, асабліва калі яны беларусы. І яшчэ... калі яны занадта цікаўныя і хочудь ведаць пра чалавечы трыбух значна больш, чым іншыя. Мяне засудзілі на баніцыю, бо я даставаў з магіл трупы і рабіў забароненае анатаміраванне іх.

Яноўскага перасмыкнула.

- І як вы маглі рабіць такое? Вы што, хацелі б, каб і з вамі так зрабілі пасля смерці?

Медыкус усміхнуўся:

- Калі ласка. Што я буду тады? Тло і смурод.

- Але ж бессмяротная душа... Яна пакутуе...

Субяседнік Міхала выпіў яшчэ чарку гарэлкі і раптам спакойна

сказаў:

- А вы ўпэўнены, што... душа ёсць?

- Ну вас, - спалохаўся Яноўскі, - гэтак і да кастра нядоўга.

- Нічога, у нас цяпер цывілізацыя, зацны пане. Не паляць, а вешаюць... Зразумейце, што нават пачуцці не сведчаць пра бессмяротнасць душы. Пачуццяў няма, усё ад току крыві. Кінецца яна ў галаву - чалавек адчувае гнеў, кінецца яшчэ куды - іншы вынік. Т ак што глупства ўсё! Чалавек менавіта такая самая худоба, як свіння, і адрозніваецца ад яе толькі здатнасцю размаўляць, склададь вершы ды яшчэ тым, што ён бывае горшы за самую горшую свінню.

Ён адклаў убок двухзубы відэлец.

- Вось і засудзілі мяне. А я не магу жыць без маёй зямлі, яна мне дарагая (яшчэ адно глупства чалавечай натуры). Тут я ў бяспецы, і тут іншая дзяржава. Пакіну яе межы - застаецца шыбеніца. А тут мяне абароняць.

- Знамяроўскі моцны чалавек?

- Чалавек не можа быць моцным. Але ён можа выставіць шэсцьсот коннікаў цыганскага рушэння, ды яшчэ ён лідскі шляхціц, у яго сябры. Тут ракою льецца гарэлка, і ўсе гэтыя п’янічкі за яго хоць у агонь. Ды яшчэ сяляне. Так што, калі хто ў гэтай мясцовасці кароль, дык гэта ён... Пракляты богам край вар’ятаў і ёлупаў.

Яноўскі быў згодны з медыкусам: свет звар’яцеў менавіта ў той самы дзень, калі загонавая шляхта Ваўчанецкага адабрала ў Міхала маёнтак. Т аму ён адсунуў ад сябе місу, наліў у кубак піва і зручна сеў у глыбокае мяккае крэсла. Медыкус сеў у другое крэсла, побач, і закурыў люльку.

- Дарэчы, як прозвішча пана? - спытаў распешчаны Міхал. - Я быў такі непачцівы... Як вас завудь?

- Ніхто, - раўнадушна сказаў эскулап. - Мяне завудь “Ніхто”.

Яноўскі, як выявілася, яшчэ не перастаў здзіўляцца:

- То бок...

- А нашто вам трэба ведаць гэта? Хіба не я сам поруч з вамі, хіба нельга мяне называць проста медыкус? Або, можа, вы лічыце, што імёны адпавядаюць сутнасці рэчы або чалавека, што іх носіць? Я ведаў магната Кішку, і ён зусім не быў падобны на кішку. Нават для прямой кішкі ён быў занадта тоўсты і брудны. Паўстанец Дубіна быў адзіным на свеце разумным беларусам у свой час. Леў Сапега хутчэй падобны на лісіцу, і я ніколі не бачыў ніводнага Язэпа, які мог бы насідь тытул “прыўкраснага”. Называйце мяне проста медыкусам.

Ён ахутаўся хмарамі тытунёвага дыму, і нечакана з-пад цяжкіх павек бліснулі яго вочы. Сказаў нечакана проста і сумна:

- І нашто гэта каму ведаць, хто абараніў мяне, слабага ў свой час. Людзям не было справы да таго, як памерлі два самыя дарагія мне чалавекі, памерлі з голаду. А я стаяў тады ў клетцы ля муроў нясвіжскага палаца... Дзень, другі, трэці... І няхай яны здыхаюць цяпер, бо гэта я, чалавек, пра імя якога ніхто ніколі не даведаецца, першы на свеце ачысціў аднаму чалавеку мозг ад кавалкаў раструшчанай чарапной косці і наклаў на дзірку ў чэрапе лапік з залатой пласцінкі. І гэты чалавек застаўся жыць.

Яноўскі толькі тут пабачыў, што пляшка з гарэлкай амаль пустая. Медыкус быў відавочна п’яны: зрэнкі яго вачэй зрабіліся чорныя, вялікія і трапяталі, як у атручанага. І аднак Яноўскі не спудзіўся: медыкус валодаў сваім мозгам, і мова яго рабілася ўсё больш рэзкай.

- Не думайце, што я рабіў гэта і многае іншае для людзей. Я не шкадаваў іх, не адчуваў іхняга болю, і, відаць, таму мне ўсё ўдавалася, за што шкадаваць чалавека? Вось ён набудавў дзівосных паладаў, насаджаў дрэў, вырасціў паэтаў і дойлідаў. А заўтра знойдзецца вар’ят і пачне перапальваць на вапну статуі, разбурадь палады, паліць гарады. І паэта, якога абвясціў ерэтыкам, спальваюць, і з яго праху робяць клісцір сабаку зваёўніка, бо сабака нячыстая жывёліна, і ёй дапамагае клісцір з праху ерэтыка, як хрысціяніну -клісцір з мошчаў святога. Дзікуны і варвары заўжды такімі будудь па прычыне натуры сваёй... Мёртвае дрэва дае прытулак кузуркам, мёртвыя кветкі салодка вянудь, мёртвы чалавек - смярдзіць. Смярдзіць ён, праўда, і жывы...

- Даволі, - сказаў Яноўскі. - Я шляхціц, мне непрыстойна такое слухадь. Але ж вы таксама чалавек. І тыя, што будавалі, былі таксама людзі...

Абодва маўчалі. Потым, калі гэта стала нясцерпна, Міхал спытаў:

- Лепей скажыце мне, як гэта мой дзядзька стаў каралём цыганоў беларускай зямлі?

- Не толькі беларускай, - сказаў медыкус. - І Польшчы, і Літвы, і нават Украіны.

- Як жа ж гэта атрымалася?

- Вельмі проста. - Медыкус як быццам ачуняў ад ап’янення, бо выраз жаху знік у яго вачах і змяніўся галантнай і трошкі з’едлівай усмешачкай. - Прыблізна ў 1779 годзе Знамяроўскі быў звычайным дробным лідскім шляхціцам. Вы ведаеце, цяпер цяпер шляхціду стадь багатым - гэта ўсё адно што дачакадца справядлівасці ад пана. Але са Знамяроўскім атрымалася так... У яго вёсачцы было не больш як сорак халуп, а на стайні стаялі дзве кабылы-свірэпы ды дрыкгант каралеўскі, якога вясной ражнамі на ногі ставілі. За лета коні трохі сыцелі, і, відадь, гэта было прычынай, што на іх паквапіўся нейкі цыганскі табар. Коней укралі. Тут Якуб выявіў сапраўдную адвагу. І не дзіва, іначай давялося б здыхаць з голаду, макам сесці і на месяц брахадь. Ён узяў двух сяброў, сеў на сялянскіх коней і пагнаўся за табарам. Дагналі яго ўночы. Іншы, можа, падумаў бы, а яны ўтрох напалі на цэлы табар, і пачалася бойка. Змялі мужчын, адсцябалі тых, хто супрадіўляўся, адабралі ўсіх коней з табара і адлупцавалі ўсіх цыганоў, што ў гэты час там былі. З багатай здабычай рушылі яны дадому, а іх суправаджаў лямант абрабаваных. Нават пярыны цыганскія ўзялі для слуг. Паб’еш чалавека - ён пачынае цябе паважаць. Праз некалькі дзён з’яўляецца да Знамяроўскага дэлегацыя цыганоў Лідскага павета і просідь прыняць іх пад сваю высокую руку

38
{"b":"829332","o":1}